• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская літаратура  Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Беларуская літаратура

    Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Выдавец: Сучасны літаратар
    Памер: 1008с.
    Мінск 2004
    816.86 МБ
    авошта, бацюхна, вешчуну ласку сваю княжацкую дорыш?  занепакоена спытаў Далібор. Ён, як і Някрас, думаў, што загадае бацька біць прыблуду свежай лазой, гнаць у каршэнь, ды атрымалася неспадзяванка.
    	Няхай сядзіць на Цёмнай гары,  гледзячы ў чорныя вочы сыну, сказаў Ізяслаў. Трэба нашай Новагародскай зямлі з Міндоўгам пабрацімства ўзяць. Сёння ён самы моцны і пакуль што самы ўдачлівы кунігас у Літве. Міндоўг, як і ўсе яго аднапляменнікі, паганец. Няхай жа глядзіць і ведае, што мы, новагараджане, можам розных багоў шанаваць. Молімся Хрысту, але і не тушым зніч, які запаліў Пярун.
    Ён паклаў Далібору цяжкую руку на плячо.
    	Да Міндоўга пасылаю цябе, сын. Памятай: на вялікую справу ідзеш. Разам з ваяводам Хвалам выведай, вынюхай, чым жыве Літва. Пільны вокам і цвёрды сэрцам будзь. Потым усё мне раскажаш. Веру табе так, быццам пасяліўся ў тваёй душы і яе дыханне чую.
    Далібор, уражаны такімі словамі, прыкусіў губу, нізка пакланіўся бацьку.
    1 Акрутны — грозны, жорсткі.
    2 Выя — шыя.
    904	ЛЕАНІД ДАЙНЕКА
    II
    —	Пойдзем, Някрас, на вал. Там я ўчора шмат спелых суніц бачыў.
    Браты хуценька спусціліся з вежы, подбегам прыпусцілі да вала. Далібор, як заўсёды, бег наперадзе. Някрас — следам за ім. Па вяровачнай лесвіцы, якую скінуў зверху войахоўнік, яны ўзабраліся на вал, на дубовую сцяну, потым, абдзіраючы жываты, саслізгнулі са сцяны на знешні бок вала. Там укленчылі ў траву, кідалі ў рот буйныя падпечаныя сонцам ягады. I тут заўважылі на лугавіне, што была побач з валам, вешчуна Валасача. Побач з ім сядзела маладзенькая прыгожая дзяўчына ў скураным вяночку са шклянымі падвескамі і карміла Валасача суніцамі, дастаючы іх з невялікага лубянога кубарыка. Яны зірнулі на яе, і яна сарамліва апусціла вочы з доўгімі светлаватымі вейкамі.
    —	Я яе ведаю, — шапнуў Далібор Някрасу. — Гэта дачка залатара Івана з вакольнага горада. Я толькі не ведаю, як яе завуць.
    Яны смела, як і належыць княжычам, падышлі да вешчуна і незнаёмай дзяўчыны.
    —	Як цябе завуць? — спытаў у дзяўчыны Далібор.
    Яна спалохана ўзнялася з травы, хуценька абцягнула, прыгладзіла адной рукою прыпол вышытай чырвонымі і чорнымі ніткамі белай ільняной кашулі. У яе былі надзіва чыстыя праменнаблакітныя вочы, роўны маленькі носік і пухлыя пунсовыя губы. I не ад суніц была свежая пунсовасць, а прыродная, дадзеная ад самага з’яўлення на белы свет.
    — Я Лукера з вакольнага горада,  сказала дзяўчына.
    Далібора ўразіла іскрыстасць яе вачэй. «Як вада ў Нёмане», — падумаў княжыч. Навошта з вешчуном водзішся? — строга спытаў ён у Лукеры.
    — Папрасіў я, каб яна мяне пазёмкамі накарміла, — адказаў за дзяўчыну Валасач. — Дачка майго сынаўца1.
    — Залатар Іван твой сынавец? — здзівіўся Далібор.
    — А чый жа? Мой. Я, княжыч, з вялікага і багатага роду. У Наваградку адвеку мой род адным з першых быў. Зараз Іван прыгоніць з вакольнага горада коніка і паеду я на Цёмную гару. Ідзі, Лукера, — мяккім голасам сказаў ён дзяўчыне. — А праз сядміцу прыходзь з сяброўкамі сваімі да мяне на гару.
    — Прыгожая яна, — задуменна прамовіў Далібор, праводзячы Лукеру позіркам.
