Беларуская энцыклапедыя Т. 13
Памер: 576с.
Мінск 2001
тоцкай гімназіі тва «Згодных братоў» (з 1823 «Заране»), У 1823—24 быў арыштаваны па справе філаматаў і філарэтаў, вызвалены за недастатковасцю доказаў. У 1825 ініцыятар стварэння аргйыі «Ваенныя сябры» і гал. натхняльнік Літоўскага піянернага батальёна выступлення 1825. У 1826 арыштаваны і прыгавораны да смяротнага пакарання, але па йарскай канфірмацыі 1827 пазбаўлены шляхецтва і высланы на 10 гадоў катаржных работ у Сібір. Катаргу адбываў разам з дзекабрыстамі ў Чыце (з 1828) і Пятроўскім здзе ў Забайкаллі (з 1830). У 1833 пераведзены на пасяленне ў в. Коркіна Іркуцкай губ., дзе і памёр. В.В.Швед.
РУКЗАК (ням. Rucksack ад Riicken спіна + Sack мяшок), заплечны рэчавы мяшок.
РУКЦЯШ&ЛЬ Алег Сцяпанавіч (н. 27.5.1941, г. Харкаў, Украіна), бел. вучоны ў галіне аўтамабілебудавання. Др тэхн. н. (1987), праф. <1989). Акад. Міжнар. акадэміі інфарм. тэхналогій (1995). Скончыў БПІ (1963). 3 1965 у БПА (з 1990 заг. кафедры). Распрацаваў тэорыю аптымальнага кіравання сілавымі агрэгатамі аўтатрансп. сродкаў, тэорыю аналізу і сінтэзу мікрапрацэсарных сістэм аўтам. кіравання ступеньчатымі трансмісіямі, метадалогію і алга
рытмы аўтаматызаванага праектавання сістэм аўтам. пераключэння перадач.
Тв.: Проектнрованне трансмнсснй автомобнлей. М„ 1984 (у сааўт.); Автомобнлн: Конструкцня, конструнрованне н расчет. Трансмнссяя. Мн., 1985 (у сааўт.); Автомобнлн: Мспытання. Мн.. 1991 (у сааўт.). М.П.Савік.
РУКШАНСКАЕ ВбЗЕРА. Ва Ушацкім рне Віцебскай вобл., у бас. р. Тураўлянка, за 25 км на ПнУ ад г.п. Ушачы. Пл. 0,44 к.м2, даўж. 1,1 км, найб. шыр. 680 м, найб. глыб. 15,2 м, даўж. берагавой лініі больш за 4 км. Пл. вадазбору 3 км2. Катлавіна эварзійнага тыпу. Схілы выш. 3—4 м на Пд (да 10 м на ПдУ), разараныя. Берагі пераважна нізкія, на ПдУ зліваюцца са схіламі, у паўн. і паўд.зах. залівах сплавінныя. Пойма шыр. да 250 м, забалочаная, парослая хмызняком. Мелкаводдзе пясчанае, глыбей дно ілістае і сапрапелістае. Зарастае да глыб. 3 м. Злучана ручаём з воз. Глыбачка, выцякае ручай у воз. Доўгае.
РУКЮ, н а н с е й, архіпелаг вулканічных і каралавых астравоў у Ціхім акіяне. Тэр. Японіі. Аддзяляе Усх.Кітайскае м. ад адкрытай ч. Ціхага акіяна. Утварае 6 груп з 98 астравоў, выцягнутых дугападобна з ПнУ на ПдЗ на 1200 км паміж авамі Кюсю і Тайвань. Пл. каля 4,8 тыс. км2. Найб. авы: Акінава і Амамі. Нас. больш за 1 млн. ж. (1997). Паўд.ўсх. ч. астравоў складзена пераважна з вапнякоў мезакайназою, на ПнЗ пашыраны вулканічныя пароды, у восевой зоне на паверхню часта выходзіць крышт. фундамент. Пераважаюць плато і нізкагор’і (выш. 300—350 м) і нізкія берагавыя тэрасы. Найб. выш. да 1935 м (на вве Яку). 3 дзеючыя і некалькі патухлых вулканаў. Уздоўж берагоў паўд. групы — каралавыя рыфы. Радовішчы фасфарытаў і каменнага вугалю. Клімат на Пн — субтрапічны, на Пд — трапічны, мусонны. Ападкаў 2000—3500 мм за год, частыя тайфуны. Сярэдняя тра студз. 14—18 °C, ліп. 27—28 °C. Трапічныя лясы і хмызнякі. Вырошчванне рысу, батату, цукр. трыснягу. Рыбалоўства. Гал. г. Наха (на вве Акінава).
Рулеткі: 1 — гравіравальная; 2 — вымяральная.
