• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 13

    Беларуская энцыклапедыя Т. 13


    Памер: 576с.
    Мінск 2001
    529.75 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Р.р. падзяляюцца на эндагенныя і экзагенныя. Утварэнне эндагенных звязана з ’магматычнымі расплавамі (гл. Магматычныя горныя пароды) і гідратэрмальнымі растворамі (гл. Гідратэрмальныя
    РУДЫМЕНТАРНЫЯ 431
    радовішчы, Метасаматычныя радовішчы, Грэйзен, Скарн) ці абумоўлена ўздзеяннем метамарфічных працэсаў на горныя пароды і раней утвораныя радовішчы (гл. Метамарфагенныя радовішчы). Экзагенныя радовішчы ўтвараюцца з удзелам паверхневых ці грунтавых вод, паветра і арганізмаў. Сярод іх вылучаюць выветрывання радовішчы і асадкавыя радовішчы. Паводле саставу вылучаюць Р.р. чорных (жалеза, марганцу, хрому, тытану, ванадыю), лёгкіх (алюмінію, магнію), каляровых (медзі, свінцу, цынку, нікелю, сурмы), рэдкіх (волава, вальфраму, малібдэну, ртуці, берылію, літыю, танталу і ніобію), высакародных (золата, плаціноідаў і серабра), радыеактыўных (урану, торыю, радыю) металаў, а таксама рассеяных (актыній, гафній, галій, германій, індый, кадмій, протактыній, рэній, рубідый, селен, скандый, талій, тэлур, цэзій і інш.) і рэдказямельных (цэрыевай і ітрыевай груп) элементаў. Вылучаюць таксама Р.р. неметалічных карысных выкапняў (барыту, фасфарыту, серы, флюарыту, графіту і інш.). Гл. таксама Берыліевыя руды, Жалезныя руды, Уранавыя руды і інш.
    Я.А.Ільін.
    РЎДНЯ, рака ў Віцебскім рне, правы прыток р. Усвяча (бас. р. Зах. Дзвіна). Даўж. 21 км. Вадазбор раўнінны (пл. 88 км2). Пачынаецца за 4 км на ПдЗ ад пас. Кавалёва, вусце за 0,5 км на У ад в. Новааляксандраўка.
    РУДНЯ, вадасховішча ў Слуцкім рне Мінскай вобл., каля р. Рудня. Створана на р. Случ у 1981. Пл. 3,8 км2, даўж. 2,6 км, найб. шыр. 1,7 км, найб. глыб. 5,7 м, аб’ём вады 14,1 млн. м3. Ваганні ўзроўню на працягу года 2,5 м. Выкарыстоўваецца для акумуляцыі сцёку ў час веснавога разводдзя, арашэння зямель, рыбагадоўлі.
    РУДНЯ. курганны могільнік крывічоў каля в. Рудня Полацкага рна Віцебскай вобл. Датуецца 9—10 ст. Каля 70 насыпаў, выш. 0,8—2,5 м, дыям. 6—10 м, у асн. круглыя, ёсць чатырохвугольныя і падоўжаныя. Пахавальны абрад — трупаспаленне, у адным — трупапалажэнне. У некат. курганах па некалькі пахаванняў. Перапаленыя косці змяшчаліся пад курганом ці ў яго насыпе. Знойдзены ляпныя гаршкі (частка падпраўлена на ганчарным крузе), жал. нажы, шкляныя пацеркі, сярэбраныя шыйныя грыўні, бронзавыя спіралькі, спражкі, пярсцёнкі, бразготкі, гліняныя прасліцы, касцяная галоўка каня з арнаментам і інш.
    РУДНЯ, вёска ў Гарадоцкім рне Віцебскай вобл., на р. Ловаць. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 65 км на ПнУ ад г. Гарадок, 104 км ад Віцебска, 30 км ад чыг. ст. Езярышча. 260 ж., 141 двор (2001). Сярэдняя школа, Дом культуры, бка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    РУДНЯ, вёска ў Мазырскім рне Гомельскай вобл., на р. Мытва. Чыг. ст.
    Мытва на лініі Калінкавічы—Оўруч. Цэнтр Міхалкаўскага с/с. За 27 км на Пд ад г. Мазыр, 160 км ад Гомеля. 950 ж., 365 двароў (2001). Мазырская птушкафабрыка. Сярэдняя школа, Дом культуры, бка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    РУДНЯ, вёска ў Чэрвеньскім рне Мінскай вобл., на р. Уша, на аўтадарозе Чэрвень—Смалявічы. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 24 км на Пн ад г. Чэрвень, 86 км ад Мінска, 22 км ад чыг. ст. Смалявічы. 573 ж., 221 двор (2001). Станцыя №11 ВА «Мінскводаканал». Сярэдняя школа, Дом культуры, бка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    РЎДНЯ МАРЫМбНАВА. вёска ў Гомельскім рне, каля р. Дняпро, на аўтадарозе Гомель—в. Гарадок. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 60 км на ПдЗ ад Гомеля. 763 ж., 291 двор (2001). Сярэдняя школа, Дом культуры, бка, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Каля вёскі гарадзішча мілаградскай і ранняга этапу зарубінецкай культур ранняга жал. веку.
