• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская літаратура  Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Беларуская літаратура

    Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Выдавец: Сучасны літаратар
    Памер: 1008с.
    Мінск 2004
    816.86 МБ
    такіх: усё на іх шахцёрскае — боты, каскі, брызентухі, а ў руках пажарныя брандспойты. Шахцёры ледзьве ўтрымлівалі гэтыя брандспойты, з якіх з гусіным шыпам вырывалася аж ссінелая вада і ела гліну, як аўтаген есць жалеза.
    — Гарыць? — маючы на ўвазе пажарныя брандспойты, спытаў Маруда.
    — Яшчэ не гарыць, але можа загарэцца... — Маруду было няўцям, шго тут можа загарэцца. — Вугаль, браце, вугаль...
    — Які ж тут вугаль? Гэта ж гліна.
    — А каб вугаль не загарэўся, патрэбна і гліна. Толькі яна пульпай завецца. Пульпа — вада з глінай — сцякае ў шахту. Так мы двух зайцоў забіваем: выпрацаваную прастору буцім і ад самазагарання вугаль захоўваем. Зразумела?
    — He, — пакруціў галавой Маруда, — я ў электрычнасці больш кемлю. Электраслесар я, а пра ваду нічога не ведаю.
    — Вось і дрэнна: пра электрычнасць ужо ведаеш, а пра ваду ні бумбум.
    — Што ж пра ваду ведаць? — здзівіўся Маруда. — Халодная яна... мокрая.
    — А яшчэ — вось ты сам з вады, а яшчэ — ёсць яна цяжкая і... жывая вада ёсць.
    894
    ВІКТАР КАЗЬКО
    —	Я не з вады, — крыху пакрыўдзіўся Маруда, — я з Палесся... А жывая — гэта так гаворыцца.
    —	А вось не толькі гаворыцца. Усё жывое ад вады ідзе і вадой сплывае.
    —	А я не хачу, — заўпарціўся Маруда, — не хачу быць вадой, не жадаю.
    —	Гэта ўжо ад цябе не залежыць.
    —	Залежыць, — настойваў Маруда, — я электрычнасцю хачу...
    —	А ты ўпарты, але і электрычнасць на вадзе.
    —	He электрычнасць на вадзе, а вада на электрычнасці, — сказаў Маруда.
    —	Няхай будзе так, — лёгка пагадзіўся шахцёр. — Калі табе хочацца так — няхай так будзе. А як вугаль гарыць, ведаеш?
    —	Мы дрывамі абаграваліся, але ведаю, што і вугаль нядрэнна, толькі яго распальваць цяжэй.
    Шахцёр усміхнуўся, і твар ягоны, да таго напружаны і нерухомы, ажыў, расквеціўся белай стужкай зубоў, пад чорнай стужкай застарэлага вугальнага пылу на вейках ажылі і вочы, мяккія шчокі, адзначаныя сінімі кропкамі, тым асаблівым шахтавым роспісам бяды і мужнасці, сабраліся ў гармонік. Шахцёр падміргнуў Маруду і спахмурнеў.
    —	Бывае, што і дзеўка раджае, што і вугаль не трэба падпальваць. Ляжыць, ляжыць ды і загарыцца. Іншы раз і чалавек так, добры, лагодны — і раптам як яго бзык які схапіў...
    Пра чалавечы бзык Маруда штосьці чуў, але каб і з вугалем так...
    —	Пасміхаецеся, — адказаў ён шахцёру. — А мне яшчэ вучыцца два гады, і прыехаў я ў гэты горад зусім нядаўна.
    Сказаў, як і заўсёды, не тое, што хацеў сказаць. He атрымлівалася ў яго тое, што хацелася. А яно павінна было гучаць прыкладна так: «Хоць я і здаюся сёння крыху прыдуркаватым, але гэта зусім не так, я ж таксама, як і ты, шахцёр, знаю, як у жыцці здараецца, і скора стану з табой побач. Я ведаю работу і здольны да работы, так што ты чакай мяне, чакай».
    Вось як гэта павінна было прагучаць. Так яго, відаць, і зразумеў шахцёр і адказаў:
    —	Нічога, хлопча, нічога. Мы пачакаем і пазмагаемся, пакуль ты праходзіш навуку. Вось гэтая штуковіна — пушка, гідрапушка. I мы, браце, як на вайне. Падмацаванне нам зусім не лішне будзе.
    Аподініх яго слоў Маруда ўжо не чуў.
