• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 13

    Беларуская энцыклапедыя Т. 13


    Памер: 576с.
    Мінск 2001
    529.75 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    ў Паўночны, на маторнаветразевых суднах плаваў вакол авоў Паўночны і Паўднёвы. Правёў шэраг тапаграфічных, геал., і гідралагічных работ. У 1912 кіраваў экспедыцыяй на боце «Геркулес» па даследаванні вугляносных раёнаў Шпіцбергена, затым адправіўся на У і прапаў без вестак. У 1934 на астравах каля зах. ўзбярэжжа пва Таймыр знойдзены драўляны слуп з надпісам «Геркулес. 1913» і некат. рэчы ўдзельнікаў экспедыцыі. Імем Р. названы бухта і паўвостраў на Новай Зямлі, ледавік на Паўн. Зямлі, востраў у праліве Вількіцкага, гара ў Антарктыдзе.
    РУСАНдВІЧ Аляксандр Паўлавіч (23.4.1919, в. Пятроўшчына, цяпер у межах Мінска — 30.5.1982), капітан 1га рангу (1967). Канд. ваен.марскіх н. (1963), праф. (1981). Скончыў Севастопальскае вышэйшае ваен.марское вучылішча (СВВМВ, 1941), Ленінградскую ваен.марскую акадэмію (1948). У 1936—38 працаваў у рэдакцыі газ. «Звязда». У Вял. Айч. вайну камандзір вучэбнай роты ў Каспійскім ваен.марскім вучылішчы (Баку), афіцэр дывізіёна мінных тралыігчыкаў Волжскай ваен. флатыліі. У час баявога'тралення Волгі 9.5.1943 тральшчык падарваўся на міне і амаль увесь яго экіпаж загінуў, Р. цяжка паранены. Пасля ампутацыі нагі ў канцы 1943 вярнуўся на флот. У 1948—82 выкладаў гісторыю ваен.марскога майстэрства ў СВВМВ. Аўтар ваен.навук. прац. У Мінску яго імем названа вуліца, устаноўлена мемар. дошка.
    Б.Дз.Далгатовіч.
    РЎСЕ, горад на Пн Балгарыі, на р. Дунай. Засн. стараж. рымлянамі ў 1 ст. як ваен. прыстань. Каля 200 тыс. ж. (2000). Гал. рачны порт краіны. Знешнегандл. трансп. вузел, двух’ярусным мастом (чыг. і аўтадарожным) злучаны з г. Джурджу (Румынія). Аэрапорт. Прамсць: судна
    456 русель
    буд., маш.буд. (цяжкае, с.г., эл.тэхн., электроннае), прыладабуд., хім. і нафтаперапр., харч. і харчасмакавая,(цукровая, мясная, малочная, кансервавая, вінаробчая), тэкст., гарбарнаабугковая, мэблевая. ЦЭС. Оперны і драм. тэатры. Гіст. музей. Паблізу — рэшткі сярэдневяковага г. Чэрвен; в. Іванава са скальнымі цэрквамі (13—14 ст.).
    РУСІЛЬ (Roussel) Альбер Шарль Поль Мары (5.4.1869, г. Туркуэн, Франйыя — 23.8.1937), французскі кампазітар, педагог. Скончыў «Схола канторум» (1898, у 1902—14 выкладаў у ёй, з 1913 праф.), вучыўся ў В. л'Эндзі. Раннія творы вытрыманы ў імпрэсіяністычных традыцыях, пазней адзін з буйн. прадстаўнікоў неакласіцызму ў франй. музыцы. Значнае месца ў яго творах заняла ант. тэматыка. Адным з першых выкарыстаў у еўрап. музыцы кіт., інд. і інш. лады. Сярод твораў: оперы, у т.л. операказка «Нараджэнне ліры» (1924), операбалет «Падмаваці» (паст. 1923); балеты, у т.л. «Баляванне павука» (1913), «Вакх і Арыядна» (1930); сімфоніі, камернаінстр. творы і інш. 3 1935 прэзідэнт Нар. муз. федэрацыі. Сярод вучняў Э.Саці, Б.Марціну і інш.
