• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 13

    Беларуская энцыклапедыя Т. 13


    Памер: 576с.
    Мінск 2001
    529.75 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    ) манастырах. Яго творчасць развівалася на глебе маст. культуры Маскоўскай Русі з
    уплыва.м візант. маст. традыцый. Застаючыся ў межах сярэдневяковага ўспрымання і выяўлення рэчаіснасці, сцвярджаў узвышанае разуменне духоўнай прыгажосці і маральнай сілы чалавека. Гэтыя ідэалы ўвасоблены ў абразах Звянігарадскага чына («Спас», «Архангел Міхаіл», «Апостал Павел», усе 14—15 ст., па інш. звестках 1410я г.), дзе строгія плаўныя контуры, шырокая манера і светланосны каларыт блізкія да прыёмаў манум. жывапісу. У канцы 14 — пач. 15 ст. (або 1411 ці 1427) стварыў абраз «Тройца» — шэдэўр стараж.рус. іканапісу. Дасканаласць маст. формы гэтага абраза выражае вышэйшы для свайго часу маральны ідэал гармоніі духу з жыццём і светам. У 1405 з Феафанам Грэкам і Прохарам з Гарадца размаляваў Благавешчанскі сабор Маскоўскага Крамля (фрэскі не захаваліся); у 1408 з Даніілам Чорным — Успенскі сабор ва Уладзіміры і стварыў абразы для яго шмат’яруснага іканастаса. 3 фрэсак гэтага сабора найб. значныя сцэны «Страшнага суда», трактаванага як свята перамогі справядлівасці, сцвярджэнне духоўнай сутнасці чалавека. У 1425—27 з Даніілам Чорным і інш.
    А.Рублёў. Тройца.
    майстрамі размаляваў Троіцкі сабор ТроіцаСергіева манастыра і напісаў некалькі абразоў для яго іканастаса, якім уласцівы нарастанне драматызму («Апостал Павел»), некат. змрочнасць каларыту, узмацненне дэкаратыўнасці. Апошняй яго работай лічыцца размалёўка Спаскага сабора Андронікава манастыра (каля 1427). Яму прыпісваюць шэраг інш. работ: фрэскі Ўспенскага сабора на Гарадку ў Звянігарадзе (канец 14 — пач. 15 ст.), абразы «Спас у сілах» (1408), «Уладзімірская Божая Маці» (каля 1409), частка абразоў святочнага чыну Благавешчанскага сабора Маскоўскага
    424	рубо
    Крамля (1399 або 1408), некат. мініяцюры «Евангелля Хітрова».
    Літ.: А л п а т о в М.В. Андрей Рублев. М., 1959; Андрей Рублев н его школа. М., 1978; Сергеев В.Й. Рублев. М.. 1981; Тронца Андрея Рублева: Антологня. М., 1981.
    С.У.Пешын.
    РУБО Франц Аляксеевіч (17.6.1856, г. Адэса, Украіна — 13.3.1928), расійскі жывапісецбаталіст. Вучыўся ў Рысавальнай школе ў Адэсе (з 1865) і ў AM у Мюнхене (1877—83). Жыў пераважна ў Пецярбургу. У 1904—12 выкладаў у Пецярбургскай AM. 3 1913 у Германіі. Працаваў пераважна ў панарамным жывапісе. Аўтар грандыёзных паводле маштабаў твораў, якія вызначаюцца дакумент. дакладнасцю адлюстравання гіст. падзей: панарамы «Штурм аула Ахулыа» (каля 1896, не захавалася), «Абарона Севастопаля» (1902—04, адкрыта ў 1905 у Севастопалі; у 1941—42 пашкоджана пры абароне горада, адноўлена і зноў адкрыта ў 1954), «Барадзінская бітва» (1911, адкрыта ў 1912 у Маскве; адрэстаўрыравана і зноў адкрыта ў 1962). Пісаў таксама станковыя карціны: «Атака Новачаркаскага палка ў баі на рацэ Шахэ» (1907), «Барадзінскі бой» (1913, з К.Бекерам) і інш.
    Літ'. Федорова О. Ф.Рубо. М., 1982.
    Ф.Рубо. Фрагмент панарамы «Барадзінская бітва». 1911.
