• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская літаратура  Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Беларуская літаратура

    Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Выдавец: Сучасны літаратар
    Памер: 1008с.
    Мінск 2004
    816.86 МБ
    кі іх, дзядзька Падабед напісаў на паперку і хацеў уплесці ў косы. Але, падумаўшы, не зрабіў гэта. Юлю маглі схапіць немцы і знайсці ў яе план. I тады б...
    Дзядзька Падабед не казаў, што было б з ёю, калі б план трапіў на вочы немцам, — не маленькая, разумела ўсё сама...
    Ісці ў Доўгі Мох не варта. Адразу ж, як толькі яна міне за вёскай Млынок раку Віць, ёй трэба збочыць налева, па той дарозе, што вядзе ў Муціжанскі лес. I ісці па ёй, нікуды не зварачаючы, да самага броду. Там, дзе канчаецца брод, будзе стаяць абвуглены з камля пракаветны дуб, і ля яго, гэтага дуба, яе аклікнуць партызанскія вартавыя. Яны ж, гэтыя вартавыя, і завядуць Юлю да дзядзькі Цімаха. Самой ёй вяртацца назад, пакуль не закончыцца аблога, небяспечна — можа ўсё здарыцца. Таму лепей за ўсё пабыць дзён колькі разам з партызанамі, а ўжо калі ўсё ўляжацца, аціхне, вярнуцца дадому, у мястэчка...
    Падабеда аж нельга было пазнаць. За адну ноч ён пастарэў, зарос сівым шчаціннем. Такога Юля яшчэ ніколі яго не бачыла. Ён сцінаўся ўвесь, нібы яму было холадпа, і не загадваў — прасіў яе схадзіць у Муціжанскі лес. I на вачах у яго ўвесь час блішчалі слёзы. Ён быў шчыры і гаварыў з Юляй упершыню як з дарослай, гаварыў усё, што было тады ў яго на душы. Ён верыў ёй, нібы ведаў загадзя: яна, гэтая рабенькая дзяўчынка, дачка яго суседа, нікому і ні за што не выдасць яго. Верыў — і папярэджваў, што можа быць з ёю, і з ім, і з кожным, хто хоча памагчы свайму народу прагнаць чужынцаў, калі зловяць і яна хоць адным словам прагаворыцца, хто яна такая і дзеля чаго ішла ў Доўгі Мох. Нават калі яе паставяць твар у твар з ім, тым, хто яе пасылаў, яна павінна маўчаць. У маўчанні, толькі ў маўчанні яе паратунак, яе жыццё.
     Будзь асцярожная, дачушка,  казаў Падабед, і Юля бачыла, як напіналіся і густа сінелі на шыі ў яго жылы — так цяжка было яму гаварыць. — Ты павінна думаць цяпер не толькі пра сябе, але і пра нас усіх, пра тых, хто ў Доўгім Моху, і тых, хто ў лесе. Памятай — ты ідзеш да цёткі Матруны, каб прынесці адтуль хоць трошкі бульбы і круп... Ды не забудзься ўзяць з сабою торбачку...
    Торбачка ў кошыку. У яе загорнуты кавалак хлеба, вараная бульба. Гэта каб было чым падсілкавацца, калі прыстане, зморыцца. Цяпер у кошык Юля палажыла і сачак. Сама засталася ў адным толькі лёгкім паркалёвым плацці. I ўсё роўна душна, аж дыхаць няма чым — пясок нагрэўся, і ад яго, бы ад напаленай печы, патыхае гарачынёй. Ах, каб якнебудзь барзджэй мінуць гэтае голае поле, увайсці ў лес! Там можна было б нават не ісці, а бегчы. Бо заданне вельмі важнае. Яго трэба перадаць як найхутчэй. Тады да світання партызаны змогуць забраць з сабою людзей з Доўгага Моху, пакінуць свой лагер і бясследна знікнуць зпад самага носа ў немцаў...
    Дарогу наўскасяк перапаўзла чарапаха. Старая, вялікая, рэпаная. Паварочваючы галаву то ў адзін, то ў другі бок, яна імкліва перабірае лапамі, грабецца, бы курыца, па сухім і сыпкім дарожным пыле — некуды валачэ свой тугі, цяжкі панцыр — за ёю ўслед застаецца няроўная палоса... Потым туды ж, куды папраставала чарапаха, пабегла і шустрая яшчарка — караткахвостая, тоўстая. I Юля ўспомніла, як аднаго разу, калі яны хадзілі з бацькам у лес, — о, як гэта было даўно, аж два гады таму назад! — бацька казаў ёй: калі ў лесе цябе пачне мучыць смага і ты не будзеш ведаць, дзе напіцца, прасачы, куды паўзуць чарапахі, вужы ці яшчаркі. Яны чуюць ваду. I ідзі ў той бок — там, блізка ці далёка, абавязкова ёсць вада...
