• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 13

    Беларуская энцыклапедыя Т. 13


    Памер: 576с.
    Мінск 2001
    529.75 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    адатак «РІсточннк» (6 выпускаў за год), дзе друкуюцца рассакрэчаныя дакументы з рас. архіваў. УЯ.Калаткоў.
    «РбДНАЕ СЛбВА», навуковаметадычны ілюстраваны часопіс. Выдаецца з 1988 у Мінску на бел. мове штомесячна. Да 1992 наз. «Беларуская мова і літаратура ў школе». Асвятляе пытанні літ., мовазнаўчай і культуралагічнай адукацыі ў сярэдняй школе і ВНУ. Змяшчае матэрыялы па гісторыі нац. культуры, пра сучасны літ. працэс, лінгвіст. праблемы, міжмоўныя сувязі, адметнасць бел. мовы. У раздзелах «Філалогія», «Методыка і вопыт», «На ростанях», «Калі закончыўся ўрок», «Культура Беларусі» і інш. адлюстроўвае шляхі развіцця нац. школы, пед. майстэрства
    Вокладка часопіса «Роднае слова».
    396 РОДНАСЦЬ
    бел. славеснікаў, дасягненні філал. навукі, узаемасувязь лры, мовы, выяўл. мастацтва, музыкі, тра і кіно, дзейнасць літ. музеяў і інш. Друкуе творчыя партрэты бел. мовазнаўцаў, літаратараў і дзеячаў культуры, архіўныя дакументы, звязаныя з іх дзейнасцю. Адзначае юбілеі дзеячаў культуры, публікуе гіаэт. і вакальныя творы, рэцэнзіі на філал., культуралагічныя і пед.метадычныя выданні. М.М.Шавыркін.
    РбДНАСЦЬ у п р а в е, кроўная сувязь паміж людзьмі, з наяўнасцю якой закон звязвае пэўныя правы і абавязкі. Родныя, або сваякі, гэта асобы, якія звязаны Р. і паходзяць адзін ад аднаго або ад агульнага продка. Р. — асн. элемент большасці сямейных праваадносін. Роднымі з’яўляюцца прадзед (прабабка), дзед (бабка), бацька (маці), сын (дачка), унук (унучка), праўнук (праўнучка), браты і сёстры, дзядзькі (цёткі), пляменнікі (пляменніцы) і г.д. Класіфікацыя роднасных адносін мае важнае юрыд. значэнне, асабліва ў сямейным і спадчынным праве.
    РбДНАСЦЬ ДА ЭЛЕКТРбНА, здольнасць атама, малекулы далучаць электрон з утварэннем адмоўнага іона. Колькасна роўная энергіі іанізацыі адмоўнага іона (Х'); вымяраецца ў электронвольтах (гл. Іанізацыі патэнцыял). Найб. Р. да э. (3—4 эВ) маюць атамы галагенаў. Для шэрагу хім. элементаў блізкая да нуля ці адмоўная, гэта азначае, што не існуе ўстойлівых адмоўных іонаў гэтых элементаў. Для малекул Р. да э. звычайна мае значэнні ад 0 да 4 эВ, але ёсць малекулы са значна большымі значэннямі Р. да э. (напр., для малекулы гексафтарыду плаціны Р. да э. роўная 7 эВ). Малекулы з высокімі значэннямі Р. да э. — моцныя акісляльнікі, з дапамогай якіх былі атрыманы хім. злучэнні інертных газаў.
