• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская літаратура  Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Беларуская літаратура

    Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Выдавец: Сучасны літаратар
    Памер: 1008с.
    Мінск 2004
    816.86 МБ
    ьку, нават часам дзяцей. — He бядуй, як кажуць, усё перамелецца, мука будзе... — I толькі тады, счакаўшы трохі і насцярожана агледзеўшыся наўкола, раскрываў, што было ў яго на душы.
    Аднойчы ён расказаў бацьку і маці такое, чаго Юля доўга не магла забыць.
    — Гэта ж прыходзіць да мяне, гаварыў ціхутка, бы ўсё роўна шаптаў, Падабед, — Піліпавіч. (Юля ведала: Піліпавіч быў сакратар райкома.) Садзіцца насупроць, боты разувае. «Падбі, кажа, Мінавіч, добранька падбі боцікі мае. Дарога вялікая, ой якая вялікая намячаецца!» А голас такі невясёлы, проста — ну, як замагілыіы. «Камандзіровачка?» — пытаюся, а ў самога і сэрца ўпала: «Няўжо, думаю, і да Арцёма Піліпавіча чарга ўжо дайшла?..» «Так, так, — кажа Піліпавіч, — камандзіровачка. I не на тыдзень, не на два і нават не на год. Доўгая, доўгая камандзіровачка!..»
    Гаворым так і не глядзім адзін аднаму ў вочы. Сорамна. «Ды што ж гэта вы, — не вытрываў урэшце я, — сябе абараніць не можаце?» — «Не магу, Мінавіч, не магу... — кажа Піліпавіч і ўздыхае. — Давучвацца паеду, мала я, аказваецца, у царскіх турмах гніў...»
    Бяру бот, набойкі новыя падстаўляю, цвік хачу забіць, толькі малаток мой не па цвіку, а па руках найбольш цаляе. Убачыў гэта Піліпавіч ды за плечы мяне рукою як страсяне. «Што гэта ты, Мінавіч, паддаўся? А ну, давай нашу!» — і зацягвае ціхенька так, напаўголасу: «Внхрн враждебные веют над намн, черные снлы нас злобно гнетут...» Падпяваю я яму, а слёзы ў мяне з вачэй, як боб, так і сыплюцца, нічога перад сабою не бачу. Гэта ж разам з ім мы гэтую песню яшчэ пры цару спявалі, як на кватэры ў мяне збіраліся, і ў семнаццатым, як рэўком устанаўлівалі, і ў васемнаццатым, як ён у партызанах быў ды ў мястэчка да мяне прыходзіў... Я ж у падполлі тады тут быў... Толькі я не пайшоў у начальства, грамата ў мяне малаватая. Дый так я чалавек не відны... Саўладаў я з сабою, шыла ў рукі ўзяў. А Піліпавіч невідушчымі вачыма ўставіўся некуды ў кут, кажа: «Зайздрошчу, ох як зайздрошчу я табе, Мінавіч. Вышэй за цябе няма цяпер у нашым мястэчку чалавека. Цябе ніхто тут у тваёй каморцы не бачыць, а ты нас усіх бачыш. Навылёт. Бо ўсе мы нясём табе свае боты. А ты чалавек разумны — па ботах чытаць умееш, хто чым займаецца. Боты ўсё скажуць, калі за ботамі ўмееш чалавека бачыць... А ты, Мінавіч, умееш!.. Таму і зайздрошчу табе. I ты вечны, як вечная і твая работа. Ніхто ў цябе малатка і шыла ніколі не адбярэ. Ты заўсёды на сваім месцы, дзе б ты ні быў. I калі я ў лесе, памятаеш, некалі быў, і пасля... I калі што — там... А я?.. Іду вось дадому і не ведаю, дзе заўтра буду. Ох як такія, як мы з табой, трэба будуць... Вайна ж, Мінавіч, на нас коціцца... Ды вось бяда жыцця нашага — назад хадзіць нельга. Наперад, і толькі наперад. Нарадзіўся, падхапіў цябе вецер — і гоніць, гоніць... Падбі, падбі, Мінавіч, добра падбі мае боты! Багата я імі дарог перамераў, яшчэ можа болын давядзецца перамераць. I не забывай на нас, старую гвардыю, мы заўсёды будзем з вамі, з жывымі... — I зноў зацягвае тую, нашую: «Впхріі враждебные веют над намп...»
    I кончыў Падабед зусім шэптам:
    — А сёння прыходжу на работу і чую: няма ўжо нашага Піліпавіча...
    — Арцёма Піліпавіча ўзялі? — жахаўся бацька. — За што ж яго?..
