Беларуская энцыклапедыя Т. 13
Памер: 576с.
Мінск 2001
74 у маёнтку Каралінова (цяпер Пастаўскі рн Віцебскай вобл.), з 1884 у Кракаве. Пісаў партрэты, пейзажы, тэматычныя кампазіцыі з жыцця народа і на рэліг. сюжэ
А.Ромер. Партрэт паўстанца 1863 года. 1870я г.
ты. Творам уласцівы дакладны выразны малюнак, свабода і натуральнасць кампазіцыі. Сярод работ: партрэты маці (1872), бацькі, жонкі, Э.Ромера (1873), партрэт паўстанца 1863 года (1870я г.), К.Русецкага, К.Эстрэйхера, Ф.Даноўскага, УЛушчкевіча, скульпт. Яцунскага, жывапісца Швайніцкага і яго жонкі, М.Ромера, аўтапартрэты і інш.; бронз. медальёны з партрэтнымі выявамі, гравюры з выявамі сялян, арх. помнікаў, карыкатуры. Гіст. і маст. каштоўнасць маюць этнагр. замалёўкі сялянскага побыту беларусаў: кампазіцыі «Сялянская хата», «Сялянская дзяўчынка», «Каля карчмы», «Сялянскі двор», «Перад вакзалам», малюнкі нар. касцюмаў. Выка
наў шэраг размалёвак у правасл. і каталіцкіх храмах у в. Камаі Пастаўскага рна і Пінску. Вывучаў нар. прыкладное мастацтва Беларусі, падрыхтаваў навук. публікацыю пра слуцкія паясы.
Літ:. Дробов Л.Н Жнвопнсь Белорусснн XIX — начала XX в. Мн., 1974.
Р.Р.Бадзін.
POMEP (Romer. Roemer) Оле Крыстэнсен (25.9.1644, г. Орхус, Данія — 19.9.1710), дацкі астраном. Праф. Капенгагенскага унта (1681). На падставе вынікаў назіранняў руху спадарожнікаў Юпітэра ўпершыню вызначыў скорасць святла (1675). Вынайшаў і сканструяваў некалькі астр. інструментаў (мерыдыянны круг, пасажны інструмент і інш.), з дапамогай якіх вызначыў нябесныя каардынаты (схіленні і прамыя ўзыходжанні) больш за 1 тыс. зорак.
Літ:. Паннекук А. Мсторня астрономнн: Пер. с англ. М., 1966; Голмн Г.М. Фнлоновяч С.Р. Классякя фмзнческой наукн. М., 1989.
POMEP (Romer) Эўгеніюш (3.2.1871, г. Львоў, Украіна — 28.1.1954), польскі географ і картограф. Чл. Польскіх АН у Кракаве (1919) і Варшаве (1952). Скончыў Львоўскі унт (1894). У 1911—31 праф. Львоўскага і ў 1946—47 Ягелонскага (Польшча) унтаў. Навук. працы па кліматалогіі, метэаралогіі, геамарфалогіі, метадалогіі геаграфіі. Склаў Атлас геаграфічны (1908) з першымі гіпсаметрычнымі картамі мацерыкоў і акіянаў і Географастат. атлас Польшчы (1916). Заснаваў картаграфічны інт «Атлас» (1921), вывучаў сучасныя ледавікі Скандынавіі і Паўн. Амерыкі. Імем Р. названы адзін з ледавікоў Аляскі.
РОМЕРЫ (Romerowie), грамадскапалітычныя культ. дзеячы Літвы і Беларусі, прадстаўнікі шляхецкага роду ням. паходжання.
Міхал (14.9.1778 — 14.1.1853), грамадскапаліт. дзеяч. Вучыўся ў Віленскім унце. У 1803—13 прэзідэнт 2га дэпартамента Віленскага гал. суда, у 1808—18 адзін з трох камісараў Віленскай адукацыйнай суд. камісіі. У вайну 1812 распараджэннем Напалеона I прызначаны прэзідэнтам г. Вільня, але ў вер. 1812 пакінуў пасаду зза канфлікту з франц. ўладамі, якія збіраліся закрыць Віленскі унт. Пасля вайны ў 1814—17 маршалак шляхты Трокскага пав., з 1817 — Віленскай губ. Прыхільнік скасавання прыгоннага права, у 1817 узначальваў дэлегацыю шляхты, якая безвынікова звярталася да цара з адпаведным праектам. Адзін з арганізатараў і кіраўнікоў масонства ў Літве і на Беларусі; майстар (кіраўнік) т.зв. Вялікай правінцыяльнай Літоўскай ложы «Дасканалае адзінства», якая кіравала дзейнасцю астатніх літ.бел. лож. Адзін з заснавальнікаў (1819) патрыят. aprцыі В.Лукасінскага «Нацыянальнае масонства», чл. Патрыятычнага таварыства, паплечнік Т.Зана. У маі 1826 арыштаваны, зняволены ў Варшаве да 1828, потым у Петрапаўлаўскай крэпасці С.Пецярбурга
да 1830. У 1830—32 у ссылцы ў г.Варонеж. Пасля вяртання на радзіму ад грамадскай дзейнасці адышоў.
