Беларуская энцыклапедыя Т. 13
Памер: 576с.
Мінск 2001
кая царква Пятра і Паўла і манастыр базыльян
звычайныя, званочак персікалісты, гладыш шыракалісты, ландыш майскі, наперстаўка буйнакветкавая, чараўнік двухлісты, чына гладкая; жаўтазель германскі, кадзіла сармацкае, купальнік горны занесены ў Чырв. кнігу Беларусі.
П.І.Лабанок.
РУЖАНСКАЯ ЦАРКВА ПЯТРА I ПАЎЛА I МАНАСТЫР БАЗЫЛЬЯН, помнік архітэктуры барока ў г.п. Ружаны Пружанскага рна Брэсцкай вобл. Мураваны храм пабудаваны пры базыльянскім манастыры ў 1762—79 (арх. Я.С.Бекер) на месцы уніяцкай царквы 1568 па фундацыі Хрысціны Масальскай з Сапегаў. У 1839 перададзена праваслаўным. Будынак 1нефавы з вял. паўкруглай апсідай, над якой пакаты 2схільны дах пераходзіць у конусападобнае пакрыццё, завершанае галоўкай. Па ,баках апсіды размешчаны 2 квадратныя ў плане невысокія рызніцы пад 3схільнымі дахамі. Гал. фасад па цэнтры вылучаны рызалітам, які завершаны развітым антаблементам і 2ступеньчатым атыкам з трохвугольным франтонам. Над атыкам узвышаецца 2ярусная чацверыковая вежазваніца з галоўкай на барабане. Барочны пластычны характар фасаду надаюць шматлікія крапоўкі слаістымі пілястрамі, прафіляванымі цягамі, нішамі. Бакавыя фасады рытмічна расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі ў прафіляваных ліштвах і пілястрамі ў прасценках, ’апяразаны паддахавым карнізам.
Зала царквы перакрыта люстэркавым скляпеннем, плафон якога пакрыты размалёўкай «Праабражэнне» (пашкоджана пажарам у 1895, адноўлена ў пач. 20 ст.). На плафоне апсіды размалёўка «Бог Саваоф». Абапал апсіды медальёны з выявамі апосталаў Пятра і Паўла. Захаваўся абраз «Маці Божая Адзігітрыя» (каля 1648), якому прыпісваецца захаванне храма ад пажару.
Корпус манастыра ўзведзены ў 1780я г. (арх. Бекер) з паўд. боку царквы па фундацыі А.Сапегі. Будынак прамавугольны ў плане, 2павярховы, накрыты вальмавым дахам. Рытм гал. фасада ствараецца прамавугольнымі аконнымі праёмамі, завершанымі трохвугольнымі і паўкруглымі сандрыкамі (на 1м паверсе), пілястрамі. Цэнтр гал. фасада вылучаны рызалітам.
В.В.Калнін, В.В.Церашчатава.
РУЖАНСКІ ПАЛАЦАВЫ КОМПЛЕКС, помнік архітэктуры 17—18 ст. у г.п. Ружаны Пружанскага рна Брэсцкай вобл. Размешчаны на высокім узгорку ў паўд.ўсх. частцы горада; з’яўляўся рэзідэнцыяй князёў Сапегаў. У 1й пал. 17 ст. пабудаваны 2павярховы крыжападобны ў плане мураваны палац з 3 вежамі: 2 квадратныя ў плане на гал. фасадзе і тарцы левага крыла і 5гранная на паўн.ўсх. вугле. У цэнтр. ч. палаца, якая выступала глыбокім рызалітам, размяшчаліся вестыбюль з 4маршавай лесвіцай і вял. зала на 2м паверсе, у бакавых ч. — жылыя пакоі, кабінеты, архіў, бка. У 1698 і ў Паўночную вайну 1700—21 разбураны, у 1й пал. 18 ст. адноўлены. У 1784—86 перабудаваны (арх. Я.С.Бекер): 2 вежы разабраны, a
Ружанскі палацавы комплекс. Руіны галоўнага корпуса палаца.