    РбДНАСЦЬ I СВААЦТВА, адносіны паміж людзьмі, заснаваныя на паходжанні ад агульнага продка (роднасць) або якія ўзнікаюць у мужа і жонкі да іх родных (сваяіггва). У першабытным грамадстве кроўнароднасныя адносіны былі асновай аб’яднання людзей у род, фратрыю, племя, яны характарызавалі формы сям ’і. У сучасных сямейных адносінах адрозніваюць роднасць па лініях: прамой (бацькі і дзеці, продкі і нашчадкі), бакавой (браты і сёстры, дзядзькі, цёткі і пляменнікі), узыходнай (ад нашчадкаў да продкаў — напр., унук, сын, бацька, дзед), сыходнай (ад продкаў да нашчадкаў). Бел. назвы кроўнай роднасці па прамой лініі: 1й ступені — бацька (тата), маці (матка, мама), сын, дачка (пазашлюбных дзяцей наз. бастрамі, байструкамі); няпоўнай роднасці паміж мужам (жонкаю) і дзецьмі ад папярэдняга шлюбу жонкі (мужа) — айчым, мачаха, пасынак, падчарыца; няпоўнай роднасці паміж
    дзецьмі — брат (сястра) па бацьку ці па маці; усынаўлення — выхаванец, выхаванка (у гаворках — гадаванец, гадаванка, дольнік, дольніца); дзеці мачахі і айчыма лічацца зводнымі братам і сястрой; 2й ступені — дзед, баба, унук, унучка;'3й ступені — прадзед, прабаба, праўнук, праўнучка; 4й ступені — прапрадзед, прапрабаба, прапраўнук, прапраўнучка (гэтыя формы ўжываюцца вельмі рэдка і найчасцей замяняюцца апісальна). Далейшыя ступені кроўнай роднасці наз. агульна: па ўзыходнай лініі — продкі, дзяды, дзядыпрадзеды, па сыходнай — нашчадкі (патомкі). Назвы роднасці 1й бакавой лініі: брат, сястра, пляменнік, пляменніца. У гаворках са значэннем «пляменнік» трапляюцца нябож, часам — сыновец; са значэннем «пляменніца» — нябога. Назвы роднасці 2й бакавой лініі: дзядзька, цётка, дваюрадны (стрыечны) брат, дваюрадная (стрыечная) сястра. Назвы 3й і наступных ліній ужываюцца радзей і звычайна перадаюцца апісальна. Назвы сваяцтва: муж, жонка, у гаворках таксама стары, старая; дзед, баба; гаспадар, гаспадыня. Да слова «муж» сінонімы мужык, чалавек, да слова «жонка» — маладзіца, дружына, жанчына і інш. Даччын муж — зяць; сынава жонка — нявестка (сынавая, сыновая). Мужавы бацькі — свёкар, свякроў (свякруха, свекрыва), жончыны — цешча, цесць; мужаў брат — дзевер, сястра — залвіца (залоўка). Слова «швагер» выражае 3 паняцці: сястрын муж, жончын брат, муж жончынай сястры; швагерка —жончына сястра. Братава жонка — братавая (браціха), братавыя паміж сабой — ятроўкі; дзядзькава жонка — дзядзіна (цётка). Бацькі мужа і жонкі адзін да аднаго — сваты, мацеры — свацці (свахі). У гаворках усе родныя мужа — сваты і свацці ў адносінах да ўсіх родных жонкі і наадварот. Асобна стаяць хросныя бацькі, хросная матка, хросныя дзеці — хроснік (хрэснік), хросніца (хрэсніца), a таксама назвы кум і кума. Усе яны звязаны з царкоўным абрадам хрышчэння. Апрача канкрэтных, ёсць агульныя назвы Р. і с.: радня, родзічы, сваякі, свае, у гаворках таксама радзіна, прырода, сраство, свайство, адроддзе, род і інш. Гл. таксама Роднасць у праве.
    Літ.: Трубачев О.Н. Нсторня славянскнх термннов родства н некоторых древннх термннов обшественного строя. М., 1959; Булахаў М.Г. Старабеларускія назвы роднасці і сваяцтва // 3 жыцця роднага слова. Мн.. 1968; Алгебра родства: Родство. Снстемы родства. Снстемы терммнов родства. Вып. і. СПб., 1995. К.М.Панюціч.
    РбДНАСЦЬ МОЎ. наяўнасць у мовах агульных рыс і рэгулярных суадносін на розных узроўнях моўных сістэм. Р.м. апіраецца на падабенства каранёў, словаўтваральных суфіксаў, грамат. форм, марфал. характарыстык, сінтакс. канструкцый. Яе паказчыкам можа быць і падобная сістэма лічэбнікаў. Роднасныя мовы паходзяць або з адной мовыасновы (напр., пасля распаду стараж. пра
    слав. мовы ўзнікла старажытнаруская мова, на аснове якой да 14—15 ст. склаліся ўсходнеаіавянскія мовы, у т.л. беларуская мова), або дзвюх моў, з якіх адна шляхам паступовага развіцця ўзнікла з другой (напр., роднасць англ. і яе папярэдніцы стараж.саксонскай мовы). Бел. мова разам з рускай мовай і ўкраінскай мовай (усх.слав. мовы) уваходзіць у групу славянскіх моў, якая ўключае таксама зах.слав. (чэш., польская, славацкая і інш.) і паўд.слав. (балгарская, сербская і інш.) мовы. Яны звязаны заканамернымі гукавымі адпаведнасцямі: бел. «варона», «сон», «чужы», «польскае» wrona, sen, cuzdy, балгарскае «врана», «сьн», «чужд» і г.д. Некат. групы выяўляюць больш аддаленую роднасць (меншы аб’ём матэрыяльнай агульнасці) і аб’ядноўваюцца ў больш буйныя сем ’і моў. Да слав. моў найб. блізкая група балтыйскіх моў. Слав. і балт. мовы разам з герм., раманскімі, індаіранскімі, грэчаскай і інш. мовамі складаюць сям’ю індаеўрапейскіх моў. Чым меншы аб’ём матэрыяльнай агульнасці і менш празрыстыя рэгулярныя гукавыя адпаведнасці, тым складаней узвядзенне моў, што параўноўваюцца, да агульнай прамовы. Наяўнасць пэўнай агульнасці лексічнага складу, сінтакс. канструкцый, асобных фанетычных рыс і тыпалагічных характарыстык без рэгулярных гукавых адпаведнасцей можа бьшь вынікам больш позніх збліжэнняў (гл. Моўны саюз, Моўныя кантакты, Запазычанні). Вывучае Р.м. параўнальнагістарычнае мовазнаўства. Праблематыка, звязаная з Р.м., распрацоўвалася на Беларусі ў працах П.А.Бузука, І.В.ВаўкаЛевановіча, С.П.Мікуцкага, пазней —у работах М.Г.Булахава, І.С.Козырава, Р.У.Краўчука, В.У.Мартынава, А.Я.Супруна, Г.А.Цыхуна, В.М.Чэкмана, П Я.Юргелевіча і інш.