    РУДбЙ Аркадзь Барысавіч (24.10.1934, Мінск — 29.11.1998), бел. вучоны ў галіне біяфізікі. Др біял. н. (1992). Скончыў БДЎ (1958). 3 1959 у Інце фотабіялогіі. Нац. АН Беларусі. Навук. працы па біясінтэзе хларафілу, механізмах фарміравання хларафілавых кампанентаў пігментбялковых комплексаў фотасінтэтычных мембран, узаемным ператварэнні хларафілаў а і в; выявіў існаванне двух тыпаў цэнтраў біясінтэзу хларафілу.
    Тв.: Заключнтельные стаднн образовання хлорофнлла // Бногенез пнгментного аппарата фотосннтеза. Мн., 1988; Analysis of the chlorophyll biosynthetic system in a chlorophyll Hess barley mutant (разам з Р.А.Шчарбаковым) // Photosyntliesis research. 1998. Vol. 58, №1. руддльФ (Rudolf), адна з назваў бяссйёкавага возера ў Кеніі, гл. Туркана.
    РУДбЛЬФ I Габсбург (Rudolf; 1.5.1218, замак Лімбург, цяпер у складзе г. Сасбах, Германія — 15.7.1291), германскі кароль [1273—91], першы на прастоле з дынастыі Габсбургаў. Бацька аўстр. герцага Рудольфа II [1282—90], Паклаў пачатак палітыкі Габсбургаў, накіраванай на пашырэнне іх родавых уладанняў. Адабраўшы ў 1276—78 у чэш. караля Пржэмысла II Отакара Аўстрыю разам са Штырыяй, Карынтыяй і Крайнай, заклаў асновы магутнасці Габсбургаў. У 1282 перадаў Аўстрыю і Штырыю ва ўладанне сваіх сыноў Альбрэхта і Рудольфа. Намагаўся ўмацаваць цэнтр. ўладу ў Герм. каралеўстве; У.Я.Калаткоў. РУДбЛБФ II Габсбург (Rudolf; 18.7.1552, Вена — 20.1.1612), імператар «Свяшчэннай Рым. імперыі» і эрцгерцаг Аўстрыі ў 1576 — 1612; кароль Вен
    грыі [1572—1608] і Чэхіі [1575—1611], 3 дынастыі Габсбургаў. Сын імператара «Свяшчэннай Рым. імперыі» Максіміляна II, пляменнік (па маці) ісп. караля Філіпа II. У 1572 атрымаў венг. карону, у 1575 — чэш. карону і ў 1576 у спадчыну ад бацькі тьггулы імператара і эрцгерцага. Праводзіў у цэлым антыпратэстанцкі курс (гл. Контррэфармацыя), але зза супраціўлення гэтаму ў Венгрыі (рух пад кіраўніцтвам І.Бочкаі) і Чэхіі даў свабоду веравызнання венг. і чэш. пратэстантам (адпаведна ў 1607 і 1609). У выніку міжусобнай барацьбы з братам Маціясам саступіў апошняму ўладу над Верхняй і Ніжняй Аўстрыяй, Венгрыяй, Маравіяй (1608) і Чэхіяй (1611). Супраціўляўся тур. экспансіі (гл. Аўстратурэцкія войны 16—18 cm.). У.Я.Калаткоў.
    Рудольф I. Выява з Рудольф II. надмагільнай шііты ў саборы г. Шпаер (Германія).
    РУДСК, вёска ў Іванаўскім рне Брэсцкай вобл., на р. Няслуха, на аўтадарозе Іванава—в. Махро. ІІэнтр сельсавета і калгаса. За 7 км на Пд ад г. Іванава, 147 км ад Брэста, 5 км ад чыг. ст. ЯнаўПалескі. 783 ж., 262 двары (2001). Сярэдняя школа, Дом культуры, бка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік архітэктуры — СвятаУспенская царква (19 ст.).
    РУДЧЎК Пётр Лукіч (20.5.1893, г. Высокае Камянецкага рна Брэсцкай вобп. — 6.5.1969), генералмаёр (1940). Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1935). Ў арміі з 1912, у Чырв. гвардыі з 1917, у Чырв. Арміі з 1918. У грамадз. вайну на Зах. і Паўд. франтах нам. камандзіра кав. палка 1й коннай арміі, з 1921 камандзір кав. брыгады, дывізіі. У Вял. Айч. вайну на Калінінскім, 1м Прыбалт. франтах: камандзір палка, брыгады, дывізіі, інспектар кавалерыі фронту. Да 1946 у Сав. Арміі.
