Беларуская энцыклапедыя Т. 13
Памер: 576с.
Мінск 2001
най фізіцы, спектраскапіі складаных арган. злучэнняў. Распрацаваў спектраскапічныя метады даследавання ўзбуджаных станаў лазерных асяроддзяў, лазеры на растворах арган. злучэнняў. Даследаваў залежнасць спектра флуарэсцэнцыі раствораў ад частаты ўзбуджальнага святла (з’ява батахромнай люмінесцэнцыі). Развіў метады ўнутрырэзанатарнай лазернай спектраскапіі. Дзярж. прэмія СССР 1972. Дзярж. прэмія Беларусі 1994.
Тв.: Методы расчета оптнческнх квантовых генераторов. Т. 2. Мн., 1968 (у сааўт.); Оптнческне квантовые генераторы на красмтелях й нх прнмененяе (разам з У.І.Томіным) // Раднотехннка. М., 1976. Т. 9; Лазеры на растворах красмтелей // Проблемы современной оптнкн н спектроскопнн. Мн., 1980.
РУБІНЧЫК Валерый Давыдавіч (н. 17.4.1940, Мінск), бел. кінарэжысёр. Вучыўся ў Бел. тэатр.маст. інце (1959—61). Скончыў Усесаюзны інт кінематаграфіі (1967). У 1969—92 на кінастудыі «Беларусьфільм». Першы фільм «Шостае лета» (1968). Асаблівасць яго стылю — насычаная паэт. падрабязнасцямі і багатай прадметнай фактурай эпохі жывапіснасць кадра, арыгінальны гукапластычны кантрапункт. Зняў фільмы: «Магіла льва» (1972), «Вянок санетаў» (1976, паводле аповесці В.Муратава «Мы ўцякалі на фронт»), «Дзікае паляванне караля Стаха» (1979, паводле аповесці У.Караткевіча; Гранпры на Міжнар. кінафестывалях дэтэктыўных і прыгодніцкіх фільмаў у Каталіцы (Італія), 1980; містычных і навук.фантаст. фільмаў у Бруселі, 1983; спец. прыз журы Міжнар. кінафестывалю ў Манрэалі (Канада), 1980; дыпломы на Міжнар. кінафестывалях навук. фантаст. фільмаў у Трыесце (Італія) і «Фільмэкс» у ЛосАнджэлесе (ЗША), абодва 1981], «Культпаход у тэатр» (1983). Мастацкай вытанчанасцю, метафарьгчнасцю, муз. пластыкай кінакадра, спалучэннем лірыкі і іроніі адметныя тэлефільмы «Чырвоны агітатар Т|>афім Глушакоў» (1969), «Апошняе лета дзяцінства» (паводле А.Рыбакова, 1974), «Гамлет Шчыгроўскага павета» (паводле «Запісак паляўнічага» І.Тургенева, 1975), «Камічны палюбоўнік, або Любоўныя штукарствы сэра Джона Фальстафа» (тэлеаб’яднанне «Экран», 1985). У Тры студыі кінаакцёра паставіў спектакль «Камедыя пра Лісістрату» паводле Арыстафана (1985). Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1978. В.Ф.Нячай. РУБШШТЭЙН Антон Рыгоравіч (28.11.1829, с. Выхвацінец, Малдова — 20.11.1894), рускі піяніст, кампазітар, дырыжор, педагог і муз. дзеяч. Брат М.Р.Рубінштэйна. Чл. Інта Францыі (1874). Адзін з буйнейшых піяністаў 2й пал. 19 ст., які паклаў пачатак сусв. славы рус. піяністычнага мастацтва. 3 1839 вёў канцэртную дзейнасць у Маскве і за мяжой. Заснавальнік Рускага музычнага таварыства (1859) і першай рас. кансерваторыі (1862, С.Пецярбург; адначасова яе дырэкгар, у 1862—67 і 1887—91 праф.). Выкананне Р. вылучалася імправіз. свабодай, драм. сілай. Аўтар твораў розных жанраў: 14 опер (у т.л. «Дэман», паст. ў 1875; у Мінску ў 1892, на сцэне Дзярж. тра оперы і балета Беларусі ў 1951; «Макавеі», паст. 1875, ставілася ў Мінску ў 1890—91), 6 сімфоній, 5 фп. канцэртаў (найб. вядомы 4ы), 10 стр. квартэтаў, фп. мініяцюр, рамансаў і песень, у т.л. цыкла «Персідскія песні» (1854), і інш. Яго музыка адметная лірыкарамант. накіраванасцю, шырокім меладычным подыхам, тонкім увасабленнем арыентальных матываў. Сярод вучняў І.Гофман, П.Чайкоўскі і інш.
Літ. me.: Лнт. наследне. Т. 1—3. М„ 1983—86; Язбр. пмсьма. М., 1954.
