• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 13

    Беларуская энцыклапедыя Т. 13


    Памер: 576с.
    Мінск 2001
    529.75 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    остя нуклндов в актнвной зоне РБМК (разам з П.А.М.Напалеау) // Атомная энергня. 1998. Т. 85, вып. 3.
    РУДАКІ Абу Абдалах (Абуль Хасан) Джафар (каля 860, Панджуруд, Таджыкістан — 941), таджыкскі і персідскі паэт; заснавальнік паэзіі на мове фарсі. Паводле падання, быў аслеплены. Атрымаў схаласт. адукацыю, ведаў араб. мову. Праславіўся як спявак і музыкантрапсод, магчыма, і як аўтар. Больш за 40 гадоў узначальваў плеяду паэтаў пры двары правіцеляў Бухары. Перад смерцю зазнаў ганенне, памёр у галечы. Дайшло каля тысячы яго двухрадкоўяў, цалкам — касыда «Маці віна» (933), аўтабіягр. «Ода на старасць» і каля 40 чатырохрадкоўяў (рубаі). Аўтар панегірыкаў, лірычных і дыдактычных твораў, паэм, у т.л. «Каліла і Дымна» (932, пер. з араб., збераглася ў фрагментах). У яго творах апяваецца радасць быцця, дружба, высакародства, каханне, хараство прыроды. Створаны ім стылв пераважаў у фарсімоўнай паэзіі да 11 ст. На бел. мову асобныя вершы Р. пераклаў С.Грахоўскі.
    Тв.. Рус. пер. — Стнхн. М., 1964; Лнрнка. М., 1969; У кн.: Звезды поэзнн. Душанбе, 1974.
    Aim:. М н р з о е в А.М. Рудакн: Жнзнь н творчество: Пер. с тадж. М., 1968; Тальм a н P.O., Ю н у с о в А. Рудакн: (Указ. лнт.). Душанбе, 1965.
    РУДАКОВА, возера ў Мядзельскім рне Мінскай вобл., у бас. р. Мядзелка, за 4 км на ПнЗ ад г. Мядзел. Пл. 0,24 км2, даўж. 700 м, найб. шыр. 560 м, найб. глыб. 28,6 м, даўж. берагавой лініі больш за 2 км. Пл. вадазбору 1,16 км2. Катлавіна эварзійнага тыпу. Схілы на У і Пн выш. 18—20 м (на Пн і 3 да 8 м), параслі хмызняком, на Пн часткова разараныя. Берагі пераважна зліваюцца са схіламі, месцамі нізкія. Пойма шыр. да 100 м, участкамі забалочаная. Мелка
    рудбекія	427
    воддзе пясчанае, глыбей дно ілістае. Зарастае. Уваходзіць у заказнік Рудакова.
    РУДАКОВА. біялагічны заказнік рэсп. значэння ў Мядзельскім рне Мінскай вобл. Створаны ў 1991 для захавання ў натуральным стане унікальнага балотналяснога ландшафтнага комплексу поўдня Бел. Паазер’я з папуляцыямі гасп.каштоўных, рэдкіх і знікаючых відаў раслін. Пл. 369 га. Рэльеф узгорысты. Лясы займаюць 82,5% тэр.: бярэзнікі чарнічныя, кіслічныя, арляковыя з дамешкамі хвоі, дубу, клёну, ліпы, ясеню; хвойнікі імшыстыя; чорнаалешнікі; кустоўе з ляшчыны, крушыны, ЯДлоўцу, каліны, чаромхі, брызгліны бародаўчатай, мяккай і лямцавай, барбарысу звычайнага, цёрну крывавачырвонага, вярбы попельнай і чарнеючай. На сухадольных і вілыотных лугах віды, занесеныя ў Чырв. кнігу Беларусі: асака воласападобная і птушканожкавая, ятрышнік дрэмлік, гарычка крыжападобная, касач сібірскі, пярэсна еўрапейская, пустапялёснік зялёны, ядрушка даўгарогая, пальчатакарэннік балтыйскі, тайнік яйцападобны; у хвойніках — купальнік горны, гайнік цёмначырвоны і інш. П.І.Лабанок.
