Беларуская літаратура
Адам Глобус, Міраслаў Адамчык
Выдавец: Сучасны літаратар
Памер: 1008с.
Мінск 2004
расстралялі, але і камендант не надта доўга дыхаў «не атручаным яўрэямі паветрам» — нешта дні праз тры ён знік, не пакінушы па сабе нідзе ніякіх слядоў... Казалі, што яго выкралі самі яўрэі, што ўратаваліся неяк ад расстрэлу...
Трэці камендант, Вінкель, вельмі клапаціўся пра паліцыю. Раней паліцыя была ў мястэчку ды ў валасцях. Цяпер яе арганізавалі ў кожнай вёсцы. Начальнікам паліцыі стаў Коўцік — чалавек, які невядома адкуль паявіўся, але пра якога ўсе гаварылі, што ён люта ненавідзіць бальшавікоў і ўсё, што хоць чымнебудзь напамінае Саветы. Хадзіла пагалоска, што сам ён з кулакоў, бацьку яго нібыта раскулачылі і саслалі, а ён недзе перахаваўся і ацалеў. Паліцаі і памаглі скласці спісы ўсіх былых савецкіх актывістаў, іхніх сем’яў. I немцы пачалі іх браць і расстрэльваць...
— Трэба ж, каб знайшліся такія! — доўга не магла супакоіцца ІОліна маці. — He было б гэтых прадажнікаў, што б зрабілі немцы? Яны ж як сляпыя тут, ані нічога не ведаюць... А гэтыя, свае, усё ведаюць і, калі што, падказваюць!..
За могілкамі Юля ўбачыла наперадзе сябе жанчыну: яна несла з поля, прытрымліваючы рукою, каб не падала, поўны, укоптур, кашэль касцярушкі, малачаю і лебяды. Відаць, палола свае загоны і навыбірала заадно свінням травы.
«Даганяць ці не?» — падумала Юля.
Усё ж палічыла за лепшае дагнаць.
Жанчына была не старая, хоць і вельмі стомленая. Твар жаўтлявы, худы, а рукі і ногі чорныя ад загару і зямлі.
— Добры дзень вам, цётка, — сказала Юля, калі параўнялася з жанчынай, і, кіўнуўшы галавою на кашэль, спыталася: — Што, свінням?
— Are ж, свінням, — акінула ўважлівым позіркам з ног да галавы Юлю жанчына. I цяжка ўздыхнула. — Ці есці тое сала будзеш, ці не, але пйкуль жывеш, пра жывое і думаеш... А ты ж гэта куды ідзеш, нябога, ці часам не ў Доўгі Мох? ,
— У Доўгі Мох, — прызналася Юля і сумелася. — Адкуль вы ўгадалі?
Глбмазд — ламачча, смецце.
854
БАРЫС САЧАНКА
— Ды тут і гадаць не трэба, — сказала жанчына. — Спыталася, бо не ііускаюць туды нікога. I адтуль нікога. Кажуць, чума там. Але я думаю якая ж там бо чума? Зроду яе ў нас не чуваць было. Нешта надумалі фрыцы, то і не пускаюць. Паліцаяў нагналі поўнае сяло. He на добрае ўсё гэта... А ў цябе хто там жыве? — спыталася, зноў павярнуўшы галаву да Юлі, жанчына.
— Цётка. А я местачковая сама. Маці захварэла, і есці акурат няма чаго... Іду, каб у цёткі ўзяць, — паказала Юля вачыма на свой кошык.
— Калі толькі па гэта, дык назад лепей ідзі, дзяўчыначка мая харошая, — спагадліва параіла жанчына. — Бо возьмуць яны цябе... Бяруць, гады, каб яны папруцянелі, каго папала. Хлопец мой уранні пабег гусей займаць на поплаў, што па той бок ракі, дык таксама ўзялі. Сядзіць цяпер у свіронку, пад вартай. Нікога не падпускаюць ні на крок — есці нават не даюць занесці. Поўны свіран назганялі людзей — каго толькі ўбачаць, таго і хапаюць...
Жанчына зноў цяжка ўздыхнула.
— Шкода мне цябе. Трапіш да іх у рукі — а вырвацца як бог дасць. Але калі табе так пільна трэба ў Доўгі Мох — паспрабуй на кладкі пайдзі. Гэта па сцяжынцы направа, як сяло пяройдзеш. Там, кажуць, уранні ніхто яшчэ не стаяў. Толькі калі папраўдзе ты з мястэчка і ў Доўгім Моху радня ёсць... — і ўжо зусім ціха, хоць на дарозе не было нікога, толькі яны ўдваіх: — Надоечы ішла адна такая, таксама, казала, з мястэчка... Перастрэла я яе, кажу — вярніся, дзеўка, не ідзі... He паслухалася... Узялі яе тут, кажуць, з самой Масквы была. Па мове і пазналі... Бо колькі ні ныталі, як ні білі — нічога не сказала, хто яна і адкуль. Бы ўсё адно нямая... Павесілі сёння... Во сялом ісці будзеш, паглядзі, калі сэрца ў цябе здаровае. На браме вісіць... Я не магла...
