• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская літаратура  Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Беларуская літаратура

    Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Выдавец: Сучасны літаратар
    Памер: 1008с.
    Мінск 2004
    816.86 МБ
    заставаўся з ім у хаце, аж павыскоквалі зза перагародкі, — думалі, ці не звар’яцеў часам іхні начальнік...
    Па вёсцы ішлі моўчкі. На душы ў Юлі было такое адчуванне, быццам яе злавілі на нечым патаемным і брыдкім. Яна нават не прымеціла, як мінула браму. (Потым, колькі ні ўспамінала, не магла ўспомніць — ступіла яна хоць адной нагою на той страшны цень ці цень перамясціўся, сышоў са сцежкі.) Юля ішла і ўсё адно не верыла, што яе адпусцілі, што яна зноў на волі... He, яна не баялася — ні допытаў, ні нават калі б яе катавалі. Яна ведала: што б з ёю ні рабілі — хай, япа будзе маўчаць, не выдасць Падабеда, не скажа, чаго ішла ў Доўгі Мох. Калі і была ў яе якая боязь, дык хіба толькі адна — што не перадасць партызанам таго, што так прасіў перадаць Падабед. I ў часе размовы з Шылахвостам яна думала таксама толькі пра гэта — вырвацца з паліцыі, дайсці да таго броду, што ў Муціжанскім лесе... Нават той страшны цень забыўся, неяк вылецеў з галавы і ані не спалохаў яе, хоць яна ведала — тое, піто зрабілі немцы з невядомай дзяўчынай, маглі зрабіць і з ёю, і з кожным, хто памагае ці думае памагаць партызанам...
    Мінулі апошнія хаты, выйшлі ў поле. I толькі тут Юля трошкі пасмялела, ачулася ад утрапення.
    Павярнулася да Цапка, сказала:
    —	Ну, я тут бадай што і адна пайду. Дзякуй...
    I не магла, каб не ўсміхнуцца: няўжо яна і праўда зноў на волі?
    —	Пачакай, не гані, — пакрыўдзіўся Цапок.
    —	Я не ганю. Я проста Так кажу. У цябё ж, мабыць, работа нейкая ёсць там, — паказала ІОля галавою на вёску. — To ідзі...
    —	Ат, якая там работа... — абыякава махнуў рукою Цапок. — Хіба вось каб гарэлкі дзе пляшку дастаць ды напіцца... — Толькі цяпер Юля падумала, чаму Цапок сёння ані не п’яны. — Так напіцца, каб на ўсё забыць... Я заўсёды так раблю, калі нешта нейкае чакаец
    БАРЫС САЧАНКА
    861
    ца, — прызнаўся Цапок. — Тады падымаюцьпадымаюць, ставяцьставяць на ногі, дый плюнуць... He хачу сваімі рукамі паскудства рабіць, людзей забіваць... А ў мяне на гэта нюх ёсць. Чую, калі смаленым пахне... Дый сама памяркуй — навошта б яны гналі нас сюды, у Млынок?.. 3 усіх бакоў Доўгі Мох акружылі. Кажуць, гарнізоны агалілі — салдат нямецкіх сюды вязуць... За Віць і чалавека не пускаюць. Вунь свіронак налавілі дзядзькоў ды цётак, што раку пераходзілі. Усе падазроныя. У каго конь на тым баку пасецца, у таго гусі раку пераплылі... Сядзяць, лаюцца ўсе... Ух, не магу больш... У пячонках маіх сядзіць служба гэтая сабачая...
    — To чаго ж ты служыш, Міхась? — спыталася Юля і павярнулася зноў да Цапка. Як ён змяніўсяза гэтыя апошнія два гады, у плячах раздаўся — мужчына, сапраўдны мужчына! Нават вусы адрасціў.
    — He я, Юля, служу, гора маё служыць, — сказаў сумна Міхась і яшчэ ніжэй апусціў галаву.
