Беларуская энцыклапедыя Т. 13
Памер: 576с.
Мінск 2001
, які выконваецйа ў пары ці салістам у цэнтры кола гледачоў і музыкантаў.
РУМЕЛІЯ (тур. Rumeli), турэцкая назва еўрап. уладанняў Асманскай імперыі. У 15—19 ст. —правінцыя (эялет), якая ўключала тэр. Балканскага пва, у 1864—66 падзелена на некалькі вілаетаў, назва Р. скасавана з афій. ўжывання. Паводле рашэнняў Берлінскага кангрэса 1878 створана аўт. правінйыя Усх. Р., якая ў 1885 далучана да Балгарыі. Цяпер часам ужываецца як неафіц. назва еўрап. ч. Турцыі.
РЎМІН Валерый Віктаравіч (н. 16.8.1939, г. КамсамольскнаАмуры, Расія), савецкі касманаўт. Двойчы Герой Сав. Саюза (1979, 1980). Герой Венгрыі, Герой Працы В’етнама, Герой Кубы (1980). Лётчыккасманаўт СССР (1977). Канд. тэхн. навук. Скончыў Маскоўскі лесатэхн. інт (1966). 3 1973 у Цэнтры падрыхтоўкі касманаўтаў імя Гагарына. 3 1987 нам. ген. канструктара ракетнакасм. карпарацыі «Энергія». Кіраўнік праграм «Мір—НАСА», «Мір—Шатл» (1994—98), дырэктар праграмы «Міжнар. касм. станцыя» (ад Расіі). Здзейсніў (як бортінжынер) палёты: 9—11.10.1977 з У .УЬ.Кавалёнкам на касм. караблі (КК) «Саюз25»; 25.2—19.8.1979 з УА.Ляхавым на КК «Саюз32», «Саюз34» і арбітальнай станцыі (AC) «Салют6»; 9.4— 11.10.1980 з Л.І.Паповым на КК «Саюз35», «Саюз37» і AC «Салют6»; 3— 12.6.1998 у складзе экіпажа КК «Дыскаверы» (стыкоўка з AC «Мір»), У космасе правёў 371,7 сут. Залаты медаль імя К.Э.Цыялкоўскага AH СССР. Дзярж. прэмія СССР 1984. У.С.Ларыёнаў.
РЎМНІЕЦЭ (Rumniece) Берта Фрыцаўна (21.10.1865, г. Айзкраўкле, Латвія — 8.3.1953), латышская актрыса; адна з заснавальнікаў нац. сцэнічнага мастацтва. Нар. арт. Латвіі (1945). 3 1883 выступала ў Рыжскім лат. тры, з 1919 у Латв. тры драмы. Выконвала пераважна ролі простых жанчын. Яе майстэрства вылучалася прастатой, праўдзівасцю, шчырасцю. Сярод роляў: Ажа, Індраніха, маці Яна («Блудны сын», «Індраны», «Злы дух» Р.Блаўмана), Ведзьма, Тушэ («Агонь і ноч», «Ветрык, вей!» Я.Райніса), маці Крусы («Гліна і фарфор» А.Грыгуліса), Глумава («На ўсякага мудраца хапае прастаты» А.Астроўскага), Матрона («Улада цемры» Л.Талстога) і інш. Дзярж. прэмія СССР 1948. РУМбЎСКІ Сцяпан Якаўлевіч (9.11.1734, в. Стары Пагост Цвярской вобл., Расія — 18.7.1812), расійскі астраном. Акдд. Пецярбургскай АН (1767). У 1765—90 кіраўнік геагр. дэпартамен
румынія 441
та, з 1800 віцэпрэзідэнт Пецярбургскай АН. У 1803—12 апякун Казанскай вучэбнай акругі. Навук. працы па астраноміі і картаграфіі. Пасля апрацоўкі вынікаў уласных назіранняў праходжання Венеры па дыску Сонца (1761, Забайкалле; 1769, Кольскі паў) атрымаў блізкае да сучаснага значэнне паралакса Сонца 8", 67. Кіраваў картаграфічнымі работамі, склаў і апублікаваў першы для Расіі каталог 62 астр. пунктаў (1802). Адзін са складальнікаў першага ў Расіі этымалагічнага слоўніка. Вядомы як перакладчык твораў Ж.Бюфона, Тацыта, Л.Эйлера.
РЎМСКІ СУЛТАНАТ, гл. Канійскі султанат.
РУМЫНІЯ (Romania), дзяржава на ПдУ Еўропы. Мяжуе на Пд з Балгарыяй, на 3 з Югаславіяй і Венгрыяй, на Пн і У з Малдовай і Украінай. На У абмываецца Чорным м. Пл. 237,5 тыс. км2. Нас. 22 411,1 тыс. чал. (2000). Дзярж. мова — румынская. Сталіца — г. Бухарэст. Падзяляеша на 40 жудзецаў (паветаў); сталіца вылучана ў самаст. адм. адзінку. Нац. свята — Нац. дзень Р. (1 снеж.).