    РУСЕЦКАЯ Ванда Іванаўна (н. 13.8.1945, г. Торунь, Польшча), бел. сацыёлаг. Др сацыялагічных н. (1992), праф. (1999). Скончыла Чыцінскі пед. інт (1967). 3 1974 у Інце філасофіі і права, з 1990 у Інце сацыялогіі (з 1995 заг. аддзела) Hau AH Беларусі. Навук. прайы па праблемах нац., этн. і рэліг. адносін у Беларусі, развіцця нац. культур, cau.^ і прафес. аспекгах дзейнасці калектываў.
    Тв.: Взанмодействне внднвндуальных н органнзацнонных факторов в научной деятельностн. М., 1991; Соцйодннамнка научного коллектнва. Мн., 1992; Праблемы развіцця і супрацоўніцтва польскабеларускага памежжа. Варшава; Мн., 1995 (у сааўт.); Особенностн этнорелнгнозной вдентнфнкацнн жмтелей белорусскопольского пограннчья // Двнамнка соцнальных процессов в условнях государственной незавнсямоств Беларуся. Мн., 1999 Вып. 1.
    РУСЁЦКІ (сапр. Бурдзялёў) Аляксей Спяпанавіч (4.12.1912, в. Студзянец Касцюковіцкага рна Магілёўскай вобл. — 17.6.2000), бел. паэт. Засл. работнік культ. Беларусі (1983). Скончыў Маскоўскі зоаветэрынарны інт (1935). Працаваў бактэрыёлагам ва Узбекістане, Краснаярскім краі, Хакасіі, у Маскве, Мінску. 3 1947 літ. кансультант Саюза бел. пісьменнікаў, у час. «Беларусь», у 1967—72 нам. гал. рэдактара час. «Полымя». Друкаваўся з 1934. Тэматыка вершаў — краса роднай зямлі, каханне, стваральная праца народа, яго гісторыя, заклапочанасць лёсам планеты і чалавека на ёй (збкі «У заўтрашні свет», 1951; «Святло акон тваіх», 1959; «Служба святла», 1967; «Зямля гаворыць зорам», 1971). Яго творы вылучаюцца філас. напружаннем думкі, увядзеннем у стылістыку вершаў тэрміна
    логіі розных галін навукі, што характарызуе лірычнага героя як чалавека справы. Адзін з заснавальнікаў ліраманалагічнай паэмы ў бел. паэзіі («Яго Вялікасць», 1964; «Маналог Зямлі», 1969). У паэмах «Айкумена» (1982) і «Хвала жьшню» (1985) стварыў манумент. вобраз Чалавека, злучыў асабісты лёс лірычнага героя з лёсам Радзімы, з глабальнымі праблемамі Сусвету, як маральную каштоўнасйь сённяшняга часу сцвярджае асабістую адказнасць чалавека за далейшае існаванне зямной
    А.С.Русенкі
    цывілізацыі. За кн. «Крокі сэрца» (1980) літ. прэмія імя А.Куляшова 1981. На бел. мову пераклаў паасобныя творы М.Някрасава, А.Міцкевіча, М.Упеніка.
    Тв.: Выбр. творы. Т. 1—2. Мн„ 1982; [Вершы і паэма «Яго Вялікасць»]. Мн., 1969; Два колеры жыцця. Мн., 1973; Позірк. Мн., 1977; Паэмы. Мн., 1979; Ісці да чалавека: Літ. партрэты. Мн., 1987; Хвала жыццю. Мн., 1987.
    Літ:. Бярозкін Р. Спадарожніца часу. Мн., 1961; Арочка М.М. Беларуская савецкая паэма. Мн., 1979; Я р а ц В. Сінтэз традыцый і наватарства // Бел. літаратура. Мн., 1985. Вып. 13. І.Э.Багдановіч.
