• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская літаратура  Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Беларуская літаратура

    Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Выдавец: Сучасны літаратар
    Памер: 1008с.
    Мінск 2004
    816.86 МБ
    бе — хоць з голаду падыхаў але ніколі нідзе на пуп добра не браў, не перасільваўся, a то часам і наогул нічога не рабіў. Сена ў яго заўсёды гніло на лузе нягрэбенае, снапы прарасталі немалочаныя ў копах, а тое, што ўдавалася яму неяк абмалаціць, прэла ў мяшках, бо прасушыць зерне ў Банадыся не даходзілі рукі. Пажыўшы гэтак год колькі, ён і зусім аддаў свой невялікі надзел «на долю>> суседу, а сам паехаў, як казалі ў вёсцы, шукаць лёгкага хлеба... Але лёгкага хлеба, як Банадысь ні шукаў, нідзе не было, усюды, дзе ён патыкаўся, трэба было рабіць. Дарма ніхто не хацеў плаціць. I Банадысь вярнуўся дадому. Прадаў сваю зямлю, а сам пачаў перакідацца з хлеба на ваду выпадковымі заробкамі — хадзіў капаць канавы, гаціў грэблі, a то часам наймаўся і ў пастухі... Сваю абыякавасць і непавагу да працы Банадысь перадаў і сыну. Сын перарастаў бацьку, а ўсё яшчэ байбусаваў па вёсцы. Таму і не дзіўна, што ў Шылахвостаў на стале рэдка калі бываў хлеб, не гаворачы ўжо пра штонебудзь іншае, смачнейшае...
    Змалку, вырасшы ў страшэннай галечы і нястачах, не з'еўшы ніколі ўволю нават кавалка хлеба, не знасіўшы ні аднаго людскага кажуха і ботаў, Шылахвост зненавідзеў усіх, хто меў гэты хлеб, хто мог апрануць цёплы кажух, абуць боты і сыта пасмяяцца з яго, Шылахвоста, усюды, дзе б там ні было, — на вуліцы ці на вечарынцы. Ён ніколі асабліва не задумваўся, чаму ў аднаго нешта ёсць, а ў другога няма. Ён проста зайздросціў таму, хто быў багацейшы, 1 люта яго ненавідзеў...
    Калі пачалася калектывізацыя, ён першы нараіў свайму бацьку падаваць заяву ў калгас — там будзе ўсё агульнае, рабіў не рабіў, абы за сталом лыжкаю церабіў! — першы пачаў чыніць расправу над тымі, хто з яго некалі смяяўся. Ён аж перайначыўся за гэтыя дні, павесялеў, зрабіўся рухавы і прыткі — цэлымі днямі хадзіў па вёсцы, цёрся між людзей, усё прыглядаўся, прынюхваўся, падслухоўваў, дзе хто і што гаворыць. Трэба было якую сям’ю раскулачваць, то ён с.мела заходзіў у хату, і калі ў каго з камісіі не падымаліся рукі выкідаць на падворак з хаты вузлы, ён рабіў гэта з найвялікшай ахвотай і радасцю...
    Кончылася калектывізацыя, і людзі зноў пачалі жыць, як і жылі раней, — аралі, касілі, сеялі, скародзілі, жалі, малацілі, пасвілі авечак і кароў, гадавалі дзяцей... Але рабіць тое, што рабілі ўсе, Шылахвост не хацеў — не прывык дый не ўмеў. Затое яму спадабалася быць за камандзіра, стаяць над людзьмі і ні за што не адказваць. Ды вось бяда — каб хадзіць у начальстве, на гэта трэба было мець грамату. Хоць куртатую, але без яе не абысціся — які ж ты начальнік, калі распісацца нават добра не ўмееш. I Шылахвост падаўся вучыцца. Праўда, правучыўся ён не доўга, праз які ўсяго год ці паўтара вярнуўся назад у Млынок, так і не скончыўшы тых курсаў, на якія яго пасылалі, — вучоба лёгка не давалася, трэба было шмат карпець над кнігай, думаць...
    Ажыў быў ён, акрыяў зноў душою ў трыццаць сёмым годзе. Ох, і папапісаў жа тады ён гэтых самых «заявак». I на сваё, калгаснае начальства, і на раённае...