Дзяржаўны лад. Р. — рэспубліка. Дзейнічае канстытуцыя 1991. Кіраўнік дзяржавы — прэзідэнт (выбіраецца насельніцтвам на 4 гады), які назначае прэм’ерміністра. Заканад. ўладу ажыццяўляе двухпалатны парламент, які складаецца са сходу дэпутатаў і сената; выбіраецца на 4 гады.
Прырода. Каля 2/з тэр. займаюць горы і ўзвышшы. На Пн і ў цэнтры Усх. і Паўд. Карпаты (выш. 2544 м, г. Малдавяну), на 3 сярэдневышынныя Зах. Румынскія горы, паміж імі і Карпатамі — Трансільванскае плато. Са знешняга боку ўздоўж Карпат паласа перадгор’яў, на Пд і ПдУ Ніжнедунайская раўніна з далінай р. Дунай. На У Малдоўскае ўзвышша, на ПдУ каля ўзбярэжжа Чорнага м. плато Дабруджа. На крайнім 3 ускраіны Сярэднедунайскай раўніны. Карысныя выкапні: нафта, прыродны газ, буры і кам. вугаль, руды жалеза, марганцу, поліметалаў, золата і серабра, баксіты, кам. соль, буд. матэрыялы. Клімат умераны кантынентальны. Сярэднія тры студз. на раўнінах ад 0 °C да 5 °C, у гарах да 10°С (месцамі ніжэй), ліп. адпаведна 20—23 °C і 8—16 °C. Ападкаў на раўнінах ад 600—700 мм на 3 да 300—400 мм на У, у гарах 800— 1500 мм за год. Бываюць засухі, у Карпатах — ачаг значных землетрасенняў. Асн. р. Дунай з прытокамі Жыў, Олт, Сірэт, Прут. Натуральная расліннасць на раўнінах і ў перадгор’ях — стэп і лесастэп (захаваліся на асобных участках); хваёвыя і шыракалістыя лясы ў гарах займаюць каля 29% тэр. краіны. Нац. парк Рэтэзат, шматлікія рэзерваты.
Насельніптва 89,5% румыны; з інш. нацыянальнасцей — венгры (7,1%, пераважна ў Трансільваніі), цыганы (1,8%), немцы (0,5%), украінцы (0,3%), а таксама сербы, рускія і інш. Вернікі пераважна правасл. (70%), католікі (6%), пратэстанты (6%). Сярэднегадавы пры
Герб і сцяг Румыніі.
рост блізкі да нулявога (0,21% у 2000). Сярэдняя шчыльн. 94,4 чал. на 1 км . Найб. шчыльна заселены Ніжне і Сярэднедунайская раўніны, даліны рэк Сірэт, Мурэш, Самеш і міжгорныя катлавіны (да 150—180 чал. на 1 км2), найменш — Карпаты і іх перадгор’і (20—40 чал. на 1 км2). У гарадах жыве 56% насельніцтва (2000). Найб. гарады (1996, тыс. ж.): Бухарэст — 2037,3, Канстанца — 346,8, Ясы — 346,6, КлужНапока і Тымішаара — па 332,3, Галац — 328, Брашоў — 319,9, Краёва — 310,8, Плаешці —
253 ,6. У сельскай гаспадарцы занята 36,5% эканамічна актыўнага насельніцтва, у прамсці — 34,4%, у абслуговых галінах — 29,1%.
