• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская літаратура  Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Беларуская літаратура

    Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Выдавец: Сучасны літаратар
    Памер: 1008с.
    Мінск 2004
    816.86 МБ
    дзіць яна з калыскаю
    I не замкнецца труной. Родніцца з абеліскамі Любоў да Айчыны сваёй.
    Яе не падменіш рэкламаю — Аплочана ўсё крывёй...
    Уславім — нялёгкую самую — Любоў да Айчыны сваёй.
    1984
    ПАКУЛЬ У НЕБА Б’ЮЦЬ ПАД’ЁМЫ
    Пакуль у неба б’юць пад’ёмы I час пружыніць павады, He ведай радасці і стомы, У мітульзе' не траць гады. Хай радасць слабага пацешыць, Піжона стома падсячэ, А нам не варта носа вешаць: Усё наперадзе яшчэ!
    Твары спрадвечны круг мазольны: Ары і сей, гадуй і жні.
    У пустамоўнасці застольнай Засекі дум не спаражні.
    У працы — сэнс, і плён, і праўда, I запавет, стары, як свет: Каб ніва ўладжвалася спраўна I не буяніў пустацвет.
    I з іншай радасцю не знацца —
    Мітулыі — мітусня.
    846	ВАСІЛЬ ЗУЁНАК
    На ўсё жыццё — адзін урок: Хлеб не расце пад гром авацый. I ў гэтым — тайна. I зарок.
    1982
    ЛІВЕНЬ
    Вы не бачылі, часамі, Як, напіўшыся з крыніц, Вырастаюць за лясамі Горы спелых навальніц?
    Вырастаюць і хістаюць Над сабой блакітньі звон I агністымі хвастамі Хвошчуць сонца наўздагон.
    Іхнія — зямля і неба!
    Прэч з дарогі, прэч усе!..
    Вецер спуджана і нема Страпянецца на страсе.
    Ліст вусцішна' залапоча, Пыльны выскача віхор, Певень, быццам супраць ночы, Пракрычыць апошні збор.
    Блісне ў твар халоднай крэскай2, Свет закрые дацямна —
    I з грымотамі і трэскам Рухне чорная сцяна.
    Б’юць руччы па каляінах — Ці дарога, ці рака?
    I азон з душком палынным У пакоях заблукаў...
    Перамые, прапалошча, Нібы ў новай лазні дзед, Свет запыленыя мошчы, Як народзіцца на свет!
    Цішынёю ахінуцца
    I нябёсы, і зямля.
    Hi травінкі не шапнуцца, Hi жыцінкі — у палях...
    Ані спрэчак, ані звады
    У птушынае гурмы, I за мройным даляглядам Спяць натомлена грамы.
    1975
    1	Вўсцішна — страшііа, жудасна.
    2	Крэска — тут: маланка.
    _______________________________БАРЫС САЧАНКА _ 847
    БАРЫС САЧАНКА
    (1936—1995)
    ПАКУЛЬ HE РАЗВІДНЕЛА
    (Скарочана)
    Падпольшчыкаў узялі ўночы. Проста з пасцелі. Усіх, дваццаць шэсць чалавек. Пяць мужчын, семнаццаць жанчын і чатыры падлеткі. Першыя такія вялікія ў мястэчку арышты прайшлі непрыкметна, ціха, калі не лічыць таго кароткага пісталетнага стрэлу, якім паслаў сабе кулю Аўген Камарэвіч, сувязны партыйнага цэнтра. Але стрэл гэты ўжо не мог нікому ні памагчы, ні пашкодзіць — Камарэвіча бралі апошняга.
    Больш таго: немцам, нарэшце, удалося напасці на след партызан і нават абсачыць месца, дзе стаяў цяпер іх атрад.
    I камендант раёна оберлейтэнант Ганс Вінкель быў як ніколі яшчэ ўзбуджаны. Ён спяшаўся. Заручыўшыся папярэдне згодай вышэйшага начальства, ён выклікаў войскі з бліжэй ( шых гарнізонаў і вырашыў заўтра ж, ледзь толькі развіднее, пачаць карную экспедыцыю і, такім чынам, за якіх дватры дні, адным, як кажуць, махам, скончыць з гэтым незразумелым і такім зацятым супраціўленнем пакораных, з гэтымі «фарфлюхтэтэ бандытэн», праз якіх няма спакою ні ўдзень ні ўночы — кладучыся звечара спаць, ніколі не ведаеш, ці прачнешся ўранні, ці не астанецца ад цябе, як і ад тваіх папярэднікаў толькі прозвішча ў спісах забітых і страчаных па невядомых прычынах на землях Усходу. Каб ніхто не здолеў прабрацца да партызан і не паведаміў пра карную экспедыцыю — што нехта паспрабуе гэта зрабіць, камендант быў упэўнены: гэтых людзей бі, палі, вешай, а яны ўсё роўна жывыя, зноў робяць тое, што і рабілі, — Вінкель аддаў загад сёння ж перакрыць усе дарогі да вёскі Доўгі Мох, поблізу якой, як яму далажылі, акурат і атабарыўся партызанскі атрад.