тарцовая ўключана ў аб’ём палаца. Да цэнтр. ч. гал. фасада прыбудаваны порцік з падвойнымі пілястрамі і калонамі кампазітнага ордэра, завершаны трохвугольным франтонам са скульптурай. У дэкар. аздабленні палаца сумяшчаліся рысы позняга барока і класіцызму. Адначасова створаны палацавы комплекс з некалькіх згрупаваных вакол параднага двара карпусоў, з паркам, садамі і аранжарэяй. Сіметрычныя бакавыя карпусы размешчаны перпендыкулярна палацу і злучаны з ім паўцыркульнымі ў плане аркадамі. Усх. корпус падзяляўся параднай лесвіцай на 2 роўныя ч. —тэатр і манеж. Тэатр меў глыбокую сцэну з 7 планамі куліс, што давала магчымасць тройчы мяняць афармленне ў час спектакля. Падковападобная ў плане зала 2ярусная: у 1м ярусе было 14 ізаляваных лож, на 2м — 15 з каралеўскай у цэнтры. Ложы ўпрыгожвалі ажурныя балюстрады, калоны карынфскага ордэра. У зах. корпусе (не захаваўся) размяшчалася карцінная галерэя. Паралельна палацу па восі двара пабудавана ўязная брама з 2павярховымі флігелямі па баках. Брама вырашана ў выглядзе 3пралётнай трыумфальнай аркі, упрыгожана разнымі геральдычнымі картушамі з моранага дубу. Фасады будынкаў дэкарыраваны руставанымі пілястрамі, ляпнымі гірляндамі, скульптурай, разнастайнымі абрамленнямі аконных праёмаў. 3 1795 у палаца
ружаны 435
вым комплексе размяшчаліся суконная і ткацкая фкі. У 1914 комплекс пашкоджаны, часткова рэстаўрыраваны ў 1930, у 1944 разбураны. Захаваліся гал. і ўсх. карпусы, аркады, уязная брама і флігелі, фрагменты аздобы інтэр’ераў і канструкцый перакрыццяў (знаходзяцца на кансервацыі). Т.В.Габрусь.
РУЖАНСКІ РАЁН, адм.тэр. адзінка ў БССР у 1940—62. Утвораны 15.1.1940 у Брэсцкай вобл. Цэнтр. — г.п. Ружаны. 12.10.1940 падзелены на 13 сельсаветаў. 8.1.1954 раён перададзены ў склад Гродзенскай вобл., 19.6.1954 зноў у Брэсцкай вобл. 25.12.1962 раён скасаваны, большая частка яго тэрыторыі перададзена ў Пружанскі раён, Дабрасельскі і Славаціцкі с/с — у Ваўкавыскі раён Гродзенскай вобл.
РУЖАНСКІ ТРбіЦКІ КАСЦЁЛ, помнік архітэктуры позняга рэнесансу ў г.п. Ружаны Пружанскага рна Брэсцкай вобл. Пабудаваны ў 1617 з цэглы па фундацыі Л.Сапегі на месцы драўлянага храма, закладзенага ў 1596 Язлавецкімі. У 1768 прыбудаваны капліцы св. Крыжа, у 1787 — св. Варвары. У 1779 касцёл рэканструяваны ў стылі ранняга класіцызму (арх. Я.С.Бекер): звонку прыбудаваны зах. партал і паўн. сакрысція, унутры сцены апрацаваны пілястрамі і карнізамі дарычнага ордэра, адноўлены хоры, бакавыя алтары, амбон і інш. Рамантаваўся ў 1850 і 1894. Храм 1нефавы, з паўкруглай апсідай і 4яруснай вежай пры ўваходзе, арыентаваны на 3. Па баках нефа знаходзяцца капліцы, прэсбітэрыя — сакрысціі. Сцены нефа звонку ўмацаваны контрфорсамі, паміж імі — аконныя праёмы з арачнымі завяршэннямі. Вежа (3 васьмерыкі на чацверыку) накрыта стромкім шатром, мае 3 уваходы. Маст. афармленне храма вырашана ў стылях позняга барока і ракако. Інтэр’ер багата ўпрыгожаны арх. пластыкай, скульпту
Ружанскі Троіцкі касцёл.
рай і жывапісам. У апсідзе 4калонны гал. алтар з раскрапаваным лучковым франтонам, які ўпрыгожваюць скульптуры анёлаў, ляпны арнамент і герб 2 жонак Сапегі. Абапал калон — драўляныя паліхромныя выявы святых Пятра і Паўла. Прэсбітэрый ад нефа аддзяляе каваная рашотка 18 ст. Стукавая і драўляная скульптура работы І.Прукнера (1789), М. і К. Роўбваў. Захаваліся кандэлябры, абразы 18 ст., габеленавыя і шаўковыя арнаты. В.В.Калнін.
РУЖАНСКІ ТЭАТР САПЁГАЎ, прыватны тэатр. Існаваў у 1765—91. Налічваў «60 артыстаў і танцоўшчыкаў». Меў муз.оперную школу, капэлы у Ружанах (Пружанскі рн), Дзярэчыне (Зэльвенскі рн), Зэльве; 40 музыкантаў «пры бубнах і трубах». У ім прайавалі М.Пранчынскі як танцоўшчык, балетмайстар і пастаноўшчык («Літасцівасць Ціта», паст. 1784), К.Чыпрыяні (з 1775) як капельмайстар і кампазітар, а таксама навучаў ігры на скрыпйы прыгонных князя. Сярод вядомых пастановак тра: аднаактовая опера Ж.Русо «Вясковы чараўнік», балеты «Арынянка» і «Літасцівасць Ціта», камедыя Малінэ «Чароўнае дрэва». Тр размяшчаўся ў Ружанскім палацавым комплексе.