    РУСЕЦЮ Анатоль Максімавіч (н. 14.2.1951, г. Барысаў Мінскай вобл.), бел. вучоны ў галіне электроннага машынабудавання. Др тэхн. н. (2000). Скончыў БПІ (1973). 3 1973 у Інце фізікі АН Беларусі, з 1977 у КБ «Імпульс», з 1981 у НВА «Планар». 3 1997 нам. міністра прамсці Беларусі. Адначасова з 1986 у БПА, Бел. унце інфарматыкі і радыёэлектронікі (з 2000 праф.). Навук. працы па тэорыі прэцызійных механізмаў, гібкіх вытв. сістэмах для дакладнага электроннага машынабудавання. Распрацаваў агульныя метады струкгурнага, кінематычнага, дынамічнага аналізу і аптымізацыйнага праектавання прэйызійных каардынатных сістэм. Дзярж. прэмія Беларусі (1996).
    Тв.: Коордкнатные позвцнонеры гнбкнх пронзводственных снстем для электронного машнностроення. Мн., 1998; Оптямнзацнонное проектнрованне прецвзяонных коордннатных снстем н механнзмов оборудовання пронзводства электронной техннкн. Мн., 1999 (у сааўт.). М.П.Савік.
    РУСЕЦКІ Аркадзь Уладзіміравіч (н. 1.11.1942, в. Гірэвічы Валожынскага рна Мінскай вобл.), бел. гісторык, культуролаг. Др гіст. н. (1900), праф. (1996). Скончыў БДУ (1969). 3 1967 на камсам., парт. і пед. рабоце ў Віцебску. 3 1985 1ы нам. заг. аддзела прапаганды і агітацыі, заг. ідэалаг. аддзела, сакратар ЦК КПБ. 3 1991 у БДУ, з 1992 дырэк
    тар Віцебскага філіяла, нам ген. дырэктара Міжнар. інта менеджменту. 3 1993 нам. дырэктара Віцебскага абл. інта ўдасканалення настаўнікаў, з 1995 нам., 1ы нам. старшыні Віцебскага гарвыканкома, з 1997 рэктар Віцебскага дзярж. унта імя П.М.Машэрава. Чл. Савета Рэспублікі Hau. сходу Рэспублікі Беларусь з 2000. Даследуе тэорыю, гісторыю, праблемы сучаснага развіцця маст. культуры Беларусі, творчасць У.Караткевіча, В.Быкава, Р.Барадуліна, Г.Бураўкіна, А.Вярцінскага, С.Законнікава, Я.Сіпакова, А.Вялюгіна. Аўтар навуч. дапаможнікаў. Чл.кар. Нац. акадэміі адукацыі Рэспублікі Беларусь (1998).
    Тв:. Художественная кулыура н патрнотнческое воспнтанне. Мн., 1980; Ісці да чалавека. Мн., 1987; Художественная культура: возрастанне ролн в проблемы развнтня. Мн., 1988; Мастацкая культура Беларусі: [Тэорыя і гісторыя]. Віцебск, 1998; Уладзімір Караткевіч: Праз гісторыю ў сучаснасць. [2 выд.] Мн., 2000; Дзень за днём. Мн., 2000; Художественная культура Внтебска с древностн до 1917 г. Мн., 2001 (разам з Ю.А.Русецкім).
    М.П.Савік.
    РУСЁЦКІ Баляслаў (Міхаіл Юрый) Канутавіч (23.11.1824, Рым —31.1.1913), жывапісец, графік. Творчасць звязана з маст. жыццём Беларусі і Літвы. Вучыўся ў бацькі К.Русецкага, Пецярбургскай AM (1843—50). Пасля 1853 жыў у Парыжы і Італіі, з пач. 1860х г. —у Вільні, Гродне, Беластоку, маёнтку Янавічы на Беласточчыне. Працаваў пераважна ў жанры партрэта, пісаў пейзажы, кампазіцыі на рэліг. тэмы. У пач. 20 ст. ўдзельнічаў у афармленні перыяд. выданняў на Беларусі. Сярод твораў: «Жаночы партрэт» (1850), «Партрэт сенатара Навасільцава з сынам», «Партрэт Карповіча» (абодва 1851), «Партрэт Паўлоўскага», аўтапартрэт (абодва 1852), «Партрэт генерала Бібікава» (1854), «Партрэт жанчыны ў белым», алегарычная кампазіцыя «Упадзенне ракі Віліі ў Нёман» (1853), алтарная карціна «Св. Казімір» (1857) для фарнага касцёла ў Гродне. Выканаў шэраг фрэскавых размалёвак у касцёлах Гродна і ў Турчанах (Беласточчына).