    Ахоўваць дарогі нельга было самім немцам — гэта адразу кінулася б у вочы, і пра тое, што нешта рыхтуецца супроць партызан, ведалі б у лесе. Таму Вінкель, падумаўшы, намерыўся ахову дарог і подступаў да Доўгага Моху даручыць паліцыі — так будзе лепш: менш падазронасці, дый нямецкія салдаты змогуць як мае быць адпачыць і падрыхтавацца да нялёгкага паходу. Дзеля гэтага ён і загадаў яшчэ нацямку падняць начальніка паліцыі Коўціка.
    Коўцік з’явіўся ўслед за пасыльным. Як валяўся ў пасцелі, так і прыбег — у чорных памятых штанах, барвовай, такой жа памятай, як і штаны, бы пажованай, сацінетавай кашулі, на манішцы якой былі вышыты блакітныя васількі, нават не расчасаўшыся і не спаласнуўшы вадой заспанага твару. Нясмела прачыніў дзверы і, убачыўшы за сталом каменданта, выцягнуўся у струнку.
    — Дазвольце зайсці, гер камендант! — гучна сказаў ён хрыпатым голасам і ляпнуў абцасамі новых хромавых ботаў.
    Вінкель не спяшаўся гаварыць, чаму ён загадаў так рана падняць начальніка паліцыі. Марудзіў. Паволіпаволі вылез зза стала, залажыў рукі назад, моўчкі прайшоўся сюдытуды па вялізным кабінеце — былым школьным класе. Спыніўся ля акна, што выходзіла на вуліцу, і нейкі час стаяў, глядзеў, як валтузяцца ў густым зарасніку акацыі маладыя шпачкі. I толькі тады раптам рэзка павярнуў галаву да начальніка паліцыі.
    — Доннэрвэттэр! — вылаяўся ён. — Дзе вашы людзі, гаспадзін Кофцік? Зноў трынкен водка і шпаць баба?..
    — Вінават! — яшчэ больш выцягнуўся перад камендантам Коўцік.
    — Вас?1 — аж віскнуў камендант. — Нямецкая дысцыпліна не ведае слова вінават. Фюрэру і вялікай Германіі патрэбны работа, парадак! А не трынкен водка і шпаць баба...
    I ўсё ж камендант быў сёння не зусім злосны. I Коўцік гэта заўважыў. «Хвала богу, пранесла», — мільганула ў яго галаве. I ён усміхнуўся. Лісліва, пасабачы.
    — Гыгы... Mae людзі, гер камендант, не толькі трынкен водка і спяць з бабамі, але патроху і пуф, пуф, страляюць, значыцца. Вось і ўчора...
    Але камендант не даў яму дагаварыць.
    — За цэлы тыдзень — адзін бандыт! — I маленькія, шустрыя вочкі ў каменданта па
    Вас (ням.) — што.
    848
    БАРЫС САЧАНКА
    цямнелі — гэта бывала ў яго заўсёды, калі ён злаваўся і пачынаў крычаць. — Мы не можам больш цярпець такой распусты. У нас ёсць людзі, якія, сііадзяюся, наладзяць дысцыпліну ў паліцыі.
    Коўцік прыкусіў язык. А камендант не падыходзіў — падкрадаўся на насочках ціха, бы кот, і ўжо не гаварыў — шыпеў:
    — Зараз жа сабраць паліцыю і заняць усе дарогі на вёску Доўгі Мох. He пускаць ні туды, ні адтуль — нікога! Усіх, хто будзе ехаць ці ісці, арыштоўваць і трымаць пад вартай. Гэта апошняе заданне. Калі праваліце і яго... — Камендант так паглядзеў на Коўціка, што той і без слоў здагадаўся, што чакае яго, калі ён, не дай божа, праваліць заданне. — Ясна?
    — Ясна! — I Коўцік зноў нязграбна ляпнуў абцасамі.
    — Запомніце, у Доўгі Мох не павінна пранаўзці нават мыш. За ўсё адкажаце галавой... Там чума... — шыпеў камендант.
    — Як чума? — здзівіўся Коўцік. — Нашы ж людзі былі там учора....
    — Думкопф!1 — не стрываў камендант. — Для вашых людзей і ўсіх, хто будзе ісці ў Доўгі Мох, там чума. Ясна, гаспадзін Кофцік?
