• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 13

    Беларуская энцыклапедыя Т. 13


    Памер: 576с.
    Мінск 2001
    529.75 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Е 1698, вуснае пагадненне аб ваен. саюзе супраць Швецыі, заключанае 20—24 жн. ў г. РаваРуская (цяпер у Львоўскай вобл., Украіна) паміж рас. царом Пятром 1 і каралём Рэчы Паспалітай Аўгустам /1 Заклала асновы антышвед. каалійыі напярэдадні Паўночнай вайны 1700—21. У развіццё Р.п. 21.11.1699 падпісаны Маскоўскі саюзны дагавор: бакі абавязваліся распачаць ваен. дзеянні супраць Швецыі ў яе прыбалт. уладаннях — Пётр I у Карэліі і Іжорскай зямлі (узбярэжжа р. Нява і прылеглай ч. Фінскага заліва), а Аўгуст II у Ліфляндыі і Эстляндыі, з тым, каб гэтыя землі пасля вайны адышлі адпаведна да Расіі і Рэчы Паспалітай.
    РАЎЧАКбЎ Фёдар Фёдаравіч (27.9.1910, в. Кузькавічы Быхаўскага рна Магілёўскай вобл. —20.4.1952), Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў ваен. ветэрынарнафельч. школу (1933), 2е Маскоўскае пях. вучылішча (1943). У Вял. Айч. вайну з ліп. 1941 на Паўд.Зах., 2м і 1м Бел. франтах. Стралк. рота на чале са ст. лейтэнантам Р. вызначылася 29.7.1944 у баі каля г. Пулавы (Польшча), дзе фарсіравала Віслу, адбіла 8 контратак Bopara, захапіла вышыню, садзейнічала пераправе інш. падраздзяленняў палка. Да 1951 у органах МУС. У в. Кузькавічы помнік Р.
    РАЎШЭНБАХ Барыс Віктаравіч (18.1.1915, С.Пецярбург — 27.3.2001),
    расійскі вучоны ў галіне механікі і працэсаў кіравання. Акад. Pac. АН (1984, чл.кар. 1966). Герой Сац. Працы (1990). Скончыў Ленінградскі інт інжынераў грамадз. паветр. флоту (1938). У 1938— 78 у спец. НДІ і СКБ (Масква), адначасова з 1947 у Маскоўскім фізікатэхн. інце (з 1959 праф.). Навук. працы па прыкладной механіцы, тэорыі аўтам. кіравання, арыентацыі і ўстойлівасці руху касм. апаратаў, тэорыі гарэння, інж. псіхалогіі. Ленінская прэмія 1960.
    Тв.: Внбрацнонное горенне. М., 1961; Космнческне аппараты. М., 1983 (у сааўт.).
    Ф.Раўс.
    Ф Ф Раўчакоў.
    Б.В.Раўшэнбах
    РАФАЛОВІЧ Аляксандр Міхайлавіч (20.8.1898, г. Ваўкавыск Гродзенскай вобл. — 2.6.1971), генераллейтэнант авіяцыі (1944). Скончыў школу паветр. флоту (1921), Ваеннапаветр. акадэмію імя Жукоўскага (1936). У Чырв. Арміі з 1918. Ўдзельнік грамадз. вайны 1918—20 на Зах. фронце. 3 1939 і ў 1946—50 выкладчык Ваеннапаветр. акадэміі. У Вял. Айч. вайну нач. штаба ВПС 12й і камандуючы ВПС 6й армій Паўд.Зах. фронту, нач. паветранастралк. службы ВПС Чырв. Арміі. Удзельнік баёў на Украіне, БарвенкаваЛазоўскай аперацыі, баёў пад Харкавам. 1946—50 на выкладчыцкай рабоце.