РУЛЁТКА (франц. roulette ад rouler каціць), 1) інструмент для гравіравання на метал. пласціне. Складаецца са стальнога кальца (з зубчастай насечкай на вобадзе), замацавана на сагнутым стрыжні. 2) Р. в ы м я р а л ь н а я — метал., пластмасавая або з матэрыі стужка са
штрыхавой шкалой, адградуіраванай у міліметрах, сантыметрах і метрах. Даўж. да 100 м. Звычайна змотваецца ў рулон, які ўкладваецца ў спец. футарал. 3) Азартная гульня са спец. прыстасаваннем у выглядзе вярчальнага круга з нумараванымі гнёздамі, у якія пападае кінуты касцяны шарык. Гульцы робяць стаўкі на пэўныя нумары ці групы нумароў. РЎЛІ, даўняя страва беларусаў. У астуджаную гатаваную ваду крышаць жытні хлеб, цыбулю, кроп, падсольваюць, запраўляюць алеем. У падсалоджаную ваду ці малако крышайь пшанічны або жытні хлеб, булку. Вядома паўсюдна. Наз. таксама мурцоўка, цура, цюпка.
РЎЛІС (Rullis) Талрыд (н. 29.12.1940, г. Вентспілс, Латвія), латышскі перакладчык. Вучыўся ў Латв. унue (1959—64, 1969—72). У 1967—84 працаваў у друку, у Латв. Сав. Энцыклапедыі, у выдве «Ліесма». Друкуецца з 1962. Асобнымі выданнямі ў яго перакладзе выйшлі раманы і аповесці К.Чорнага «Трэцяе пакаленне» (1971), І.Пташнікава «Тартак» (1972), І.Сяркова «Мы з Санькам у тыле ворага» (1973), А.Кудраўца «Раданіца» (1974), В.Быкава «Сотнікаў. Абеліск. Дажыць да світання» (1976), «Жураўліны крык. Пайсці і не вярнуцца» (1984), «Знак бяды» (1986), З.Бядулі «Салавей» (1977), М.Гарэцкага «На імперыялістычнай вайне. Віленскія камунары» (1978), І.Чыгрынава «Плач перапёлкі» (1980), Я.Коласа «На ростанях» (1982), В.Казько «Суд у Слабадзе» (1982), А.Масарэнкі «На бабровых тонях» (1983), У.Караткевіча «Дзікае паляванне караля Стаха» (1985) і інш. У перыяд. выданнях надрукаваны ў яго перакладзе творы В.Адамчыка, Быкава, Кудраўца, Я.Скрыгана, пераклаў паасобныя творы Я.Брыля, В.Віткі, В.Карамазава, В.Іпатавай, а таксама рус., укр. і літ. пісьменнікаў. Піша артыкулы пра бел. лру і праблемы перакладу.
М.Абала.
РУЛбННЫХ ДАХАВЫХ I ГІДРАІЗАЛЯЦЫЙНЫХ МАТЭРЫЯЛАЎ ПРАМЫСЛбВАСЦЬ, галіна будаўнічых матэрыялаў прамысловасці па вытворчасці ўсіх відаў мяккіх дахавых (руберойду, пергаміну, толю і інш.) і гідраізаляцыйных матэрыялаў.
На Беларусі руберойд і пергамін пачалі вырабляць з 1961 на Мінскім камбінаце буд. матэрыялаў (з 1994 адкрытае акц. тва «Керамін»), дзе пабудаваны спец. йэх на адну тэхнал. лінію магутнасцю 21 млн. м2 за год. У 1973 завершана будва Асіповіцкага кардоннаруберойдавага завода (з 1994 акц. тва «Дах») магутнасцю 50 тыс. т дахавага кардону і 125 млн. м2 мяккага крыцця за год. Тэхнал. абсталяванне для вырабу кардону пастаўлена фірмай «Фампа» (Польшча), усё астатняе абсталяванне — айч. прамсцю. Для вырабу кардону выкарыстоўваюць рыззё, макулатуру, драўні
440 рулье
ну. Адкрытае акц. тва «Дах» — прадпрыемства з поўным закончаным тэхнал. цыклам вытвсці мяккіх дахавых матэрыялаў. На ім асвоены выпуск новых відаў дахавых і гідраізаляцыйных матэрыялаў на аснове бітумнага і бітумнапалімернага кампанентаў (біпалікрын і бікрын) з палепшанымі трываласнымі і эксплуатацыйнымі паказчыкамі. У якасці асновы гэтых матэрыялаў выкарыстоўваюць новыя імпартныя і айч. поліэфірныя і шкляныя палотны, тканіны. Вытвсць гідрашклоізолу ў Рэспубліцы Беларусь наладжана ў адкрытым акц. тве «Гідрашклоізол» (пас. Бронная Гара Бярозаўскага рна Брэсцкай вобл.). У 1994 уведзена тэхнал. лінія магутнасцю 3 млн. м2 за год. Выпушчана 1,45 млн. м2 гідрашклоізолу (1998).
