• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 13

    Беларуская энцыклапедыя Т. 13


    Памер: 576с.
    Мінск 2001
    529.75 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    д. праграм, выдзяленне міжнар. стыпендый і грантаў для рэалізацыі міжнар. практычных праектаў. Р.к. дзейнічае ў Мінску з 1992 (зарэгістраваны ў 1994).
    РрТБЛАТ (Rotblat) Джозеф (н. 4.11.1908, Варшава), англійскі і польскі вучоны і грамадскі дзеяч. Скончыў Польскі свабодны унт (1932) і Варшаўскі унт са ступенню дра фіз. н. (1938). У 1933—39 працаваў у радыялагічнай
    Ротарныя машыны: a — ротарнапоршневы рухавік Ванкеля (1 —ротар, 2 — вал, 3 — вадзяное ахалагіжэнне, 4 — корпус, 5 — свечка запальвання, 6 — шасцярня, 7 — зубчастае кола; I — упуск, II — сцісканне, III — расшырэнне, IV — вы
    пуск); б — аўтама а	6
    тычная ротарная лінія
    (1___рабочы ротар, 2 —лінія перамяшчэння вырабу пры спартны ротар, 5 — блок інструментаў, 6 — капір).
    лабараторыі Варшаўскага навук. тва, пам. дырэктара Інта атамнай фізікі (1937—39). У 1939—49 вёў навук. даследаванні ў галіне ядз. фізікі ў Ліверпулскім унце, супрацоўнічаў з лабараторыяй у ЛосАламасе (ЗША), дзе вялася распрацоўка канструкцыі амер. атамнай бомбы. У 1950—73 праф. фізікі Лонданскага унта. Адзін з арганізатараў і актывістаў Пагуашскага руху, у 1957—73 яго ген. сакратар. 3 1988 прэзідэнт Пагуашскага кта. Нобелеўская прэмія міру 1998 (разам з Пагуашскім ктам).
    М.Ротка. Нумар 10. 1950.
    РбтКА (Rothko) Марк (25.9.1903, г. Дзвінск, цяпер Даўгаўпілс, Латвія — 25.2.1970), амерыканскі мастак. Беларускага паходжання. Вучыўся ў Школе прыгожых мастацтваў Іельскага унта (1921—23). 3 1925 у НьюЙорку. Адзін з заснавальнікаў групы «Дзесяць» (1935). У ранні перыяд звяртаўся да сац. матываў, якія трактаваў у духу экспрэсіянізму, у 1942—47 працаваў у сюррэалістычнай манеры. Пазней звярнуўся да
    1
    апрацоўцы, 3 — клешчы, 4 — тран
    абстрактнага экспрэсіянізму. Творы вызначаюцца манументальнасцю, лаканічнасцю кампазіцыі (абмяжоўваў формы 2—3 квадратамі), пераважна светлым каларытам і аксамітнасцю фактуры, наўмыснай незавершанасцю афарбоўкі плоскасці: «Нумар 10» (1950), «Нумар 118» (1961), «Darke Over Brown № 14» (1963), серыя карцін для аздаблення капэлы Інта рэлігіі і чалавека ў Х’юстане (1969—70) і інш.
    ПА.Ротмістраў.
    РОТМАН Давід Генрыхавіч (н. 12.11.1944, г. Багародск Ніжагародскай вобл., Расія), бел. сацыёлаг і палітолаг. Др сацыялагічных н. (1992), праф. (1996). Скончыў БДУ (1972) і працаваў там з 1974 (у 1986—92 заг. аддзела). 3 1997 дырэктар Цэнтра сацыялагічных і паліт. даследаванняў. Навук. працы па метадалогіі і тэхналогіі сацыялагічных даследаванняў, праблемах адукацыі, культуры і міжнац. адносін. Распрацаваў канцэпцыю аператыўных і сацыялагічных даследаванняў, шэраг методык арганізацыі электаральных сацыялагічных даследаванняў.