    РУДЫМЕНТАРНЫЯ бРГАНЫ. недаразвітыя, спрошчаныя органы, якія выконвалі пэўныя функцыі ў эвалюцыйных продкаў, але страцілі сваё значэнне ў арганізме патомкаў у працэсе гіст. развіцця. Закладваюцца ў час зародкавага развіцця і поўнасцю не развіваюцца. Напр., малая галёначная косць у
    432 рудэнка
    птушак, вочы ў некат. жывёл, што жывуць пад зямлёй (краты, слепакі і інш.), рэшткі валасянога покрыва і тазавых касцей шэрагу кітападобных. У чалавека да 100 Р.о., у т.л. хваставыя пазванкі, валасяное покрыва тулава, вушныя мышцы, апендыкс і інш. У адрозненне ад атавізмаў Р.о. ёсць ва ўсіх асобін віду.
    А. С.Леанцюк.
    РУД^НКА Алена Мікалаеўна (н. 6.10.1961, г. Чыгірын Чаркаскай вобл., Украіна), бел. мовазнавец. Др філал. н. (2000). Скончьша БДУ (1985). 3 1985 у Інце мовазнаўства АН Беларусі, з 1989 у Мінскім лінгвістычным унце, з 1995 — у БДУ. Даследуе пытанні сучаснай бел. літ. мовы, яе гісторыю, этымалогію лексікі, слав. мовы, агульнае мовазнаўства. Аўгар кн. «Інтэлектуальныя абазначэнні: функцыянаванне і матывацыя» (1994, з А.А.Кожынавай), «Сістэмны рух і гуманітарныя навукі» (1996, з М.А.Сакаловай), «Дзеясловы з семантыкай разумовых працэсаў у беларускай мове» (2000), падручнікаў і навуч. дапаможнікаў па бел. мове для школы і інш.
    Тв.: Белорусскмй язык для русскоязычных. Мн., 1994 (разам з А.А.Кожынавай, А.Г.Тарасевіч). М.Н.Крыўко. РУД^НКА Аляксандр Іванавіч (н. 3.6.1937, г. Крывы Рог Днепрапятроўскай вобл., Украіна), бел. і ўкр. вучоныэканаміст. Др эканам. н. (1991), праф. (1988). Скончыў Крыварожскі гарнарудны інт (1961). 3 1972 у Бел. эканам. унце (з 1988 заг. кафедры). 3 1997 дырэктар Крымскага эканам. інта (г. Сімферопаль, Украіна). Навук. прайы па праблемах арганізацыі і эканам. эфектыўнасні вытвсці. Распрацаваў методыку стратэгічнага планавання і вызначэння эфектыўнасці работы прадпрыемстваў.
    Тв:. Экономнка, органнзацня н планнрованяе стронтельства. 2 нзд. Мн„ 1987; Экономнка предпрнятня. Снмферополь, 2000.
    М.П.Савік.
    РУД^НКА Бэла Андрэеўна (н. 18.8.1933, г. Антрацыт Луганскай вобл., Украіна), украінская і расійская спявачка (лірыкакаларатурнае сапрана). Нар. арт. СССР (1960). Скончыла Адэскую кансерваторыю (1956). 3 1956 салістка Кіеўскага тра оперы і балета, у 1973—88 — Вял. тра ў Маскве, адначасова з 1977 выкладае ў Маскоўскай кансерваторыі. Валодае вьшатнай вак. школай, чыстым, прыгожага цёплага тэмбру голасам, артыстызмам. Сярод партый: Венера («Энеіда» МЛысенкі), Іолан, Ярына («Мілана», «Арсенал» Г.Майбарады), Джьшьда, Віялета («Рыгалета», «Травіята» Дж.Вердзі), Людміла («Руслан і Людміла» М.Глінкі), Марфа («Царская нявеста» М.РымскагаКорсакава), Наташа Растова («Вайна і мір» С.Пракоф’ева). Лаўрэат Міжнар. конкурсу вакалістаў (1957, Францыя). Дзярж. прэмія СССР 1971.
    РУДЭНКА Іван Пятровіч (н. 2.8.1939, в. Старая Аўрамаўка Харольскага рна
    Палтаўскай вобл., Украіна), бел. спявак (лірычны тэнар). Засл. арт. Беларусі (1998). Вучыўся ў Вінніцкім муз.пед. інце (1969^71). з 1958 саліст Ансамбля песні і танца групы Сав. войск у Германіі, з 1967 — Ансамбля песні і танца ракетных войск, з 1972 — Акад. ансамбля песні і танца Мінва абароны Беларусі. Валодае прыг