Беларуская літаратура
Адам Глобус, Міраслаў Адамчык
Выдавец: Сучасны літаратар
Памер: 1008с.
Мінск 2004
навалосы, са строгім загарэлым тварам і нечаканай мяккасцю ў пільных рухомых вачах. На галаве ў літоўскага княжыча прыгожа сядзела ваўняная зялёная шапачка, увесь край у якой быў пераплецены бліскучым бронзавым дротам у выглядзе ромбаў і трохкутнікаў. Грудзі ахоўвала жалезная з кароткімі рукавамі кальчуга. Паверх яе княжыч апрануў чырвоны, падбіты лёгкай белай футравінай, плашч, які зашпільваўся фібуламі на правым плечуку. Фібулы былі багатыя, буйныя, з галоўкамі ў форме макавых каробачак.
Далібор глядзеў на ладную паставу і прыгожае ўбранне Войшалка, і ўсё ці амаль усё падабалася яму ў ім. Асабліва ж кінулася ў вочы шапачка, мірная, хатняя. Побач сцяной стаяць суровыя воі ў жалезных шлемах і кальчугах, а на галаве ў княжыча, іхняга вадаса1, шапачка, як лясная бесклапотная птушка.
— Адкуль вы і да каго? — звонкім голасам спытаў Войшалк у Хвала і Далібора, што ўжо стаяў поруч з ваяводам.
Хвал разгладзіў скураной пальчаткаіі вусы.
— Мы, як ты бачыш, княжыч, воі слаўнага Новагародка, слугі харобрага князя Ізяслава Васількавіча. Вось гэта, — ён паклаў руку на плячо Далібору, — новагародскі княжыч Глеб Ізяславіч.
Вадас — правадыр, кіраўнік.
ЛЕАНІДДАЙНЕКА 909
— А ідзём мы ў слаўны горад Варуту, да слаўнага кунігаса Міндоўга, — працягваў ваявода. — Прымі, княжыч, дарункі ад Новагародскай зямлі.
Міндоўгаў горад ужо чакаў іх.
Богграмавік, сціскаючы ў руцэ вогненную нябесную стралу, пранізліва глядзеў на ўсіх, хто ўязджаў і ўваходзіў у ягоны і Міндоўгаў горад. 3 двух бакоў брамы гарэлі нязгасныя вогнішчы, удзень і ўночы рабілася тут чорным прыскам дубовае стволле.
Непадалёку ад брамы стаяла дубовая бакшта1 вышынёю у пяць коп’яў. На яе ў адказны і ўрачысты час уздымаўся галоўны святар (а святаром у Варуце быў кунігас Міндоўг), каб аб’явіць волю багоў народу. Акрамя Пяркунаса, бога войнаў, гаспадара маланак і верхніх вод, тут шанавалі Калвеліса і Мянуліса, а таксама бога буры і ветру Вейяса. Пакланяўся мясцовы люд і Лаўме. Гэта багіня яркай незвычайнай прыгажосці жыла на воблаках і пасля дажджу распускала свой пояс — нябесную каляровую вясёлку.
Побач з бакштаю рос дуб, адзінае дрэва, якому дазволілі ўвайсці ў горад. У лютую навальніцу Пяркунас кінуў з неба стралу і апаліў дубу галаву. Дуб, узгорак, маланка, агонь, меч, конь — вось што спрадвеку было тут святым.
Толькі дзве душы ў паганскай Варуце таемна маліліся Хрысту: Міндоўгава жонка кунігайкшціене ГаннаПаята, дачка цверскага князя, і яе сын Войшалк. Была ў іх свая каморка, дзе вісела ікона і гарэлі васковыя свечкі і пра якую ведаў толькі Міндоўг. Даведаецца пра гэта і Далібор, але пазней.
На вялікі здзіў, Міндоўг сустрэў новагараджан не ў сваім шыкоўным прасторным цераме, а ў звычайным нумасе, у якім спрадвеку жылі і жывуць тыя з яго аднародцаў, што ходзяць за сахой.
«Незнаёмаму чалавеку глядзяць спачатку на вочы, потым на рот», — успомніў Далібор, калі апынуўся перад Міндоўгам. Вочы ў кунігаса былі рэдкага чорназялёнага колеру, крышку прыжмураныя і такія вострыя, такія пякучыя і неадчэпныя, аж рабілася вусцішна. Яны, як цвікі, даставалі да самага дна душы. Пра людзей з такім позіркам кажуць, што маці, нарадзіўшы, купалі іх у кіпетні. Губы кунігас меў чырвоныя, таўставатыя, адтатураныя, перабітыя зверху ўніз баразёнкамімаршчынамі. Цёмная з рудой падпалінкай барада аблямоўвала смуглы твар. Калі ўвайшлі новагараджане, Міндоўг калыхаў у калысцы свайго самага меншага сына Руклюса, які жыў яшчэ толькі першае лета. Калыска была зроблена з двух лукаў, абцягнутых цёплай мяккай аўчынай, і падвешана да столі нумаса на срэбным круку. Руклюс якраз плакаў, тоненькім галаском выводзіў нешта сваё, дзіцячае. Адкуль было ведаць яму, немаўлёнку, што люляе яго, хоча, каб ён заціх, заснуў, самы суровы чалавек Літвы? Разгубленыя мамкікарміцелькі безгалосай анямелай купкай стаялі за спіной у кунігаса. 3 якой радасцю кінуліся б яны супакойваць маленькага княжыча і супакоілі б, развесялілі, зацалавалі, але, як скала, узвышаўся між імі і калыскай Міндоўг. Яны былі ціхенька аб нечым зашапталіся, ды азірнуўся Міндоўг, і гаворка, як абрэзаная нажом, спынілася.
