Беларуская энцыклапедыя Т. 13
Памер: 576с.
Мінск 2001
ГЭС. Суднаходны ад г. Вітэн, злучаны каналам з р. Эмс. Уздоўж Р. — Рурскі вугальны басейн. Ha Р. — гарады Эсэн, Мюльгайм, у вусці порт ДуйсбургРурарт.
РУР (Ruhr), Рурская в о б л а с ц ь, галоўная вугальнаметалург. база Германіі, на тэр. зямлі Паўн. РэйнВестфалія, па абодвух берагах р. Рэйн (асн. ч. на правабярэжжы, у бас. рэк Рур, Эмшэр, Ліпе). Тэрытарыяльна супадае з Рурскім вугальным басейнам. Пл. 3,3 тыс. км2. Нас. каля 6 млн. чал. (2000); сярэдняя шчыльн. каля 1800 чал. на 1 км2 (макс. больш за 5000 чал.). Гарады Р. (Эсэн, Дортмунд, Дуйсбург, Вуперталь, Дзюсельдорф, Мюльгайм, Гельзенкірхен, Бохум і інш.) з’яўляюцца вял. прамысл. цэнтрамі і зліліся ў адзіную канурбацыю. У Р. сканцэнтра
рурык 453
ваны гал. чынам галіны цяжкай прамсці, асабліва кам.вуг. (здабываецца каля 85% кам. вугалю ў краіне, у тл. ўвесь каксавальны), чорная металургія, цяжкае машынабудаванне, хім. і коксахім. прамсць. У сувязі з хранічным крызісам гэтых галін многія шахты і прадпрыемствы закрываюцца. Традыц. галіны прамсці часткова замяняюцца новымі для Р. галінамі — аўтабудаваннем, эл.тэхн., нафтаперапр., швейнай. Сельская гаспадарка прыгараднага тыпу. Густая сетка чыгунак, аўтадарог, унутр. водных шляхоў; нафтаправоды з Ротэрдама і Вільгельмсгафена.
РЎРСКІ ВЎГАЛЬНЫ Б.АСЕЙН. Н і ж н я р э й н с к аВ е с т ф а л ь с к і вугальны басейн. Найбуйнейшы ў Зах. Еўропе, у бас. р. Рур (Германія). Вядомы з 13 ст., інтэнсіўнае асваенне з сярэдзіны 19 ст. Пл. каля 4 тыс. км2. Вугляносныя адклады карбону. Прамысл. запасы да глыб. 1500 м каля 20 млрд. т. Вуглі каксавальныя (65%). Цеплыня згарання да 36 ’МДж/кг. Здабыча падземным спосабам.
РЎРСКІ КАНФЛ'іКТ 1922—23, міжнародны канфлікт у сувязі з франкабельг. акупацыяй Рурскай вобл. Германіі. Выкліканы праблемай спагнання з Германіі рэпарацый пасля 1й сусв. вайны і прэтэнзіямі Францыі на гегемонію ў тагачаснай Еўропе. Яшчэ ў 1921 франц. і бельг. войскі акупіравалі рурскія гарады Дзюсельдорф і Дуйсбург, каб прымусіць герм. ўрад прыняць Лонданскі ультыматум ад 5.5.1921, які ўстанавіў суму рэпарацый у 132 млрд. залатых марак. Германія прыняла ультыматум, але выконвала яго толькі год. 11.12.1922 апублікавана заява ням. магната Г.Стынеса, з якой вынікала, што герм. ўрад не павінен плаціць рэпарацыі. У адказ на невыкананне Германіяй яе рэпарацьійных абавязацельстваў франц. ўрад на чале з Р.Пуанкарэ вырашыў завалодаць т.зв. прадуктыўнымі закладамі — шахтамі Рурскага вугальнага басейна і сталеліцейнай прамсцю Рура; 11.1.1923 франц. і бельг. войскі акупіравалі ўвесь Рур. Гэта акупацыя пазбавіла Германію больш як 70% здабычы каменнага вугалю і звыш 50% вытвсці чыгуну, прывяла да паглыблення крызісу яе гаспадаркі (інфляцыя, развал вытвсці, масавае беспрацсўе, галеча насельніцтва). Герм. ўрад на чале з В.Кунам заклікаў жыхароў Рура да «пасіўнага супраціўлення» і сабатажу. Акупац. ўлады выселілі з Рура ў Германію каля 130 тыс. чал., штрафавалі, каралі смерцю. Восенню 1923 новы герм. ўрад Г.Штрэземана спыніў кампанію «пасіўнага супраціўлення», у канфлікт умяшаліся Вялікабрытанія і ЗША. Пасля прыняцця Даўэса плана франц. і бельг. войскі ў жн. 1924 —жн. 1925 выведзены з Рура. У.Я.Калаткоў. РЎРЫКАВІЧАЎ ЗНАКІ, асабістародавыя геральдычныя эмблемы князёў з роду Рурыкавічаў. Неслі функцыю гербаў, знакаў уласнасці. Вядомы з пач. 10 ст. У аснове мелі выяву двухзубца або тры
зубца, звычайна з дадатковымі элементамі, адгалінаваннямі, крыжыкамі і інш. Вял. князь кіеўскі Святаслаў Ігаравіч меў знак у выглядзе простага двухзубца, яго сын Уладзімір — трызубца, унук, тураўскі кн. Святаполк Яраполчыч — двухзубца з крыжам на левай мачце, Яраслаў Мудры — трызубйа з кружком на сярэдняй мачце, полацкі кн. Ізяслаў Уладзіміравіч — трызубца з кружком на левай і крыжам на сярэдняй мачце. У
Рурыкавічаў знакі. Генеалагічная табліца найбольш старажытных княжацкіх знакаў: 1 — Святаслава Ігаравіча, 2 — Уладзіміра Святаславіча, 3 — Святаполка Яраполчыча, 4 — Яраслава Уладзіміравіча, 5 — Ізяслава Уладзіміравіча.