I жанчына загаласіла:
— Што ж гэта робіцца, людзечкі? Колькі ж цярпець так можна? Як дзень настае, то і чакай, каго забяруць ці застрэляць... А ў нас гэты яшчэ Шылахвост, начальнік паліцэйскі, чаго ён ужо толькі ні вытварае... Учора злавіў мяне, як па ваду ішла. Вёдры пагнуў. «Я, — кажа, — ведаю цябе, сволач. У поле штодзень, трэба табе ці не трэба, ходзіш, людзей перастракаеш, што ў Млынок ідуць, ды расказваеш, што ў сяле ў нас робіцца...» А сёння хлопца майго пасадзіў у свіронак... I каб толькі са мною, а то ж з усімі людзьмі так, заеўся, нікога за чалавека не лічыць... Горш за немца праклятага...
У вёсцы жанчына спынілася, яшчэ раз пільна агледзела з ног да галавы Юлю.
— Во і дом мой, — паказала на хату, што стаяла ў вішняку за высокім, густым штыкетнікам, — відны былі толькі блакітныя, ужо месцамі адлупленыя аканіцы ды жоўтыя, абабітыя дошкамі сцены. — Маўклівая ты нейкая, дзяўчынка. Нічога мне не хочаш казаць. He верыш, значыцца... А я ж з добрай душой да цябе, як да дачкі роднай...
— He бойцеся, цётка, — слаба ўсміхнулася Юля. — Я праўда з мястэчка. I цётка ў мяне ў Доўгім Моху ёсць.
— Таму кажу табе ўсё гэта, што Шылахвост наш усіх тут ведае. Падмануць яго не ўдасца. I не спрабуй нават... Ну, то шчаслівай табе дарогі!
— Дзякую, — кіўнула на развітанне галавою Юля. — Шчасліва і вам...
Але трывога не праходзіць. Наадварот, яна расце з кожным крокам, і тым больш, чым менш застаецца да ракі.
«Што, калі мяне вось зараз затрымаюць і не выпусцяць?.. Хто, хто перадасць тады партызанам тое, што павінна перадаць я?.. I што будзе заўтра з тымі людзьмі, якіх застануць немцы ў Доўгім Моху, што будзе з самімі партызанамі? Ах, якая ж я дурніца... Пайшла сама ў рукі паліцаям. Чаму не вярнулася, калі пачула, што ў Доўгі Мох не пускаюць, што ўсіх, хто туды ідзе, арыштоўваюць? — узнікалі, таўкліся ў галаве, абганяючы і выцясняючы адна адну, думкі. — Казаў жа Падабед, мне трэба думаць не толькі пра сябе, але і пра тых, хто ў лесе, хто застаўся ў мястэчку, хто жыве ў Доўгім Моху...»
Уваччу паўстаў Падабед. Устрывожаны, такі, які ён быў, калі ўбег сёння ў поўдзень да іх у хату. Як гаварыў са слязьмі на вачах, ёй, Юлі:
— Дачушка, памажы нам... Бо калі мы не звяжамся з партызанамі, колькі людзей загіне!.. Ведаю, не час табе яшчэ займацца гэтым, але што зробіш, вайна!..
«Я перадам, усё перадам, што вы прасілі, дзядзька Падабед!» — клялася Юля ў думках і падыходзіла ўсё бліжэй і бліжэй да ракі...
Трывожылася Юля недарэмна — перайсці Віць па кладках ёй не ўдалося.
Ледзь толькі яна мінула алешнік, убачыла: на траве, ля самых кладак, заціснуўшы
БАРЫС САЧАНКА
855
між кален вінтоўкі, сядзяць паліцаі. Трое. Усе ў чорных хромавых ботах, без шапак, на рукавах — белыя шырокія павязкі. Адзін паліцай тасуе калоду карт, два другія не зводзяць вачэй з яго рук.
Паліцаі былі так заняты картамі, што, здавалася, нідзе і нічога не бачаць.
Юля спынілася.
«А што, калі ўзяць ды шмыгануць назад, у кусты?..»
Але не паспела яна гэта зрабіць, як яе аклікнулі:
— Гэй, дзеўка, хадзі сюды!
Сэрца ёкнула.
«Вось і ўсё...» — мільганула ў галаве, і Юля паволі пайшла да паліцаяў. Ногі нейк адразу адзеравянелі, зрабіліся як чужыя, ані не гнуліся ў каленях. Яна ішла, а ў душы было такое адчуванне, што яна не ідзе, а стаіць на месцы.
