• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 13

    Беларуская энцыклапедыя Т. 13


    Памер: 576с.
    Мінск 2001
    529.75 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    рыгоды Ката ў ботах» (1958), «Мар’ямайстрыха» (1960), «Каралеўства крывых люстэркаў» (1963), «Марозка» (1965, гал. прыз Міжнар. кінафестывалю дзіцячых і юнацкіх фільмаў у Венецыі), «Агонь, вада і медныя трубы» (1968), «Варваракраса, доўгая каса» (1970), «Залатыя рогі» (1973) і інш. Экранізаваў творы М.Гогаля: «Майская ноч, або Тапельніца» (1952, стэрэафільм), «Вечары на хутары каля Дзіканькі» (1961). Ставіў карціны, прысвечаныя сучаснасці.
    Тв.: Сказка на экране. М., 1974.
    Літ.: Парамонова К.К. A.Pov М 1979.
    РОЎ, другая назва р. Навуць у Жыткавіцкім рне Гомельскай вобл.
    РОЎ, падоужная адмоўная форма рэльефу, утвораная ў прыродных умовах размывам або разрывам зямной павер
    РОЎНАРАСНІЧНЫЯ 413
    хні. Могуць фарміравацца ў рыфтавых зонах, мець апоўзневы, саліфлюкцыйны і інш. генезіс. Штучныя Р. ствараліся з абарончымі мэтамі, часта заліваліся вадой.
    РОЎ ЯНА I ЦЭЦЫЛІІ, эразійная лагчына, геолагагеамарфалагічны і палеанталагічны помнік прыроды рэсп. значэння (з 1998). Размешчаны каля зах. ускраіны в. Багатырэвічы Мастоўскага рна Гродзенскай вобл. Даўж. 700 м, шыр. да 100 м, глыб. да 10 м, пл. 0,3 км2. Лагчына ўтварылася пры размыве азёрналедавіковай нізіны за 14 тыс. гадоў. Mae звілістую форму. Уключае помнік прыроды рэсп. значэння (з 1963) Самастрэльнікі — апорнае геал. агаленне стараж. азёрных і балотных адкладаў муравінскага міжледавікоўя. Адклады (магутнасць 3,3 м) багатыя на рэшткі выкапнёвай флоры (больш за 100 відаў), што існавала каля 100 тыс. г. назад. На паверхні зах. схілу, паводле падання, знаходзяцца магілы герояў рамана Э.Ажэшкі «Над Нёманам» Яна і Цэцыліі. В.Ф.Вінакураў. РбЎБА Яўген Аляксеевіч (н. 1.4.1949, в. Андрушоўшчына Лідскага рна Гродзенскай вобл.), бел. матэматык. Др фіз.матэм. н. (1999), праф. (2001). Скончыў БДУ (1971). 3 1974 у Гомельскім унце (з 1977 заг. кафедры). 3 1979 у Гродзенскім унце (у 1994—98 заг. кафедры; у 1980—86, 1992—94 і з 1998 прарэктар). Навук. працы па вывучэнні інтэрпаляцыйных рацыянальных аператараў і рацыянальных шэрагаў Фур’е.
    Тв:. Высшая математнка. Гродно, 2000 (разам з С.А.Мінюком); Ннтерполяцмя м ряды Фурье в рацнональной аппрокснмацнн. Гродно, 2001.
    РОЎБІЦК, вёска ў Пружанскім рне Брэсцкай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 38 км на ПнЗ ад г. Пружаны, 123 км ад Брэста, 50 км ад чыг. ст. Аранчыцы. 692 ж., 343 двары (2001). Лясніцтва, цагельны зд. Сярэдняя школа, Дом культуры, бка, амбулаторыя, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Царквакапліца. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    РОЎДА Віктар Уладзіміравіч (н. 10.11.1921, г. Смаргонь Гродзенскай вобл.), бел. харавы дырыжор, педагог. Нар. арт. Беларусі (1978). Нар. арт. СССР (1990). Канд. мастацтвазнаўства (1956), праф. (1975). Скончыў Віленскую дзярж. духоўную семінарыю (1939), Літ. кансерваторыю (1951). Вучань Ь.Свешнікава. 3 1951 выкладаў у Маскоўскай кансерваторыі, хормайстар Дзярж. акад. рус. нар. хору імя Свешнікава. 3 1956 хормайстар і дырыжор Дзярж. акад. харавой капэлы Беларусі, адначасова выкладае у Бел. акадэміі музыкі (з 1964 заг. кафедры). 3 1965 маст. кіраўнік і гал. дырыжор Хору акадэмічнага Беларускага тэлебачання і радыё. Творчасці Р.хормайстра ўласцівы ўдумлівыя адносіны да муз. твораў, імкненне да чысціні строю, высокай якасці гучання харавога шматгалосся, глыбокая інтэрпрэтацыя
    муз. твораў. Склаў «Хрэстаматыю па чытанні харавых партытур» (т. 1—2, 1971—74), «Хрэстаматыю па беларускай харавой опернай літаратуры» (1975), збкі «Харавыя канцэрты» (1980, 1982. 1984), «Хоры беларускіх кампазітараў на вершы Я.Купалы і Я.Коласа» (1982), «Харавы вянок» (1985). Дзярж. прэмія Беларусі 1990. Л.А.Шымановіч. РбЎДА Iван Сямёнавіч (н. 13.6.1953, г. Мядзел Мінскай вобл.), бел. мовазнавец. Др філал. н. (1996), праф. (2000). Скончыў БДУ (1975), з 1975 працуе ў ім (з 1996 нам. дэкана філал. фта, з 1999 заг. кафедры). Даследаванні па супастаўляльным мовазнаўстве, лексікалогіі, словаўтварэнні. Аўтар кн. «Рознаўзроўневая намінатыўная адпаведнасць беларускай і рускай моў» (1999), сааўтар кн. «Сучасная руская мова: Практыкум па арфаэпіі, арфаграфіі, пунктуацыі» (1989), «Слоўніка беларускай мовы» (2001), падручнікаў па бел. мове для пачатковай школы, падручнікаў і дапаможнікаў па рус. мове для сярэдняй школы і ВНУ і інш.