Эдвард Ян (14.5.1806 — 1.5.1878), грамадскі дзеяч, літаратар, перакладчык і мастакаматар. Бацька КА.Ромера. Вучыўся ў Віленскім унце (1823—28), жывапісу — у Я.Рустэма. У час паўстання 1830—31 чл. Віяенскага цэнтральнага паўстанцкага камітэта. У 1833 арыштаваны і асуджаны на пажыццёвую ссылку ў г. Волагда, аднак праз год атрымаў дазвол вярнуцца на радзіму. У 1834 устанавіў сувязь з т.зв. Літоўскім ктам (Вільня), які падтрымліваў адносіны з эмігранцкім лагерам польскага «караля дэфакта» КЮ.Чартарыйскага. У ліп. 1838 зноў арыштаваны па справе Ш.Канарскага, асуджаны да смяротнага пакарання, замененага новай ссылкай у Волагду (да 1852). Пасля вяртання ў Вільню пад наглядам паліцыі. Быў чл. Музея старажытнасцей і Выенскай археалагічнай камісіі (з 1855), дырэктарам 2га аддзела Тва дабрачыннасні (з 1855), чл. шэрагу інш. тваў. У час паўстання 1863—64 пад хатнім арыштам. Пазней працаваў у Тве дабрачыннасці, чл. праўлення Зямельнага банка. Аўтар эпіграм на знакамітых сучаснікаў, перакладаў, партрэтаў сына Альфрэда Ізідара і інш. членаў сваёй сям’і.
Міхал Піус (7.5.1880, в. Багдонішкі Панявежскага пав., Літва — 22.2.1945), вучоны і грамадскапаліт. дзеяч. Вучыўся ў Ягелонскім унце ў Кракаве (1901—02), Парыжскай школе паліт. навук (1902—05). Адзін з гал. ідэолагаў ліберальнадэмакр. крыла краёўцаў — плыні польскага нац. руху пач. 20 ст. на Беларусі і Літве. У 1911—15 супрацоўнічаў з бел. газ. «Наша ніва», чл. рэдакцыі віленскай газ. «Кпгіег Krajowy» («Краёвы кур’ер», 1913). Узначальваў віленскую масонскую ложу «Літва», членамі якой былі АЛуцкевіч і В.Ластоўскі. Станоўча ставіўся да бел. грамадскапаліт. і культ. адраджэння, абараняў бел. рух ад нападкаў польскіх і рус. шавіністычных колаў. У знак пратэсту супраць захопу Вільні польскімі войскамі ген. Л.Жалігоўскага (9.10.1920) пераехаў у Літву. Праф. права (1922) і рэктар Каўнаскага (1927—28, 1933— 39), праф. Віленскага (1940—45) унтаў. У час ням.фаш. акупацыі (1941—44) арганізоўваў у Вільні тайнае навучанне, падтрымліваў сувязі з рухам Супраціўлення.
Літ.: Венцлова А. Буря в полдень. М., 1978; Смалянчук А. Дзённік Міхала Ромера як крыніца па гісторыі Беларусі пачатку XX ст. // Бел. гіст. агляд. 1998. Т.5, сш. 1(8).
М.Я.Рыбко, А.Ф.Смалянчук. РОМІНДЖЭР (Rominger) Кент (н. 1956, ДэльНортэ, ЗША), касманаўт ЗША. Капітан 2га рангу BMC ЗША (1999). 3 1992 у групе касманаўтаў НАСА. Здзейсніў 5 палётаў у складзе экіпажаў касм. караблёў (KK): 20.10.—5.11.1995 і
406 ромні
19.11.—7.12.1996 на KK «Калумбія», 7—19.8.1997 (як пілот), 27.5—6.6.1999 на КК «Дыскаверы» і 19.4.—29.4.2001 на КК «Індэвар» (як камандзір; стыкоўка з Міжнар. касм. станцыяй). Правёў у космасе 57,1 сут. У.С.Ларыёпаў.
РбМНІМАРШЫТУ (англ. Romney Marsh), парода паўтанкарунных даўгашэрсных авечак мясавоўнавага кірунку. Выведзена ў Вялікабрытаніі ў 19 ст. скрыжаваннем мясц. парод з баранамі пароды лейстэр. Выкарыстоўвалі пры вывядзенні куйбышаўскай і паўночнакаўказскай пароды. Гадуюць у Вялікабрытаніі, Новай Зеландыі, Паўд. Амерыцы, Аўстраліі.
Жывёлы буйныя, моцнай канстытуцыі, бязрогія. Маса бараноў 90—130, матак 70— 90 кг. Воўна белая, гадавы настрыг з бараноў 6—7, з авечак 3,5 —5 кг. Выхад чыстай воўны 60—65%. Плоднасць 115—130 ягнят на 100 матак. Скараспелыя жывёлы. Мяса высокай якасці. Вынослівыя. П.Ф.Драбышэўскі.
