Беларуская энцыклапедыя Т. 13
Памер: 576с.
Мінск 2001
дынавіі (3 ст.), Германіі, Англіі (6—7 ст.), Францыі, Грэцыі, Румыніі і інш. краінах. Усяго вядома каля 4 тыс. рунічных помнікаў, самы вядомы — Дацкі кодэкс законаў 13—14 ст. Р.п. адносіцца да вакалізаванагукавога тыпу: гукавое значэнне кожнай літары супадала з пачатковым гукам яе назвы. Літары пісаліся пераважна злева направа. Алфавіт стараж. рунаў складаўся з 24 знакаў (т.зв. старшыя руны, або фугарк). 3 11 ст. ў скандынаўскіх краінах пачалі ўжываць алфавіт з 16 літар (малодшыя руны), у якім адным знакам абазначаліся глухія і звонкія гукі, галосныя з умляўтам і без яго. 3 11 ст. ў Даніі, пазней у Нарвегіі на базе малодшых рунаў фарміравалася пункціраванае Р.п.: да 16 літар дадаваліся кропкі і рыскі, што дазваляла больш дакладна абазначаць блізкія, але розныя гукі. 3 пашырэннем хрысціянства ў Еўропе язычніцкае Р.п. паступова выцеснена лацінскім пісьмом, але ў Скандынавіі яно праіснавала да 14 ст., цалкам знікла ў 20 ст. Існуе шмат гіпотэз генет. сувязі Р.п. з фінікійскім пісьмом, з алфавітамі грэч., лац. і паўн.італійскім, a таксама з сістэмамі знакаў уласнасці, лічэння, магіі і інш.
Літ.: Павленко Н.А. Нсторня ппсьма. 2 язд. Мн., 1987. А.Я.Міхневіч.
РУНКЕВІЧ Сцяпан Рыгоравіч (23.1.1867— 1919?), бел. гісторык правасл. царквы, прапаведнік, грамадскі дзеяч. Др багаслоўя (1899). Скончыў Пецярбург
скую духоўную акадэмію (1891), потым выкладаў у ёй. У 1901—08 прыватдацэнт Пецярбургскага унта. У 1901—17 займаў і адм. пасады ў Св. Сінодзе. Вёў дабрачынную дзейнасць, рэліг.павучальныя чытанні. Гіст. погляды Р. склаліся пад уплывам М.В.Каяловіча. Навук. дзейнасць пачаў з выдання «Матэрыялаў для гісторыі Мінскай епархіі» (1892—94). Падрыхтаваў і выдаў фундаментальнае «Апісанне дакументаў архіва заходнярускіх уніяцкіх мітрапалітаў» (т. 1—2, 1897—1907). Аўтар прац па гісторыі Мінскай епархіі, артыкулаў у гродзенскіх, літоўскіх, мінскіх «Епархнальных ведомостях» і інш.
Тв.: Краткнй нсторнческнй очерк столетня Мннской епархнн... Мн., 1893; Мсторня Мннской архнепнскопнн (1793—1832 гг.). СПб., 1893; Жнзнеопнсання западнорусскмх уннатскнх мнтрополнтов. Т. 1. СПб., 1897.
В. М. Чарапіца. РУНб, воўна авечкі, астрыжаная суцэльным пластом; таксама воўнавае покрыва авечкі перад стрыжкай. Складаецца з пучкоў (шпатэляў у танкарунных, пасмаў у грубашэрсных авечак), па якіх ацэньваюць якасць воўны (даўжыня, тонкасць, пакручастасць). Р. здымаецца ў танкарунных, паўтанкарунных, таксама пры веснавой стрыжцы ў грубашэрсных, паўгрубашэрсных парод авечак (іх асенняя і паяркавая воўна Р. не ўтварае, падзяляецца на асобныя кавалкі). Рунная воўна больш каштоўная за кускавую. А.А.Козыр. РЎНЫ I РУНІЧНЫЯ АЛФАВІТЫ (ад стараж.герм. runa таямніца), знакі і алфавіты з гэтых знакаў, якімі карысталіся стараж.германскія і інш. плямёны. Адрозніваліся наяўнасцю ў літарных знаках вертыкальных і косых ліній, якія ўтвараюць вуглы. Гл. Рунічнае пісьмо.