    — Прыгожая, — згадзіўся Валасач. — А ведаеш, калі чалавек прыгожы бывае? Калі душа ў яго спакойная, калі болькі на душы не сядзяць. Шмат пабачыў я людзей. Я малым хлапчанём бегаў тут яшчэ тады, калі пушча засявала поле вакол Наваградка дзікім насеннем. Колькі князёў бачыў я! Я быў у самога КрываКрывейты, пакуль не выгналі яго крыжакі зпад святога дуба. Я сядзеў на Цёмнай гары, паліў агонь Перуну, і мне ўсе так верылі, што жанчыны з’ядалі адбіткі маіх слядоў на снезе. Вялікая зборня людзей жыве на зямлі, і мала між імі прыгожых таму, што неспакойныя душы маюць, таму што смерці баяцца. He гневайся дужатка на мяне, княжыч Далібор, але я скажу, што і ты непрыгожы. А ты, княжыч, не сярдуй. Кажу табе так, бо моцную душу ў табе бачу, крамянёвую, жалезную. Вялікі лёс табе наканаваны. Праз усё ты пройдзеш, усяго паспытаеш. I радасць напаткаеш, і боль, і здраду. Памятай, што жыццё — пастаянная здрада. Вечар здраджвае раніцы, стары чалавек здраджвае самому сабе, які калісьці быў маленькім. Такую мудрасць я ад КрываКрывейты пачуў. I ты яе запомні.
    — Бог забраў у яго розум, — сцішэлым голасам сказаў Някрас Далібору. Але Далібор прагна слухаў словы вешчуна.
     Скажы, а што мне наканавана? — спытаў ён, пранізліва гледзячы на Валасача.
    — Галаву тваю ў княжай шапцы бачу, — цвёрда адказаў вяшчун. — Наваградак у вялікай сіле і ў вялікай славе бачу. Дзяржаву магутную бачу, якую з попелу і крыві ўзнімеш, выпестуеш ты і твае аднадушнікі.
    У гэты час пачулася парыпванне колаў, і ўсе трое ўбачылі вазок з лубяным верхам. Возчык, пад’ехаўшьі да княжычаў і Валасача, зняў з галавы сплеценую з чароту і сасновых карэньчыкаў круглую шапку пакланіўся.
    —	А дзе Іван? — строга запытаў у яго Валасач.
    —	Іван загадаў завезці цябе на Цёмную гару. Я дапамагу табе сесці.
    Ужо седзячы на вазку, вяшчун прамовіў, пазіраючы на княжычаў:
    —	А ты, княжыч Далібор, прыйдзі да мяне на Цёмную гару. Слова хачу табе сказаць. — Якое слова? — запытаў Далібор.
    Сынавёц — пляменнік.
    ЛЕАНІДДАЙНЕКА	905
    —	Toe слова гаворыцца з вока на вока, пры святым агні, пад зялёным дубам. Толькі табе і небу можна пачуць яго.
    На дзядзінцы княжычаў ужо чакаў лях Костка. Гэтага ляха вывеў з палонам з Мазавецкай зямлі Ізяслаў Новагародскі, калі разам з галічанамі і Міндоўгам хадзіў на мазавецкага князя Канрада. Добрым рыдзелем' быў у сябе на радзіме Костка. Князь Ізяслаў упадабаў палоніка, загадаў зняць з яго калодку, наблізіў да сябе і нават зрабіў настаўнікам сваіх сыноў. Пасля сямі гадоў няволі па хрысціянскаму звычаю хацеў адпусціць ляха ў Мазовію, але Костка адказаў, што нікога ў яго на белым свеце няма і да самай смерці сваёй будзе жыць ён у Новагародку. I яшчэ сказаў, што не сумна будзе яму ляжаць у гэтай зямлі, бо ў будучым завалодаюць ёю ляхі. Смяяліся новагараджане на такія словы, але Костка быў упарты, цвердзіў, што ў сне пачуў такое прароцтва ад свайго ляшскага бога.
    Пад прыглядам Косткі княжычы скінулі з сябе кашулі, потым чаляднікі нацёрлі ім спіны і грудзі ваўчыным і барсуковым салам, каб цела было слізкае, каб меч не так чапляўся за яго. Костка даў ім невялікія круглыя шчыты, даў драўляныя мячы, для схову галавы загадаў надзець лёгкія, сплеценыя з жалезнага дроту, шапкі. Чаляднікі засыпалі круг дзесяць на дзесяць сажняў жоўтым рачным пяском, прывезеным з Нёмана. Наўкол гэтага рысталішча сабраліся княжыя баяры. Наперадзе ўсіх стаяў князь Ізяслаў.
    Костка аб’явіў, што будзе біцца супраць княжычаў.
    —	Ёмка я ляха мячом хапіў, — хваліўся Някрас. Далібор жа падышоў да Косткі, моўчкі глядзеў, як завіхаюцца каля яго зялейнікі.
    —	Ты хват, княжыч, — усміхаючыся, сказаў Далібору Костка. — А твой брат, прабач мне грэшнаму, ні пес, ні выдра2.
    Гаворачы гэта, ён прыцішыў голас, каб не пачуў ніхто, акрамя Далібора.
    —	Княжычаў Глеба і Нікадзіма князь Ізяслаў да сябе кліча,  абвясціў, нізка пакланіўшыся, надворны хлапчукхалоп.
    Яны шпарка пайшлі да бацькі, бо не любіў новагародскі князь ні запрашаць, ні загадваць двойчы.
