Беларуская літаратура
Адам Глобус, Міраслаў Адамчык
Выдавец: Сучасны літаратар
Памер: 1008с.
Мінск 2004
у. Толькі цяпер, зірнуўшы з будкі, убачыў што на дварэ сцямнела. Чарната падступала знізу. Яна зраўняла гурбякі, зусім схавала карэнні, а ствалы зрабілатоўстымі і невыразнымі. Толькі шырокія кроны яблынь, як шапкі, ясна выдзяляліся на чыстым фоне неба. Там, дзе зайшло сонца, ужо расцягнулася, як доўгае пяро, сіняе воблака. Услед за ім, таксама аднекуль знізу, вырастала другое — яшчэ даўжэйшае і цямнейшае.
У будцы страшэнна пахла ўлежанымі яблыкамі, і ў Кастуся зрабілася кісла ў роце ад гэтага вострага паху.
— У нас сёння кіно будзе, — шарачы рукамі па саломе, паведаміў ён дзеду.
— Кіно... Некалі і я бегаў на яго... Ужо трыццаць год было, а бег, рот разявіўшы... Дзіва паглядзець. Як гэта жывыя людзі па сцяне ходзяць.
Дзед ускінуў некалькі лапак на агонь, і полымя з дымам і іскрамі шуганула ўгору і асвяціла ўсё ў будцы: салому, на якой дзед спаў ноччу, дзве скамечаныя пасцілкі, крысо старога, парванага кажуха.
У самым кутку Кастусь знайшоў яблыкі. Гэты былі «ціты» — вялікія, чырвонамалінавыя. Яны, відаць, даўно ляжалі, бо былі халодныя і мяккія. Кастусь ведаў: націсні на каторы — палец улезе. Усадзіў зубы ў адзін з іх, другі ўзяў у руку. «Мусіць, з той яблыні, пра якую гаварыў Валік», — падумаў ён, але гэта думка чамусьці не спалохала яго.
— Ну як, можна есці? — спытаў дзед, не падымаючы вачэй ад складанчыка, якім счышчаў кару з лазовага дубчыка. Другі дубчык, акораны і завостраны, ляжаў ля яго ног.
— ЬІгы, — поўным ротам адказаў Кастусь.
— А зараз мы павячэраем памужчынску. Ты не вячэраў яшчэ?
— He паспеў, баяўся ў кіно спазніцца.
— Ну, кіно так рана не стануць круціць. Яшчэ даяркі кароў не падаілі.
Кастусь падышоў да рабіны, пагладзіў ложа аднастволкі. Трапяткія зайчыкі пераскочылі на руку, асвяцілі яе. За рабінай, прыгнуўшы да зямлі цяжкое голле, стаялі яблыні. Цяпер, калі зусім сцямнела, здавалася, што раслі яны вельмі густа. Недзе за імі, у рагу, расла і тая цітаўка. Кастусь прыслухаўся. Там было ціха.
— Ну, чаго ты там топчашся? Ідзі да цяпла, — падаў голас дзед. — Колькі паеў я гэтага сала, а такога, як еў у сорак трэцім, не даводзілася. — Ён ужо дастаў мусіць, з будкі, налатняную торбачку, развязаў яе і выняў скрутак у прасаленай газеце. Там быў ладны — напаўдалоні — кавалак сала. Дзед адрэзаў два тонкія скрылікі, потым пакорпаўся ў торбачцы і дастаў акраец хлеба.
«Наш», — з раптоўнай цеплынёй падумаў Кастусь, глянуўшы на акраец. Хлеб пёкся на кляновым лісці.
Гэта ж ён, Кастусь, збіраў у лесе шорхкія, вялікія лісты, а маці засцілала імі под печы.
— Бяры ражон1... — Дзед працягнуў Кастусю дубчык і скрыль сала. — Ражон з сырой галіны лепш, чым з сухой. Сырая сама не гарыць, а сала ў той час паспявае. Хлеб вазьмі.
Кастусь узяў ражон, уторкнуў на яго сала і ўткнуў у полымя. Дзед сваё ўжо трымаў над агнём, пакручваў ражон у пальцах. I вось там, у агні, нешта запішчэла, засквірчэла, засіпела... Сала пацямнела і пачало слязіцца...
— Хватай барзджэй, ды на хлеб, a то ўцяцэ ўсё! — закрычаў дзед на Кастуся, убачыўшы, што ў таго ўвесь тук з сала збягае ў агонь. — Во гэтак, гэтак... — I сам прыціснуў свой скрылёк на хлеб. — Дык, я ж гавару, ніколі я смачнейшага не еў...
Ён ужо адкусіў ад хлеба, ад скрыліка, старанна і доўга, напружваючы сківіцы, жуе.
Потым борзда ўстае і трусіць да будкі. Адтуль вяртаецца, трымаючы ў пальцах цыбуліну з зялёным пер’ем.