    РУБОН, старажытная назва р. Заходняя Дзвіна. Пад такой назвай вядома паводле карт александрыйскага грэка К.Пталамея і рымскіх аўтараў 2 ст. н.э. Паходзіць ад лац. mbeus — чырвоны (зза наяўнасці ў вадзе чырванаватых вокіслаў жалеза). Гамер, магчыма, згадвае Зах. Дзвіну пад назвай Эрыдан (Эрыда — багіня ночы і лёсу ў стараж. грэкаў), a Герадот называе ракой бурштынавай. Стараж. германцы называлі раку — Дзюна. Назва «Р.» сустракаецца на карце Мікалая Кузанскага (1507) і карце, выдадзенай М.К.Радзівілам Сіроткай (1613). У.Ф.Ісаенка. «РУБОН» («Rubon»), альманах памяркоўнакансерватыўнага кірунку. Выдаваўся ў 1842—49 у Вільні на польскай мове. Распаўсюджваўся пераважна на Віцебшчыне (Рубон — стараж. назва р. Зах. Дзвіна). Рэдактарвыдавец К.Буйніцкі. Асвятляў культ. жыццё Наддзвіння і паказваў мінулае краю. Змя
    шчаў матэрыялы па бел. этнаграфіі, фальклоры і гісторыі Беларусі. Надрукаваў творы Я.Баршчэўскага, Т.ЛадыЗаблоцкага, Г.Марцінкевіча, В.Рэута, братоў Ю., К. і В. Гжымалоўскіх, А.Плятэра, Я.Ходзькі, І.Храпавіцкага, Я.Чачота і інш. ураджэнцаў і жыхароў Беларусі, бел. нар. песні. Адыграў пэўную ролю ў ажыўленні культ. руху і згуртаванні літ. сіл рэгіёна. Арыентаваўся на маёмную шляхту і мясц. інтэлігенцыю. Выйшла 10 тамоў. У.І.Мархель. РУБРЎК, Рубруквіс (Rubrouck, Roebroeck, Ruysbroeck, Rubruquis) Вілем (паміж 1215 і 1220—1293), фламандскі падарожнік, манах. У 1253—55 узначальваў дыпламат. місію, накіраваную франц. каралём Людовікам IX у Манголію. 3 Францыі цераз Палесціну, Канстанцінопаль, Крым, данскія стэпы, нізоўе р. Волга, каля Аральскага м. і воз. Балхаш місія прыбыла ў г. Каракарум у 1254. Зваротны шлях прайшоў уздоўж зах. ўзбярэжжа Каспійскага м., цераз Армянскае нагор’е і Усх. Таўр. У справаздачы Р. пра падарожжа шмат каштоўных звестак па гісторыі, этнаграфіі і геаграфіі гэтых тэрыторый, адзначана, што Каспійскае м. на самай справе з’яўляецца возерам. Гэта было самае значнае да М.Пола падарожжа еўрапейца ў Цэнтр. Азію.
    РЎБРЫКА (лац. rubrica загаловак закона ад ruber чырвоны), 1) загаловак раздзела ў газеце, часопісе і г.д., які вызначае накіраванасць публікацыі. Вылучаецца шрыфтамі суадносных памераў і абрысаў (даўней Р. пісалася чырвонай фарбай). 2) Раздзел, глава, параграф, графа і г.д. у друкаваным творы, выкананыя паводле пэўнай сістэмы.
    РУБЦбЎ Аляксей Барысавіч (6.5.1923, Мінск — 10.7.1963), бел. літ.знавец. Канд. філал. н. (1954). Скончыў БДУ (1949). Працаваў выкладчыкам у Бабруйскім настаўніцкім інце, з 1954 выкладчык, заг. кафедры ў Брэсцкім пед. інце. Друкаваўся з 1949. Аўтар прац па гісторыі рус. драматургіі канца 19—пач. 20 ст., пра драм. творчасць У.НеміровічаДанчанкі, А.Южына (Сумбатавд), М.ГарынаМіхайлоўскага, А.Блока, Л.Андрэева, А.Купрына і інш.
    Тв.: Йз нсторнн русской драматургнн конца XIX—начала XX в. Ч. 1—2. Мн., 1960—
    62; Драматургня Александра Блока. Мн., 1968. Л.С.Савік.
    РУБЦбЎ Мікалай Міхайлавіч (3.1.1936, с. Емецк Халмагорскага рна Архангельскай вобл., Расія — 19.1.1971), рускі паэт. Скончыў Літ. інт імя М.Горка
    га ў Маскве (1969). Быў матросам, рабочым. Друкаваўся з 1957. Першы зб. «Лірыка» (1965). У паэт. збках «Зорка палёў» (1967), «Душа захоўвае» (1969), «Хвояў шум» (1970), «Зялёныя кветкі» (апубл. ў 1971) пачуццё любові і пяшчоты да «малой радзімы» (Валагодчына), апяванне рус. вёскі і прыроды, тэмы нац. памяці, дзяцінства, кахання. Паэзіі Р. ўласцівы пранікнёны лірызм, напеўныя інтанацыі, тонка распрацаваная вобразная структура, унутр. маштабнасць, гранічна простая стылістыка. На бел. мову яго вершы перакладалі В.Вітка, В.Зуёнак, П.Макарэвіч, Г.Пашкоў, У.Скарынкін і інш. Загінуў пры трагічных абставінах.
    Тв.: Собр. соч. Т. 1—3. М., 2000; Стнхотворення. М., 1998; Последняя осень: Стнхотворення. М., 1999; Бел. пер. — Рускі агеньчык: Лірыка. Мн., 1986.