«Няўжо гэты чалавек мой бацька? — з хваляваннем, з нейкай пакутаю думаў Далібор, абмацваючы насцярожаным позіркам не дужа буйную паставу кунігаса. Няўжо часцінка яго крыві цячэ ўва мне? Ён згінае людзей не цяжкай рукой, а пякучым вокам. Гэта пра яго казаў Гінтас: «Бліжэй да князя — бліжэй да смерці».
Выйшлі з нумаса на двор, і там, стоячы на ганку церама, варуцкі кунігас прыняў дарункі Новагародскай зямлі. Было відно, што яны яму спадабаліся. Ён заўсміхаўся, чорназялёныя вочы пасвятлелі.
— Я таксама шчодра адару вас, новагараджане, — прамовіў Міндоўг і запытаў у Далібора:
— Як жыве мой брат князь Новагародка Ізяслаў?
Князь Ізяслаў шле табе вітанне, харобры кунігас, хвалюючыся, адказаў Далібор. — Ён загадаў перадаць табе, што Новагародак і Літва — два жолуды з аднаго святога дуба, што супроць злыбяды, супроць варожай сілы мы павінны стаяць разам.
— Добрыя словы перадаў ты мне, княжыч, — павольна вымавіў Міндоўг. Ад Нёмана да Рубона грыміць слава Новагародка, усе баяцца мяча князя Ізяслава. Хадзіў я з тваім бацькам на Мазоўшу, ведаю сілу новагародскіх дружын. У маёй Літве сёння кроў цячэ, як балотная вада. Я, кунігас, у лесе, як мыш у скрыні, хаваюся ад сваіх ворагаў.
Ён скрыгнуў зубамі.
— Мой брат, гнайнавокі Даўспрунк, са сваімі неданоскамісынамі, Таўцівілам і
Бакшта — вежа.
910 ЛЕАНІД ДАЙНЕКА
Эдзівідам, хоча мяне, як лася, загнаць у лоўчую яму, хоча, каб я хрыпеў, віўся на вострых коллях, што праб’юць мне грудзіну. Разам з бязвухім Выкантам, а вуха Выканту конь зжаваў, калі ён, п’яны, як падла, валяўся на снезе, хоча Даўспрунк узяць Літву, усю Літву.
Міндоўг трасянуў кулакамі.
— Хутчэй Нёман пацячэ назад, чым я скаруся ім. Добрыя словы прынёс ты мне, княжыч Глеб. Меч Новагародка і мой меч скрышаць усё. Дай я цябе пацалую за гэта.
Ён у міг вока скокнуў з ганка, абшчаперыў Далібора моцнымі чэпкімі рукамі. I тут Далібор убачыў такое, ад чаго забілася сэрца, а ў горла быццам сыпанулі гарачым пяском. На бугорыстай загарэлай шыі кунігаса на танюсенькім срэбным ланцужку вісеў жалезны жолуд, такі самы жолуд, што ляжаў у капшуку ў Далібора. Яны былі падобныя, як дзве пчалы з адной борці.
IV
Міндоўг надумаў аб’яднаць пад кроквамі, пад дахам адной дзяржавы ўсіх тых, хто пакланяўся КрываКрывейце, звязаць у адзін сноп каласы, якія дасюль раслі паасобку. Літва, Жамойць, Яцвягія, Земгалія, Прусія са Сваімі шматлюднымі землямі не давалі спакою кунігасу, які пакуль што сядзеў у маленькай драўлянай Варуце і ледзь паспяваў адбівацца ад суседзяўаднародцаў. Яны лезлі з усіх бакоў, тапталі ягоныя нівы, забівалі або выводзілі з палонам ягоных людзей, палілі каймасыі. Ён быў раз'юшаны, як паранены зацкаваны дзік. Апошнім часам бясконцая барацьба зрабілася такой крывавай, што, калі ён засынаў, яму сніліся чырвоная трава, чырвоныя дрэвы, на якіх раслі чалавечыя чарапы.