— Чуць не забыўся... 3 цыбуляй гэта не тое, што смачна... 3 цыбуляй — Гэта здароўе. Еш цыбулю — і здароў будзеш.
У яго добрая прывычка, у дзеда Агея. Ён умее адначасова гаварыць і рабіць. Язык гаворыць, а рукі робяць. Вось яны адрэзалі карэньчыкі ў цыбуліне, адшчыкнулі пер’е, аблупілі галоўку, разрэзалі яе ўздоўж на некалькі долек.
— Ты школьнік, малы яшчэ, не разумееш... А я ўжо стары, ведаю... Хадзіў неяк у Дулебы. Дык доктар Загорскі — разумнік вялікі, а кажа: нельга вострага есці. Малако трэба, масла, садавіну. Алкаголь — барані божа! А тут: барані не барані... Хопіць, адпіў сваё... Ну, малако можна... А як без сала?.. Што гэта за работа, без сала?..
Ражбн — прут, па якім смажаць мяса, сала над агнём.
884
АНАТОЛЬ КУДРАВЕЦ
Ён зноў суе ў полымя ражончык, і адтуль зноў чуецца трэск: узрываюцца, падаючы на вуголле, шарыкі туку. Зноў смачна пахне паленым, да слёз шчыпле ў носе цыбуля...
— Ну, куды ты лезеш? Згарыш, дурань. — Дзед замахваецца на Бобіка, які падлез так блізка да агню, што да ўсіх пахаў прымяшаўся пах паленай шэрсці. — На во, лаві. — Дзед кідае кавалак хлеба ўгору, далей ад агню.
Бобік на ляту ловіць хлеб, прагна, не жуючы, глытае, ледзь не давіцца, доўга аблізваецца і зноў падступае да цяпла, нецярпліва ўпіваецца вялікімі, чырвонымі ад агню вачыма то па Кастусёвы, то на дзедавы рукі.
— Сем сутак акружэння... Сем сутак баёў. Страляніна то заціхае, то распаляецца. I мы ляжым у балоце, — спрабуе весці далей свой расказ дзед. Кастусь тым часам падкідвае некалькі лапак у агонь. — А на дварэ не тое, што холад, золасць1 страшная. Да касцей пранізвае...
ІІерарваў расказ Бобік: забрахаў залівіста і працяжна — туды, за рабіну.
— На, еш, — Кастусь кінуў сабаку скарынку.
Бобік праглынуў яе, пастаяў, навастрыўшы вушы, і раптам кінуўся ў цемру.
— Чаго б гэта ён? — павярнуў галаву дзед. Паглядзі, можа, ідзе хто?
Кастусь прыгнуўся да зямлі.
— He, нікога не відаць...
А голас Бобіка чуўся ўжо ў самым рагу. Вось ён адчайна заякатаў, і ўслед за яго скавытаннем пачуўся глухі ўдар у зямлю, потым затарахцелі дробныя. Мусіць, нехта скочыў з яблыні і ўслед за ім пасыпаліся яблыкі.
— Эээ, дык вунь яно што!.. Ах вы, зладзеіі — прарэзліва закрычаў дзед. Ён кінуў на траву ражон і хлеб, сарваў з сука ружжо і, гарлапанячы на ўвесь сад, пабег.
Кастусь нейкі час нерухома стаяў ля агню. Што рабіць? Бегчы ўслед за дзедам ці заставацца ля будкі? Ён ускінуў на агонь ламачча і падаўся на сабачы голас. He дабегшы да рога саду, Кастусь зачапіўся за нейкі корч і расцягнуўся на ўвесь рост, балюча выцяўшы калена. Устаў, доўга цёр пабітае месца, потым паплёўся назад.
Сабака брахаў ужо недзе за пасёлкам. Відаць, хлопцы паспелі рвануць аж туды.
He даходзячы метраў трыццаць да будкі, Кастусь убачыў дзеда. Той ішоў, сагнуўшыся, трымаючы абедзвюма рукамі падол кашулі. Убачыўшы Кастуся, жаласна і вінавата ўсміхнуўся:
— Яблычкаў сабраў... Буду частаваць цяпер...
— А дзе... ружжо?.. «
— Ааа, ружжо? Там... стаіць... Ідзі, прынясі. Дзед кіўнуў галавой назад, адкуль ішоў.
Ружжо Кастусь знайшоў адразу. Яно стаяла ля ствала цітаўкі. Іхняй цітаўкі. На зямлі бялелася абабітае лісце, цямнеў вялікі ададраны сук...
Калі Кастусь вярнуўся да будкі, дзед ляжаў ля агню на саломе, падбіўшы пад галаву кажух. Твар яго быў зусім белы. Дыхаў ён часта.
— Вам нядобра? Можа, доктара паклікаць?..
— He, не трэба. Пройдзе... Гэта не першы раз. У баку нешта коле... I дыхаць не дае... Але яно пройдзе... Трэба толькі супакоіцца. А ты паспяшай — кіно пачынаецца.