    Літ.: Нванов В.В. Генеалогнческая классвфнкацня языков м понятме языкового родства. М., 1954; Ходова К М. Языковое родство славянскмх народов. М ., 1960; Г а м крелндзе Т.В., Нванов В.В. Нндоевропейскнй язык н вндоевропейцы. [Кн.| I—2. Тбнлвсн, 1984. А.Я.Міхневіч РОДІІАЯ МбВА, мова, на якой асоба мысліць без дадатковага самакантролю, з дапамогай якой лёгка і натуральна выказвае свае думкі ў вуснай і пісьмовай форме, якая служыць падмуркам яго этн. самасвядомасці, нац. самаідэнтыфікацыі. Як форма сац. быцця чалавека адрозніваецца натуральнасцю, нязмушанасцю, лёгкасцю, зручнасцю выкарыстання яе ў розных сітуацыях камунікавання асобы. Р.м. ўласцівы функцыі: мыслення, унутр. маўлення, слоўнага выражэння і афармлення думак і эмоцый, фарміравання і замацавання своеасаблівай моўнай карціны свету, фалькл. і літ.маст. творчасці, пазнання свету і назапашвання ведаў у памяці, міфатворчасці і інш. Р.м. звязана з духам народа, нац. ментальнасцю, маральнасцю асобы і выконвае сямейныя, працоўныя і інш. грамадскія функцыі. Яна адна з вызначальных рыс сукупнасцей людзей — этнасу, нацыі, на
    РОДЧАНКА 397
    рода. Абавязкова і арганічна ўваходзіць у мноства знакавых сістэм, што фарміруюць т.зв. моўную асобу і вызначаюнь багацце яе знешніх і ўнутр. зносін, ступень яе ўключанасці ў нац. і сусв. культуру. Роднай наз. і мову тытульнага этнасу, засвоеную з дзяцінства прадстаўніком інш. этнасу, што ўваходзіць у склад нацыі. Пры двухмоўі і йіматмоўі — гэта мова штодзённых зносін. Пры дасканалым веданні дзвюх моў і аднолькава лёгкім валоданні імі можна гаварыць пра дзве родныя для асобы мовы. 3 паняццем Р.м. звязана ўяўленне пра гіст. існаванне этнасу і яго духоўную і матэрыяльную культуру. Р.м. як выраз не строга тэрміналагічны адносіцца не столькі да лінгвістыкі, колькі да сферы нац. псіхалогіі, этн. самаўсведамлення асобнага чалавека і народа. Р.м. можа для чалавека рэальна мець статус дыялектнай гаворкі, мовы асобнага этнасу, мовы маст. лры, нац. і дзярж. мовы і інш. Р.м. — аб’ект любові і гонару яе носьбітаў, дзярж. падтрымкі і аховы.
    Літ:. Этннческая пснхологмя н обшество. М., 1997; Л ы ч Л.М. Беларуская нацыя і мова. Мн., 1994; Навуменка Л. Уяўленні беларусаў аб значэнні ўласнай этнічнай належнасці і месца роднай мовы сярод іх // Jezyk atozsamosc na pograniczu kultur. Bjalystok. 2000.	А.Я.Міхневіч.
    «РбДНАЯ МбВА», мовазнаўчы часопіс. Выходзіў у 1930—31 у Вільні на бел. мове. Змяшчаў артыкулы па гісторыі бел. мовы, фанетыцы, дыялекталогіі, праблемах арфаграфіі і граматыкі літ. мовы, лексікалогіі і культуры мовы, метадычныя рэкамендацыі па зборы бел. тапанімікі і антрапаніміі і інш. Рэдактар Я.Станкевіч. Друкаваўся адметнай графікай (