    Нейкі час ішлі зноў моўчкі. Потым Цапка нешта нібы скаланула, ён загаварыў хутка, амаль без пярэдыху:
    — Бацька, ён, ён вінаваты, што я ў паліцыі!.. Ты ж ведаеш, які ён у мяне. Яму абы яго не чапалі. А нашы гэта ці немцы — усё роўна. Прыйшлі гэтыя, а ён мне і кажа: «Усё адно табе, сынок, адседзецца не ўдасца. Калі ў партызаны не пойдзеш, у паліцыю трэба падавацца. Бо ў Нямеччыну звязуць. Як іншых... Дарога туды далёкая, а ці вернешся адтуль — невядома... 3 усіх бед выбірай найменшую. Мая рада табе такая — ідзі ў паліцыю. He лезь вельмі там, не выслужвайся — папі гарэлкі трохі, за дзеўкамі пабегай, затворам паляпай... А там убачым, хто над кім верх бярэ: немцы — немцам і служыць будзеш. А нашы — у лес пойдзеш. Скажаш: так, маўляў, і так, хлопцы, не мог раней да вас прыйсці, усё зручнага выпадку шукаў... Нічога, савецкая ўласць літасцівая, даруе. Ды яшчэ калі ты ў паліцыі не надта лезці будзеш куды. Бо ў партызаны цяпер ісці — хто ведае, як далей будзе... Раптам і праўда немцы Маскву ўзялі? Куды ж тады?.. А так — і пры доме, і, як кажуць, пры дзеле... Дый калі сын у лесе, бацькам як жыць?.. А так не зачэпяць. Стары я ўжо. Адваяваўся. Я і ў маладым веку не вельмі куды лез, а цяпер і пагатоў у другі бок глядзець буду. Уласць, яно, канешне, добра ў руках мець, а яшчэ лепей быць ад яе далей... Тым болей, калі яна мяняецца часта... Дый можна так прыстроіцца, што не ты ўласці, а ўласць сама служыць табе будзе...»
    Цапок памаўчаў, абцёр рукавом засмяглыя губы.
    — Ну што ты скажаш — логіка! Я падумаў, падумаў дый запісаўся ў паліцыю. Спярша піў, бязбожна піў. Так напіваўся, што дадому прывозілі і без ботаў, і без шапкі, і без кажуха... А цяпер п'ю, і хмель мяне не бярэ... Одум усё часцей і часцей агартае: што я раблю, каму памагаю, на каго рукі свае падняў!.. Бацька мой хату сабе новую стаўляе, жыць збіраецца... А я ведаю, што другую мне хату ўжо недзе робяць... 3 дошак...
    — To кідай ты, Міхась, гэтую паліцыю, у лес ідзі, у партызаны, калі яна табе так агоркла, — параіла Юля.
    — У лес, у партызаны, — паўтарыў Юліны словы Цапок і неяк крыва ўсміхнуўся. — Думаеш, гэта так лёгка?.. Я цяпер — як тая рыба: улез у нерат, ні ўзад ні ўперад. Я ў лес, а яны за бацьку, маці ды ў той хвойнік, што за мястэчкам. Ведаеш?.. Што я тады Юзіку скажу, як вернецца? Дый там, у лесе, хлопцам што я гаварыць буду, чаму ў паліцыю пайшоў?..
    Ён цяжка дыхаў, нібы яму не хапала паветра.
    — Паложым, бацькі я і не шкадую, — разважаў ён уголас. — Як хамут такі на мяне, на роднага сына, надзеў, то ён не бацька мне болей. «За тваёю, сынок, спіною і бацьку лягчэй, хату вось на старасць якую стаўлю...» Бачыш, яму не я, хата ў яго ў галаве! А маці мне шкода. Яна ў нас такая добрая... Ціхая. Усё маўчыць. Ведае ўсё і маўчыць...
    Спыніўся, падаў Юлі руку.
    — Разгаварыўся я нешта сёння, — нібы перапрашаючы, сказаў Цапок. — Ды ладна, ідзі дадому. Скажы маці маёй, што жывога, здаровага мяне бачыла. Прывет перадай... А я назад пайду, гарэлкі буду шукаць...
    Юля не стрывала — зірнула Цапку ў вочы. I зжахнулася — такая туга была ў іх. Tyra чалавека, які збіўся з дарогі і страціў надзею хоць калі зноў патрапіць на яе.
    Цапок павярнуўся і пайшоў назад, у Млынок. Пайшоў памалу, нага за нагу. Сагнуты, згорблены, нібы стары.
    Юля нейкі час яшчэ стаяла, глядзела яму ў спіну. Потым пайшла і сама. Цяпер зноў адна. Але думкі яе яшчэ доўга віліся вакол Цапка, вакол таго, што ад яго пачула...
    862
    БАРЫС САЧАНКА
    * * *
    Цапок, правёўшы Юлю, вярнуўся назад у вёску і ўжо наважваўся быў ісці шукаць гарэлкі, але яму сказалі, што яго кліча да сябе Шылахвост. Шылахвост не меў ніякай улады над Цапком. Цапок быў пад камандай начальніка местачковай паліцыі і мог, вядома, не паслухацца Шылахвоста, не пайсці да яго. Але вечар быў яшчэ далёка, таму Цапок, папрасіўшы ў хлопцаў закурыць, проста так, каб нечым прабавіць час, паплёўся ў хату да Шылахвоста.
    Шылахвост сядзеў усё за тым жа сталом, ля акна. Падпёр рукамі галаву і пра нешта думаў.
    Убачыўшы Цапка, ён падняўся, вылез зза стала. Засунуў рукі ў кішэні штаноў, змераў Цапка вачыма.
    — Ну як, плавёў сваю суседку? — спытаўся ён і неяк загадкава ўсміхнуўся.
