• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская літаратура  Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Беларуская літаратура

    Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Выдавец: Сучасны літаратар
    Памер: 1008с.
    Мінск 2004
    816.86 МБ
    стрымаў сябе і сказаў:
    — Канешне, вы Ганка, і я ведаю вас.
    Яна выпрасталася і без здзіўлення глянула на мяне:
    — I я вас ведаю...
    — Адкуль?
    — Бачыла, мы ж суседзі...
    Я змоўчаў. Ганка ўзяла засланку са смеццем і выйшла з хаты.
    — Мне яшчэ трэба бульбы накапаць, — сказала яна, вярнуўшыся. — А можа, вы есці хочаце, дык я пашукаю.
    Яе шчырая прастата ўразіла мяне, няёмкасць адразу прайпіла, і я загаварыў жартаўліва:
    — He, не трэба, я лепш пайду з вамі на агарод. Памагу ды заадно пагляджу, на што вы здатныя. Можа, цётка Аўгіння благую выбрала нявестку.
    Ганка зірнула на мяне спакойнымі прамяністымі вачамі, а мне аж балюча стала за іх ясную даверлівую чысціню.
     Чаму?  выдыхнула Ганка.  Я памагаю цётцы Аўгінні... Яна просіць. Навошта ж вы так?
    — Я больш не буду, — паспяшаўся апраўдацца я. — Пойдзем. Возьмем рыдлёўву і пойдзем. Мы выйшлі з хаты, пералезлі цераз невысокі абціснуты плот і апынуліся ў агародзе.
    878
    МІХАСЬ СТРАЛЬЦОЎ
    Паміж яблынямі тырчалі пачарнелыя кусты бульбоўніку; у барознах трапляліся яблыкі. Пахла падапрэлым лісцем, прэсным халадком зямлі — восень скупая на пахі.
    — Як свежа, — сказаў я, — пах такі...
    — Ага, — адгукнулася Ганка, — нейкі... нішчымны, — і павяла ў паветры рукой.
    Мы ўзяліся за работу: я рыдлёўкай выкопваў бульбу, а Ганка падбірала яе. Неяк няўдала страсянуўшы бульбяны куст, я сыпнуў зямлёй на Ганчыны ногі. Ганка засмяялася і, скачучы на адной назе, стала здымаць тапачку, але не ўтрымалася і хіснулася ўбок. Я выставіў рукі, каб падтрымаць яе, і незнарок крануўся дзявочых грудзей. Гэта вышла так нечакана, што я разгубіўся, а калі падняў вочы, то якраз перад сваім тварам убачыў Ганчыны вусны, і мне на момант здалося, што я адчуў іх дрыготную цеплыню... Ганка адхіснулася і паволі стала вытрасаць пясок з тапачкі. Я падбіраў рассыпаную бульбу. Маўчалі.
    — А вунь і цётка Аўгіння... — загаварыла першая Ганка.
    Старая ішла не з вуліцы, а напрасткі праз поле. Яна ўбачыла нас, падыіпла бліжэй, торкнула рукою пад хустку, папраўляючы валасы, і, заклапочаная, паскардзілася:
    — Ах, каб цябе... Зацягалася зусім... А табе Мікалай памагаў... і яна неяк вымушана ўсміхнулася. — Дык хадзем, Ганначка, у хату: я тут селядцоў купіла, можа, сваім занясеш.
    — Ой, што вы, цётка Аўгіння! He трэба нам. Я пайду.
    — От, скажы ты, не трэба ёй... — загаварыла ўслед Ганцы старая. У цёткі, дзе яна жыве, шасцёра душ... He пашчасціла дзеўцы: бацька памёр, як і мой гаспадар, а потым і маці... Дык я і думаю: вось каб яны з Мікітам сышліся. I мне падмога якая, і хлопца ў рукі ўзяла б. Добрая дзеўка, ой, добрая!
    — Ага! — услед за старой сказаў і я.
    — Ну вось і ты кажаш... Падабаецца, бачу...
    Мне і праўда падабалася Ганка, і здавалася, што толькі са мной яна трымалася так шчыра, ласкава, што толькі на мяне даверліва глядзелі яе вочы.
    — Охохо! — уздыхала старая. — Такую дзеўку хоць каму — няшчасця не меў бы... А дзе гэта сёння Мікіта?..
    Мікіта прыйшоў, калі ўжо зусім сцямнела. П’янаваты, галодны, ён накінуўся на селядцы і ўсё бурчаў, што не зварылі бульбы. Я таксама прагаладаўся, і яда была мне ўсмак.
    — Пайшлі гуляць,  нарэшце ўстаў зза стала Мікіта. — У Хведарчыхі дзеўкі ўжо даўно сабраліся... Дык пойдзеш?
    Я згадзіўся.
    — Куды ты? — занепакоілася цётка Аўгіння. — Ля саду пабыў бы, a то залезе ліхадзей які — усё голле патрушчыць.