    I сэрца ў Юлі сцялася.
    «Дзе ён цяпер, бацька?..»
    Бацьку Юля любіла. Любіла можа нават болей за маму, бо з бацькам ёй заўсёды, куды б яны разам ні ішлі  у школу, на ўрокі (бацька яе быў настаўнік) ці ў лес, па ягады, па грыбы, a то часам і проста так, паблукаць, — было цікава: ён многа ведаў і ўмеў пра ўсё як ніхто расказваць. А найлепей бацька ведаў лес. Бо і вырас ён у лесе — там, непадалёку ад таго броду, куды яна вось цяпер ідзе. Некалі, яшчэ да калгасаў, там, на невялікай паляне, стаяла леснічоўка, і ў ёй, у гэтай леснічоўцы, жыў бацькаў бацька, Юлін дзед, Мірон — ён служыў тады за лесніка. Леснічоўка тая згарэла ў пажар. Гэта здарылася ўжо тады, калі бацька закончыў сваю навуку ў горадзе і прыехаў настаўнічаць у мястэчка. К гэтаму часу
    850	БАРЫС САЧАНКА_______________________________
    яго сястра Матруна выйшла замуж і перабралася ў Доўгі Мох. Туды ж, у вёску, да свае дачкі, перайшоў жыць пасля пажару і дзед Мірон.
    А бацька асвоіўся ў мястэчку. Тут ён сустрэўся з Юлінай мамай, тут яны і пажаніліся. Усё гэта было яшчэ да таго, як нарадзілася Юля, і пра ўсё гэта ёй апавядалі неаднойчы і сам бацька і маці. А далей ужо Юля помніла ўсё сама. Бацька штодзень хадзіў у школу, увечары сядзеў за сталом — правяраў сшыткі, чытаў газеты, кнігі. Іншы раз ён ездзіў, як казала мама, на раён, чытаць лекцыі, даклады калгаснікам.
    Вольны бацька быў, дый то не заўсёды, у нядзелю. I ў суботні вечар звычайна ўсе яны — і бацька, і маці, і Юля — былі заняты прыемным клопатам — варылі яйкі, шчыпалі пер’е цыбулі і часнаку, рэзалі хлеб, сала і пхалі ўсё гэта ў дарожны мяшок — ладавалі кайстру. А ўранні, яшчэ на досвітку, ішлі ў лес. Гэта былі самыя шчаслівыя дні ў Юлі. Бо бацька не толькі багата чаго расказваў, ён вучыў Юлю пазнаваць душу лесу, бачыць у ім усё жывое і разумець яго — ад маленечкага чарвячка ў кары да самага высачэннага дубаволата. I гэта быў такі вялізны свет, які на пэўны час цалкам захапіў Юлю. За некалькі летаў яна сабрала па каліву ўсіх красак, што толькі раслі ў іхнім лесе. Бацька памог ёй апісаць кожную з іх — дзе якая любіць расці: на жаўтапеску, ля балота, у гушчары ці на волі, як кожная сеецца і цвіце. Потым з бацькам яны апісалі ўсе лясныя травы, усіх птушак, што тут пладзіліся ці праляталі. А як кончылі і гэта, узяліся апісваць дрэвы, звяроў, матылькоў, розных мурашак і казюрак... I работы ў іх не меншала, а большала, бо трэба было ўжо ведаць, як тая ці іншая трава ці казюрка завецца не толькі пакніжнаму, але і як называюць яе тут, у вёсках. I што гэтай травою ці яе каранямі лечаць, і якая птушка прыносіць людзям карысць, якая шкоду, і дзе гняздзіцца, і што спажывае... I які нораў у тутэйшых звяроў, і што яны, гэтыя звяры, ядуць і дзе блукаюць.
    I калі дайшлі да самага, як здавалася Юлі, цікавага — здарылася неспадзяванае. Дзён колькі бацька хадзіў сумны, хмарахмарай, і ўсё аб нечым шаптаўся з маці... Потым ён зусім знік. I не было яго дома нешта гады два. Дзе ён гэтыя гады быў — Юля так і не ведала. Бо ні бацька, ні маці нічога ёй пра гэта не казалі. Сказала ўжо трошкі пазней, калі Юля падрасла, дый то толькі тое, што ведала сама, цётка Матруна. А ведала яна небагата. 3 яе апавядання Юля запомніла вось што: бацька яе нешта сказаў тое, чаго ніяк нельга было гаварыць. На каго, што — цётка Матруна не ведала. На бацьку завялі справу, пачаліся допыты. Следчы спачуваў бацьку, але памагчы нічым не мог. Ён толькі параіў, каб бацька не быў дурнем, на час з’ехаў кудынебудзь з мястэчка.