    — Ну, правёў... I што? — абыякава сказаў Цапок, не цямячы яшчэ, навошта паклікаў яго да сябе Шылахвост.
    — Нічога... — I зноў усміхнуўся той жа загадкавай, падкусліваяхіднай усмешкай. — А ці ведаеш хоць ты, што твая суседка — падпольшчыца, што яна ішла ў Доўгі Мох, каб пеладаць тое, чаго і мы з табой не ведаем, га? — выпаліў ён раптам, у адзін дых вельмі ціха.
    — Ды вы... Гыгы... Ды вы што? — гыгыкнуў Цапок.
    — Я кажу сул’ёзна, — нібы нешта жуючы, скрывіў рот Шылахвост.
    — Ерунда гэта, з галавы выкіньце... — зусім шчыра параіў начальніку паліцыі Цапок. — Юля не такая, я ж ведаю яе...
    — Ведаеш, ды мала, — павучальным тонам адказаў Шылахвост. — А каб ты не велыў так людзям і тлошкі падлугому на ўсё глядзеў, хадзем са мною...
    Ён зняў са сцяны з кручка вінтоўку, насунуў на самыя вочы кепкушасціклінку і бадзёра затупаў з хаты.
    За ім след у след пацягся і Цапок — яго ўзяла цікавасць: няўжо гэты крывашлапы і такі непрыемны з выгляду чалавек і папраўдзе нешта ведае пра Юлю такое, чаго не ведае ён, Цапок?..
    * * *
    Дашкандыбаўшы да таго месца ў полі, дзе Цапок расстаўся з ІОляй, Шылахвост паглядзеў на яго зноў з той жа загадкавай, падкусліваяхіднай усмешкай і моўчкі пайшоў далей. I ішоў так, аж пакуль Юліны сляды не зніклі з дарогі там, дзе Юля збочыла на лес — у хвойнік.
    Тут Шылахвост спыніўся.
    — Ну, што я табе казаў? — прыжмурыў ён адно вока. — Ведаеш, дзе яна цяпел? Пелайшла ўжо Віць. А плаз гадзіну яна будзе ў Доўгім Моху, ці — у самім палтызанскім атладзе... I пеладасць тое, што не павінна была пеладаць ні за што...
    — Ды не можа гэтага быць! — усё яшчэ не даваў сабе веры Цапок.
    — Можа!.. Я гэта даказаў табе. Астатняе ўбачыш сам... Заўтла...
    I па дарозе ў вёску не прамовіў больш ні слова.
    Тое, у што ён верыў і пра што здагадваўся, але ў чым усё ж не быў да канца ўпэўнены, — пацвердзілася. Цяпер ён лічыў, што дамогся свайго — начальнікам раённай паліцыі ён стане заўтра ж. I заўтра ж ён возьме гэтую дзяўчыну і па тым, што яна раскажа, пачне разматваць клубок падполля. Мала таго, ён арыштуе самога Цапка і прымусіць яго прызнацца, што ў паліцыю ён пайшоў і працаваў па заданню падполля... I не адзін. Па заданню падполля ў паліцыі працавала цэлая арганізацыя. I ён пастараецца, каб у гэтую арганізацыю Цапок упісаў усіх яго, Шылахвоставых, ворагаў... Ён дакажа Вінкелю, што Коўцік быў чалавек непрадбачлівы, сляпы, трымаў у сябе ў паліцыі партызан... Ён, Шылахвост, дасць Коўціку мат у два хады, выкрые падполле, а заадно — знішчыць і ўсіх сваіх ворагаў... А там?.. Там відно будзе, што рабіць далей...
    * * *
    Дарога крута павярнула ўправа, потым улева, потым зноў управа. Ад яе адбеглася вузенькая сцяжынка, а яшчэ крокаў праз колькі дарога і зусім раздваілася: адна, вузейшая, ішла проста, шырэйшая шыбавала ўбок і хаявалася адразу ж за першым паваротам у гушчары.
    БАРЫС САЧАНКА
    863
    «Па якой жа з іх мне ісці?» — задумалася Юля.
    Успомніла: дзядзька Падабед, паказваючы на паперцы, кудою яна, Юля, павінна ісці, каб не заблудзіцца, недзе ў адным месцы ставіў крыжык. «Запомні, — папярэджваў ёп, — шырэйшая дарога вядзе на балота, за якім стаяла некалі тая вёска, што спалілі разам з людзьмі вясною немцы — Муціжан. Пільнуйся вузейшай дарогі, яна і завядзе цябе да Taro броду, дзе партызанскі пост атрада дзядзькі Цімаха. Адсюль, — тыцкаў ён алоўкам у крыжык, — яшчэ дзве дарогі будуць, і абедзве ўлева, на балота...»
    «Ці не тут гэта, на гэтай развілцы, і ставіў Падабед той крыжык?»
    Пайшла па вузей