    — Ясна, гер камендант! — Коўцік хацеў выкінуць наперад руку, зусім так, як гэта робяць нямецкія салдаты, калі ім нешта загадваюць іхнія камандзіры, але ў яго гэта не выйшла. I ён, засаромеўшыся самога сябе, крыва ўсміхнуўся і вяла апусціў рукі па швах. Спытаўся: — Дазволіце ісці?
    — Шнэль! — гаркнуў на ўсё горла камендант. Начальнік паліцыі выскачыў з камендатуры як апараны — толькі ляснулі за ім дзверы.
    * * *
    I ўсё ж і пасля такога вялікага правалу падполле жыло... Сярод людзей, што мелі патрэбу ў той дзень наведацца ў Доўгі Мох і ішлі туды па дарозе з мястэчка, была і дзяўчына гадоў пад пятнаццацьшаснаццаць, не надта прыгожая з твару, уся ў рабацінні, да таго ж цыбатая і худая. У руках у яе не было нічога, апроч звычайнага лазовага кошыка, старога, абшарпанага, на дне якога ляжалі чаравікі і вузельчык — старанна загорнутыя акрайчык хлеба і вараная бульба. Велікаваты, па ўсім відаць, матчын, сачак сядзеў на плячах мешкавата, нехлямяжа, босыя ногі былі запылепыя і парэпаныя, а паркалёвае плацце выцвіла так, што цяпер нават ніхто не сказаў бы, якое яно было новае — ні то сіняе, ні то зялёнае, — на ім толькі дзенідзе былі яшчэ знаць белыя плямы — ці кветкі, ці нейкія іншыя немудроныя ўзоры.
    Мала хто, спаткаўшы на дарозе тое дзяўчо, падумаў бы, што гэта партызанская сувязная. А між тым дзяўчына ішла ў лес да партызан, ішла з першым заданнем...
    Юля азірнулася: ад канцавых хат мястэчка яна адышлася не так ужо і далёка. I ўсё ж уздыхнула лягчэй. Тое, што яе больш за ўсё палохала, засталося, здаецца, ззаду. Цяпер яна не баялася, што не стрывае і чымнебудзь — неасцярожным паваротам галавы ці раптоўным спалохам у вачах — выдасць сябе. Тут, на гэтай доўгай і амаль нявіднай у пяску дарозе, якую яна ведала як свае пяць пальцаў і па якой магла ісці з краю ў край хоць з завязанымі вачыма, Юля адчула сябе зноў так, як адчувала і заўсёды, калі, бывала, хадзіла ў Доўгі Мох да цёткі Матруны. А гэта, як казаў дзядзька Падабед, самае галоўнае. Галоўнае, навучаў ён яе, прывыкнуць да таго, што ты ідзеш, як і хадзіла неаднойчы ўжо, да цёткі Матруны, і зусім забыцца, што ты — партызанская сувязная і нясеш вельмі важныя звесткі. У тваёй маці скончылася бульба, вам няма чаго есці. Маці хворая, і ты ідзеш у Доўгі Мох, каб узяць там якой яды. I тады, казаў Падабед, усё будзе здавацца звычайным — і дарога, і хада, і людзі, што пэўна ж, будуць сустракацца скрозь.
    Забыцца?.. Як жа можна забыцца на тое, што ні на хвіліну не выходзіць з галавы, што так і свідруе цябе ўсю: «Заўтра, роўна ў чатыры нульнуль, немцы падпаляць Доўгі Мох. Гэта і будзе пачатак карнай экспедыцыі супроць партызан. Атраду дзядзькі Цімаха, што б ні было, трэба прарвацца да ракі Віць; перайсці яе ўброд, і спяшацца на злучэнне з атрадам Суворава. У бой з карнікамі не ўступаць, яны сцягнулі вялікія сілы, ёсць нават танкі, самалёты. Задача ў партызан такая — тым часам, пакуль карнікі будуць прачэсваць лясы, паспрабаваць сарваць блакаду — напасці разам з атрадам Суворава на гарнізоны ў Крынках, Балацянах і Парэччы, — гарнізоны там аслабленыя, усе войскі адтуль забраны і ідуць на партызан. Наступаць на Доўгі Мох фашысты будуць адразу з трох бакоў — з Крынак, Балацян і Парэчча... Дзе
    Думкопф (ням.) — дурань.
    БАРЫС САЧАНКА
    849
    цяпер стаіць партызанскі атрад, немцам вядома, у мястэчку спрэс правалы, ёсць падазрэнне — у падполле пранік правакатар. Хто ён? He падаць духам, за намі — перамога!»
    Юля яшчэ раз паўтарыла сама сабе слова ў слова, што павінна яна перадаць камандзіру атрада дзядзьку Цімаху. Здаецца, нічога не забыла. Больш падрабязны план, кудою будуць наступаць карнікі і коль