3 пасёлка даносілася лапатанне рухавіка.
Кастусь падкінуў у агонь галля. Полымя рванулася ўгору, азарыла дзедаву галаву, будку. I Кастусю здалося, што дзед неяк дзіўна ўсміхаецца.
— Я скажу тату, што вам нядобра... Ён на матацыкле скочыць, прывязе доктара...
— I не думай... Мне ўжо лепей... Бачыш, я ўжо і сеў. — I дзед сапраўды сеў, апіраючыся слабымі рукамі аб зямлю. — Яно пройдзе. А ты ідзі. Вазьмі яблыкаў і ідзі.
— Я не хачу, дзядуля...
Кастусь адступіўся ад агню і ўбачыў Бобіка. Увесь мокры з галавы да ног, ён паспеў падабраць хлеб і цяпер аблізваў дзедаў ражон.
— Уу, гад! — замахнуўся на яго нагой Кастусь, але сабака паспеў адскочыць убок.
— Дык я пайшоў, дзядуля.
— Ідзі здароў, — адказаў дзед, і ў яго голасе Кастусю зноў пачулася тая ж усмешка.
Калі Кастусь падыходзіў да сяла, зза кузні вынырнулі дзве постаці. Першым быў Валік.
— Ну, што? — насцярожана прашаптаў ён.
— А пайшлі вы! — у роспачы закрычаў Кастусь.
— Ціха, чаго ты крычыш? Пачуе хтонебудзь. Нікога не пазнаў?
— Пазнаў, і цябе, Цар, і Мішу. Усіх пазнаў... — Злосць на сябе і на хлопцаў сціснула яму горла, і ён заплакаў.
Збласць — сцюдзснасць, пранізлівы холад.
АНАТОЛЬ КУДРАВЕЦ
885
Потым пад ліпамі, куды яго завялі, ёй сказаў, хліпаючы носам:
— Нікога ён не пазнаў.
— Дык чаго ты плачаш? Гэта ж добра.
— Добра?.. Ты ведаеш, ён хворы... Зусім хворы...
Кастусь не чуў, як Валік паклаў яму ў кішэню дзве вялікія мяккія цітаўкі — з тых, што не паспелі пагубляць, уцякаючы, не заўважыў, як яны абодва — і Валік, і Мішка — зніклі. Перад вачыма ў яго стаяў дзед Агей і яго незразумелая ўсмешка. Чаго ён усміхаўся?..
...У кіно ў гэты вечар Кастусь не пайшоў.
1965
MAMA ЧАКАЕ
(Скарочана)
I
Думка паехаць дамоў прыйшла нечакана, як бы выпадкова, і адразу захапіла ўсяго. I ўжо не было нічога другога, а толькі гэта няяснае, як далёкі страх, хваляванне і востры непакой аб маці: як яна там? Аднекуль прыйшла шчымлівая турбота, што калі ён сёння не паедзе, то дома можа здарыцца нешта благое. Турбота перарасла ў цвёрдае пераканапне: ён абавязкова павінен ехаць. I Эдзік ужо ведаў, што не ехаць не можа, як быццам цяпер гэта вырашыў ужо не ён сам, а нехта другі, і рашэнне гэтае нішто і ніхто не маглі адмяніць.
Ён ведаў, што маці будзе вялікая радасць убачыць яго. I самому яму надта хацелася пачуць яе родны голас, пабываць дома. Ён нават здзівіўся, што ў яго хапіла сілы гэтак доўга жыць без яе, у незнаёмым горадзе, сярод незнаёмых, зусім чужых людзей. Цэлыя чатыры месяцы мінула з той пары, калі ён паступіў вучыцца ў тэхнікум.
Месяцы тры назад яна прыязджала да яго, прывозіла пасцель. Ранічкаіі прыехала, а пад вечар ён праводзіў яе назад.
Ля вагона, калі развітваліся, яна ўгледзела на вачах у яго слёзы, зморшчылася і жаласна папрасіла: «Не плач, Эдзік». Ад гэтых яе слоў яму захацелася зараўці на ўвесь голас. Свет здаўся такім вялікім і беспрытульным, а яны такімі маленькімі і адзінокімі, і ім трэба было разлучацца...
Эдзік стаяў на выездзе з рынку — ля сіняй, абгрызенай восямі падвод высокай квадратнай брамы. Абвіслыя шэрыя хмары паўзлі над горадам, чапляючыся за чорныя галовы дрэў.
— Заўтра я буду дома, — радасна падумаў ён. — Во замітусіцца мама... He гадала, не думала, а я — шусь у хату. — Ён ціхенька засмяяўся, уяўляючы, як гэта ўсё будзе заўтра. — Трэба толькі купіць нешта, каб не так паехаць, не з пустымі рукамі... — Ён пачаў думаць, што б такое купіць, успомніў, што ў яго засталося ўсяго тры рублі, і схмурнеў, насупіў