Беларуская літаратура
Адам Глобус, Міраслаў Адамчык
Выдавец: Сучасны літаратар
Памер: 1008с.
Мінск 2004
даваць тымі, хто ніжэй па службе... Дый, нарэшце, на вока яму ўпала дзяўчына, бацькі якой былі не супроць мець Шылахвоста за зяця. Праўда, сама дзяўчына нешта капыліла нос, але на тое ж яна і дзяўчына, каб пазадавацца, каб не адразу, з першага вечара, кінуцца на шыю...
I тады ён успомніў трыццаць сёмы год, таго начальніка, што прыязджаў да яго ў Млынок... I напісаў на імя нямецкага каменданта першую ананімку на начальніка раённай паліцыі Коўціка. Пасля, счакаўшы які тыдзень, зайшоў і сам да каменданта. Камендант балазе быў новы, двух яго папярэднікаў, якім некалі расказваў пра сябе Шылахвост, забілі партызаны. I быў, здаецца, больш дзелавы, ён шукаў тутэйшых людзей, якія памаглі б немцам хутчэй пералавіць партызанаў, выкрыць падгюльшчыкаў і дыверсантаў. Шылахвост і напомніў тут, нібы між іншым, што ён, быўшы на месцы каменданта, памяняў бы даўно начальніка раённай паліцыі, бо Коўцік ператварыў паліцыю ў зброд выпадковых людзей, якія толькі п’юць гарэлку ды распуснічаюць з бабамі. А сам, замест таго, каб вучыць паліцаяў ваяваць з партызанамі, заняты адным — знайсці тых людзей, што раскулачвалі яго бацьку, і расправіцца з імі...
Трэба сказаць, што каменданту Шылахвост спадабаўся. I калі сёння ўранні ён сварыўся на Коўціка і гаварыў, што ёсць людзі, якія могуць яго замяніць на пасадзе на . чальніка раённай паліцыі, меў якраз на прымеце Шылахвоста...
Атрымаўшы загад ад самога Коўціка не прапускаць нікога за Віць, Шылахвост расставіў сваіх людзей па ўсіх дарогах і сцяжынках, і ўжо ў поўдзень, калі ў Млынок прыехалі паліцаі з мястэчка, ён загадваў завесці ў свіронак дваццаць восьмага чалавека. He, ён не выслужваўся, не стараўся, каб не трапіў ніхто ў Доўгі Мох. Ён нават хацеў, каб туды хто трапіў, ды каб трапіў не проста выпадковы чалавек, а якраз той, якому і трэба туды трапіць, дзеля якога тут і пастаўлены яны, паліцаі, каб ён, той чалавек, не прайшоў... Шылахвост адчуваў: рыхтуецца нешта вельмі важнае. I калі б той чалавек з мястэчка прабраўся ў Доўгі Мох і сарваў тое, што намячаюць заўтра там зрабіць немцы, тады б... Тады б, гэта ўжо напэўна, Коўціка прагналі б і на яго месца паставілі б яго, Шылахвоста... Ён ажаніўся б, пераехаў бы жыць у мястэчка, а там яго не падстрэліў бы ніхто — ні паліцаі, ні партызаны... Там, у мястэчку, у яго была б свая варта, дый немцы ж навокал, цэлы гарнізрн...
Так, Шылахвост хацеў каб трапіў той, каму і трэба было трапіць у Доўгі Мох, але баяўся, каб ён, той чалавек, не пранік туды праз Млынок. Калі чалавек пройдзе праз Млынок і пра гэта ўведаюць немцы, — не быць ніколі яму, Шылахвосту, начальнікам раённай паліцыі, а значыць — і не насіць на плячах галавы, не жыць на гэтым свеце...
Таму і садзіў у свіронак Шылахвост кожнага, хто толькі спрабаваў падысці да Віці, — усё роўна, быў гэта свой, млынкоўскі, ці чужы...
Вось хто быў Шылахвост, да якога вялі Юлю...
* * *
У тым пакоі, куды прывёў Юлю паліцай, ля акна, што выходзіла на вуліцу, стаяў нічым не засланы стол на козлах. За ім, гэтым сталом, абанёршыся на локці, сядзеў вельмі змораны чалавек. Ён нешта пісаў, не падымаючы ад папер лысаватай галавы. I Юля доўга разглядала яго — хацела даўмецца, хто ён такі. Чалавек быў не стары, але нейкі непрыемны з выгляду: твар белы, бы ўсё роўна ніколі не бачыў сонца, і маршчакаваты. Hoc з гарбінкай і шырокімі храшчаватымі ноздрамі, а лоб выпуклы і нейкі сіні.