    — Паражэнчы настрой... Дый іншае адно да аднаго прыплялося...
    852
    БАРЫС САЧАНКА
    I ўжо за цэлы вечар не прамовілі ні слова — моўчкі пілі чай, моўчкі слухалі, што перадавала радыё.... Бацька толькі час ад часу спасцярожліва паглядваў на маці, нібы сваімі вачамі яшчэ спрачаўся з ёю: ну, што я, маўляў, казаў табе? Калі Піліпавіча ўзялі, дык чаго ж ужо чакаць нам...
    «Тата, тата, дзе ты цяпер?..»
    У Доўгім Моху Юля жыла з маці ўсё першае лета вайны. Бацька, калі яго праводзілі на фронт, строганастрага наказаў ім перабірацца з мястэчка да цёткі Матруны. «Прыйдуць немцы, то зарплаты штомесяц ніхто вам плаціць не будзе, за што ж вы жыцьмеце? А там штошто, а бульба будзе, дый так зацішней — усё ж вёска». Маці не верыла, што могуць сюды прыйсці немцы. Яна ўпэўнена была: немцаў разаб’юць яшчэ на граніцы. I да Taro, што ёй раіў зрабіць бацька, не вельмі прыслухалася...
    Але немцы такі сюды дапялі. Іх не разбілі нашы войскі на граніцы, не затрымалі і далей. I тады маці пазачыняла наглуха аканіцы, забіла цвікамі дзверы ў хату і пераехала з дачкою ў вёску.
    Матрунін мужык, Казік, быў таксама на фронце, і Матруна была рада, што да яе перабраліся сваякі з мястэчка.
    Хата ў Матруны была вялікая, прасторная, есці таксама было што, і з месяц жылося ціха. Немцы ў вёску наведаліся толькі адзін раз — назначылі старасту і паехалі. I людзі трохі паабвыкліся, асмялелі, нават некаторыя пачалі пагаворваць, нібыта ўсе тыя страхі, што расказвалі некалі пра немцаў, — дарэмныя. Цяжка, маўляў, будзе толькі тым, хто ў начальстве хадзіў ды грошы вялікія аграбаў, а рабочаму чалавеку заўсёды жытка аднакая — ары зямлю ды хлеб сей... I не лезь вельмі ў палітыку, бо гэта не тваёй галавы клопат...
    Але немцы хутка паказалі, хто яны такія. Неяк, праязджаючы на машынах міма вёскі, яны забілі дзяўчыну, папярэдне згвалціўшы яе... Двух хлапчукоў, што аказаліся поблізу, не пашкадавалі таксама — перапалавінілі з аўтаматаў...
    Потым у вёсцы згарэў калгасны свіран са збожжам. Збожжа гэтае людзі хацелі падзяліць між сабою, калі разбіралі калгас, ды не далі немцы. Свіран успыхнуў уночы, перад світаннем, калі ўсе людзі сама спяць. Вуглы і сцены нехта абліў газай, таму не дзіва, што атушыць збожжа не ўдалося — тыя, хто прыбег на пажар, толькі пагрэліся ля агню і разышліся па хатах...
    Назаўтра прыехалі немцы, пачалі шукаць, хто падпаліў свіран. Але колькі ні дапытвалі, чым ні страшылі, — ніхто ні на каго не паказаў. Застрэліўшы ў злосці штук пяць сабак, якія надта ж гаўкалі і кідаліся, калі чужынцы адчынялі весніцы і спрабавалі зайсці ў двор, немцы так ні з чым і паехалі.
    Але праз дзень яны зноў былі ў вёсцы. Нехта перастрэў на дарозе двух немцаў, што чагосьці кіраваліся на матацыкле ў Доўгі Мох, і забіў іх. Невядомыя забралі зброю, матацыкл спалілі, а забітых немцаў так і пакінулі ляжаць на дарозе. Гаварылі, быццам зрабілі гэта салдатыакружэнцы, што адсталі ад сваіх і ўсё яшчэ прабіраліся па лясах ад граніцы на ўсход. Хтоніхто намякаў, што забітыя два немцы — гэта няйнакш работа хлопцаў, што зніклі з вёскі разам з Сяргеем...
    Цяпер немцы былі не зусім такія, як тыя разы. Усіх людзей, і старых і малых, сагналі на майдан, дзе быў клуб і дзе да вайны збіраліся людзі на першамайскія і кастрычніцкія святы. I пачалі па адным вадзіць у клуб і пытацца, хто забіў іхніх салдат і ці ёсць у лесе «партызанен»... Людзі адмоўна хіталі галовамі і ніхто ні на кога зноў не паказваў...