    Te:. К вопросу об нмплнцнтном аналнтнзме. Мн„ 1994.
    РбЎКАВІЧЫ, вёска ў Чачэрскім рне Гомельскай вобл., на аўтадарозе Чачэрск—БудаКашалёва. Цэнтр сельсавета. За 13 км на ПдЗ ад г. Чачэрск, 52 км ад Гомеля, 23 км ад чыг. ст. БудаКашалёўская. 339 ж., 127 двароў (2001). Сярэдняя школа, Дом культуры, бка, аддз. сувязі.
    РОЎЛАНД (Rowland) Шэрвуд (н. 28.6.1927, г. Дэлавэр, штат Агайо, ЗША). амерыканскі хімік. Скончыў Весліянскі унт (1948). 3 1956 у Канзаскім унue, з 1964 праф. Каліфарнійскага унта (г. 1рвін). Навук. працы па радыяхіміі, хіміі атмасферы. Устанавіў, што атм. азон раскладаецца фрэонамі, якія шырока выкарыстоўваюцца як холадагенты (разам з М.Маліна; 1974). Нобелеўская прэмія 1995 (разам з ГІ.Крутцэнам, Маліна).
    РОЎЛІНСАН (Rawlinson) Генры Крэсвік (11.4.1810, Чэдлінгтан, Вялікабрытанія — 5.3.1895), англійскі дыпламат, усходазнавец. Адзін з заснавальнікаў асірыялогіі. У 1827—39 афіцэр брыт. ОстІндскай кампаніі (у Індыі і Іране). У 1840—60я г. прадстаўнік брыт. ўрада ў г. Кандагар (Афганістан), консул у Багдадзе, пасол у Тэгеране. У 1835—47 скапіраваў, пазней у асноўным прачытаў Бехістунскі надпіс (гл. Бехістун), дэшыфраваў перс. і вавілонаасірыйскія (акадскія) клінапісы. Вёў археал. раскопкі стараж. гарадоў Двухрэчча Барсіпы і Сіпара (цяпер тэр. Ірака). Прэзідэнт Азіяцкага (1878—81) і Геагр. (1871—72, 1874—75) каралеўскіх тваў. РОЎНА. горад, цэнтр Ровенскай вобл. на Украіне, на р. Вусце (бас. р. Прыпяць). Вядомы з 1282. Каля 245 тыс. ж. (2000). Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Прамсць: машынабудаванне і металаапрацоўка (высакавольтная электраапаратура, станкі і інш.), хім. (мінер.
    ўгнаенні, ВА «Азот»), харч., лёгкая (ільняная). 3 ВНУ, 2 тэатры, музеі: гіст.краязн., разведчыка МЛ.Кузняцова. Успенская царква (18 ст.).
    У пісьмовых крыніцах згадваецца з 1282 як горад ГаліцкаВалынскага княства. 3 2й пал. 14 ст. ў ВКЛ. У канцы 15 ст. атрымаў магдэбургскае права. Пасля Люблінскай уніі 1569 у складзе Рэчы Паспалітай. пасля 2га яе падзелу (1793) разам з Правабярэжнай Украінай далучаны да Расіі. 3 1793 павятовы горад Валынскай губ. У 1ю сусв. вайну акупіраваны (1918) аўстрагерм., з 1920 — польскімі войскамі. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 у складзе Польшчы. У 1939 далучаны да УССР, са снеж. 1939 абл. цэнтр. У 2ю сусв. вайну акупіраваны (1941—44) ням.фашыстамі. цэнтр рэйхскамісарыята «Украіна». Каля Р. дзейнічалі партыз. атрад Дз.М.Мядзведзева «Пераможцы» і разведчык МА.Кузняцоў.
    РОЎНАВЯЛІКІЯ ФІГЎРЫ, плоскія фігуры (прасторавыя целы) з аднолькавымі плошчамі (аб’ёмамі). Задачы на пабудову Р.ф. (напр., квадратура круга) вядомы са старажытнасці. 2 плоскія многавугольнікі роўнавялікія, калі адзін з іх можна раскласці на трохвугольнікі, з якіх складаецца другі многавугольнік. Роўнасастаўленымі наз. фігуры, якія можна разрэзаць на аднолькавую колькасць адпаведна роўных частак. Роўнавялікія многавугольнікі заўсёды роўнасастаўленыя, роўнавялікія мнагаграннікі — не заўсёды.