Але вось чалавек скончыў пісаць, паклаў на стол ручкусамапіску, паглядзеў на хату маленькімі тхарынымі вочкамі.
— Што, Свелдзел? — спытаўся — ён не вымаўляў «р» — і, прыкрыўшы рукою рот, пазяхнуў.
БАРЫС САЧАНКА
859
— Ды вось, пане Шылахвост, дзеўку прывёў... Кажа, з мястэчка, у Доўгі Мох ішла, да цёткі...
«Дык гэта і ёсць Шылахвост!» — падумала Юля, і сэрца ў яе ёкнула зноў.
— Як цётку завуць? — перавёў свае вочы на Юлю чалавек. I ў тую ж хвіліну іх апусціў — нейкае ўнутранае, аднаму яму вядомае пачуццё падказала: гэтая дзяўчына і ёсць той чалавек, які ідзе ў Доўгі Мох і які не павінен туды трапіць. Усе, каго раней прыводзілі, — драбяза, іх маглі і не прыводзіць. А вось гэтую...
— Матруна. Матруна Пакумейка, — адказала, сабраўшыся з сілай, Юля.
— Матлуна Пакумейка? — перапытаў па прывычцы Шылахвост, бо ў галаве ў яго ўжо білася, засланяла ўсё на свеце адна, і толькі адна думка — вось, вось тая дзяўчына, што ідзе ў Доўгі Мох і што не павінна туды трапіць... Што да Матруны Пакумейкі, дык ён яе ведаў. Праўда, жыла ў Доўгім Моху такая. Бацька яе быў некалі лесніком, потым, здаецца, лесніком быў яе брат, той, што, казалі, вучыў дзяцей у мястэчку ды нечым не дагадзіў начальству, і яго прагналі... А гэтая дзяўчына ці не дачка таго настаўніка?..
— А ты чыя будзеш? — спытаўся так, на ўсякі выпадак, Шылахвост, каб не губляцца ў здагадках. Убачыўшы ў парозе паліцая, што таптаўся, перамінаўся з нагі на нагу, сказаў:
— Ну, плывыкаеш патлоху, Свелдзел?.. Лепш, чым у палоне? А ты баяўся... Можаш ісці, ты вольны...
Паліцай быў у гэтай хаце лішні.
Свердзел нешта няўцямнае мармытнуў і выйшаў.
— Я Матрунінага брата дачка, — адказала як мага спакайней Юля. — Можа помніце, ён перад самай вайною ў Доўгім Моху за лесніка быў...
Канешне, Шылахвост помніў яе бацьку. Больш таго, той начальнік з НКУС прасіў неяк напісаць на гэтага лесніка «заяўку», што, маўляў, хто даверыў ахову народнага дабра такому чалавеку, які спачатку быў настаўнікам, потым за антысавецкую агітацыю трапіў пад следства, некуды ўцёк, а цяпер заняўся і зусім шкодніцтвам — прадае цэлымі вазамі каму папала лес, a то нават і падпальвае яго... Усе пажары, што былі ў апошнія два гады, справа яго варожых рук... Гэтую «заяўку» ён, Шылахвост, павінен быў аформіць і падаць нешта праз тыдзень. Але тут здарылася нечаканае — ён пайшоў да сакратара райкома, і ўсё закруцілася, завярцелася і перавярнулася дагары нагамі... Спачатку сакратар, а потым і ён, Шылахвост, апынуліся ў турме... А дзе ж, дзе падзеўся гэты... як яго... Матрунін брат?
— Бацька твой дзе цяпел?..
— He ведаю. Адступіў разам з усімі...
«Глядзі ты, не пасадзілі, выкруціўся!» — аж не паверыў Шылахвост.
Дзяўчына глядзела на яго наіўнымі, невінаватымі вачыма, нібы і папраўдзе была анёлак. А яна ж ішла да партызан. I Шылахвост гэта адчуваў, ведаў нават, хоць пацвердзіць свае здагадкі нічым яшчэ і не мог. I чым болей ён гаварыў з дзяўчынаю, тым болей пераконваўся, што ён не памыліўся: дзяўчына гэтая — партызанская сувязная. I дзіўна — яму раптам, як ніколі яшчэ, захацелася не падпарадкавацца таму загаду, што атрымаў сёння ад Коўціка, і не затрымліваць — адпусціць гэтую дзяўчыну...
Ён сядзеў за сталом, а ў галаве ў яго так і вярцелася думка, шаптала яму: «Адпусці дзяўчыну, адпусці... У гэтым, і толькі ў гэтым твой ратунак!.. Дзяўчына гэтая дойдзе ў Доўгі Мох, раскажа людзям тое, што ведае... Тады людзі зробяць, што трэба, каб немцы заўтра засталіся з носам... Што — які табе ад гэтага клопат?.. Галоўнае — немцы застануцца з носам... А там... А там ты становішся начальнікам паліцыі...»