Літ.: Б а р ы ш а ў Г. Гарадскі і маёнткавы .прыгонны тэатр на тэрыторыі Беларусі // Гісторыя беларускага тэатра. Мн., 1983. Т. 1. РУЖАНСКІЯ сукднныя ПРАДПРЫЁМСГВЫ. Дзейнічалі з канца 18 ст. да 1914 у мяст. Ружаны (Пружанскі рн Брэсцкай вобл.). У 18 ст. ў маёнтку кн. Сапегі выраблялі абрусы, дываны, маст. паясы. У 18—19 ст. створана каля 30 палатняных і суконных мануфактур, на якіх працавалі 2 тыс. рабочых. Найб. была суконная мануфактура (1780— 1861), на якой у розны час працавала ад 20 да 159 рабочых; выпускала ад 4,8 да 32 тыс. аршынаў сукна. Другая суконная мануфактура ў 1785—1880 вырабляла шоўк, паясы, сукно, байку, атлас, сталовыя абрусы; у 1815 выпусціла 12,2 тыс. аршынаў сукна. Шарсцяная фка ў 1837—1906 вырабляла сукно і коўдры. У 1874 працавала 150 рабочых, выпушчана 110 тыс. аршынаў сукна, у 1890 — 8 тыс. шт. коўдраў. У пач. 20 ст. выпуск тканін у Ружанах пачаў скарачацца ў сувязі з канкурэнцыяй Беластоцкага прамысл. раёна.
РУЖАНЦбЎ Аляксандр (псеўд. Ал. РужанецРужанцаў; 12.8.1893, г. Вязьма Смаленскай вобл., Расія — 26.7.1966), дзеяч бел. эміграцыі; у Вял. Айч. вайну супрацоўнічаў з ням. акупантамі. Вучыўся ў Маск. унце (1911 — 14), Аляксееўскай вайсковай школе (з 1914). Удзельнік 1й сусв. вайны. 3 1918 у Чырв. Арміі. У 1919—20 камандаваў бел. батальёнам у літ. войску. Рэдагаваў бел. салдацкі час. «Варта Бацькаўшчыны». У 1921—24 консул урада БНР у Каўнасе. У 1921—40 дырэктар Цэнтр. вайсковай бкі ў Каўнасе, адначасова ў 1928 кіраўнік спраў Бібліягр. інта Літвы. Займаўся укладаннем бібліяграфіі
ВКЛ. Вьшаў каталог Цэнтр. вайсковай бкі на 1000 старонак. У час 2й сусв. вайны знаходзіўся ў Вільні, уваходзіў у Бел. нац. кт. У 1944—45 разам з К.йавітавым працаваў у Берліне ў штабе «беларускага вызваленчага войска». Пераклаў з бел. мовы на літоўскую кнігі «Бяздоннае багацце» В.Ластоўскага, «Францішак Скарына» Ю.Віцьбіча і інш. 3 1949 у ЗША. Для Бел. інта навукі і мастацтва ў НьюЙорку напісаў успаміны пра грамадскую працу і культ. жыццё беларусаў у Каўнасе. С.Б.Сачанка.
Ружаны. Царква Пятра і Паўла манастыра базыльян.
РУЖАНЫ, гарадскі пасёлак у Пружанскім рне Брэсцкай вобл., на р. Ружанка. На скрыжаванні аўтам. дарог Пружаны—Слонім і Ваўкавыск—Косава. За 45 км ад г. Пружаны, 130 км ад Брэста і 38 км ад чыг. ст. Івацэвічы на лініі Баранавічы—Брэст. 3,4 тыс. ж. (2000).
Вядомы з 1552. Належалі Тышкевічам. У 1598 Р. купіў канцлер ВКЛ Л.Сапега. які ўладкаваў там адну з гал. рэзідэнцый роду Сапегаў. Р. ўваходзілі ў Слонімскі пав. Навагрудскага ваяв. ВКЛ. 20.6.1637 атрымалі магдэбургскае права і герб. У 17 ст. ў Р. больш за 400 дамоў, Ружанская царква Пятра і Паўла і манастыр базыльян, Ружанскі Троіцкі касцёл кляштара дамініканцаў, кляштар кармелітаў, палац Сапегаў, дзе зберагалася значная бка. У 1698 Р. разбураны ў час вайны Сапегаў са шляхтай ВКЛ. У 18 ст. архітэктар Я.С.Бекер перабудаваў палац (гл. ■ Ружанскі палацавы компмкс), выканаў праекты новых пабудоў. У Р. дзейнічаў прыгонны тэатр, працавалі паперня, палатняныя мануфактуры, Ружанскія суконныя прадпрыемствы, вырабляліся дываны. 3 1795 Р. ў складзе Ра