    РАФАЛЬСКІ Міхаіл Фадзеевіч (1889, Кіеў — 1937), рэжысёр яўрэйскага тэатра, педагог. Нар. арт. Беларусі (1934). Вучыўся ў драм. школе кіеўскага тра «Салаўцоў» (з 1908). Працаваў акцёрам у трах Кіева, Харкава і інш., гастраліраваў у Мінску і Віцебску. У 1921 з аматараў арганізаваў у Мінску яўр. тэатр. трупу, на базе якой створана яўр. секцыя Бел. драм. студыі ў Маскве. 3 1922 маст. кіраўнік гэтай секцыі, з 1926 — Дзярж. яўр. тра БССР і адначасова ў 1933—35 студыі пры тры. Яго пастаноўкам уласцівы сац. абагульненасць, тыпізацыя псіхал. характарыстык, яркасць сцэн. відовішча, выкарыстанне фалькл. і этнагр. элементаў: «На пакаянным ланцугу» І.Перэца (1926), «Ботвін» А.Вявюркі (1928), «Глухі» Д.Бергельсона (1929), «На 62м участку» І.Дабрушына (1931), «Бойтра» М.Кульбака (1937). У 1937 рэпрэсіраваны.
    К. Б. Кузпяцова.
    РАФАЭЛЬ [Raffael, Raphael; сапр. Р a фаэла Санці (С а н ц ы о), Raffaello Santi (Sanzio); 26 ui 28.3 або 6.4.1483, r. Урбіна, Італія — 6.4.1520], італьянскі жывапісец і архітэктар эпохі Адраджэння. Вучыўся ў свайго бацькі Дж. Санці (да 1494), у Перуджы ў
    РАФІ
    379
    П.Перуджына (каля 1495—1505, або 1499—1500). Раннія творы, у якіх адчувальны ўплыў Перуджына, вызначаюцца тонкай паэзіяй і мяккім лірызмам пейзажных фонаў, ураўнаважанасцю кампазіцый: «Каранаванне св. Мікалая Таленцінскага» (каля 1500), «Тры грацыі», «Сон рыцара» (абедзве каля 1500—02), «Укрыжаванне са св Іеранімам» (1503), «Мадонна Канестабіле» (каля 1504), «Заручыны Марыі» (1504). 3 1504 працаваў пераважна ў Фларэнцыі, а таксама ў Перуджы і Умбрыі.
    М.Ф.Рафальскі.	Рафаэль.
    Пад уплывам Леанарда да Вінчы, Мікеланджэла, Ф.Барталамео перайшоў да больш класічнай манеры, сцвердзіўся як майстар рэнесансавага жывапісу: «Мадонна дэль Грандука» (1504), «Малая Мадонна Каўпер» (1504—05), «Мадонна на лузе» (1506), «Мадонна са шчыглянём» (1507), «Святая сям’я Каніджані» (1507—08), «Вялікая Мадонна Каўпера», «Мадонна Тэмпі», «Прыгожая садоўніца» (усе 1508), партрэты Аньёла і Мадалены Доні і інш. 3 1508 у Рыме. Паводле заказу пап Юлія II і Льва X пісаў фрэскі ў залах (станцах) Ватыканскага палаца, у якіх увасобіў гуманіст. ідэалы свабоды і зямнога шчасця, жыццесцвярджальныя ўяўленні пра прыгажосць і дасканаласць чалавека, яго гармонію са светам. Фрэскам уласцівы спакойная веліч і гарманічная стройнасць шматфігурных кампазіцый,
    павышаная роля арх. фонаў, якія дасканала звязаны з рэальным арх. асяроддзем, майстэрства перадачы святлаценю, мяккі светлы каларыт; «Дыспут», «Афінская школа», «Парнас», «Мудрасць, Мера і Сіла» ў Станца дэла Сеньятура (1508—11), «Выгнанне Эліядора з храма», «Сустрэча Льва I з Атылам», «Меса ў Бальсене», «Вызваленне апостала Пятра з цямніцы» ў Станца д’Эліядора (1511—14), «Пажар у Борга», «Каранаванне Карла Вялікага папай Львом' III» у