    —	Секліся з ляхам нядрэнна, — пахваліў сыноў Ізяслаў. — He шкадуйце сіл, вучыцеся ў ляха, бо мячом князь моцны. Гніце свой малады хрыбетнік сёння, каб заўтра ўсе перад вамі гнуліся. Будзе ў вас ўсё: і срэбра, і дружына, і жонка, аддадзеная богам у вашы рукі, але будзе гэта ўсё, калі не хірлякамі станеце, а храбрымі воямі.
    Ізяслаў тройчы пляснуў у ладкі, і ў святліцу адразу ж увайшоў перапалоханы рудабароды чаляднік.
    —	Прынясі мапу3, — загадаў князь.
    Чаляднік пакланіўся і як вокам міргнуць разам са сваім напарнікам прынёс у святліцу вялікую мапу, намаляваную яркімі фарбамі на шчыльнютка збітых белых дубовых дошках. Рэдка, дужа рэдка паказваў камунебудзь князь Ізяслаў Новагародскі сваю прыгажуню, змайстраваную купцамі і залатарамі з вакольнага горада.
    —	Каб бог пажадаў зрабіць вас птушкамі, сыны мае, — паважна, усміхаючыся ў вусы, сказаў Ізяслаў, — зверху вы б убачылі такое. Вось наша Новагародская зямля. Бачыце? Як круглы войскі шчыт, абпалены ў сечах, ляжыць яна між суседніх земляў і народаў. Вось Нальшанская зямля. Вось Дзятлава. А вось край жамойтаў  Каршува, Княтува...
    	А вось тут літва Міндоўгава сядзіць. Як клін, уразаецца яна між намі і Менскім княствам. Даўнымдаўно, калі нашы прыснапамятныя прадзеды, крывічы з дрыгавічамі, прыйшлі сюды, каб закласці Новагародак, яны сустрэліся з літвою, пасуседзіліся з ёй, рассяліліся тут. Потым частка іх пайшла далей, на Рубон, які цяпер завецца Дзвіною, абцякаючы з усіх бакоў Літву. А на захад сонца ад Новагародка ляжаць нашы гарады. Услонім, Ваўкавыйск, Здзітаў... Далей за імі ў пушчах жывуць яцвягі, за яцвягамі  прусы, шматлікі і ваяўнічы народ. А вось тут, на адным з рукавоў Віслы, які завецца Нагат, стаіць Марыенбург, горад святой дзевы Марыі, сталіца тэўтонскіх рыцараў.
    Далібор з Някрасам нізка нахіліліся над мапаю, каб лепш разгледзець тую дзяржаву і той горад, пра якія апошнім часам столькі розных чутак даходзіла.
    —	Рьшарытэўтоны нядаўна аб'ядналіся з мечаносцамі, якія сядзяць у Рызе і на зем
    1 Рыдзель — рыцар.
    2 «Ні пёс, ні выдра»  выраз у польскай мове, які адпавядае нашаму «ні рыба, ні мяса».
    3 Мапа — гсаграфічная карта.
    906 ЛЕАНІД ДАЙНЕКА
    лях эстаў і ліваў, — гаварыў Ізяслаў. — Пра мечаносцаў вы, вядома ж, чулі, і чулі не раз. У сечы з імі, як бясстрашны леў, загінуў князь полацкага роду Вячка.
    — Хто не ведае ВячкуІ — адначасна ўсклікнулі княжычы.
    — Вячку ўсе ведаюць, — згадзіўся Ізяслаў. — Такія людзі жывуць вечна, як багі. Вучыцеся ў яго, дзеці мае, вернасці і мужнасці. Будзеце такія, як ён, ніколі вораг не ўзыдзе на новагародскі дзядзінец, на нашы курганы, у якіх ляжаць косці прадзедаў. Але я вам яшчэ колькі слоў скажу пра рыцараў. У бітве каля Шаўляя амаль дашчэнту высеклі мечаноспаў войскі мясцовых тубыльцаў. Ад страху закалола рыцарам у пяты, і пабеглі яны прасіць рымскага папу, каб выратаваў іх, далучыўшы да Тэўтонскага ордэна. Папа выратаваў мечаносцаў загадаў ім усюды і заўсёды насіць белыя плашчы з чорным крыжам. Ідуць гэтыя крыжаносцы вайною вялікай на прусаў, бо прусы, як і родзічы іхнія жамойты і літоўцы, паганцы. А зараз гляньце сюды. На поўдзень ад прусаў жывуць мазуры з ляхамі, пладавіты моцны народ. Вераць яны Хрысту, плацяць дзесяціну і святапетрык, срэбра з кожнай душы на ўтрыманне лампады, якая дзённа і ношчна гарыць у царкве святога Пятра ў Рыме. За Берасцейскай зямлёю месціцца дзяржава валынян і галічан, адзінаверцаў нашых. А яшчэ далей — угры, чэхі... Колькі размаітых народаў жыве побач з намі і далёка ад нас! Народ сінь1, я