Літ.: Баренбойм Л.А. А.Г.Рубмнштейн. Т. 1—2. Л., 1957—62; Хопрова Т. А.Г.Рубннштейн. 2 язд. Л„ 1987. І.Дз.Назіна.
РУБІНШТ^ЙН (Rubinstein) Артур (28.1.1887, г. Лодзь, Польшча — 20.12.1982), польскі піяніст. Вучыўся ў Варшаве і Берліне ў Р.Брайтгаўпта, М.Бруха, І.Падарэўскага і інш. 3 1898 канцэртаваў у розных краінах свету. 3 1937 жыў у ЗША, з 1954 — у Францыі. Выступаў як саліст і ансамбліст у дуэтах і трыо са скрыпачамі Я.Хейфецам, Г.Шэрынгам, віяланчэлістамі Р.Пяцігорскім, Э.Феерманам. Адзін з лепшых выканаўцаў твораў Ф.Шапэна, І.Брамса, К.Шыманоўскага. Значнае месца ў рэпертуары займалі творы ісп. і браз. кампазітараў. Аўтар фп. і камерных твораў, мемуараў «Мае маладыя гады» (1973).
Літ.: Хентова С. А.Рубмнштейн. М., 1971.
А.М Рубінаў. А.Р Рубінштэйн.
РУБІНШТЭЙН Мікалай Рыгоравіч (14.6.1835, Масква — 23.3.1881), рускі піяніст, дырыжор, педагог, муз. дзеяч. Брат А..Р.Рубінштэйна. Скончыў Маскоўскі унт (1855). Адзін з буйнейшых піяністаў 2й пал.19 ст. 3 1846 вёў канцэртную дзейнасць пераважна ў Маскве як піяніст і дырыжор. У 1860 заснаваў Маскоўскае аддз. Рускага музычнага таварыства і Муз. класы, на базе якіх у 1866 створана Маскоўская кансерваторыя (да 1881 яе дырэктар і праф.). Першы інтэрпрэтатар многіх фп. і сімф. твораў П.Чайкоўскага, шмат з якіх прысвечаны яму (1я сімф., 2і канцэрт для фп. з арк., «Рускае скерца» для фп.; фп. трыо «Памяці вялікага артыста», 1882). Спрыяў фарміраванню рус. дырыжорскай школы. Сярод вучняў С. Танееў і інш.
Літ.: A с а ф ь е в Б.В. Через прошлое к будушему: йх было трое... // Нзбр. труды. М., 1954. Т. 3;Баренбойм Л.А. Н.Г.Рубннштейн. М., 1982.
РУБІНШТЭЙН Сяргей Леанідавіч (18.6.1889, г. Адэса, Украіна — 11.1.1960), расійскі псіхолаг і філосаф. Чл.кар. АН СССР (1943). Скончыў Марбургскі унт (1913; Германія). 3 1930 заг. кафедры Ленінградскага пед. інта. 3 1942 дырэктар Інта псіхалогіі АПН Расіі. 3 1945 у Інце філасофіі AH СССР (да 1948 нам. дырэктара). Аўтар тэорыі псіхічнага як дзейнасці і як працэсу. Лічыў, што чалавек і яго псіхіка фарміруюцца ў працэсе дзейнасці і яны павінны даследавацца праз праяўленні ў асн.
РУБЛЁЎ
423
відах дзейнасці (у працы, пазнанні, навучанні, гульні і інш.), што псіхіка характарызуецца неперарыўным фарміраваннем, змяненнем. Асобу разглядаў як цэласную сістэму ўнутр. умоў, сярод якіх вылучаў агульныя, устойлівыя (напр., якасці зроку) і тыя, што змяняюцца ў залежнасці ад гіст. этапаў развіцця грамадства (напр., матывацыя). Дзярж. прэмія СССР 1942.
Тв.: Бытйе н сознанне. М., 1957; Прннцнпы н путм развятня пснхологмн. М., 1959; Основы обшей пснхологнн. [2 нзд.] СПб. н др„ 1999.
Літ.'. АбульхановаСлавская К.А., Брушлннскнй А.В. Фйлософскопснхологнческая концепцня С.Л.Рубннштейна. М., 1989.
М.Р.Рубінштэйн К.Рубія.