Станца дэль Інчэндыо (1514—17) і адпаведныя гал. кампазіцыям алегарычныя, біблейскія і міфалагічныя сцэны на плафонах. Стылістычна блізкія да ватыканскіх фрэсак кардоны серыі шпалер для Сіксцінскай капэлы (1515—16). Духам ант. класікі з яе культам пачуццёвай прыгажосці прасякнута фрэска «Трыумф Галатэі» на віле Фарнезіна (1511). Пісаў алтарныя абразы, рэліг. карціны і партрэты, якія вызначаюцца майстэрствам перадачы характару персанажаў, экспрэсіўнасцю, складаным гучным каларытам: «Мадонна Альба» (каля 1510—11), «Мадонна ды Фаліньё» (1511—12), «Партрэт кардынала» (каля 1512), «Сіксцінская мадонна» (1513—14), «Святая Цэцылія» (1514), «Мадонна з рыбай» (каля 1514), «Партрэт Бальдасарэ Кастыльёне» (каля 1515), «Жанчына ў пакрывале» («Донна Велата», каля 1516), «Нясенне Крыжа» (1517), «Партрэт Льва X з двума кардыналамі» (1518—19), «Святая сям’я Францыска I» (1518), «Праабражэнне» (1517—20) і інш. У некат. позніх работах адчуваюцца рысы маньерызму. Арх. дзейнасць Р. стала сувязным звяном паміж творчасцю Ц.Брамантэ і \.Паладыо. 3 1514 гал. архітэктар Рымскага сабора Святога Пятра, стварыў яго новы план, у аснову якога паклаў арх. тып базілікі. Дабудоўваў пачаты Брамантэ ватыканскі двор з лоджыямі. Пабудовам Р. ўласціва спалучэнне дэкору фасадаў з асаблівасцямі мясцовасці і суседняй забудовы, памерамі і прызначэннем будынка: царква СантЭліджа дэльі Арэ
    Рафаэль. Афінская школа. Станца дэла Сеньятура. 1508—11.
    фічы (з 1509), капэла Кіджы царквы СантаМарыя дэль Попала (1512—20), палацца ВідоніКафарэлі (з 1515), Бранконіо дэль Аквіла (1520) у Рыме,палацца Пандальфіні ў Фларэнцыі (з 1520, дабудаваны па праекйе Р. арх. Дж. да Сангала). Часткова ажыццёўлена аўтарская задума Р. ў пабудове вілы Мадама ў Рыме (з 1517, дабудавана арх. А. да Сангала Малодшым), арганічна
    Рафаэль. Прыгожая садоўніца. 1508.
    звязанай з навакольнымі садамі і тэрасным паркам. Творчасць Р. зрабіла вял. ўплыў на еўрап. жывапіс 16—19 ст.
    Літ.: Грашенков В.Н. Рафаэль. 2 пзл М., 1975; П а шут Л. Рафаэль: Пер. с венг. М., 1981; Д а ж н н а В.Д. Рафаэль н его время. М., 1983; Прусс М.Е. Рафаэль: [Альбом]. М., 1983; Лебедянскнй М.С. Портреты Рафаэля. М., 1983. С.У.Пешын.
    РАФІ (сапр. МелікАкапян Акоп; 1835, г. Паяджук, Іран — 6.5.1888), армянскі пісьменнік, прадстаўнік рамантызму. Вучыўся ў рус. гімназіі ў Тбілісі. Настаўнічаў. Друкаваўся з 1860. У ранніх творах (раман «Салбі», 1867, выд. 1911; аповесць «Гарэм», 1869, выд. 1874) выкрываў нац. і сац. прыгнёт ва ўмовах іран. рэчаіснасці. Раман «Залаты певень» (1879) пра духоўнае выраджэнне тагачаснага грамадства. Тэма нац,вызв. барацьбы ў раманах «Вар’ят» («Хент», 1880), «Іскры» (т. 1—2, 1883— 87). Аўтар гіст. раманаў «Давідбек» (1881—82), «Самвел» (1886). Яго творчасць прасякнута патрыятызмам, грамадз. пафасам.