    — Дай! — як якінебудзь пяцігадовы хлапчук цацку, патрабаваў ён у шахцёра даверыць яму пушку. I той даверыў. Маруда прыпаў да пушкі, шахцёр павярнуў рычажок. Зямля, здалося Маруду, скаланулася, здрыганулася і гідрапушка, нібыта была яна жывой, канём, і конь гэты не хацеў даверыцца Маруду, імкнуўся скінуць яго з сябе, падкідваў угору зад, правяраў, ці можа ён ездзіць, як сядзіць у сядле, ці можна такому ездаку давяраць сябе. I ўсё гэта таму, што Маруда накіраваў струмень вады ў неба. I вадзе там, у небе, не было на што абаперціся, яна цягнула за сабой гідрапушку і хлапчука. Маруда прынізіў струмень вады і паласнуў ім па рыжай, ужо здранцвелай пад лёгкім марозам гліне.
    Гідрапушка супакоілася, падалася крыху назад, як падаецца сапраўдная баявая пушка пасля кожнага стрэлу, Маруда адчуў сябе сапраўдным салдатам, кулямётчыкам. Невядома адкуль і калі, але адчуванне гэтае было ў ім і раней, толькі ён на якісьці час забыў аб гэтым. Маруда зручней уладкаваўся на зямлі, шырока раскінуў ногі, з прыемнасцю адзначыў, што рукі і цела яго набрынялі сілай і адвагай. I ў вушах закалацілася далёкае, мо і не пачутае ім ні разу на поўную моц, але знаёмае яму ад нараджэння «ўра». Гэта ішлі ў атаку партызаны. Ішоў у атаку і ён, Наждак Маруда. He зусім ён сам, нейкая толькі частка, якая заўсёды жыла на гэтай зямлі, ведала гэтую зямлю, змагалася за яе, палівала яе сваім потам і крывёю, гінула і адраджалася зноў і зноў. Ішоў у атаку разам з партызанамі яго бацька.
    Бацька Маруды загінуў, і Маруда ведаў, дзе і калі. Цяпер, праз наўтара дзесятка год, праз тысячы кіламетраў ад таго месца, ён бачыў, як гэта адбылося. He ўяўляў, а нібыта сам заняў месца бацькі.
    Такім жа лістападаўскім псўдкем, таксама як : сн, шырока раскінуўшы ногі, бацька яго ляжаў на аснежанай зямлі каля бярозавага пня. Бярозу спілавалі даўно, але яна не памерла, пень выкінуў па вясне вясёлыя парасткі, і на адным з іх цяпер вецер казытаў счарнелы ліст. Бацька кожны раз, калі ляскаў затворам, выкідваючы стрэляную гільзу, паглядаў на гэты ліст, прыпадаў да залацістага ложа вінтоўкі няголенай, задубелай ад марозу шчакой і націскаў на курок, пакуль былі патроны.
    А калі патронаў не стала, не спяшаючыся, таму што ён насіў адно з сынам прозвішча — Маруда, падняўся на ўвесь свой немаленькі рост, распраміўся, узяў вінтоўку за рулю і пачаў чакаць. Дачакаўся. Чужыя нецярплівыя рукі ўжо працягваліся, каб схапіць яго за
    ВІКТАР КАЗЬКО
    895
    адзенне. Тады ён нібы схамянуўся, павёў вінтоўкай, як доўбняй. Раз, яшчэ раз. Зямля, як снапамі, усцілалася целамі. Па ім не стралялі, яго хацелі ўзяць жывым. Ён ведаў гэта і стрымана ўсміхаўся ўжо амярцвелымі вуснамі.
    Жывым яго так і не ўзялі. Абкружылі з усіх чатырох бакоў, узнялі на штыкі і палажылі. I вось цяпер яго сын Наждак Маруда разлічваўся за бацьку, сек з гідрапушкі гліну, і гліна плавілася і аплывала, як жалеза пад аўтагенам, рыжай пульпай бегла да свідравіны, у шахту, каб там, у шахце, не было пажараў.
    — Хопіць, хопіць, — крануў яго за плячо шахцёр.
    Маруда апусціў пушку, падняўся з зямлі, але сіла і адвага, нададзеныя яму працай, не праходзілі яшчэ доўга. Яны былі ў ім, калі ён ішоў трамвайнай лініяй у інтэрнат, не прапалі і тады, калі ён збочыў і зайшоў у замецены снегам сонны гарадскі парк. У парку на бетонным узвышшы гулялі ў футбол два бетонныя футбалісты. Гулялі без мячыка, мячык валяўся непадалёку ад іх. Нейкія жартаўнікі збілі яго, мо хацелі ўкрасці, ды перадумалі. Маруда паспачуваў футбалістам, падкаціў і прыладзіў мячык на яго законнае месца, пасадзіў на жалезны прэнт, падпёр снегам, палюбаваўся на сваю работу і рушыў далей.