    — Цэлы твой сад будзе, — адмахнуўся Мікіта і пацягнуў мяне з хаты...
    — Бачыў тваю суседку, — сказаў я яму на вуліцы.
    — Спадабалася?
    — Нічога сабе. Будзеш яе сёння праводзіць?
    — Чаму ты пытаеш? — усміхнуўся Мікіта.
    — Ды ты ж выпіў, бачу...
    — Якое там...
    Мы зайшлі ў нечую хату, дзе і сапраўды было многа дзяўчат. Нікога з іх я не ведаў, акрамя Ганкі, якая ветліва ўсміхнулася нам і зашаптала нешта сваёй суседцы. Тая, убачыўшы незнаёмага, паспешліва паправіла хустку, непрыкметна выпусціўшы на лоб узбітыя кудзеркі. Мы прайшлі да стала, за якім заўзята пыхкалі цыгаркамі хлопцы, і прыладзіліся там на лаве. Закурылі. У шызых палосах дыму патрывожаная лямпа гайдалася, як на хвалях.
    — Мікіта! Мікалай! — гукнула Ганка. — Ідзіце сюды! 1 вы, хлопцы, таксама: будзем гуляць у фанты.
    Прапанова ўсім спадабалася, заядлыя дымакуры падняліся зза стала, ажывіліся дзяўчаты. Адразу стала шумна. Гаспадароў штосьці не было відаць, толькі нехта спаў на печы. Я пайшоў да Ганкі і сеў побач з ёю.
    Пачалася насцярожаная, шумлівая гульня. Ганку выклікалі часцей за другіх, а я, чамусьці засмучоны, ні разу не назваў яе.
    — Чаму вы невясёлыя? — спыталася ў мяне Ганка. — Глядзіце, прайграеце — потым не адкупіцеся.
    Але яна сама была няўважлівая. У яе ўжо забралі брошку, а потым, смеючыся, яна дастала з валасоў грабеньчык. У мяне забралі партабак1.
    Партабак — невялікая каробачка для тытуню або папярос.
    МІХАСЬ СТРАЛЬЦОЎ	879
    —	Хопіцьі — выкрыкнуў нехта. — Давайце судзіцьі
    Двое хлопцаў адразу забралі фанты, падаліся ў парог і доўга нешта там шапталіся.
    Потым адзін з іх выйшаў на сярэдзіну хаты і, хаваючы рукі за спіною, спытаў:
    —	Што гэтаму фанту?
    —	Прывезці з лесу дровыі — пачуліся галасы. Нехта засмяяўся.
    Хлопец выставіў перад сабою мой партабак. Я разгубіўся, не ведаючы, што трэба рабіць у такім выпадку, але мне падказалі. Я выйшаў на двор і пагрукаў у сцяну знойдзеным на двары паленам.
    Надышла чарга і да Ганкі: яе прымусілі танцаваць «Лявоніху», і, саромеючыся, яна прайшлася ў танцы па хаце. Потым судзілі два фанты разам, і Ганцы выпала цалавацца з нейкім хлопцам. Той падступіўся да яе, угаворваў, пазіраючы на прысутных: глядзіце во, я раблю сваю справу, усё залежыць не ад мяне. Але Ганка адварочвалася і штурхала занадта стараннага хлопца ў грудзі. Усе закрычалі, пачалі настойваць, Ганка раззлавалася, села на лаву і, прыціхлая, абыякава глядзела на гульню.
    Самая пара была ісці дамоў. Я сказаў пра гэта Мікіту, але ён хацеў астацца: ніхто яшчэ не думаў разыходзіцца. Я неўпрыкмет выйшаў.
    Над вёскай ціха распасцерлася месячная ноч. Густыя цені ляжалі на вуліцы. Дзесьці, відаць, на калгасным двары, моцна гаманілі. Залівіста брахаў сабака. Я пачуў, як нехта мяне лёгка наганяў. Я абярнуўся і ўбачыў Ганку.
    	Дамоў?
    — Ага...
    Мы пайшлі побач — паволі, не размаўляючы. Часам плечы нашы краналіся, і тады Ганка сарамліва і ціха смяялася. Я ўзяў яе руку ў сваю і пачаў перабіраць пакорлівыя цёплыя Ганчыны пальцы. У гэтую хвіліну яназдавалася мне такой зразумелай, такой блізкай...
    Мы спыніліся ля нечай хаты. На дарогу ярка клаўся чорны цень ад плота. Я лёгка прыцягнуў Ганку за рукі і, схіліўшыся, стаў цалаваць яе ў цёплыя, трошкі шурпатыя губы. Ганка тулілася да мяне і маўчала...
    I я маўчаў таксама.
    Ёсць хвіліны прыемнай блізкасці паміж людзьмі, нейкай ціхай узрушанасці і лагодьі, светлай, як восеньскі дзень. Гэта добрыя хвіліны і добрая блізкасць, якон не трэба слоў. А мне ж падабалася Ганка, мне было хораша з ёю, не думаў я тады і пра Мікіту.