    РУДАКбЎ Анатоль Абрамавіч (31.3.1921, г. РастоўнаДоне, Расія — 10.4.1990), бел. акцёр. Засл. арт. Беларусі (1967). Скончыў студыю тра імя М.Горкага ў РастовенаДоне (1940). Працаваў у трах Расіі. 3 1955 у Магілёўскім абл. драм. тры. Выконваў гераічныя і характарныя ролі. Сярод работ: Кусонскі, Стрыжэўскі («Галоўная стаўка», «Даруй мне» К.Губарэвіча), «Камандзір браняпоезда» («Дні нашага нараджэння» І.Мележа), Чацкі («Гора ад розуму» А.Грыбаедава), Баян («Клоп» У.Маякоўскага), Судакоў («Гняздо глушца» В.Розава), Петручыо («Утаймаванне свавольніцы» У.Шэкспіра), Вурм, Лейстэр («Каварства і каханне», «Марыя Сцюарт» Ф.Шылера), доктар Ранк («Нора» Г.Ібсена). Зняўся ў тэлефільме «Атланты і карыятьшы».
    Г.Р.Герштэші.
    РУДАКОЎ РОЎ, класічная эразійная лагчына, геолагагеамарфалагічны і палеанталагічны помнік' прыроды рэсп. значэння (з 1997). Размешчаны паміж вёскамі Садовая і Смётанка Аршанскага рна Віцебскай вобл. Даўж. 1,5 км, шыр. да 200 м, глыб. 20—30 м, пл. 0,8 км2. Утварылася ў выніку размыву марэннай раўніны р. Лапта за 14 тыс. гадоў. У сценках агаляюцца азёрныя адклады (магутнасць да 2,4 м) александрыйскага міжледавікоўя, якія маюць у сабе эталонны комплекс рэшткаў рэліктавых раслін (57 відаў) таго часу. В.Ф.Вінакураў.
    РУДАМІНЫ, РудаміныДус я ц к і я, шляхецкі род герба «Тромбьі» («Трубы») у ВКЛ. Родапачынальнік — віленскі купец Андрэй Мікалай, які ад вял. кн. ВКЛ Аляксандра [1492— 1506] атрымаў землі ў Рудамінскай воласці (адсюль прозвішча) каля Вільні. Найб. вядомыя:
    М а ц е й (?—1586) сын Андрэя Мікалая, віленскі райца і бурмістр. У 1576
    атрымаў шляхецтва. А н д р э й (каля 1595—3.9.1632), сын Яна. Езуіт, місіянер у Кітаі, аўтар рэліг. твораў на кітайскай мове. Ян (каля 1543—21.7.1621), сын Мацея, войскі браслаўскі з 1600. Збудаваў Камайскі касцёл. Ян (1581 — 9.2.1646), сын Яна, навагрудскі падваявода ў 1619—22, харунжы ў 1627—36, кашталян з 1636. Удзельнічаў у Хацінскай бітве 1621 з туркамі, якую апісаў у паэме. Пётр (?—1649), сын Яна, браслаўскі падстолі ў 1620—21, войскі ў 1621—29, харунжы ў 1624—39, кашталян дэрпцкі ў 1639—43 і смаленскі з 1643. Крыштоф (?—1655), сын Яна, маршалак браслаўскі ў 1630—45, кашталян полацкі ў 1645—54, ваявода мінскі з 1654.