Ці задумваўся ён над тым, якую дзяржаву хоча ўзгадаваць і як цяжка гэта будзе? Незадоўга да яго велізарную дзяржаву стварылі Чынгісхан і Батый, заліўшы крывёй Азію, растаптаўшы сваёй конніцай трэць Еўропы. Яна была як перакаціполе, гэта дзяржава, кацілася з усходу на захад, падмінаючы пад сябе ўсё жывое, захопліваючы ў свой нястрымны рух шматлікія плямёны і народы. Вялікага чалавечага стогну і енку каштавала яна.
3 усіх бакоў астравок зямлі, на якім сядзеў Міндоўг, акружалі моцныя, ваяўнічыя суседзі — Полацк, Менск і Новагародак, Нальшанская зямля, дзе ўладарыў Доўмант. Гэта было першае, самае цеснае кола. Але варуцкі кунігас сваім вострым зрокам воя і дыпламата бачыў і другое кола, больш моцнае і шырокае. На поўдні, за Пінскімі балотамі, ГаліцкаВалынскае княства, землі якога аб’яднаў сваёй дзяржаўнай рукою Даніла Галіцкі. На захадзе, за Жамойцю, дзе ў сваіх гарадах сядзелі шматлікія кунігасы і кунігасікі, стаў на жалезныя ногі Тэўтонскі ордэн.
3 далёкага поўдня чуецца дыханне Залатой Арды. Стэпавікі зламалі хрыбетнік Кіеву, садралі залатыя дахі і купалы з рускіх цэркваў. Кожны міг, як шалёная нястрымная вада, іхнія туманы могуць рынуцца з Дняпра на Нёман. Ёсць такая жахлівая смерць, такое пакаранне чалавека расціскаюць дзвюма тоўстымі дубовымі дошкамі. Міндоўг заўсёды адчуваў сябе, сваю сям’ю і свой народ між гэтых няўмольных дошак Ордэна і Арды. Спыніць іх, зламаць іх можна, толькі сабраўшы вялікую супольную сілу. Але дзе ўзяцца той сіле, калі ў маленькай Літве, у гэтым чырвоным Міндоўгавым яблычку, у самай сярэдзіне завяліся ненаедныя лютыя чэрві. Даўспрунк з Таўцівілам і Эдзівідам, Выкант, Рушкавічы, Булевічы... Праўда, Рушкавічаў Міндоўг знішчыў, хоць і ездзіў з імі ў Галіч на перамовы з рускімі князямі. Знішчыў з незвычайнай жорсткасцю. Жыццё вучыла насцярозе і жорсткасці. Заставаўся пад сонцам дужэйшы або той, хто ўмеў вельмі хутка бегаць, уцякаць, не пакідаючы нават на зямлі слядоў. Міндоўг з агідаю думаў пра палахліўцаў. Ён любіў моцных душою людзей. Яны былі падобныя на агонь, што крушыць усё жывое на сваёй дарозе. Ён сам імкнуўся зрабіцца чалавекамагнём, якога баяцца ворагі і слухаюцца сябры. Міндоўг пачаў ліхаманкава ўмацоўваць Варуту і свае шматлікія гарадзішчыпількальнісы, бо ўжо пабеглі па ўсіх сцежках варожыя людарэзы і людаловы. Да гэтага сцены сваіх умацаванняў літоўцы рабілі з дрэва, пяску і каменняў, але каменні сыпалі проста кучаю, бо не ведалі, як злучаць, звязваць у адно цэлае. Новагародак адкрыў ім сакрэт вапнавага раствору, цамянкі. Вось чаму з такой радасцю сустрэў ён дружыну, што прыйшла з Новагародка. Цяпер удача і ўлада не вылузнуцца з ягоных рук, бо моцнае плячо падстаўляў Ізяслаў Новагародскі.
Каймас — вёска.
ЛЕАНІДДАЙНЕКА
911
Весела было ў Варуце наступнай ноччу. На вялізных вогнішчах смажыліся дзікі і ласі. Міндоўг з Войшалкам і сваімі ваяводамі, Далібор з Хвалам і Косткам сядзелі за багатымі сталамі пад адкрытым небам, пілі мёд, рамейскае віно і светлае літоўскае піва — алус.
Міндоўг быў дужа вясёлы, усмешлівы, шмат еў і піў.
Ідзі сюды, княжыч, паклікаў Далібора Міндоўг. Калі Далібор падышоў, горача схапіў яго за плячук, загаварыў: — Я самы моцны і самы багаты ў Літве. Ты верыш мне? — запытаў ён раптам.
— Веру, — адказаў Далібор. „ „
— Літву хачу бачыць моцнаю, як святы дуб, пад якім сядзіць Крыве, — казаў дален варуцкі кунігас, і чорназялёныя вочы натхнёна свяціліся. — Усіх, хто пакланяецца Пяркунасу, хачу сабраць пад сваім сцягам. Ты верыш мне?
______ Веру, — зноў адказаў новагародскі княжыч, бо што інакшае мог ён сказаць. Гэты чалавек быў як магніт, як бераг, да яко