    Літ.: Д р о б о в Л.Н. Жнвопнсь Белорусснн XIX — начала XX в. Мн., 1974.
    Р.Р.Бадзін.
    РУСЁЦКІ Канут Іванавіч (1801, в. Сцебекяй каля, г. Паневяжыс, Літва — 21.8.1860), жывапісец, педагог; прадстаўнік класіцызму. Творчасць звязана з маст. жыццём Беларусі і Літвы. Вучыўся ў Віленскім унце (1818—21), у AM у Парыжы (1821—22) і Рыме (1823— 25), там жа стыпендыят Віленскага унта (1826—31). 3 1831 у Вільні, з 1834 выкладчык жывапісу і малюнка ў шляхейкім пансіёне, у 1839—48 — шляхецкім інце. У 1840я г. на Беларусі. Пісаў партрэты, пейзажы, працаваў у акварэлі. Сярод твораў: «Італьянец усміхаецца» (1823), «Клятва карбанарыяў» (1826), «Уцёкі ў Егіпет» (1828), аўтапартрэт, партрэт сына (1843), «Жняя», «Партрэт банькі» (абодва 1845), «Літоўка з вербамі» (1847), «Паляванне на зуброў» (1844—51), «Панарама горада Вільні»
    русістыка	457
    (1850), «Селянін з мётламі» (1851), «Літоўская рыбачка» (1856), «Млын Патоцкага ў Паплавах» (1855), «Пейзаж са скачкамі», «Вербная нядзеля» і інш. Аўтар шэрагу пейзажаў ваколіц Навагрудка, Ашмяншчыны, Белавежскай пушчы, у якіх этнагр. дакладнасць выдатна спалучаецца з выразнай манерай пісьма.
    Літ.: Д р о б о в Л.Н. Жнвопнсь Белорусснн XIX — начала XX в. Мн.. 1974.
    Р.Р.Бадзін.
    РУСІЗМ, слова або выраз, запазычаныя з рускай мовы. Р. уваходзіць у склад інш. мовы, асвойваецца ёю і становіцца элементам яе сістэмы; можа быць толькі фактам маўлення. Р. называюць само слова і яго асобныя структурныя элементы (гукі, словаўтваральныя марфемы і інш.). У адпаведнасці з гэтым вылучаюць Р. лексічныя, фанет., грамат., словаўтваральныя. Р. як запазычанні шырока прадстаўлены ў бел. мове, што абумоўлена гіст. развіццём бел. і рус. народаў, іх культур, генет. роднасцю і структурнай блізкасцю абедзвюх моў. У бел. мове сярод запазычанняў з рус. мовы вылучаюць непасрэдна Р. і словы, запазычаныя з інш. моў праз пасрэдніцтва рус. мовы. Ужыванне Р. у маўленні абумоўліваецца інтэрферэнцыяй або мэтавай устаноўкай носьбіта мовы. Найчасцей Р. назіраюцца як факты інтэрферэнцыі ў вусным "Маўленні бел.рус. білінгваў.
    Літ:. Пытанні білінгвізму і ўзаемадзеяння моў. Мн., 1982. А.А.Гіруцкі. РУСІЛЬЁН (Roussillon), гістарычная вобласць на Пд Францыі, каля граніцы з Іспаніяй, на ўзбярэжжы Міжземнага мора. Уключае дэпартамент Усходнія Пірэнеі. Пл. 4,1 тыс. Нас. каля 400 тыс. чал. (2000). Адм. ц. — Перпіньян. Рэльеф пераважна горны, на 3 да 2921 м (пік Карліт). Клімат міжземнаморскі (на ўзбярэжжы), умераны (у гарах). Ападкаў 800—900 мм за год. У гарах захаваліся дубовыя і