    I бацька паслухаўся следчага — з’ехаў.
    Акурат тады заклікалі ехаць на нейкую будоўлю, і ён завербаваўся...
    К таму часу, калі ён вярнуўся зноў у мястэчка, не стала таго следчага, што разбіраў бацькаву справу. He стала і таго чалавека, што падаваў на бацьку заяву. Але справа, якую на бацьку некалі завялі, асталася. Праўда, бацьку болей не выклікалі, толькі забаранілі яму працаваць у школе, вучыць дзяцей...
    Зноў у нядзельныя дні яны ўсёю сям’ёй хадзілі ў лес, але цяпер бацька ўжо менш расказваў, а больш паціху сядзеў дзенебудзь у заглушы на пяньку і пра нешта ўпарта думаў. Ён наогул за гэтыя два гады змяніўся. Пастарэў, у куточках яго вуснаў стаіліся дзве сухія, жарсткаватыя складкі. I зрабіўся ён вельмі маўклівы. Нават дома. Толькі ўсё нешта час ад часу запісваў у сіненькую кніжачку...
    «Дзе, дзе ён цяпер, бацька?..»
    Юлін бацька вырас у лесе і заўсёды па ім сумаваў. Можа таму, калі яму не дазволілі болей вучыць дзяцей, ён надта і не дамагаўся гэтага — уладкаваўся ў лясніцтве за лесніка, на месца свайго бацькі, які перад гэтым памёр. Памёр дзіўна. Пайшоў уранні са сваёй дубальтоўкай у абход і не вярнуўся. Знайшлі яго праз два дні. Ляжаў, бы ўсё адно спаў, на траве, там, дзе некалі стаяла леснічоўка і дзе было яго селішча...
    Юліна маці доўга не магла змірыцца з тым, што бацька так лёгка памяняў работу. I часам дакарала яго:
    —	Чаго табе баяцца? Дабівайся свайго. Нельга ж век хадзіць з плямай...
    Бацька спярша жартаваў. Маўляў, ён толькі таго ўсё жыццё і хацеў, каб стаць лесніком, каб замяніць на службе свайго бацьку пасля яго смерці. Потым, калі маці зноў неяк зачапіла яго, сказаў:
    —	Радавацца трэба і так, што я на волі. Работа — гэта паўбяды ўжо, глупства, не прападу і тут, дасць бог — не здзічэю ў лесе... А пачні дабівацца, усплыве нешта яшчэ — і ўсё... — і дадаў вельмі ціха і сумна: — Пасадзяць...
    БАРЫС САЧАНКА	851
    —	Невінаватага не пасадзяць, — не хацела згаджацца з бацькам маці.
    Тады бацька, які маці ніколі слова насуперак не сказаў, раптам узлаваўся:
    —	Няўжо ты, Каця, і праўда лічыш, што ўсіх, каго забралі, забралі правільна?.. — і, не чакаючы, што тая адкажа, гаварыў далей: — Дык ведай жа — гэта казаў мне сам той следчы, што разбіраў маю справу, бо гэта быў добры знаёмы нашай сям'і, ён ляжаў паранены ў нашай хаце яшчэ ў грамадзянскую, калі тут былі белапалякі: некаторыя справы, якія ён разбіраў, такія ж, як і мая, ліпавыя... Я не гаварыў табе пра ўсё, каб ты менш ведала і менш перажывала... I мне трэба маўчаць, калі я хачу быць на волі, маўчаць, як мышы. Нідзе нікому ні пра што нічагуткі, ні шэп нават...
    Юля не чакала, калі скончыцца гэтая размова. Яна, згледзеўшы, як пабялеў бацька, калі ўбачыў яе ў хаце — ён, відаць, думаў, што дачкі няма дома, а яна сядзела ў спальні і ўсё чула, пра што гаварылі бацька з маці, выйшла на вуліцу.
    Аднак пасля гэтай размовы Юля не помніла, каб хоць калі ў чым папракала бацьку маці ці раіла яму дабівацца ранейшай работы — настаўніцтва...
    У тыя дні і зачасціў да іх дзядзька Падабед — ён быў маленькі ростам, з угнутай у горб кароценькай шыяй і ненатуральна доўгімі, як і ва ўсіх гарбуноў, рукамі. Звычайна ён укатваўся надвячоркам у хату тоўсценькі, кругленькі, дабрадушна смяяўся і гаварыў да бацькі:
    — Лухта, лухта ўсё, Ляксандр Міронавіч. — У яго была звычка ўсіх зваць па імю і па ба