    Тв.: Оператнвные соцнологнческяе нсследовання. Мн., 1997 (у сааўт.); Электоральные нсследовання: суіцность н технолопгя // Соцнол. нсслед. 1998. № 9; Обшественнополятяческая я экономяческая снтуацня в стране: Метод. подходы к аналмзу результатов нсслед. // Соцнологня. 1999. № 2; Полятнка, выборы н электоральное поведенне. Мн., 2000 (у сааўт.). А.В.Нікіфараў. РрТМІСТР (польск. rotmistrz ад ням. Rittmeister ад Ritt атрад кавалерыстаў + Meister начальнік), 1) ранг у войску ВКЛ і Польшчы 16—18 ст. паміж паручнікам і падпалкоўнікам ■ (палкоўнікам), камандзір пяхотнай роты або кав. харугвы. У палках замежнага строю часам называўся маёрам. 2) Павятовая шляхецкая пасада (урад) у ВКЛ і Польскім каралеўстве, вайсковы камандзір шляхты некалькіх парафій павета, кіраўнік адпаведнай харугвы. Прызначаўся павятовым харунжым. 3) Ранг у войску Рас. імперыі ў кавалерыі паміж штабсротмістрам і маёрам (да 1884), падпалкоўнікам (пасля 1884). Адпавядаў агульнавайсковаму рангу капітана.
    У.М. ВяроўкінШэлюта. РрТМІСГРАЎ Павел Атяксеевіч (6.7.1901, в. Скаварова Селіжараўскага рна Цвярской вобл., Расія — 6.4.1982), савецкі ваенны дзеяч, гал. маршал бранятанк.
    412	ротшыльды
    войск (1962), Герой Сав. Саюза (1965). Др ваен. н. (1956), праф. (1958). Скончыў Ваен. акадэміі імя Фрунзе (1931), Генштаба (1953). У Чырв. Арміі з 1919. Удзельнік грамадз. 1918—20, сав.фінл. 1939—40 войнаў. У Вял. Айч. вайну на Зах., Паўн.Зах., Калінінскім, Сталінградскім, Варонежскім, Сцяпным, Паўд,Зах., 2м Укр. і 3м Бел. франтах. У час Беларускай аперацыі 1944 5я танк. армія на чале з Р. удзельнічала ў вызваленні Барысава і Мінска. Пасля вайны на камандных пасадах у арміі, на выкладчыцкай рабоце, з 1964 у Мінве абароны СССР. Аўтар кн. «Час і танкі» (1972), «Танкі на вайне» (4е выд., 1975) і інш.
    РбТШЫЛЬДЫ (Rothschild), сямейная фінансавая група яўр. паходжання, якая дзейнічае ў некат. краінах Зах. Еўропы і ЗША. Яе заснавальнік — Маер Амшэль Р. (1744—1812), які ўзбагаціўся на ваен. пастаўках, фін. спекуляцыях і ў 1766 стварыў у г. ФранкфуртнаМайне (Германія) уласны банк. Яго справу пераняў старэйшы сын Амшэль Маер Р. (1733—1855), іншыя 4 сыны стварылі самаст. банкі ў Лондане, Парыжы, Вене і Неапалі (апошнія 2 пазней спынілі існаванне). 3 часоў Венскага кангрэса 1814—15 сям’я Р. давала пазыкі дзяржавам Еўропы, фінансавала будва першых еўрап. чыгунак, асабліва ў Аўстрыі і Францыі, Суэцкага канала. У 1901 спыніў дзейнасць франкфурцкі банк Р. У пач. 20 ст. дзейнасць Р. канцэнтравалася ў Парыжы (Гі дэ Р.) і Лондане; іх фін. актыўнасць пашырылася на Азію. У 2ю сусв. вайну некалькі прадстаўнікоў Р. пакінулі Еўропу і перанеслі сваю дзейнасць пераважна ў ЗША. У 1960я г. група пранікла ў нафтавую прамсць і каляровую металургію. Пасля нацыяналізацыі ў 1982 «Банк дэ Ротшыльд» у Парыжы [засн. ў 1817 Якавам Р. (1792—1868)], працягваюць дзейнічаць толькі іх банкі ў Лондане [«Н.М.Ротшыльд энд санс», засн. Натанам Р. (1777—1836)] і Швейцарыі.