    Тады немцы вывелі з гурту дваццаць мужчын і падлеткаў, тых, хто быў праварнейшы і дужэйшы, і ўсіх расстралялі... Тут жа, на вачах у дзяцей, жонак і матак...
    — Так будзе заўсёды! — паказваючы рукою на расстраляных, сказаў напаследак нямецкі афіцэр, што прыязджаў разам з салдатамі. — Памятайце: за аднаго забітага нямецкага салдата будзе расстраляна дзесяць рускіх!
    I гэтая падзея так напалохала ўсіх — такі пра фашыстаў казалі праўду, гады яны ўсё ж! — што маці ў той жа дзень сабралася ўцякаць з вёскі назад у мястэчка.
    — Там такое яны не асмеляцца тварыць, — казала яна Юлі і Матруне. — А тут што захочуць, тое і зробяць... Ведама, вёска...
    Да ўсяго гэтага трэба дадаць, што маці вельмі баялася, каб дачцэ не перадалася Матруніна набожнасць, якая цяпер, з пачаткам вайны, перарасла ў фанатызм. Баялася маці і яшчэ аднаго — каб дачка не сустрэлася с Сяргеем, з якім, яна ведала, тая сустракалася і раней, і праз яго не звязалася з партызанамі. Тады, як толькі данясе хто — дачкі не стане... А Юля была ў яе адна.
    I яна перабралася з Юляю назад, зноў у мястэчка, пачала жыць дома, дзе жыла і да гэтага...
    БАРЫС САЧАНКА	853
    У мястэчку рабілася нешта такое, чаго доўга не магла ніяк зразумець маці. Людз'і, якім яна верыла як самой сабе, раптам ішлі служыць да немцаў. Больш таго, калі пачаўся верасень і немцы адчынілі школу — толькі на малодшыя класы, на старэйшыя чамусьці не адчынялі, — многія настаўнікі, з якімі яна некалі працавала, пайшлі вучыць дзяцей у гэтую школу. Давалі работу ў школе і Юлінай маці, але яна адмовілася, спаслаўшыся на болі ў галаве, якія мучаць яе штодзень, і на тое, што з малодшымі класамі яна ніколі не працавала.
    — Лацвей ёй адмаўляцца, — перадалі маці словы адной знаёмай настаўніцы. — У яе адно дзіця, дый залвіца ў вёсцы... А ў мяне пяць ратоў, і ўсе есці просяць... Чым я накармлю іх, калі не пайду на работу?..
    Потым у мястэчку пачаліся арышты, а за імі — і расстрэлы. I сярод людзей, каго фашысты расстрэльвалі, былі не толькі тыя, што сядзелі дома, але і тыя, што працавалі ў розных нямецкіх установах. I гэта зусім збіла з панталыку маці... Яна ані не магла разабрацца, хто цяпер свой, а хто вораг...
    Тады і пайшла па людзях гамана, чаму так лютуюць фашысты — у мястэчку засталося партыйнае падполле, і немцы хочуць яго выкрыць. На сценах дамоў і на дашчаных платах яны папрыбівалі загад, надрукаваны адразу на чатырох мовах — рускай, беларускай, нямецкай і польскай. У гэтым загадзе пералічваліся ўсе кары, якія чакаюць кожнага, хто хавае зброю, пускае ў сваю хату начаваць людзей, не заявіўшы пра гэта ў камендатуру, ці будзе хадзіць па мястэчку ў недазволены час.
    Але ўжо ў першую ноч на кожным такім загадзе была наклеена вузенькая палосачка, на ёй ад рукі было напісана: «Смерць нямецкім акупантам!» А яшчэ дні праз два з рэек зляцеў пад адхон цягнік, uno вёз на фронт гарматы і танкі... Тыя, хто жыў поблізу чыгункі, расказвалі пра пагнуты, перавернуты паравоз, пакарэжаныя, абгарэлыя вагоны, гарматы, танкі, пра тое, як зганялі немцы людзей з вёсак, каб памаглі ім падаставаць зпад гломазду1 скрываўленыя, знявечаныя трупы фашысцкіх салдат...
    Немцы зусім ашалелі. Хапалі кожнага падазронага і цягнулі ў камендатуру. А тут яшчэ, як на тое, нейкі смяльчак у форме нямецкага афіцэра сярод белага дня застрэліў каменданта...
    Новы камендант сваю работу пачаў з таго, што ў адзін дзень загадаў сабраць усіх яўрэяў, выгнаць іх у поле да тых ям, дзе капалі на цэглу гліну, і расстраляць... Яўрэяў