    Тв:. Рус. пер. — Золотой петух; Безумец. М., 1959; Гарем а другяе рассказы. Ереван, 1966; Самвел. Ереван, 1975. С.Сарынян.
    380	РАФІБЕЙЛІ
    РАФІБЕЙЛІ Нігяр Худадат кызы (29.6.1913, г. Гянджа, Азербайджан — 1981), азербайджанская паэтэса. Нар. паэт Азербайджана (1981). Скончыла Маскоўскі пед. інт (1936). Друкавалася з 1928. Асн. тэмы яе збкаў вершаў і паэм «Песня перамогі» (1943), «Вершы» (1952), «Даносіцца гул мора» (1964) — эмансіпацыя жанчыны, патрыятызм і стваральная праца. Пісала для дзяцей, перакладала на азерб. мову творы рус. і замежных пісьменнікаў. На бел. мову яе асобныя вершы пераклаў Ю.Свірка.
    Тв.: Рус. пер. — Радость встречм: Стнхм. Баку, 1981.
    РАФІНАВАННЕ (ад франц. raffiner ачышчаць), канчатковая ачыстка тэхн. прадуктаў ад пабочных прымесей у металургічнай, хім. і інш. галінах прамсці. Ачыстку харч. прадуктаў (напр., алеяў, Цукрў) наз. рафінацыяй.
    У металургіі пашырана Р. металаў — ачыстка першасных, ці чарнавых металаў (маюць 96—99% асн. металу), ад прымесей для павышэння якасці сталей, металаў і сплаваў, а таксама атрымання каштоўных металаў (золата, серабра і інш), якія ёсць у чарнавых металах. Асн. метады Р.: піраметалургічныя (гл. Пірлметалургія), электралітычныя і хім., заснаваныя на адрозненні ўласцівасцей (тр плаўлення, шчыльнасці і інш.) элементаў, што раздзяляюць. Піраметалургічнае Р., якое ажыццяўляюць у расплавах, мае шэраг разнавіднасцей (напр., зонная плаўка). Электралітычнае Р. — электроліз водных раствораў ці расплаваў солей, выкарыстоўваюць для атрымання каляровых металаў (медзь, нікель і інш.) высокай чысціні. Хім. Р. засн. на рознай растваральнасці металаў і прымесей у растворах кіслот і шчолачаў (напр., афінаж — Р. высакародных металаў). Для атрымання чыстых металаў звычайна выкарыстоўваюць паслядоўна некалькі метадаў.
    РАФІНЁР (франц. raffineur ад raffiner ачышчаць, рабіць больш тонкім), апарат бесперапыннага дзеяння — дыскавы млын для размолу валакністых матэрыялаў (пераважна цэлюлозы), што ідуць на папяровую масу. Суспензія з валакністай масы размолваецца паміж двума дыскамі, якія аснашчаны спец. нажамі і круцяцца ў процілеглых напрамках, або паміж 3 дыскамі, з якіх круціцца толькі сярэдні.
    РАФІнбЗА, трыцукрыд, які складаецца з астаткаў глюкозы, фруктозы і галактозы (С|8Нз2О|6 або C|SH32O16 • 5Н2О). Пашырана ў раслінах (асабліва ў цукр. бураках). Салодкасць Р. складае 23% салодкасці цукрозы. Адносіцца да вугляводаў, якія не засвойваюцца арганізмам чалавека.
    Белы крышт. парашок, устойлівы да шчолачаў. Пад уплывам ферменту рафіназы Р. гідралізуецца на фруктозу і дыцукрыд мелібіёзу, ферменту эмульсіну — на цукрозу і галактозу