    РбТЭ (Rothe) Ганс (н. 5.5.1928, Берлін), нямецкі даследчык славянскіх культур. Праф. (1965). Правадз. чл. РэйнскаВестфальскай АН у Дзюсельдорфе (1979), Украінскай акадэміі навук і мастацтва ў ЗША (1989), замежны чл. Польскай АН у Кракаве (1991). Ганаровы др Вроцлаўскага унта (1991). Вывучаў філалогію, індагерманістыку і гісторыю рэлігій ва унтах Кіля, Марбурга і Лондана (1947—53). У 1954—63 працаваў у Марбургу, з 1964 у Вольным Берлінскім унце, у 1966—93 дырэкгар Славістычнага семінара Рэйнскага унта імя Фрыдрыха Вільгельма у Боне. Асн. працы ў галіне параўнальнай славістыкі («Гуманізм у славян. Праблемы і задачы», 1993), параўнальнай усх,слав. філалогіі («Роздум над сістэматызацыяй гісторыі культуры Усходняй Еўропы ў храналагічнай паслядоўнасці», 1979), русістыкі («Сляды Гётэ ў станаў
    ленні рускага рэалізму», 1981), паланістыкі («Месца ПольскаЛітоўскай дзяржавы ў гісторыі культуры Еўропы паміж Усходам і Захадам», 1991), багемістыкі і паўд.слав. філалогіі («Гуманізм на чэшскіх землях», 1985) і інш. Аўтар прац па беларусістыцы: «Сілабічная метрыка згодна старажытным усходнеславянскім крыніцам» (1978), «Даследаванні па лі
    таратуры і культуры ва Усходняй Еўропе» (1983), «Узнікненне славянскіх культур і іх значэнне ў сучасным свеце» (1984), «Гукі і словы» (1988, пра Ф.Скарыну), «Біблія ў славян» і «Біблія славіка» (1990) і інш. Выдаў збкі стараж. слайян. паэзіі, у тл. бел.: «Самая старажытная ўсходнеславянская паэзія (1575—1647)» (т. 1—2, 1976—77), «Вершы і песні ва ўсходніх славян (1650—1720)» (1984) і зб. матэрыялаў міжнар. сімпозіума «Беларусь і Захад» (1990) і інш. Адзін з заснавальнікаў серыйных выданняў: «Фундаментальныя даследаванні па славянскай філалогіі і гісторыі культуры» (з 1968), «Біблія славіка» і «Нямецкая бібліятэка Усходу» (з 1988), «Працы па культуры славян» (з 1998). Пад яго кіраўніцтвам пры Бонскім унце выконваецца 3томны праект «Беларусь і Германія. Інтэлектуальныя і культурныя сувязі, 1914— 1941» (т. 1. Бібліяграфія, 2000). Віцэпрэзідэнт Міжнар. асацыяцыі па вывучэнні і распаўсюджванні слав. культур (ЮНЕСКА, 1979), чл. Міжнар. кта славістаў (1983), прэзідэнт Сучаснай гуманіт. даследчай асацыяцыі ў Лондане (1987) і інш. УЛ.Сакалоўскі. РбТЭНБЕРГ Аляксандр Іосіфавіч (1886, г. Жытомір, Украіна — ?), дзяржаўны дзеяч БССР. Удзельнік рэвалюцый 1905 і 1917. У 1917—18 адзін з кіраўнікоў Маскоўскага Савета. 3 1918 у органах дзяржбяспекі. У 1920—21 старшыня ЧК БССР. У 1923 звольнены ў адстаўку з пасады старшыні Дзярж. паліт. ўпраўлення (ДПУ) Крыма. Пасля 1939 лёс невядомы.
