• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская літаратура  Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Беларуская літаратура

    Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Выдавец: Сучасны літаратар
    Памер: 1008с.
    Мінск 2004
    816.86 МБ
    ай дарозе.
    I праўда, вельмі хутка зза камлёў дрэў насустрач вынырнула дарога злева, адна, потым і яшчэ адна. Юля павесялела — значыць, яна ідзе правільна, не заблудзілася.
    «Калі так, то недалёчка ўжо і грэбля. А ад грэблі — гэта Юля ведала — рукой падаць і да броду...»
    Юля прайшла далей па дарозе да таго дуба, ля якога яе меліся аклікнуць партызаны. Ён стаяў на краі броду, высокі, тоўсты, — самыя рослыя алешыны ледзьве даставалі яго голле. На дуб, дзе ад ствала адыходзілі адразу два сукі, нехта ўсцягнуў калодны вулей. Але пчолы ў вуллі не вяліся — былі нават адчынены дзверцы. Відаць, нехта павыдзіраў мёд, і пчолы пакінулі вулей.
    Такія дубы, як гэты, гаварыў бацька, калі яны тут абедалі, будуць стаяць у лесе, пакуль самі не ўпадуць, бо няма пілы, якою льга было б спляжыць такога таўстуна. Рэжуць, пляжаць дрэвы, што вакол, а дуб стаіць ды толькі лісцямі шапоча — да яго нелыа падступіцца нікому: кароткія пілы.
    Але што гэта? Юля падышла да самага дуба, а яе так ніхто і не аклікае.
    Яна прайшла сюды і назад, вярнулася, зноў падышла да дуба. Спынілася — цішыня, нібыта тут нікога няма і не было ніколі. Толькі крумкаюць, цягнуць нешта сваё, адвечнае, жабы ды б’е, баўтае хвастамі — аж выскоквае з вады — рыба.
    Юля пачакала яшчэ трохі. Прыслухалася. Нідзе нікога.
    Тады яна заспявала. Спачатку ціхутка, напаўголасу, потым усё мацней, мацней.
    Але ніхто не адгукаўся на яе голас — толькі забугаў недзе далёка ў балоце вадзяны бугай. Бгугугуу! Бгугугуу!..
    Юля насцярожылася яшчэ больш. Крыкнула:
    — Гэгоў!
    — Гэгоў! — падхапіла рэха яе голас і панесла некуды ўдалячынь. Потым вярнула яго назад, аслабелы, амаль нячутны.
    — Гэгоў!
    У душу закралася хваляванне, трывога — што ж здарылася, чаму няма нікога ля броду? Падабед жа казаў: тут абавязкова яе аклікнуць партызаны, адсюль яе завядуць да дзядзькі Цімаха.
    «А можа той, хто павінен мяне аклікнуць, заснуў?..»
    Крыкнула яшчэ, гэты раз ужо мацней.
    Зноў рэха падхапіла Юлін голас, зноў некуды панесла і зноў вярнула яго назад.
    Прайшла па дарозе далей ад броду. Потым вярнулася назад да дуба: усё ніяк не магла паверыць, што ля броду нікога няма. «Можа за мною цікуюць, прыглядаюцца, хто я такая? Яны ж бачаць мяне ўпершыню. I можа не ведаюць — абзывацца на мой голас ці лепей памаўчаць?..»
    He стрывала — крыкнула зноў.
    У адказ — маўчанне. Глухое, сцятае...
    «Што ж мне рабіць?» — агартаў Юлю неспакой, одум.
    I ў гэты момант на вочы ёй неспадзявана ўпалі сляды. Нечыя незнаёмыя, чужыя. Босыя, па ўсім відно, дзявочыя, ступні ног глыбока ўязджалі ў пясок, асабліва пальцы — дзяўчына, напэўна, спяшалася. Сляды вялі да дуба. Адтуль, на дарогу, выходзілі ўжо не адны — тыя ж, босыя, дзявочыя, і нейкія мужчынскія, у ботах. Тут, на дарозе, мужчына з дзяўчынай пра нешта гаварылі, бо была вельмі ж вытаптана дарога. Потым сляды зварочвалі ў лес і там знікалі. Свежыя зусім сляды, нікім яшчэ не пачапаныя, нават не прасохла зямля...
    «Чаму я раней не бачыла гэтых слядоў?»
    Прайшла па лесе ў той бок, куды вялі сляды. I набрыла неўзабаве на вузенькую сцяжынку — сцяжынка, звіваючыся між камлёў, бегла некуды ў глыб лесу...
    Пайшла па гэтай сцяжынцы...
    864
    БАРЫС САЧАНКА
    Сцяжынка вывела Юлю на балота. Сухое, куп’істае, яшчэ не кошанае. Рослая, густая трава — бліскаўка, круглец, сінюшка — пераплялася і месцамі аж палягла.
    Над балотам курыўся і плыў нізкі, рэдкі туманок. Пахла нагрэтым торфам, цёплай, дрыгвяністай багнай.