РЎБІС Павел Іванавіч (7.2.1923, в. Мікуленкі Расонскага рна Віцебскай вобл. — 10.4.1996), поўны кавалер ордэна Славы. У Вял. Айч. вайну партызан Расонскай брыгады імя Сталіна, з 1943 на фронце. Камандзір кулямётнага разліку сяржант Р. вызначыўся ў баях на тэр. Віцебскай вобл. і Латвіі: 26.12.1943 праявіў гераізм пры адбіцці варожых контратак; 14.8.1944 агнём з кулямёта прыкрываў пераправу сав. войск цераз р. Ліелупе, знішчыў 2 гарматныя разлікі і 2 кулямёты ворага; 13.1.1945 у раёне Клайпеды агнём з кулямёта знішчыў станковы кулямёт з разлікам і шмат жывой сілы праціўніка. РЎБІЯ (Rubbia) Карла (н. 31.3.1934, г. Гарыцыя, Італія), італьянскі фізік. Чл. Амер. акадэміі мастацтваў і навук (1975), Нац. АН ЗША (1987). Замежны чл. Лонданскага каралеўскага тва (1984), Pac. АН (1988). Скончыў Пізанскі унт (1958). 3 1961 у Еўрап. цэнтры ядз. даследаванняў у Жэневе (у 1989—93 ген. дырэктар), адначасова ў 1970—88 у Гарвардскім унце. Навук. працы па фізіцы высокіх энергій і элементарных часціц. Пад яго кіраўніцтвам эксперыментальна пацверджана існаванне нейтральных слабых токаў (1973), знойдзены пераносчыкі слабага ўзаемадзеяння — прамежкавыя вектарныя базоны (1983), адкрыты tкварк (1984). Прапанаваў канцэпцыю бяспечнай вытвсці ядз. энергіі з выкарыстаннем сучасных паскаральнікавых тэхналогій (1993). Нобелеўская прэмія 1984 (разам з С. ван дэр Мерам).
Тв:. Рус. пер. — Обнаруженне нейтральных слабых токов (разам з Д.Клайнам, А.Манам) // Успехн фнз. наук. 1976. Т. 120, вып. 1; Экспернментальное наблюденне промежуточных векторных бозонов W+, W н Z° // Там жа. 1985. Т. 147, вып. 2. М.М.Касцюковіч. РЎБКА (ад нідэрл. roef каюта), закрытае збудаванне на гал. палубе ці суднавых надбудовах. У Р., якія часта размяшчаюцца ў некалькі ярусаў, знаходзяцца жылыя, гасп. і службовыя памяшканні. Таксама Р. наз. спец. службовае памяшканне на судне. У адпаведнасці з прызначэннем адрозніваюць рулявую, штурманскую, баявую Р. (на ваен. караблях), радыёрубку і інш.
РУБЛЁЎСКАЯ Людміла (сапр. Ш н і п Людміла Іванаўна; н. 5.7.1965, Мінск), бел. пісьменніца. Скончыла Мінскі архітэктурнабудаўнічы тэхнікум (1984), вучылася ў Літ. інце імя М.Горкага (1986—87), скончыла БДУ (1994). Працавала ў газ. «Наша слова», час. «Першацвет». 3 1996 у штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва». Друкуецца з 1983. Псіхалагізм, філас. асэнсаванне рэчаіснасці, прыхільндсць да гіст. рамантызму ў збках вершаў «Крокі па старых лесвіцах», «Адукаііыя» (абодва 1990), «Замак месячнага сяйва» (1992), «Застаюся» (1996), «Балаган» (2000). Тонкім псіхалагізмам, інтэлектуальнасцю, лірычнасцю і мяккім гумарам адметная яе проза: цыкл апавяданняў «Старасвецкія міфы горада Б» (1996—2001), аповесці «Дзеці Гамункулуса» (2000), «Сэрца мармуровага анёла» (2001). Аўтар драм. паэм «Пасля Цэзара» (1993), «Amor ardens» (1997), «Апошняя з Алелькавічаў» (1998, аднайм. фільм Бел. тэлебачання 1999), п’ес «Апошнія гастролі Агасфера» (нап. 1993), «Янук, рыцар Мятлушкі» (1995), казак для дзяцей («Прыгоды мышкі ПікПік», 2000). Выступае як крытык і літ.знавец.
Тв:. Партрэт нацыі: Аспекты нац. міфа ў бел. паэзіі 10—20х гг. XX ст. // Роднае слова. 1995. № 8, 10; Рыцарскія хронікі: Вершы... Маладзечна, 2001. І.У.Саламевіч. РУБЛЁЎСКІ Сяргей Васілевіч (н. 24.12.1954, в. Бабча Лепельскага рна Віцебскай вобл.), бел. празаік, паэт. Скончыў Віцебскі пед. інт (1977). Працаваў у раённым перыяд. друку, у абл. газ. «Віцебскі рабочы». 3 1990 (з дня заснавання) — гал. рэдактар віцебскай абл. газ. «Народнае слова». Аўтар кн. паэзіі «Адам і Ева» (1999), прозы «Апостраф» (2000). Публікуецца ў час. «Полымя», «Крыніца», «Маладосць», у штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва» і інш. Асобныя творы Р. перакладзены на рус. і ням. мовы. А.С.Пухаеў. РУБЛЁЎ Андрэй (каля 1360—70—1427 або 1430), старажытнарускі жывапісец, заснавальнік самабытнай школы іканапісу. У сталым узросце прыняў манаства ў ТроіцаСергіевым (г. Сергіеў Пасад) або ў Андронікавым (Масква