    РбТЭРДАМ (Rotterdam), горад на 3 Нідэрландаў. Знаходзіцца на паўн. рукаве дэльты р. Рэйн; каналам Новы водны шлях злучаны з Паўн. морам, інш. каналамі — з Амстэрдамам і Гаагай. 1105 тыс. ж. з прыгарадамі (2000). Вузел чыгунак і аўгадарог. Найб. марскі порт свету (штогадовы грузаабарот каля 300 млн. т), аванпарты на Паўн. морЬі — Улардынген, Східам, ХукванХоланд, Еўрапорт; вузел суднаходства ў бас. р. Рэйн. Абслугоўвае трансп. сувязі Нідэрландаў (каля 60% знешнегандл. абароту краіны), Германіі, Бельгіі, Швейцарыі і інш. краін. Паромная сувязь з Вялікабрытаніяй. Нафта і прадуктаправодамі
    злучаны з прадпрыемствамі Германіі і Бельгіі. Міжнар. аэрапорт. Важны гандл.прамысл. цэнтр краіны (праўленні транснац. манаполій, банкаў). Прамсць базіруецца гал. ч. на прывазной сыравіне. У Р. і яго ваколіцах буйныя нафтахім. і нафтаперапр. прадпрыемствы (штогод перапрацоўваюць больш за 100 млн. т нафты). 3 інш. галін прамсці найб. развіты металаапрацоўка і ма
    шьшабудаванне (судна і аўгамабілебудаванне, абсталяванне для партоў, эл.тэхн. і інш.), хім., лёгкая (асабліва тэкст. і швейная), харч. і харчасмакавая (вытвсць кармоў, маргарыну, перапрацоўка чаю, какавы, кавы). Метрапалітэн. Унт імя Эразма, Акадэмія. мастацтваў, Нац. інт навігацыі і караблебудавання і інш. Музеі: гіст., марскі, горада, этналогіі. Карцінная галерэя. Гатычныя цэрквы (15 ст.), у т.л. царква СінтЛаўрэнскерк, дамы і ветраныя млыны (17—18 ст.).
    На тэр. сучаснага Р. паселішча вядома з 9 ст., у пісьмовых крыніцах — з 1282. 3 1340 горад. У 1572 захоплены і разрабаваны іспанцамі, далучыўся да паўстання Нідэрландаў супраць ісп. панавання. Пасля адмены ў 1685 Нанцкага эдыкта 1598 у Р. перасялілася шмат франц. пратэстантаў (гандляры і рамеснікі). У 17—18 ст. цэнтр гандлю (у асн. з Францыяй і Англіяй), караблебудаўніцтва і сукнаробства. Пасля злучэння ў 1882 Р. каналам з Паўн. морам — адзін ,з найб. партоў свету. У 2ю сусв. вайну моцна пацярпеў ад ням. бамбардзіровак.
    Г.Ротэ.
    В.У.Роўда.
    РбУ Аляксандр Артуравіч (8.3.1906, Масква — 28,12.1973), расійскі кінарэжысёр, буйнейшы майстар жанру кінаказкі. Нар. арт. Расіі (1968). Скончыў кінашколу Б.Чайкоўскага (1930) і драм. тэхнікум імя Ярмолавай у Маскве (1934). У кіно з 1930. Пайавіў прасякнутыя паэзіяй, гумарам, фантаст. рамантыкай фільмы: «Па шчупаковаму загаду» (1938), «Васіліса Прыгожая» (1940), «Канёкгарбунок» (паводле П.Яршова, 1941), «Кашчэй Бессмяротны» (1945), «Новыя п