    Тут, у парку, калі Маруда выручыў з бяды футбалістаў, яго і напаткала думка зайсці паглядзець бокс. Ён адчуў, што без гэтага дзень будзе няпоўны, без гэтага не пазнае ён да канца і горада. У захапленні яго таварышаў боксам хавалася нейкая таямніца, як звар’яцелі ўсе, няма з кім пачалавечы і па вуліцы прайсціся. Адзін зусім. Сумна.
    Сумна стала таму, што ён ужо выйшаў з парку і быў цяпер у цэнтры горада, дзе размясціліся магазіны, кіёск, універмаг. А грошай у Маруды не было. Асабліва патрэбы ён у іх і не адчуваў, але ж... He, няблага, няблага, калі яны ёсць. I Маруда хуценька пакінуў цэнтр. Шмыгануў у першы ж прахадны двор і натрапіў на качагарку. Качагар якраз грузіў на каляску вугаль.
    — Як вугалёк? — спытаў яго Маруда.
    — Свой, мясцовы, не скардзімся. Заходзь, змёрз, відаць.
    — He, мне некалі, я на хаду сагрэюся. А вы паліце, паліце добра, каб людзі не мерзлі. Вугалю мы дадзім...
    — Дробнага, але шмат, — засмяяўся качагар. Словы гэтыя і смех прыйшліся не даспадобы Маруду, і ён не стаў тут затрымлівацца. Затрымаў яго і надоўга забавіў якісьці дзядок. Дзядок сам падышоў да Маруды, калі той праводзіў на змену шахцерау. Шахцёры цяклі паўз яго па прабітай вузкай сцяжынцы, як вугаль цячэ па канвееры, пагойдваліся сярод гурбаў снегу іх апранутыя пераважна ў чорныя масквічкі спіны. I такім няспынным быў іх паток, што Маруда пачаў ужо разумець, чаму з іх невялічкай шахты вугаль вывозяць цягнікамі, чаму мясцовы, свой вугаль самы лепшы, пачаў разумець, як нябачная электрычнасць імкне па медных жылах дроту і ператвараецца ў вугаль. Ён толькі уявіў сабе гэта, як да яго і прытупаў сівавусы і ружовашчокі дзядок. Спыніўся і абапёрся на чорную кавеньку такімі маладымі, вясноваракітнага колеру рукамі, што Маруда страпянуўся, падумаў: гэта — не інакш — кавенька ажыла.
    — I не з Беларусі ты будзеш часам хлапчук? — з нечаканым пытаннем звярнуўся да яго дзядок.
    — Але ж... — толькі і змог вымавіць збянтэжаны хлопец. Маруда я. Мо вы ведалі майго бацьку?
    — He, твайго бацьку я не ведаў, а мо і ведаў, ды ўжо забыў. А цябе ведаю.
    — Адкуль жа вы мяне ведаеце, мы ж ніколі не сустракаліся?
    — Ну як жа адкуль, як жа не сустракаліся. Такія свежыя, як дранікі, толькі на бульбе нараджаюцца. — Дзядок хітра, як канаплянік, якому выпала дзесьці добра падсілкавацца ў самыя што ні ёсць моцныя маразы, стрэліў у яго маленькімі сытымі вочкамі.
    — Я вось сам на драніках узышоў. Таму і хлопец яшчэ што трэба. Як ты думаеш?
    — Як і вы гаворыце, — не вельмі пакрывіў душой Маруда.
    — Бачыш, бачыш, і табе загадваю: не цурайся дранікаў і вугалю не паддавайся... Вугаль дранікі таксама любіць. Усё на гэтым свеце на драніках трымаецца.
    — I электрычнасць?
    — А што ты думаеш? Вугаль на драніках, а электрычнасць — яна ж з вугалю...
    — Дзякуй табе, дзядуля, — адказаў Маруда і забыў пра яго, таму што зноў густа пайшлі шахцёры, толькі ўжо не на працу, а з працы. I трэба было прыгледзецца да гэтых новых людзей. А яны ішлі куды весялей, чым на работу. I твары іх былі больш жвавымі, расчырванеліся, распарыліся ад шахцёрскага душу, і вочы іх блішчалі.
    — Чаму яны радуюцца? — спытаў Маруда ў дзеда. — Працы яны радуюцца ці яе заканчэнню?
    — А ўсяму разам, — адказаў дзед, — таму, што бачаць мяне і цябе, таму, што мы іх бачым.
    896
    ВІКТАР КАЗЬКО
    Я іх кожны дзень тут сустракаю. I ім радасна, што я яшчэ жывы. Але калі і памру, хутка ўжо, ведаю, нічога не зменіцца, будзе сустрак