«РУНЬ», ілюстраваны літ.мастацкі часопіс нац.дэмакр. кірунку. Выходзіў з 2.5 да 4.7.1920 у Мінску на бел. мове штотыднёва. Рэдактар Янка Луцэвіч (Я.Купала), выдавец В.іваноўскі. Выступаў за нац. дзяржаўнасць бел. народа,
Шведснанарвежскі варыянт Дацкі варыянт Гукавыя значэнні ГКНМІННІ ft 1! ггтжіі'ішгі f u|>arkhniastbml R vodae g y e ae dp y e y ae e nd mb 0 o rig 0 o w ^ y au j aei
Рунічнае пісьмо
развшцё яго эканомікі, пашырэнне культуры і асветы на роднай мове. Актыўны ўдзел у выданні часопіса прымалі З.Бядуля, Л.Родзевіч, М.Чарот, мастак ЯДраздовіч. Упершыню апублікаваў цыкл вершаў Я.Купалы «Песні на ваяцкі лад», «Брат і сястра», сцэнічны жарт «Прымакі», арт. «Справа беларускага нацыянальнага гімну», апавяд. М.Багдановіча «Апокрыф», апавяданні, артыкулы, нарысы З.Бядулі, арт. Ф.Аляхновіча «Першае таварыства беларускай драмы і камедыі», сцэнічны абразок «Лес шуміць», нарыс «Тэатр на вёсцы», вершы А.Гаруна, Чарота, К.Буйло. А.Петрашкевіча, І.Піліпава, У.Жылкі. Змясціў даследаванні Я.Карскага («Духоўныя вершы і канты, штучна створаныя», «Беларускі пісьменнікнароднік А.Р.Пшчолка», «Арцём ВярыгаДарэўскі»), У.Ігнатоўскага («Кароткі гістарычны нарыс Гродзеншчыны»), І.Гердэра («Штукарства мовы і красамоўства», пер. з ням.). Надрукаваў рэцэнзіі на творы М.Гарэцкага, даведкі пра бел. пісьменнікаў, фатаграфіі і малюнкі бел. краявідаў, помнікаў гісторыі і культуры. У.М.Конан.
«РУНЬ», ілюстраваны літ.мастацкі часопіс бел. гімназійнай моладзі. Выходзіў у лютым—вер. 1923 у Вільні на бел. мове пры падтрымцы Пед. рады Віленскай
РУНЬ 451
бел. гімназіі і Л.Родзевіча. Апублікаваў вершы А.Салагуба, Х.Ільяшэвіча, П.Касцюкевіча, Ч.Ханяўкі, апавяд. А.Парфёнава «Мікітаў француз», замалёўкі ў прозе В.Каравайскага, нар. песні, загадкі, прыказкі, сабраныя Салагубам у в. Зарудзічы Ашмянскага пав. Змясціў графічныя партрэты Родзевіча, А.НекандыТрэпкі, І.Катовіча, створаныя мастаком Р.Семашкевічам. Выйшлі 3 нумары.
А. С.Ліс. «РУНЬ», бел. самадз. харэаграфічны ансамбль. Створаны ў 1983 пры Доме культуры тэкстыльшчыкаў Магілёўскага адкрытага акц. тва «Магатэкс», з 1989 народны. Заснавальнік і маст. кіраўнік пастаноўшчык танцаў — В.Папоў’ Складаецца з танц. (40 удзельнікаў) і інстр. (10 чал.; існуе з 1988) груп. Mae самабытныя нар. інструменты: ліру, гудок, кмен, жалейкі і інш. У рэпертуары сцэн. варыянты танцаў, засн. на са.мабытных узорах фальклору розных рэгіёнаў Беларусі. Захоўвае лепшыя трады
Харэаграфічны ансамбль «Рунь>
цыі бел. танц. культуры, даследуе і апрацоўвае рэгіянальны і старадаўні харэагр. і муз. фальклор. Пастаноўка танцаў ажыццяўляецца на матэрыяле даследчыкаў фальклору і сабранага ў экспедыцыях Паповым. Сярод танцаў «Варатынская кадрыля», «Падушачка», «Таўкачыкі», карагоды «Званочкі», «Ляляшы» і інш. Творчасці калектыву прысвечаны дакумент. філь.м Магілёўскага тэлебачання «Танцуе «Рунь». Ансамбль — лаўрэат і дыпламант больш як 30 рэсп. і міжнар. конкурсаў і фестываляў, у т.л. ў Францыі (г. Пуацье, 1990), Вялікабрытаніі (г. Сідмут, г. Білінгем, 1991), Італіі (г. Гарыцыя, 1992, Гранпры), Германіі (г. Марбург, 1996), Іспаніі (г. Барселона, 2000), Беларусі: 1га Рэсп. фестывалю бел. нар. танца (г. Гродна, 1990), Рэсп. фестывалю бел. нар. танца «Пярэзвы» (г. Бабруйск, 1992), 1га Міжнар. фестывалю харэагр. мастацтва «Сожскі карагод» (г. Гомель, 1997), 1га фестывалю нар. мастацтва Беларусі «Беларусь — мая песня» (Мінск, 1998). Пры ансамблі працуе харэагр. студыя «Зярнятка» (кіраўнік Т.Папова).
А.А. Скарына.
452 рунь
«РУНЬ ВЕСНАХОДУ». літаратурны альманах. Выдадзены ў 1928 у Вільні на бел. мове аргцыяй маладых пісьменнікаў і мастакоў Зах. Беларусі «Веснаход». Ідэйнамаст. кірунак апубл. вершаў і апавяданняў супярэчлівы. Побач з эстэцкімі творамі (Я.Бартуль і інш.) змешчаны верш П.Пестрака (псеўд. Звястун) «Над намі віхры выюць», які палемізуе з містыцызмам рамант. паэзіі і натуралістычным бытаапісальніцтвам.