    Сцяжынка тут не канчалася, яна перасякала балота наўскасяк і ішла да таго ляска, што няпэўна чарнеў на грудку ўдалечы.
    Над галавою, гучна лопаючы крыламі, праляцелі качкі. Вялікія, крыжныя. Відаць, на жыр.
    Юля пастаяла, падумала — ісці ёй у той лясок ці лепей вярнуцца назад, да броду?
    He вярнулася, пайшла па сцяжынцы далей...
    У лясок Юля прыйшла, калі добра ўжо ацямнела. Але ўсё ж разгледзела, што лясок гэты не такі, як той лес, па якім яна толькі што блукала, а нейкі надта ж чысты, без кустоў і зарасніку. Толькі ў глыбіні нешта падымалася ўгору, бы ўсё роўна копы сена. Падышла бліжэй. I ў першую хвіліну не паверыла вачам сваім — у ляску, сярод чорных камлёў дрэў стаялі зробленыя з галля, бяросты і травы буданы, зямлянкі. Трошкі далей ад іх, паўз балота, вужакай віўся выкапаны ў зямлі раўчук. Акурат такія віхлястыя і вузенькія раўчукі капалі ля мястэчка і нашы салдаты, калі адступалі... I звалі іх... Ага, як жа іх звалі? Здаецца, траншэі...
    «Няўжа я набрыла на партызанскі лагер?»
    Абабегла буданы, зямлянкі. Але людзей нікога не знайшла...
    Зазірнула ў будан, той, што быў з краю, — можа там хоць хто ёсць? Будан быў даволі прасторны, дол увесь засланы сенам. У кутку на сене ляжала ватоўка — старая, прапаленая і падраная. Ад яе вельмі тхнула прэллю.
    «Дзе ж падзеліся людзі?» — узяла Юлю трывожная цікавасць.
    Абышла лясок яшчэ раз. Але слядоў, куды пайшлі людзі, нідзе не ўбачыла: было цёмна.
    «А можа яны блізка адсюль дзе? Можа чаго пахаваліся?»
    Юля кашлянула. Потым, трохі счакаўшы, крыкнула:
    — Гэгоў!
    — Гэгоў! — адказала рэха.
    I зноў усё сціхла. Стала так ціха, што чутно было, як непадалёку грабецца ў зямлі крот.
    «Дзе ж, дзе падзеліся людзі? Што здарылася — чаму ніхто не спаткаў мяне ля броду? I што рабіць далей?.. Сядзець тут, чакаць, можа хто адкуль сюды прыйдзе? А можа гэта стары, даўні лагер?..»
    He, лагер быў не даўні, бо ў адным месцы, на невялікай прагале, цьмела яшчэ чырвоным жарам вогнішча: людзі, відаць, некуды вельмі спяшаліся, забыліся нават патушыць за сабою агонь.
    Юля падышла да вогнішча. Села на чурбачок, што валяўся тут жа, на зямлі. Кінула на жар жменьку сушняку. Сушняк закурэў, потым успыхнуў яркім полымем, на момант асвятліўшы хмурыя, насупленыя дрэвы. Забегалі, замітусіліся палахлівыя цені.
    Нылі ногі. Толькі цяпер Юля адчула, як стамілася. Хацелася зваліцца вось тут, ля вогнішча, і не ўставаць ужо ніколі — ляжаць і ляжаць, выпрастаўшыся на траве. А павекі сталі такія цяжкія, што проста зліпаюцца самі. I нават камары пахаваліся недзе, — не звіняць, не кусаюцца...
    Салодкая дрымота паволі агартала цела. I Юля, не маючы сіл змагацца з ёю, замгнула вочы...
    I адразу ж прахапілася: «Што ж гэта я? Сяджу, драмлю... Мне трэбабегчы як мага хутчэй у Доўгі Мох, трэба папярэдзіць людзей, каб уцякалі, бо заўтра, ледзь толькі пачне днець, на вёску нападуць карнікі... Хутчэй, хутчэй у Доўгі Мох!..»
    I тут Юля ўспомніла, што гаварыла неяк цётка Матруна, — у Доўгім Моху амаль у кожнай хаце ёсць партызаны...
    «Як я на гэта забылася! Мне трэба было адразу ад броду і бегчы ў Доўгі Мох. Расказаць, што я прынесла з мястэчка вельмі важныя звесткі, што мяне павінны былі спаткаць партызаны, ды чамусьці не спаткалі... Папрасіць, каб завялі да камандзіра атрада дзядзькі Цімаха... I яны, канешне, завялі б...»
    «I як я да гэтага не дадумалася раней? — упікнула зноў сама сябе Юля. — Я не блукала б немаведама дзе, я была б ужо даўно ў вёсцы...»
    Марудзіць больш было нельга. I Юля рызыкнула — пайшла ў Доўгі Мох не па звыклай, добра вядомай, дарозе, а наўздагад, па лесе, проста ў той бок, дзе, яна ведала, стаіць вёска...