    РУДАНСКІ Сцяпан Васілевіч (6.1.1834, с. Хамуцінцы, цяпер с.Руданскае Жмерынскага рна Вінніцкай вобл., Украіна — 3.5.1873), украінскі паэт. Скончыў Пецярбургскую медыкахірург. акадэмію (1861). Друкаваўся з 1859. Аўтар лірычных вершаў, баек, рамант. балад, гіст. паэм, ут.л. «ЦарСалавей» (1857). Найлепшы твор — цыкл «Спевамоўкі» (1857—58), кароткія гумарыст. і сатыр. вершы ў духу нар. анекдотаў, якія скіраваны на выкрыццё грамадскіх заган. Паэзія Р. прасякнута любоўю да прац. народа, спачуваннем яго долі, верай у будучае. Пераклаў на ўкр. мову «Іліяду» Гамера, «Энеіду» Вергілія, «Слова аб палку Ігаравым», асобныя творы А.Пушкіна, МЛермантава. На бел. мову асобныя вершы Р. пераклалі В.Іпатава, А.Паўловіч.
    Тв.: Творн. Т. 1—3. Кнів, 1972—73; Бел. Пер. — у кн.: Ад круч дняпроўскіх. Мн., 1983' Рус. пер. —Соч. Снмферополь, 1963.
    Літ:. Колесннк П.Й. Степан Руданьскнй.. Літ. портрет. Кнів, \^1\.К.Р.Хромчанка. РЎДАЎ Веньямін Сямёнавіч (17.12.1914, с. Долінскае Ананьеўскага рна Адэскай вобл., Украіна — 25.6.1999), бел. пісьменнік. Скончыў Вышэйшую афіцэрскую школу пагран. войск (1946). Вучыўся ў Азербайджанскім унце (1.949—53). У 1936—62 у Сав. Арміі. 3 1965 на Бел. радыё, у 1970—77 у газ. «Вячэрні Мінск». Друкаваўся з 1954. Пісаў на рус. мове. Першая аповесць «Прыгода на Nскай заставе» (1957; на ўкр. мове). Пра жыццё пагранічнікаў раман «Чорная Ганча» (1973), аповесці «Мабілізаваны партыяй» (з П.Емяльянавым, 1970), «Завіру
    ха» (1977). Раман «Чужыя вятры» (1969) пра падзеі ў Зах. Украіне ў канцы Вял. Айч. вайны. Аўтар раманаў «Скрыжаванне» (1978), «Пераправа» (1988), «На кругі свае» (нап. 1999), аповесцей «Вішнёвая люлька» (1959), «Цьмянае золата» (1961), апавяданняў, нарысаў і інш.
    Тв.: Капкан. Мн., 1984; Временно нсполняюшнй: Роман н док. повесть. М., 1988.
    РУДАУКА, Л о м а ў к а, рака ў Свіслацкім рне Гродзенскай вобл., правы прыток р. Нараў (бас. р. Зах. Буг). Даўж. 23 км. Вадазбор раўнінны (пл; 138 км2). Пачынаецца каля паўн. ускраіны в. Бойкавічы, вусце за 1 км на 3 ад в. Рудня. Каналізавана 7 км рэчышча ад вытоку. У верхнім цячэнні называецца Ломаўка.
    РЎДАШЛЁНСКА (Ruda ЗЦвка), горад на Пд Польшчы, у Верхнесілезскай агламерацыі, у Шлёнскім ваяводстве. Каля 200 тыс. ж. (2000). Трансп. вузел. Нэнтр здабычы каменнага вугалю. Коксавыя і металургічны зды. ЦЭС.