М.Ф Грынько. РУЛЬЁ Карл Францавіч (20.4.1814, Ніжні Ноўгарад, Расія — 22.4.1858), расійскі прыродазнавец, біёлагэвалюцыяніст. Скончыў Маскоўскае аддз. Медыкахірург. акадэміі (1833). 3 1840 праф. Маскоўскага унта. Навук. працы па геалогіі, палеанталогіі, тэарэт. біялогіі. Адхіляў вучэнне пра нязменнасць відаў, сцвярджаў, што вопыт вывядзення новых парод і акліматызацыя жывёл — ключ для разумення рухальных сіл эвалюцыі. Развіваў ідэі пра адзінства арганізма і ўмоў існавання, даказаў прычынную залежнасць эвалюцыі жывых форм ад змены навакольнага асяроддзя, развіваў дадарвінаўскую матэрыяліст. тэорыю арган. свету. Засн. навук. школу заолагаўэвалюцыяністаў, распрацаваў праграму даследаванняў па экалогіі жывёл і зоапсіхалогіі.
РУМ, найменне Рыма і Рымскай (з 4 ст. н.э. Візантыйскай) імперый у краінах Усходу; у перыяд заваявання М. Азіі сельджукамі ўжывалася як адна з назваў Канійскага султаната (Румскі султанат), у час Асманскай імперыі назва яе еўрап. уладанняў (гл. Румелія).
РУМАЙЛА, ЭрРумайла, Р у м е й л а, нафтавае радовішча ў Іраку, адно з буйнейшых у свеце. Уваходзіць у Персідскага заліва нафтагазаносны басейн. Адкрыта ў 1953, распрацоўваецца з 1958. Паклады на глыб. 2—3,8 км у нафтаносных рыфавых вапняках і пясчаніках мелавога ўзросту. Пачатковыя запасы каля 3,8 млрд. т нафты. Шчыльн. нафты 0,85—0,89 г/см3. Цэнтр здабычы — аднайменны нас. пункт.
РУМАК Мікалай Уладзіміравіч (1.7.1941, в. Хойна Пінскага рна Брэсцкай вобл. — 8.7.1995), бел. вучоны ў галіне мікраэлектронікі. Чл.кар. Нац. АН Беларусі (1991), др тэхн. н. (1986), праф. (1988). Скончыў БПІ (1965). 3 1967 ў Фізікатэхн. інце АН Беларусі (з 1990 нам. дырэктара). 3 1994 старшыня Кта па навуцы і тэхналогіях Мінва адукацыі і навукі Беларусі. Навук. працы па мікраэлектроніцы, распрацоўцы тэхнал.
рэжымаў вырабу інтэгральных мікрасхем, тэхналогіі фарміравання кампанентаў і элементаў інтэгральных мікрасхем. Распрацаваў новыя метады стварэння высакаякасных металічных, паўправадніковых і дыэлектрычных слаёў і мікрасхем на структурах метал—дыаксід крэмнію—крэмній. Дзярж. прэмія Беларусі 1984.
Тв:. Зарядовые свойства МОПструктур. Мн., 1980 (разам з Л.І.Гурскім, В.В.Куксо); Днэлектрнческме пленкн в твердотельной мнкроэлектронвке. Мн., 1990 (разам з В.У.Хацько); Процессы саморегулмрованмя прн созданнн многослойных структур (разам з В.У.Хацько, С.С.Васільевым) // Докл. АН БССР. 1990. Т. 34, №8. Л.І.Гурскі.
РУМАЧЫК Іван Іванавіч (24.7.1951, в. Валавель Драгічынскага рна Брэсцкай вобл.), бел. вучоны ў галіне ветэрынарыі. Др вет. н. (1998). Скончыў Віцебскі вет. інт (1974). 3 1974 у Бел. НДІ эксперым. ветэрынарыі. Навук. працы па пытаннях дыягностыкі, прафілактыкі і мерах барацьбы з туберкулёзам с.г. жывёлы і птушак.
Тв.: Мнкробактерноз свпней. Мн., 1988 (разам з А.А.Саланенкам); Праяўленне алергічных рэакцый у жывёлы ў залежнасці ад кратнасці ўвядзення туберкуліну і тэрмінаў уліку рэакцый // Весці Акадэміі агр. навук Беларусі. 1994. №1.
РУМБ (англ. rhumb, ад грэч. rhombos юла, кругавы рух, ромб), напрамак да пунктаў бачнага гарызонту адносна кірункаў свету або вугал паміж двума такімі напрамкамі. У геадэзіі — вугал паміж мерыдыянам і дадзеным напрамкам, які адлічваецца ад мерыдыяна ў 2 бакі ал 0 да 90 °. У марской навігацыі — мера вугла акружнасці гарызонту, падзеленага на 32 Р. (у метэаралогіі — на 16).
РЎМБА (ісп. rumba), афраамерыканскі песеннатанц. жанр, а таксама бальны танец. Сучасная Р. склалася на Кубе, з 1920х г. распаўсюдзілася ў ЗША і Еўропе як эстрадны танец. Муз. памер двух ці чатырохдольны, рытм вострасінкапіраваны, з акцэнтамі на слабых долях такта, тэмп ад умерана рухомага да хуткага. Уключае спеў саліста, рэплікі хору і ўласна танец