РОМУЛ (Romulus), заснавальнік Рыма і першы рымскі цар [753—716 да н.э.]. Паводле стараж.рым. падання Р. і яго братблізня Рэм былі сынамі весталкі Рэі Сільвіі і бога вайны Марса. Кінутых паводле загаду дзядзькі Рэі Амулія ў р. Тыбр брато'ўнемаўлят рака вынесла на бераг. Ваўчыца выкарміла іх сваім малаком (Капіталійская ваўчыца), пасля братоў знайшоў пастух Фаўстул, які разам з жонкай выхаваў іх. Р. і Рэм вярнулі свайму дзеду Нумітару царскую ўладу над АльбаЛонгай, несправядліва захопленай Амуліем, а на месцы свайго выратавання заснавалі горад. Падчас сваркі Р. забіў Рэма і стаў адзіным уладаром горада, які атрымаў яго імя. Ва ўяўленнях нашчадкаў Р. быў ініцыятарам выкрадання сабінянак, заснавання рым. сената, курый, арганізацыі войска, падзелу грамадзян на патрыцыяў і плебеяў. Пасля смерці Р. абагаўлёны, пазней атаясамліваўся з богам Квірынам.
А.Г.Зельскі.
РОМУЛ АЎГЎСТУЛ (Romulus Augustulus), апошні імператар [475—476] Зах. Рым. імперыі. Бацька Р.А. — военачальнік Арэст скінуў імператара Юлія Непата і 31.10.475 у Равене абвясціў імператарам непаўналетняга Р.А. Яго правы на трон не былі прызнаны ні Усх. Рым. імперыяй, ні правіцелем Галіі Сіягрыем, ні Непатам. Пасля таго як Арэст і Р.А. не выканалі патрабаванняў ўсх.герм. наёмнікаў, тыя паўсталі і абралі сваім царом Адаакра. Арэст быў забіты, Р.А. 4.9.476 скінуты з трона і сасланы ў прав. Кампанія. Гэта лічыцца канцом Зах. Рым. імперыі. А.Г.Зельскі. р6на (Rhone), рака ў Швейцарыі і Францыі. Даўж. 812 км, пл. басейна 98 тыс. км2. Пачынаецца з Ронскага ледавіка ў Лепіцінскіх Альпах. Цячэ цераз Жэнеўскае воз., па Ронскай нізіне, упадае 2 рукавамі ў Ліёнскі зал. Міжземнага м., на 3 ад г. Марсель утварае дэльту
(пл. больш за 12 тыс. км2). Гал. прытокі: Эн, Сона, Ардэш (справа), Ізер, Дзюранс (злева). У верхнім і сярэднім цячэнні жывіцца талымі водамі ледавікоў і снежнікаў. У правых прытоках пераважае дажджавое жыўленне. Да самага вусця Р. захоўвае рысы альпійскага рэжыму. Летняя паводка і зімовая межань. Р. — самая мнагаводная рака Францыі. Сярэдні гадавы расход каля вусця 1780 м3/с. Ha Р. і яе прытоках Ізер і Дзюранс каскады ГЭС (каля 70% агульнай магутнасці ГЭС Францыі) Суднаходная ад вусця р. Эн. Цераз р. Сона і шматлікія каналы злучана з рэкамі Рэйн, Мозель, Марна, Сена, Луара. У абход дэльты пабудаваны суднаходны канал ад г.Арль да Марселя. Выкарыстоўваецца для арашэння. Ha Р. — гарады Жэнева (НІвейцарыя), Ліён, Валанс, Авіньён, Арль (Францыя).
РОНДА (італьян. rondo, франц. rondeau ад rond круг), музычная форма, заснаваная на шматразовым чаргаванні гал. тэмы (рэфрэна) з эпізодамі. Рэфрэн праводзіцца ў асн. танальнасці, эпізоды — у пабочных.
Паходзіць ад нар. карагодных песень. Шырока прадстаўлена ў музыцы франц. клавесіністаў 17—18 ст. У класіч. музыцы выкрышталізавалася Р. 5часткавай структуры (з 2 эпізодамі) з больш развітой гал. тэмай. Венскія класікі выпрацавалі вышэйшую форму Р. (традый. назва — Р.саната), дзе асн. прынцып рандальнасці спалучаецца з рысамі складанай трохчасткавай і санатнай форм. У форме Р. пішуцца інстр. п’есы, ч. санатнасімф. і сюітных цыклаў, радзей рамансы, оперныя арыі.
У бел. музыцы Р. для розных інструментаў, камерных саставаў і аркестраў пісалі М.Аладаў, А.Багатыроў, Р.Бутвілоўскі, Р.Сурус, М.Чуркін і інш. У форме Р. напісаны фіналы сімфаньеты Аладава, 2й сімфоніі Г.Вагнера, скрыпічнага канцэрта Г.Гарэлавай, 3га цымбальнага канцэрта Дз.'Смольскага і інш. Прыклады Р. ёсць і ў бел. нар. інстр. музыцы.
РОП (R о р р) Эдвард фон (14.12.1851, маёнтак Ліксна, цяпер Даўгаўпілскі рн, Латвія — 25.7.1939), рэлігійны і грамадскапалітычны дзеяч Літвы і Беларусі. Маці паходзіла з роду Плятэраў. Скончыў Пецярбургск