    Але ён сам напомніў аб сабе. Ён ішоў па вуліцы і быў ужо непадалёк ад нас. I я, і Ганка бачылі гэта. «Не выседзеў, — з нейкай злосцю падумаў я, Ганка ўцякла...». He згаворваючыся, мы ціха адступілі ад плота, падаліся ў двор і прытуліліся там да сянец. Мікіта прайшоў неўзабаве: ён, мусіць, бачыў нас і ўсё зразумеў...
    Я нядоўга заставаўся пасля яго. I толькі тады, калі Ганкі ўжо не было са мной, мне раптам стала сорамна за сябе і прыкра. Я ўспомніў учарашнюю размову з Мікітам, тое, як даверліва расказваў ён пра Ганку, сённяшнія словы цёткі Аўгінні і ніяк не мог ні зразумець, ні дараваць сабе нядаўні ўчынак.
    Асцярожна зайшоў я ў хату, і, пакуль распранаўся, хацелася, каб Мікіта паклікаў мяне і загаварыў са мной. I ён сапраўды азваўся:
    	У цябе ёсць курыць што? У мяне дык усё выкурылі  і не даць нельга...
    Я ведаў, што Мікіта лгаў. Мне зрабілася яшчэ больш прыкра.
    —	Даўно прыйшоў? — з цяжкасцю вымавіў я.
    —	Я? Услед за табой... Як ты ад Хведарчыхі выйшаў...
    — Аа... Ты ж яшчэ заставаўся...
    Больш я не ведаў, што яму сказаць. Я паплёўся да сябе „а ложак, каб доўга не заснуць у тую ноч...
    А назаўтра вечарам да мяне падсела старая і, разпораз уздыхаючы і папрауляючы на галаве хустку, жаласліва загаварыла:
    —	ТТі ёсць жа ў цябе, хлапечык, бацька, га? Яно добра, што ёсць: матцы падмога. А без бацькі цяжка, ой, як цяжка. Мой чалавек дык памёр, крэпкі быў мужчына, а памёр. I хвароба нейкая халерная падступілася: прастудзіў галаву, памарнеў з год — і няма чалавека... А сын дык з вайны галавы не прынёс. Прыгожы быў хлопец, не тое што Мікіта  дзеўкі гужам услед бегалі... Ах, што ж гэта я: малако трэба ў печ ставіць, за ноч, можа, і скісне.
    Цётка Аўгіння мітусілася ля печы і ўсё гаварыла. «Прачула нешта, — падумаў я, — як непрыемна...» А старая зноў падышла да мяне, стала збоку, журботна схіліўшы галаву і апусціўшы рукі.	.
    —	Дзеўкі цяпер надта пераборлівыя сталі, — казала яна, — глядзяць, каб і прыгожы
    880 АНАТОЛЬ КУДРАВЕЦ
    хлопец быў, і гарадскі яшчэ. А таго не ведаюць, што з чалавекам век векаваць: трэба, каб мужык добры быў... Мікіта вось мой. I дома памагае, і ў калгас дзень у дзень ходзіць... А другая ўсё шукае палаўчэй: ого!.. А ты жанаты, хлапечык, ці не? Гадоў табе, мусіць, многа...
    Яна раптам засмяялася — нягучна, стрымана, нібы саромелася свайго смеху.
    — Гэта я чула, што ты да дзеўкі нашай ходзіш, — не гледзячы на мяне, сказала яна і чамусьці выцерла твар фартухом. — Яно што ж...
    1 зноў ціха паскардзілася:
    — Яно што ж... Маладому пагуляць хочацца, а другая думае, што чалавек да яе ўвесь...
    Мне хацелася схлусціць, сказаць, што я жанаты, табы б старая разнесла гэта па вёсцы, і Ганка старанілася б мяне. Але, збянтэжаны, я прамаўчаў.
    У той вечар я не пайшоў на вуліцу і рашыў не бачыцца з Ганкай. Мікіта ўжо не клікаў мяне на гулянкі і кожны вечар знікаў некуды адзін...
    Надышла пара вяртацца ў горад. Я не адступіўся ад свайго рашэння і не сустракаўся з Ганкай. Аднойчы яна зайшла да нас у хату і гаварыла аб нечым са старой. Я ўвесь час прабыў за перагародкай і не паказаўся на кухню. Калі Ганка выйшла, не стрымаўся, зазірнуў у акно і ўбачыў, як яна, схіліўшы галаву, задуменна ішла да веснічак. Успомніўся першы яе прыход, стала балюча і журботна...
    I вось з той пары прайшоў год, і зноў настала восень, якая ў горадзе не мае асаблівых прыкмет. У скверах шамаціць пад нагамі лісце, а пах зямлі, раскапанай экскаватарам, будзіць у памяці другую восень і др