    Літ.: К о ж н н о в В. Ннколай Рубцов. М., 1976; Белков В.С. Неодннокая звезда: (Заметкн о поэзнн Н.Рубцова). М., 1989; Б a р а к о в В.Н. Лнрнка Ннколая Рубцова: (Опыт сравннтельнотнпол. аналнза). Вологда, 1993; Воспоммнання о Нхколае Рубцове, 1936—1971. Т. 1—2. Вологда, 1994; Ннколай Рубцов: Вологодская трагедня. М„ 1997.
    РУБЦОЎ Феадосій Антонавіч (30.12.1904, в. Ольша Краснінскага рна Смаленскай вобл., Расія — 6.11.1986), расійскі музыказнавецфалькларыст, кампазітар, педагог. Канд. мастацтвазнаўства (1963). Праф. (1977). Скончыў Ленінградскую кансерваторыю (1931). У 1945—67 працаваў у муз.культ. установах Ленінграда, адначасова з 1948 выкладчык кансерваторыі. Даследаваў вобразны (меладычны, ладаваінтанацыйны) склад і эстэт. сутнасць нар. музыкі, узаемасувязі функцыі, жанру, паэт. і муз. мовы нар. песні. Вял. ўвагу надаваў параўнальнаму аналізу каляндарных і сямейнаабрадавых напеваў слав. народаў, у т.л. бел. Аўтар сольных і хар. вак. твораў, твораў для арк. нар. інструментаў, п’ес для віяланчэлі. Запісваў і апрацоўваў бел. нар. мелодыі. Шэраг запісаў апублікавана ў збках «Песні беларускага народа» (т. 1, 1940), «Беларускія народныя песні» (1941). Складальнік і аўтар каментарыяў зб. «Рускія народныя песні Смаленскай вобласці...» (выд. 1991).
    РУДА 425
    Тв.: йнтонацнонные связн в песенном творчестве славянскнх народов. Л., 1962; Статьн по музыкальному фольклору. Л.; М.,
    Літ.: Белорусская этномузыкологня: Очеркн нсторнн (XIX—XX вв.). Мн„ 1997.
    З.Я.Мажэйка.
    РУБЦбЎСК, горад, цэнтр раёна ў Алтайскім краі, у Расіі, на р. Алей. Засн. ў 1887. 163 тыс. ж. (2000). Чыг. станцыя. Прамсць: машынабудаванне (зды: трактарны, «Алтайсельмаш», маш, буд., запчастак); харч., лёгкая. Вытвсць буд’ матэрыялаў. Радовішчы поліметал. руд. Філіял Алтайскага тэхн. унта. Драм. тэатр. Краязнаўчы музей.
    РУБ5 (Roubaix), горад на Пн Францыі, у дэпартаменце Hop. Каля 120 тыс. ж. (2001). Разам з суседнімі гарадамі ўтварае адзіную агламерацыю з нас. каля 1 млн. ж. Трансп. вузел, рачны порт на канале Рубэ. Стараж. цэнтр шарсцяной, баваўнянай і трыкатажнай прамсці. Швейныя фкі, вытвсць карункаў. Тэкст. машынабудаванне.
    РУБЭЛЬХАЛІ, пустыня на ПдУ Аравійскага пва ў Саудаўскай Аравіі. Даўж. каля 1200 км, шыр. да 500 км, пл. каля 650 тыс. км2 (адна з самых вял. пясчаных пустынь на зямным шары). Раўніна паніжаецца з 3 на У ад выш. 500—1000 м да 100—200 м. Пераважаюць рухомыя пяскі, што ўтвараюць барханы (выш. да 200 м), грады і асобныя масівы. Сярод пяскоў месцамі камяністыя раўніны. На У вял. саланчакі. Ападкаў менш за 50 мм за год, могуць не выпадаць некалькі гадоў запар. Пастаянны паверхневы сцёк адсутнічае. У міжградавых паніжэннях рэдкая расліннасць (салянкі, вярблюджая калючка). Качавая вярблюдагадоўля. Радовішчы нафты.
    РУБЯЖ^ВІЦКІ ІОСІФАЎСКІ КАСЦЕЛ, помнік архітэктуры неаготыкі ў в. Рубяжэвічы Стаўбцоўскага рна Мінскай вобл. Пабудаваны ў 1907—11 з каменю. Асн. аб’ём прамавугольны ў плане, накрыты высокім 2схільным дахам, з усх. боку прылягаюць больш нізкія паўкруглая апсіда і сіметрычныя сакрысціі пад вальмавымі дахамі. На гал. фасадзе ўзвышаюцца 2 магутныя 3ярусныя чацверыковыя вежы, умацаваныя па вуглах ступеньчатымі контрфорсамі і завершаныя востраканечнымі шатрамі. Тарэц нефа паміж вежамі завершаны 2схільным зубчастым шчыпцом з круглым вітражным акномружай у цэнтры і бетонным лац. крыжам. Бакавыя фасады рытмічна члянёны высокімі стральчатымі аконнымі праёмамі. У інтэр’еры 12 насценных рэльефных пано на тэму «Крыжовы шл