Калі ж нарэшце яна падышла да паліцаяў, здагадалася, чаму так пільна яны сачылі за картамі — гулялі ў ачко. Ля іхніх ног ляжала шапка, поўная скамечаных і зусім новых, яшчэ храбусткіх савецкіх і нямецкіх траячак, рублёў і марак. Быў акурат ці не стук.
— Ты куды? — спытаўся, не падымаючы на Юлю вачэй, адзін з тых, што глядзелі за сябрам, як той тасаваў карты, — ён быў старэйшы ад астатніх, шыракаплечы, твар васпаваты, паклёваны.
— У Доўгі Мох, да цёткі, — адказала Юля вельмі ціха, не сваім голасам. I адчула, як пахалодала падсэрцам, як бяруць яе дрыжыкі...
— Што ты гамзіш там сабе пад нос? Баішся каго?.. — спытаўся зноў той жа, паклёваны — толькі цяпер ІОля ўбачыла, якія вялікія ў яго вушы. Бы ўсё роўна наліснікі.
— Вас, — проста адказала Юля.
— Чаго ж гэта нас баяцца? Што, рогі ў нас на галаве? — буркнуў сабе пад нос той, што тасаваў карты, ён быў хваравіты і надта ж худы. Праз меру доўгі нос завастраў яшчэ больш і без таго востры ягоны твар.
Юля не адказала — адчула, што лепей маўчаць.
— Адкуль ты? — спытаўся праз хвіліну зноў паклёваны.
— 3 мястэчка...
— Гэта мы даведаемся зараз! — у яго голасе чулася пагроза і нібы насмешка. — Свердзел! — перавёў ён свой позірк на таго худога, што тасаваў карты. — Здаецца, твая чарга. Завядзі дзеўку да Шылахвоста...
— Пачакай, дабанкую, — буркнуў худы.
— Што тут банкаваць. Дай карту, — працягнуў шырокую, як лапата, далонь паклёваны.
Худы даў.
— Па ўсіх! — і паклёваны папрасіў яшчэ адну карту. I адразу ж перавярнуў абедзве карты — прыйшлі дзесятка і туз. — Гыгыгы, — паказаў ён вялікія і жоўтыя, як у каня, зубы і, згробшы рукамі шапку, проста з грашыма надзеў яе на галаву.
Трэці паліцай — зусім яшчэ хлапчук, ад нечаканасці толькі свіснуў...
Худы са злосцю пляснуў калоду карт вобземлю і падняўся.
— Ну, хадзем, дзеўка, — пацягнуўшыся, сказаў да Юлі.
I яны пайшлі — Юля папераду, паліцай крокі на тры ад яе ззаду. Як і належыць арыштаванай і канвойнаму...
* * *
Калі ў пачатку восені сорак першага года немцы прыехалі ў Млынок стаўляць новае начальства і сярод іх млынкоўцы ўбачылі з вінтоўкаю Шылахвоста, многія не паверылі вачам сваім. Як, Шылахвост з немцамі? — паціскалі плячыма людзі. — Чаго ж гэта ён пайшоў да іх на службу? Помсціць?.. Але за каго — бацьку ж яго не раскулачвалі ў трыццатым, бо гэта быў бядняк з беднякоў. Каровы нават сваёй ніколі не меў... Раскулачвалі яны, Шылахвосты, і столькі былі нарабілі кулакоў, што аж у раёне не паверылі. Прыязджаў з мястэчка сам сакратар райкома Арцём Піліпавіч, каб разабрацца, хто папраўдзе кулак і каго трэба раскулачваць, а хто проста добры гаспадар, а таму трошкі лепей і жыве.
He пацярпеў ніхто з Шылахвоставай радні і ў трыццаць сёмым. Наадварот, людзі пацярпелі ад Шылахвостаменшага, стары Шылахвост к гэтаму часу парыў ужо ў зямлі свае косці. Неаднойчы да яго ў Млынок прыязджаў той чалавек з раёна, якога ведалі ўсе, і гаварыў, падказваў яму, на каго трэба напісаць заяву... I Шылахвост — гэта нікому не са
крэт — пісаў...
856 _ БАРЫС САЧАНКА______________________________
А цяпер, калі прыйшлі чужынцы, Шылахвост зноў вынырнуў, апынуўся наверсе. Зноў ён будзе над людзьмі, зноў будзе наводзіць свае, шылахвостаўскія, парадкі... He, людзі не разумелі не толькі гэтага чалавека, а і саміх сябе...
А разумець Шылахвоста вельмі і не было чаго. Бацька яго, Банадысь, як жыццё яго ні кідала, ні цёрла, праз увесь век свой застаўся верны самому са