    Але прайшоў і гэты час, а Шылахвост астаўся тым, кім і быў, — яго ніхто не прымеціў, не вылучыў ні ў якія дэпутаты, не даў ніякай кіраўнічай пасады. Ды цяпер Шылахвост быў не той, што некалі. Ён трохі пацёрся між начальства і ведаў: многія ў раёне, хто стаіць над ім і камандуе, не разумнейшыя за яго, і грамата ў іх не на багата большая. «Чаму ж тады ён карпее ў калгасе за брыгадзіра, а яны раз’язджаюць з тоўстымі партфелямі па раёне і жывуць сабе прыпяваючы... Прыедуць у вёску, прашалюхаюцца сюдытуды, і паехалі... A то яшчэ і чарку дармовую вып’юць, панаядаюцца ўсяго пералюбнага ад пуза ў сваіх падначаленых — калгаснага начальства... Хіба ён не можа займець такую ж, як і яны, пасаду і жыць гэтак жа, як і яны?..»
    I калі такія думкі прыйшлі Шылахвосту ў галаву, ён дзён колькі нідзе не мог знайсці сабе месца — як апантаны, лётаў сюдытуды — то ў поле, дзе людзі ўраблялі зямлю, то назад у вёску. Потым не вытрымаў — пагаліўся, надзеў лепшае, што было ў яго, запрог калгаснага жарэбчыка і паехаў у раён да сакратара райкома Арцёма Піліпавіча. Папрасіўся да таго на прыём і расказаў яму, як некалі з бацькам праводзіў у Млынку калектывізацыю, як змагаўся з ворагамі народа ўсе гэтыя гады. He ўмоўчаў нават пра тое, што да яго прыязджае вядомы начальнік і падказвае, на каго напісаць...
    —	I вы пішаце? — аж прыўстаў зза стала, пачуўшы такое, сакратар райкома.
    —	А як жа? — не зразумеў гневу сакратара Шылахвост. — Калі трэба, значыць трэба... Ворагаў савецкай улады я не шкадую, літасці да іх у мяне няма...
    БАРЫС САЧАНКА	857
    —	Дык што вам трэба ад мяне? — ускрыкнуў тады сакратар райкома.
    I Шылахвост, не маргнуўшы вокам, напомніў сакратару, што на яго, Шылахвоста, не трэба забываць, што яму даўно пара даць большую пасаду, чым брыгадзір, каб ён мог і далей змагацца з ворагамі савецкай улады і, ужо не толькі ў межах вёскі, але і раёна.
    I тут здарылася тое, чаго ніяк не чакаў Шылахвост. Сакратар райкома раптам увесь наліўся чырванню, аж пасінеў, і замест таго каб «падтрымаць маладога, вельмі ініцыятыўнага таварыша», паказаў яму на дзверы і прахрыпеў:
    —	Воон! Каб і нагі тваёй больш не было тут!..
    I выгнаў са свайго кабінета...
    I гэта моцна за жывое забрала Шылахвоста. У той жа дзень ён напіўся і позна ўвечары п’яны заваліўся да таго начальніка, што разоў колькі прыязджаў да яго ў Млынок. Упершыню сам, проста на кватэру, і расказаў пра сваю размову з сакратаром... Як на духу, не ўтаіў нічога, усё, як было, слова ў слова. I начальнік той змяніўся ў твары. «Балван! — закрычаў ён. — Што ты нарабіў!» I загадаў тут жа напісаць такую «заяўку», як пісаў Шылахвост неаднойчы, на сакратара райкома. У гэтай «заяўцы» трэба было расказаць, як Арцём 11іліпавіч некалі, у калектывізацыю, аберагаў ад раскулачвання кулакоў, апісаць падрабязна ўсю сваю сённяшнюю размову з сакратаром, умоўчаць трэба было хіба толькі адно — што начальнік раённага аддзялення НКУС ездзіў да яго, Шылахвоста, і што па просьбе гэтага начальніка ён, Шылахвост, пісаўзаявы...
    Арцёма Піліпавіча неўзабаве ўзялі. Кануў як у ваду — нідзе і почуту аб ім не было. Потым, мо ўсяго праз які тыдзень, узялі і Шылахвоста... Знаёмы начальнік, відаць, замятаў за сабою сляды, каб такія, як Шылахвост, не ўблыталі недзе і яго.