РУб (Rouault) Жорж (27.5.1871, Парыж — 13.2.1958), французскі жывапісец і графік; адзін з заснавальнікаў фавізму. Вучыўся ў Парыжы ў школах дэкар. (1885—89) і прыгожых (1890 — каля 1895) мастацтваў. Зазнаў уплывы Г.Маро, різант. мазаікі, гатычнага вітража, экспрэсіянізму. Творчасці ўласцівы трагізм светаўспрымання, містычнасімвалічны лад, зварот да рэліг. тэматыкі і закуліснага жыцця грамадства, востры гратэск форм, рэзкі контурны малюнак, вітражная кантрастнасць колераў, ластозная манера пісьма: «Вулічныя жанчыны» (1903), «Трагічны клоун» (1904), «Танец» (1905), «Перад люстэркам» (1906), серыя «Суддзі» (1908), аўтапартрэт (1925), «Стары кароль», «Хрыстос і рыбакі» (абедзве 1937), «Галава Хрыста» (1938), «Вераніка» (каля 1945), «Змярканне» (1952) і інш. Аўтар дэкарацый і касцюмаў да балета «Блудны сын» С.Пракоф’ева ў пастаноўцы С.Дзягілева
Ж.Руо. Танец. 1905.
(1929, Парыж), вітражоў, ілюстрацый да твораў Ш.Бадлера, А.Жары і інш.
Я.Ф.Шунейка. РУПАР (галанд. гоерег ад гоереп крычаць), адрэзак трубы звычайна круглага або прамавугольнага сячэння з плаўна павялічвальнымі папярочнымі памерамі. Прыстаўлены вузкім канцом да крынійы гуку, Р. узмацняе яго (канйэнтруе гукавую энергію ў напрамку сваёй восі), а накіраваны шырокім канцом на прымаемы гук — канцэнтруе яго каля прыёмніка гуку (напр., вуха). Р. найчасцей выкарыстоўваюцца ў рупарных гучнагаварыцелях і мегафонах (прызначаны для ўзмацнення гучання голасу ў месцах з павышаным узроўнем шуму).
РЎПАРНАЛЮСТРАНАЯ АНТЭНА, накіраваная антэна ў выглядзе спалучэння рупара з адным ці больш люстэркамі. Сферычная хваля, узбуджаная на вяршыні рупара, пераўтвараецца ў плоскую хвалю пасля адбіцця люстэркамі.' Найб. пашырана рупарнапарабалічная антэна, дзе рупар аб’яднаны з парабалічным люстэркам, у фокусе якога размешчана вяршыня рупара. Такія антэны выкарыстоўваюцца ў радыёрэлейных лініях сувязі, для сувязі з ШСЗ і інш.
РУПАСАВА Жанна Аляксандраўна (н. 7.6.1944, г. Кустанай, Казахстан), бел. вучоны ў галіне экалогіі і фізіялогіі раслін. Др біял. н. (1991), праф. (1999). Скончыла Маскоўскі унт (1966). 3 1972 у Цэнтр. бат. садзе Hau. AH Беларусі (з 1982 заг. лабараторыі). Навук. працы па
пытаннях трансфармацыі лясных экасістэм і міграцыйных патокаў у іх хім. элементаў пад уздзеяннем тэхнагенных і рэкрэацыйньгх нагрузак, фізіёлагабіяхім. аспектах развіцця інтрадукаваных лек. раслін.
Тв:. Техногенное загрязненне лесных экоснстем Беларусн. Мн., 1995 (у сааўт.); Клюква крупноплодная в Беларусп: Бмохнм. состав, храненне, переработка. Мн., 1999 (разам з Т.І.Васілеўскай).
Рупарналюстраная антэна: 1 — рупарны апрамяняльнік; 2 — фронт хвалі, што падае на люстэрка; 3 — фронт адбітай хвалі; 4 — люстэрка; F — фокус люстэрка.
РУПІЯ (Ruppia), род кветкавых раслін сям. рупіевых. Каля 10 відаў. Пашыраны ва ўмераных і субтрапічных паясах і ў гарах тропікаў. Растуць на мелкаводдзі марскіх узбярэжжаў і ўнутр. салёных ці саланаватых вадаёмаў. Найб. вядомыя Р.: марская (R. maritima) і вусіканосная (R. cirrhosa).
Шматгадовыя травы з тонкімі паўзучымі карэнішчамі, поўнасцю, акрамя суквеццяў, апушчаныя ў ваду. Лісце чаргаванае або супраціўнае, вузкалінейнае, часам ніткападобнае. Кветкі дробныя, двухполыя, без калякветніка, у 2кветкавым коласе. Плод з 4—6 касцянкападобных доляў. Корм вадаплаўных птушак.
В.М.Прохараў.
РУР (Ruhr), рака ў Германіі, правы прыток р. Рэйн. Даўж. 235 км, пл. басейна 4,5 тыс. км2. Пачынаецца ў гарах Заўэрланд, у нізоўях цячэ па паўд. ускраіне Паўн.Герм. нізіны. Зімовае разводдзе, летняя межань, асеннія дажджавыя паводкі. Сярэдні гадавы расход вады каля вусця 70 м3/с. Ha Р. вадасховішча,