Гісторыя. Чалавек на тэр. Р. жыў з эпохі палеаліту. Розныя плямёны пакінулі тут некалькі дзесяткаў археал. культур. У 2й пал. 3га тыс. да н.э. сюды прыйшлі плямёны пастухоўіндаеўрапейцаў з Паўн. Прычарнамор’я і Цэнтр. Еўропы. 3 7—6 ст. да н.э. асн. насельнікамі тэр. сучаснай Р. былі фракійскія гшямёны гетау і дакаў, якія ў 60я г. да н.э. стварылі ваен.плем. саюз. 3 7—6 ст. да н.э. на Чарнаморскім узбярэжжы Р. (Паўн. Дабруджа) існавалі грэч. гарадыдзяржавы, заваяваны ў 1 ст. да н.э. Рымам. У канцы 1 ст. н.э. сфарміравалася гетадакійская дзяржава пад уладай цара Дэцэбала (87—106). У пач. 2 ст. яе заваяваў Рым і утварыў рым. правінцыю Дакія, мясц. насельніцтва якой было раманізавана. Усх. ч. сучаснай Р. заставалася паза межамі рым. панавання. Каля 271 рымляне пакінулі Дакію, але Паўн. Дабруджа да канца 4 ст. заставалася пад уладай Рыма, потым — Візантыі, адкуль на астатнія землі Р. пачалі пашырацца візант. культура і хрысціянства ўсх. абраду. У час. Вялікага перасялення народаў (4—7 ст.). праз тэр. Р. праходзілі і часткова тут асядалі сарматы, геты, гепіды. авары і інш., а ў 6—7 ст. — славяне. У 6—8 ст. большасць тэр. Р. ўваходзіла ў Аварскі каганат, у 9 — 10 ст. — у Першае Балгарскае царства. Улада Другога Балг. царства пашыралася на Дабруджу і зах. ч. Р. Усходняя ч. Р. паміж р. Прут і Карпацкімі гарамі ў 10—13 ст. часам трапляла пад уладу кіеўскіх і галіцкіх князёў. У канцы 1га тыс. н.э. ў выніку асіміляцыі плямён сфарміравалася ўсх.раманская народнасць улахаў (валахаў) — продкаў румын, малдаван і некат. інш. на
рооаў. Усх. ч. Р. дд Карпацкіх гор. і р. Олг з 1240х г. да пач. 14 ст. знаходзілася пад уладай Залатой Арды. Трансільванія ў 11—12 ст. трапіла пад уладу Венгрыі. Ратуючыся ад уціску венг. феадалаў, улахі з 12—13 ст. засялялі землі на У ад Карпат да р. Днестр, дзе асімілявалі рэшткі слав. насельніцтва. У 2й пал. 13 ст. венг. каралі падпарадкавалі рум. землі паміж Карпатамі і Дунаем (гіст. Валахіяў дзе ўжо існавалі невял. феад. ўладанні — кнезаты і ваяводствы, а ў 1й пал. 14 ст. ў выніку перамог над манголататара
442 румынія
мі пашырылі сваю ўладу і на Усх. Прыкарпацце (гіст. Малдова). Нац.вызв. барацьба улахаў прывяла да стварэння ў 2й пал. 14 ст. самаст. феад. дзяржаў — Валахіі і Малдовы (паза сучаснымі межамі Р. ўключала таксама Бесарабію і Паўн. Букавіну) на чале з гаспадарамі (князямі), уладу якіх абмяжоўваў савет буйных феадалаўбаяр. [Пра гісторыю гэтых княстваў гл. больш падрабязна ў арт. Валахія, Малдаўскае княства і Малдова (рэспубліка)]. У 14—16 ст. Валахія і Малдова (Дунайскія княствы) адстойвалі незалежнасць у барацьбе з Венгрыяй, а з канца 14 ст. — і з Турцыяй, войскі якой з 1391 пачалі заваёўваць тэр. Валахіі.
Пасля шматлікіх абарончых войнаў Валахія (15 ст.), Малдова і Трансільванія (16 ст.) прызналі васальную залежнасць ад Турцыі, плацілі ёй даніну, пастаўлялі па прымусова нізкіх цэнах збожжа, жывёлу, лес, давалі свае ваен. сілы для ўдзелу ў войнах. 3 16—17 ст. тур. султаны напачатку зацвярджалі, а пазней і непасрэдна (за вял. грошы) прызначалі гас
яннем у 1831 у Валахіі, у 1832 у Малдове прыняты першыя ў іх гісторыі канстытуцыйныя акты — Арганічныя рэгламенты. Паводле гэтых Рэгламентаў гаспадары выбіраліся баярамі і зацвярджаліся тур. султанам, ствараліся мясц. войскі, але на /3 змяншаліся сял. надзелы і павялічвалася паншчына. Пашырэнне баярскай гаспадаркі з выкарыстаннем некаторых перадавых метадаў яе вядзення дазволіла Дунайскім княствам стаць буйнымі экспарцёрамі збожжа. У 1848—49 ва ўсіх рум. землях актывізаваўся антыфеад. рэвалюцыйны рух (радыкальнае крыло ўзначальваў Н.Бэлчэску), які, нягледзячы на паражэнне, нанёс моцны ўдар па феад. парадках і садзейнічаў складванню перадумоў для наступнага аб’яднання Малдовы і Валахіі ў адзіную дзяржаву. Пасля Крымскай вайны 1853—56 (Расія часова вярнула Малдове Паўд. Бесарабію) узмацніўся рух насельніцтва Дунайскіх княстваў за іх аб’яднанне ў адзіную дзяржаву. Прадстаўнік малд. баярства \Л.Куза ў студз. 1859 выбраны адзіным гаспадаром Малдовы і Валахіі, 24.1.1862 са згоды вядучых еўрап. краін Расіі абвясціў іх аб’яднанне ў новую
шчаліся свабода друку, сходаў, адказнасць урада перад парламентам, прынцып падзелу ўлад. Князь (з 1881 кароль) камандаваў арміяй, зацвярджаў законы, меў права роспуску парламента. Ён фарміраваў урад, які праводзіў выбары ў двухпалатны парламент, дзе заўсёды забяспечваў паслухмяную бурж.памешчыцкую большасць. Змяняліся ўрады лібералаў і кансерватараў. 9.5