    А далей з Шылахвостам здарылася вось што. У турму, дзе ён адбываў пакаранне, сам добра не цямячы за што, у першыя ж дні вайны трапіла бомба. Турму разбурыла, і Шылахвост, у паніцы і неразбярысе, даволі лёгка апынуўся зноў на волі. Але воля гэтая яго не радавала — трэба было думаць, што рабіць, як жыць далей. Адступаць разам з усімі на ўсход?.. Але ж там — ён ведаў — яго чакалі зноў няволя, змрочныя муры турмы і напаўгалоднае, бяспраўнае існаванне. Гэта ў лепшым выпадку. Бо тое, што ён уцёк з турмы, яму, вядома, не даруюць. Могуць нават «шлёпнуць» у павучанне іншым, каб не рабілі таго, што зрабіў ён... Тады, як пакідаў калючы дрот турэмнага двара, пра тое, што некалі за гэта трэба будзе адказваць, не думалася: вельмі ж зваблівая была ўжо сама думка аб волі, аб тым, што ты можаш вольна, дзе хочаш, хадзіць, што хочацца душы тваёй есці, рабіць, урэшце, тое, што хочаш... А цяпер, калі турма была далёка, думкі гэтыя ні на хвіліну не выходзілі з галавы. Можна было, канешне, падацца і дадому, у Млынок. Але ж і там было мала радасці — ні жонкі, ні дзяцей ён не меў — не паспеў абзавесціся; маці памерла перад тым, як яго пасадзілі. Дый усе тыя, каго ён раскулачваў і на каго пісаў некалі «заяўкі», не даруюць — будуць рупіцца адпомсціць. Калі не самі, дык іхнія дзеці, сваякі...
    I чым болей Шылахвост думаў, тым болей хмурнеў: выратаваць яго ад кары людской магло толькі адно — служба ў немцаў. I чым большы ён будзе начальнік, тым цяжэй будзе помсціць яму, калі толькі хто захоча гэта рабіць...
    Пра тое, што з ім будзе, калі немцы раптам не адзержацца на савецкай зямлі і іх прагоняць, Шылахвост не думаў — галава аж трашчала ад іншых клопатаў, болып надзённых...
    Тыя некалькі тыдняў, пакуль немцы не занялі Млынок, ён перахаваўся ў лесе. А тады, як толькі ў мястэчку над дзвярыма школы паявілася чорная шыльда са словам «Kommandantur», Шылахвост пастукаўся да каменданта. Расказаў яму, як змагаўся з кулакамі, як падаваў «заяўкі на «ворагаў народа». Толькі цяпер ужо гэта былі не проста кулакі, а культурныя гаспадары, і, змагаючыся з імі, ён, Шылахвост, тым самым падрываў эканоміку савецкай дзяржавы; «ворагі народа», штобылі пасаджаны паяго, Шылахвоставых, «заяўках», былі цяпер лепшыя партыйныя і савецкія кіраўнікі, і ён памагаў іх садзіць, каб лягчэй было вялікай нямецкай арміі здужаць Саветы. Ён не пабаяўся нават выдумаць, што яго бацька, Шылахвост Банадысь, некалі, яшчэ ў імперыялістычную вайну, памагаў немцам...
    Немцам патрэбны былі людзі, і яны не надта ўнікалі — праўду Шылахвост расказваў ці не, — паставілі яго начальнікам млынкоўскай валасной паліцыі. Тым больш што вельмі хутка немцы і самі ўпэўніліся — служыць Шылахвост лепей і не трэба, не шкадуе нічога дзеля перамогі вялікай Германіі. Яго воласць першая здавала падаткі, першая сабрала ўсю зброю, нават паляўнічыя бярданкі і вялікія кухонныя нажы, першая прыслала спісак камуністаў і былых савецкіх актывістаў, першая і сама больш прывезла ў мястэчка кажухоў і валёнак... Усё гэта адзначалася ў нямецкіх загадах, але павышэння па службе не было. А яно вунь як трэба было Шылахвосту! Начальнік раённай паліцыі Коўцік, бацька якога некалі быў рас
    858
    БАРЫС САЧАНКА
    кулачаны, ненавідзеў усіх, хто хоць калі меў нейкае дачыненне да раскулачвання ці прыклаў да гэтага сваю руку, і ўсяляк помсціў, каму толькі было льга... Помсцілі і тыя, што стаялі ніжэй за Коўціка — супрацоўнікі розных упраў і нават паліцаі. А сярод апошніх былі і такія, чыіх бацькоў ці родзічаў выкідаў з хат ён, Шылахвост, ці каго забіралі ў трыццаць сёмым па яго, Шылахвоставых, «заяўках»... Да таго ж, яго адданую службу немцам убачылі і тыя, што былі ў лесе, — партызаны, і вынеслі яму ўжо смяротпы прысуд... I Шылахвост адчуваў — калі ён у самыя бліжэйшыя дні не атрымае павышэння і пе перабярэцца жыць у мястэчка, з ім расправяцца. He свае, падначаленыя, дык тыя, што ў лесе. А ён хацеў жыць, ён нават не збіраўся паміраць... Дзеля чаго жыць? Шылахвост ніколі не думаў і пра гэта — абы толькі жыць. Жэрці напоўніцу, уволю таго, чаго так не хапала ў маленстве і ў турме, надзяваць на сябе самыя дарагія, лепшыя касцюмы і боты, кама