далейшым Р.з. мелі шмат разнавіднасцей, большасць іх не атрыбутавана. Лічыцца, што знак сына меў у аснове знак бацькі з дадаткам або змяненнем пэўнага элемента. Р.з. змяшчаліся на стараж.рус. манетах — златніках і срэбраніках, свінцовых пячатках, пярсцёнкахпячатках, зброі, злітках серабра, таварных пломбах. Р.з. мейілі сваю прадукцыю княжацкія рамеснікі. На Беларусі Р.з. вядомы ў 11—13 ст. на гаршках з многіх гарадоў, на рагавым кісцені з Мінска, касцяной лыжачцы з гарадзішча Юравічы, на плінфе цэркваў Полацка, Гродна і інш. Мяркуецца, што ад Р.з. паходзіць герб «Калюмны» — адзін з дзярж. сімвалаў ВКЛ і некаторыя гербы княжацкіх і шляхецкіх родаў ВКЛ (Агінскіх, Пузынаў, Глінскіх і інш.).
Літ.: Ноанннсян О.М. Родовые знакн древнерусскнх князей X—ХШ вв.: (лнт. й нсточнйкй) // Геральднка. Л.. 1983.
В.С.Пазднякоў
РУРЫКАВІЧЫ, род старажытнарускіх князёў і маскоўскіх цароў, якія лічыліся нашчадкамі Рурыка (гл. Рурык—Сінявус—Трувор). Існуе меркаванне, што сапр. генеалагічнае дрэва Р. уключала ў сябе акрамя варага Рурыка і родавьгх слав. правадыроў. Бясспрэчным родапачынальнікам Р. быў кіеўскі кн. Ігар (у сканд. сагах Ігар Стары), якога «Аповесць мінулых гадоў» называе сынам Рурыка. Гэта першая рэальная гіст. фігура дынастыі Р. Ў 11—13 ст. некат. адгалі
наванні Р. называліся таксама па імёнах сваіх родапачынальнікаў — Ізясмвічы («Рагвалодавы ўнукі»), Манамашычы, Ольгавічы, Расціславічы і інш. Пазней у ВКЛ нашчадкамі Р., верагодна, былі княжацкія роды Адзінцэвічаў, Друцкіх, Астрожскіх, Вішнявецкіх, Гарадзецкіх, Дольскіх, Збаражскіх, Лукомскіх, Нясвіцкіх, Палубінскіх, Парэцкіх, Сцяпанскіх, Талочак, Чацвярцінскіх і інш. 3 утварэннем вакол Маскоўскага вялікага княства Рус. цэнтралізаванай дзяржавы б. ўдзельныя князі ператвараліся там у вышэйшы пласт маскоўскіх служылых людзей. Вярх. ўлада ў Маскоўскай (Расійскай) дзяржаве да смерці ў 1598 цара Фёдара Іванавіча знаходзілася ў руках уладзімірасуздальскіх Манамашычаў. 3 роду ніжагародскіх князёў Р. быў цар Васіль Іванавіч Шуйскі [1606—10], Аднак «Смута» пач. 17 ст. канчаткова звяла Р. з гіст. сцэны як правіцеляў, і на змену ім прыйшла дынастыя Раманавых (былі ў сваяцтве з Р.). У наступныя стагоддзі частка Р. страціла княжацкі тытул і змяшалася з нетытулаванымі дваранскімі родамі. У той жа час многія Р. (Валконскія, Абаленскія, Гарчаковы, Далгарукія і інш.) займалі ў Расіі важныя дзярж. пасады, але ніколі, як правіла, не прэтэндавалі на царскі (імператарскі) прастол.
Літ:. Творогов О.В. Князья Рюрмковйчй: Краткне бногр. М., 1992; Коган В.М. Мсторня дома Рюрнковнчей: (опыт нст.генеалог. нсслед.). СПб, 1993; Шмшов А. Русскне князья. Ростов н/Д, 1999; Богуславскнй В.В., Бурмннов В.В. Русь. Рюрнковйчн: Нл. нст. словарь. М., 2000.
С.В Пазняк.