I тут галаву яго як бы нешта асвятліла: «Ты становішся начальнікам паліцыі і... бярэш... бярэш гэтую самую дзяўчыну. Б’еш яе, катуеш, і яна выдае падполле...»
Таго, што падполле ўжо амаль усё выкрыта і арыштавана сёння ўночы, Шылахвост яшчэ не ведаў...
Яму зрабілася аж горача ад гэтых думак, і далей ён ужо не мог сябе стрымаць — у думках ён лез, як цыган па драбінах, унеба... Немцы ставяць яго бургамістрам ці, можа, забіраюць і вышэй, у вобласць... Тады... Ах, навошта думаць, што будзе тады... Каб толькі выбрацца з гэтага Млынка... Я зажыў бы!.. Але як, як зрабіць, каб адпусціць дзяўчыну і не адказваць за гэта ў выпадку чаго?.. А што яна дабярэцца да Доўгага Моху — у гэтым ён ані не сумняваецца...
I раптам ён успомніў...
Тут, у гэтай хаце, у суседнім пакоі спіць на падлозе местачковы паліцай Цапок. Ён малады, і павінен ведаць гэтую дзяўчыну. А што, калі Цапок паручыцца і пад яго адказнасць я адпушчу дзяўчыну?.. I козы сыты, і сена цэла...
860 БАРЫС САЧАНКА
— Цапок! — гукнуў Шылахвост на дзверы, што вялі налева.
— Што? — спытаўся адтуль голас. I Юля гэты голас пазнала. I ўзрадавалася — у душы ў яе з’явілася надзея, што Цапок упросіць гэтага агіднага чалавечка і той яе адпусціць...
— Ідзі сюды!
Цапок выйшаў заспаны, з расхрыстанай грудзінай, у галіфэ, ад чаго і так крывыя ногі яго яшчэ больш пакрывелі. Убачыў Юлю і здзівіўся.
— А ты чаго тут? — спытаўся ён, зашпільваючы на грудзях кашулю.
— Ішла ў Доўгі Мох, да цёткі Матруны... Каб есці чаго ўзяць, — паказала яна вачыма на кошык. — А мяне сюды прывялі... Кажуць, няможна туды... Заўсёды хадзіла — і нічога. А сёння раптам няможна...
— Загад такі ёсць, сама ведаеш, вайна... — пачухаў суглобамі пальцаў патыліцу Цапок. — Вы што, ведаеце адзін аднаго? — паглядаў то на Юлю, то на Цапка Шылахвост.
— He толькі ведаем, а і знаем... — засмяяўся Цапок. — Якніяк, суседзі...
Шылахвост заклапочана паківаў галавою і сказаў да Цапка, нібы шкадуючы:
— Што лабіць будзем? У свілонак дзеўку замыкаць тлэба... А не хацелася б...
— Што вы, пане Шылахвост? — дабрадушна і неяк паблажліва пацепнуў плячыма Цапок. — Хай дадому ідзе. Канешне, хай дадому ідзе, — замахаў ён рукамі.
— А калі лаптам?.. — не дагаварыў Шылахвост! — Ведаеш сам, загад ёсць...
— Ерунда. Форменная ерунда. Дый... Самі ведаеце, што робяць немцы з дзяўчатамі, калі тыя да іх пападаюць... А яе бацьку ў трыццаць сёмым... — Цапок пачынаў чырванець, як і заўсёды, калі хваляваўся.
— Я магу адпусціць яе, — прытворна ўсміхаўся Шылахвост, узрадаваны: клюнула. — Але... Але пад тваю адказнасць, пад тваё палучацельства... Калі што, адказваць будзеш ты. Загад жа ёсць! — напомніў ён Цапку зноў пра загад.
— Ды ну іх у с... з іх загадамі, — вылаяўся раптам Цапок. — Што гэта за ўлада, калі за суседа паручацца трэба, — і, павярнуўшыся тварам да Юлі, сказаў: — Хадзем.
Юля пайшла, яшчэ не верачы, што выбавілася з рук паліцаяў. Ішла і ўвесь час чакала, што восьвось пачуецца голас Шылахвоста і верне Яе назад.
Але голасу не было. Hi тады, калі яны выходзілі з хаты ў сенцы, ні тады, калі пакідалі двор...
I не магло быць — у гэты самы час, калі Юля з Цапком выходзілі на вуліцу, Шылахвост рагатаў, рагатаў першы раз за апошнія гады. Рагатаў да ікаты, так дзіка і буйна, што тыя, хто