    БАРЫС САЧАНКА
    865
    Было ўжо светла, як выбралася Юля зноў на лес. I толькі тут да яе даіішло, што спяшацца няма куды — у Доўгі Мох яна не паспее раней за немцаў... А хоць бы і паспела, што б зрабілі людзі, куды б яны ўцяклі — з дзецьмі, са старымі... Немцы ўсё роўна іх дагоняць...
    Разумела гэта, і ўсё адно не хацела згаджацца. Ёй усё яшчэ здавалася, што яна дабяжыць да вёскі і выратуе людзей...
    I Юля бегла, бегла, аж пакуль не ўбачыла, што развіднела зусім...
    I тады яна нарэшце паверыла, гэты раз канчаткова, што ўсё прапала, — яна не зрабіла Taro, дзеля чаго яе пасылаў дзядзька Падабед, не папярэдзіла ні партызан, ні людзей... Позна!..
    Ногі падагнуліся ў каленях, і Юля ўпала ў траву... Упала і закалацілася ўся ад плачу, зарыдала...
    Калі прыступ роспачы і адчаю прайшоў, Юля паднялася. Агледзела самую сябе. I не пазнала — няўжо гэта і праўда яна, Юля? Рукі і ногі ў балотнай твані, тая ж твань і на плацці, на сачаку, калі толькі можна яшчэ назваць плаццем і сачакам тое ашмоцце, што звісае з яе... Адно калена аб нешта збіта ці праколата і крывавіць. На другім — чырвоным струпам закарэла кроў... Відаць, лазячы па валежніку, зачапілася аб нешта вострае...
    Пайшла па лесе. Стомленая, абыякавая да ўсяго. Без усялякіх думак — на душы было пустапуста...
    Лес прачынаўся. Спяваў, аж заліваўся ў галлі недзе салавейка, хрыпата буркатаў пастушок, цвірлікаў крутагаловік, пішчала пеначка... Высока над галавою, віруючы між галля, праляцелі галубы. Двое. Адзін, відаць, самец, уперадзе, галубка трошкі ззаду.
    I ІОля ўспомніла, што казаў некалі ёй бацька. «Калі ўжо здарыцца такое, і ты заблудзішся ў лесе, высачы, куды ляцяць галубы. Там, куды яны ляцяць, поле...»
    I яна паволі пайшла ў той бок, куды паляцелі галубы...
    Неймаверная цішыня і спакой стаялі ў лесе. 1 было свежасвежа. Выпала нават раса. Ці не ўпершыню за апошнія ночы. Блішчала ўсюды на траве, у лісці маленькімі празрыстымі кропелькамі. Блішчала, як шчасце.
    Але што гэта?.. Аднекуль цягне дымам, запахла гарэлым... Наперадзе нехта стрэліў.
    I гэты стрэл нібы вярнуў Юлю з утрапення да свядомасці — ды гэта ж карнікі напалі на Доўгі Мох...
    Яна пабегла... Спачатку памалу, потым з кожным крокам усё хутчэй, хутчэй...
    Вось свіціцца ўжо лугавіна, вось тая дарога, па якой яны хадзілі з Сяргеем некалі ў лес, па грыбы... Далей павінен быць бярэзнік, узлесак... А там... Там поле...
    Нібы прасвятленне найшло на Юлю — яна бегла і ўсё пазнавала, ўсё ўспамінала, што надаралася з ёю некалі тут, у гэтым лесе...
    На ўскрайку поля яна доўга стаяла, ніяк не могучы даўмецца, што гэта такое вялізнае і чырвонае перад ёю — ці то ўзыходзіць сонца, ці гэта нешта іншае... Потым здагадалася: ага, ды гэта ж гарыць вёска, гарыць Доўгі Мох!..
    Дымныя слупы агню падымаліся і падымаліся ўгору і на нейкі момант нават закрылі сабою сонца. Яно, маленькае, дробненькае, бы аблушчаная долька гарошынкі, марудна прабівалася ў мутных пасмах полымя, нібы блудзіла, ніяк не могучы выбрацца на волю. Але вось яно паднялося вышэй, выбліснула з дыму і сыпанула вострыя дзідыпраменні на поле, на лес, на ўсё, што яшчэ не гарэла, што яшчэ жыло, расло, цвіло... I дрэвы, трава перайначыліся — заблішчалі, заіскрыліся ў кроплях расы...
    Вёска палала. Палала як вялізнае і страшнае вогнішча, палала ўся, з канца ў канец. I відно было, як вакол яе, па гародах, бегалі, мітусіліся немцы — у цёмназялёных накідках, з аўгаматамі ў руках...
    Жудасная, як смерць, думка пранізала Юлю:
    «А дзе ж людзі, дзе тыя людзі, што жылі ў вёсцы? Няўжо іх пастралялі ўжо, няўжо яны гараць