РЎРЫК—СІНЯВЎС—ТРУВОР. паводле «Аповесці мінулых гадоў», тры варажскія конунгі (князі)браты, закліканыя ў 862 «зза мора» ільменскімі славенамі, крывічамі і фінаугорскімі пляменамі на княжанне. Яны пасяліліся ў Гарадзішчы. 3 узнікненнем Ноўгарада Рурык стаў яго князем (паводле Іпацьеўскага летапісу — першапачаткова княжыў у Ладазе), Сінявус — у Белавозеры, Трувор — у Ізборску. Летапісныя Сінявус і Трувор неўзабаве памерлі і «авалодаў усёю уладаю адзін Рурык, і стаў раздаваць мужам сваім гарады: таму Полацк, гэтаму Растоў, іншаму Белавозера... і над усімі тымі ўладарыў Рурык». Існаванне братоў Рурыка выклікае сумненні ў даследчыкаў. Няяснасць этымалогіі імён Сінявуса і Трувора выклікала нават меркаванне пра недакладнасць перакладу летапісцам стараж.швед. слоў «sine hus» і «thru varing», якія нібыта адпавядаюць выразу «с роды свонмн н дружлной многой». Рурыка большасць даследчыкаў лічыць рэальнай гіст. асобай сканд. паходжання: ён стаў князем паўн. (славянафінскай) канфедэрацыі плямён паводле «ряду» (дагавору) і памёр у 879. Часам яго атаясамліваюць з Рорыкам Ютландскім. Паводле летапіснай традыцыі Рурык — заснавальнік
454
РУСА
дынастыі Рурыкавічаў, бацька кіеўскага князя Ігара.
Літ:. Фроянов М.Я. Мсторнческне реалмн в летопнсном сказаннн о прнзваннн варягов // Вопр. нсторян. 1991. №6; Ннльс е н Й.П. Рюрнк н его дом: Опыт адейномсторногр. подхода к норман. вопросу в рус. н сов. нсторнографнн. Архангельск, 1992; Ловмяньскнй X. Русь м норманы: Пер. с пол. М., 1985. С.В.Пазняк.
РЎСА (Roosa) Сцюарт (н. 16.8.1933, г. Дуранга, ЗША), касманаўт ЗША. Палкоўнік ВПС (з 1976 у адстаўцы). Скончыў Каларадскі унт (1962), школу падрыхтоўкі пілотаў для аэракасм. даследаванняў (1965). 3 1966 у групе касманаўтаў НАСА. 31.1—9.2.1971 з А.Шэпардам і Э.Мітчэлам здзейсніў палёт вакол Месяца як пілот асн. блока касм. карабля «Апалон14». У космасе правёў 9 сут. Медаль НАСА «За вьшатныя заслугі».
У. С.Ларыёнаў.
РУСАК, гл. ў арт. Зайцы.
РУСАК Адам Герасімавіч (24.5.1904, в. Пясочнае Капыльскага рна Мінскай вобл. — 21.3.1987), бел. паэт. Засл. дз. культ. Беларусі (1964). Скончыў Бел. муз. тэхнікум (1930), Ленінградскую кансерваторыю (1934). Працаваў салістам аркестра Ленінградскага Малога опернага тэатра (1932—49), Бел. філармоніі (1949—59). Друкаваўся з 1927. Аўтар кніг паэзіі «На родных палетках» (1946), «Песні і вершы» (1951), «Песні» (1954), «Пад голас баяна» (1957), «Звонкія крыніцы» (1965), «Закрасуйся, Нёман» (1978), «Песні на словы А.Русака» (1980). У яго вершах услаўляюцца жыццё і праца свайго народа, яго гасціннасць і шчырасйь, ім характэрны светлыя фарбы, мажорнае гучанне і лёгкі смутак, напеўнасць і прастата, гумар і вобразнасць, блізкія да фальклору. Песня на яго словы «Бывайце здаровы» (музыка У.Захарава і І.Любана) стала народнаю. Шырокую вядомасць і папулярнасць набылі інш. песні (каля 300) на тэксты вершаў Р.: «Толькі з табою» і «Не шукай» (муз. Любана), «Лясная песня» (муз. У.Алоўнікава), «Не за вочы чорныя» (муз. Ю.Семянякі), «Узнялося сонца яснае» (муз. Дз.Лукаса), «Дзе ты, зорка мая» (муз. І.Лучанка), «Сярожка» (муз. К.Паплаўскага), «Як той Зосі давялося» (муз. Г.Цітовіча), «Чырвоная вяргінечка» (муз. Н.Сакалоўскага), «Як правёў мяне Цімох» (муз. М.Ларкова) і
інш. Для дзяцей выдаў збкі паэзіі «У Буслаўцы» (1967), «Добра ведаю ўрок» (1981), «Дружбакі» (1987).
Тв.: Выбранае. Мн., 1972; Толькі з табою. Мн., 1960. Засцілайце сталы. Мн., 1984.
Літ:. U і ш ч а н к а I. Жыццё песні. Мн., 1984; Бачыла А. Крыло неспакою. Мн., 1985; Вайткевіч В. Выбіраць словы, як кветкі для букета // Мастацтва Беларусі. 1984.