    РУДАЯВАРСКІЯ БАІ 1942, 1944. баі партыз. атрадаў Ленінскай брыгады супраць ням.фаш. захопнікаў у в. Руда Яварская Казлоўшчынскага рна ў Вял. Айч. вайну. На працягу 1942—44 партызаны некалькі разоў грамілі гарнізон ворага ў вёсцы. У кастр. 1942 сюды прыбыў паліцэйскі батальён для арганізацыі гарнізона з мэтай паралізаваць дзеянні партызан у навакольных лясах. Ноччу 25 кастр. партыз. атрады 3649ы (камандзір Б.А.Булат) і Арлянскі (М.Р.Вахонін) акружылі вёску і пасля артыл. падрыхтоўкі раніцай выбілі з яе праціўніка. Да сак. 1944 Рудаяварскі ням. гарнізон (130 чал.) быў умацаваны траншэямі з кулямётнымі гнёздамі, меў 5 бункераў. 19.3.1944 партызаны атрада «Ленінскі» (камандзір В.С.Біцько) з дапамогай мясц. жыхароў праніклі ў размяшчэнне праціўніка і без бою захапілі 4 бункеры. Жорсткі бой каля 5га бункера і ў будынку школы вымусіў партызан адысці. М.Ф.Шумейка.
    РУДБЁКІЯ (Rudbeckia), род кветкавых раслін сям. складанакветных. Каля 30 відаў. Пашыраны ў Паўн. Амерыцы. Завезены ў Еўропу ў 17 ст. Лёгка дзічэ
    428	рудзейка
    юць. На Беларусі ў лугавых згуртаваннях, каля жылля, дарог, па берагах рэк трапляюцца Р. рассечаная (R. laciniata) і шурпатая (R. hirta). У культуры вырошчваюць Р.: бліскучую (R. fulgida), глянцавітую (R. nitida), двухколерную (R. bicolor), Залаты Шар (махровы сорт Р. рассечанай), рассечаную, шурпатую і інш.
    Адна, двух ці шматгадовыя карэнішчавыя травы. Сцёблы высокія, разгалінаваныя, голыя або апушаныя, Лісце суцэльнае ці перыстараздзельнае. Кветкі ў буйных адзіночных кошыках з камбінаванай жоўтай, пурпуровай і карычневай афарбоўкай. Плод — сямянка. Дэкар. расліны.	В.М.Прохараў.
    РУДЗЁЙКА, адна з назваў р. Рудзея. РЎДЗЕНСК, гарадскі пасёлак у Пухавіцкім рне Мінскай вобл.; чыг. ст. на лініі Мінск—Асіповічы; вузел аўтадарог на Вузляны, Дукору, Праўдзінскі. За 22 км ад Мар’інай Горкі (цэнтр раёна), 41 км ад Мінска. 3 тыс. ж. (2000).
    У 19 ст. вёска ў Цітвянскай вол. Ігуменскага пав. 3 пабудовай у 1873 ЛібаваРоменскай чыгункі — станцыя з пасёлкам. У 1888 — 14 двароў. 3 20.8.1924 цэнтр сельсавета Смілавіцкага, з 8.7.1931 — Пухавіцкага. з 12.2.1935 — Рудзенскага, з 6.7.1935 — Смілавіцкага, з 11.2 да 27.9.1938 — Рудзенскага рнаў. 3 12.2.1935 да 20.1.1960 цэнтр Рудзенскага раёна (з 6.7.1935 да 11.2.1938 раён быў перайменаваны ў Смілавіцкі). 3 27.9.1938 rap. пасёлак. 3 30.6.1941 да 4.7.1944 акупіраваны ням. фашыстамі, якія загубілі ў Р. і раёне 4750 чал„ дзейнічала Рудзенскае патрыятычнае падполле. 3 20.1.1960 у Пухавіцкім рне.
    Працуюць зд пластмасавых вырабаў, лясніцтва, хлебапякарня, камбінат быт. паслуг; сярэдняя і муз. школы, школаінтэрнат, дашкольная ўстанова, Дом культуры, 3 бкі, бальніца, паліклініка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, 2 магілы ахвяр фашызму. Радзіма пісьменніка М. Чарота.
    РЎДЗЕНСКАЕ ПАТРЫЯТЫЧНАЕ ПАДПОЛЛЕў Вялікую Айчынную в а й н у. Дзейнічала з ліп. 1941 да ліп. 1944 у г.п. Рудзенск і раёне пад кіраўніцтвам Рудзенскага падп