    РОЎНАПЕРАМЁННЫ РУХ. механічны рух часційы (матэрыяльнага пункта), пры якім модуль тангенцыяльнага паскарэння (у выпадку прамалінейнага руху модуль поўнага паскарэння) застаецца пастаянным. Пры Р.р. праекцыя скорасці v часціцы на напрамак руху і шлях 5, пройдзены ад пач. становішча, у кожны момант часу t вызначаюцца формуламі: v = vo + at, s = no, + at2/!, дзе vo — пач. скорасць, a — праекцыя тангенцыяльнага (поўнага) паскарэння на напрамак руху. Пры a > 0 pyx роўнапаскораны, пры a < 0 — роўназапаволены, пры a = 0 — раўнамерны.
    РОЎНАРАЗМЕРКАВАННЯ ЗАКОН, тэарэма класічнай статыстычнай фізікі, якая сцвярджае, што для статыстычнай сістэмы ў стане тэрмадынамічнай раўнавагі на кожную ступень свабоды прыпадае аднолькавая сярэдняя энергія. Паводле Р.з. кожная ступень свабоды паступальнага і вярчальнага руху характарызуецца сярэдняй кінетычнай энергіяй, роўнай кТ/2, а кожная вагальная ступень свабоды — сярэдняй энергіяй кТ (кТ/2 на кінетычную энергію і кТ/2 на патэнцыяльную энергію). На аснове Р.з. вызначаюцца лімітныя значэнні цеплаёмістасці шмататамных газаў і цвёрдых цел пры высокіх трах.
    РОЎНАРАСНІЧНЫЯ ІНФУЗОРЫІ (Holotricha). падклас прасцейшых тыпу інфузорый. 5 атр., каля 4 тыс. відаў. Пашыраны паўсюдна ў марскіх і прэсных водах. На Беларусі найб. трапляюцца адны з класічных аб’ектаў інфузорый —
    414 РОЎНАСЛУПКОВАСЦЬ
    туфелькі, галафрыя чарнаватая (Holophrya nigricans), дыдыніум насаты (Didinium nasutum), колепс шчаціністы (Coleps hirtus), прарадон яйцападобны (Prorodon ovum) і інш. Удзельнічаюць у біял. ачышчэнні вадаёмаў. Некат. віды —паразіты (балантыдый колі, іхтыяфтырыус і інш.), узбуджальнікі хвароб жывёл і чалавека.
    Даўж. да 0,6 мм. Цела бясколернае, зрэдку зялёнае, сіняе або інш. афарбоўкі. Раснічкі (пераважна органы руху) размешчаны раўнамерна або развіты пераважна на брушным баку, у некат. утвараюць венчыкі. Кормяцца бактэрыямі, водарасцямі, дэтрытам, ёсць драпежнікі. Размнажаюцца простым дзяленнем і шляхам кан’югацыі. 1л. гл. да арт. Інфузорыі. РОЎНАСЛУПКЬВАСЦЬ у б і я л о г і і, тое, што гомастылія.
    РбЎНАСЦЬ у м а т э м а т ы ц ы, суадносіны ўзаемнай замяняльнасці аб’ектаў, якія з прычыны наяўнасці такой замяняльнасці і лічацца роўнымі. Р. 2 аб’ектаў a і b (функцый, лікавых або літарных выразаў, элементаў мностваў і інш.) запісваецца ў выглядзе a = Ь, дзе матэм. знак «=» наз. знакам Р. Напр.: 10 + 6 = 2*; (а + Ьў = о2 ± 2аЬ + й2; sin 2 a = =2 sin a cos a. Асн. ўласцівасці P.: рэфлексіўнасць (кожны аб’ект роўны самому сабе — a = а); с і м е т р ы я (калі й = 6,той = а);транзіт ы ў н а с ц ь (калі a = b і b = с, to a = с). Гл. таксама Тоеснасць у матэматыцы, Ураўненне.
    РбЎНАСЦЬ САЦЫЯЛЬНАЯ, паняцце, якое вызначае аднолькавае становішча, правы і свабоды розных сац. груп і асобных людзей у грамадстве. Прадугледжвае забеспячэнне ўсім членам соцыуму неабходнага сацыяльна гарантаванага ўзроўню жыцця, рэальнай роўнасці сац. магчымасцей, замацаванне сац. стабільнасці грамадства. Паняцце «Р.с.» цесна звязана з паняццем сац. справядлівасці. Можа рэалізоўвацца толькі пры пэўных сац.паліт., эканам. і культ. умовах, эканам. і паліт. самастойнасці людзей, рэальных магчымасцях павышэння іх адукацыйнага і прафес. ўзроўню, духоўным удасканальванні грамадскіх адносін.
    Вытокі ідэі Р.с. як прынцыпу аргцыі грамадства ў ант. ф