• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская літаратура  Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Беларуская літаратура

    Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Выдавец: Сучасны літаратар
    Памер: 1008с.
    Мінск 2004
    816.86 МБ
    ныя нястомныя ногі і заплюшчацца назаўсёды пільныя вочы, калі абрыдне глядзець на пушчу, на бясконцыя балоты і хмары над балотамі. Некалі і ягоны страўнік не захоча ежы. Але сёння Жэрнас меў надзвычайны апетыт, быў усёедны і мог у незлічонай колькасці жэрці карані, карэнішчы, цыбуліны рачных і балотных раслін, ягады, насенне, жалуды, грыбы, імхі, лішайнікі, насякомых і іх лічынак, дажджавых чарвей і гэтак далей, і гэтак далей. Ён, каб змог, з’еў бы самога сябе, такім бясконцым ненажэрствам узнагародзіла яго неба.
    Колькі пражыў ён сонцаваротаў? Сто? Трыста? Тысячу? Ён не ведаў, і пушча не ведала. Здавалася, ён жыве заўсёды і будзе жыць да таго часу, пакуль нехта пажырае некага, пакуль ёсць іклы, зубы, кіпцюры, капыты, дзюбы, яд у джалах, пакуль ёсць страўнікі, у якія можна запіхнуць некага, пакуль ёсць апетыт.
    А некалі ж і ён, Жэрнас, быў маленькім пярэстым камячком, якога вясною нарадзіла маці ў цёплым балоце. У яго было ажно дванаццаць паласатых сястрычак і братоў. Дзе яны? Калі іх забілі людзі і зарэзалі ваўкі? Ён не помніў. Ён бегаў па балотах і еў. Нават ува сне ён еў. На рыпучых санях маўклівыя людзі з коп'ямі ў руках і ледзякамі ў бародах пацягнулі хмурай зімою з пушчы забітую маці. Знікалі, зніклі браты і сёстры. Ён еў. Гэта быў не голад. Гэта было — свяшчэннае ненажэрства. Мяняліся пакаленні дзікоў. Гнілі балоты. Зарасталі сляпой травой лясныя аглухлыя азёры. Жэрнас наліваўся тлушчам і сілай, рос і еў. Скура цвярдзела, рабілася як бубен.
    Аднойчы ён канчаткова і на ўсё жыццё зразумеў, што няма больш смачнай, больш жаданай ежы, чым жалуды. Яны падалі на зямлю з дубоў, зверху. Можна было падумаць (і ён так і думаў), што іх пасылае яму само неба.
    Ён упарта пачаў шукаць дубовыя лясы. Ён даўно ўжо адбіўся ад статка і карміўся адзін. Навошта дзяліць з некім ежу? Нават сябровак ён не заводзіў, бо, калі зацяжарваюць і рыхтуюцца нарадзіць парасят, дужа шмат ядуць.
    Бясконцыя няспынныя пошукі ежы так вытанчылі, адштукавалі ягоны мозг, што ён пачаў лічыць сябе разумнейшым не толькі за ўсіх дзікоў, але нават і за людзей. Ды з людзьмі, вядома, цяжка было спрачацца. У пракаветнай даўніне (Жэрнас памятаў гэты час памяццю продкаў) яны пачалі пакланяцца дубу, пачалі абгароджваць і ахоўваць свяшчэнныя дубровыалкі. «Вядома ж, як не аб’явіць свяшчэнным дрэва з такімі незвычайна смачнымі пладамі?» — думаў Жэрнас, бегаючы вакол агароджаў, спрабуючы падкапацца пад іх або зламаць. Ды ўсюды яго білі кіямі па лычы, шпурлялі камяні, коп’і. Абломак кап’я і сёння носіць ён у левай бакавіне.
    Самае пакутлівае і невыноснае было тое, што ў пушчы трапляліся дубы, і нямала, але ён, Жэрнас, хацеў, страсна марыў уволю наесціся жалудоў толькі ў свяшчэннай дуброве, са свяшчэнных дрэў. Ён спаў, закапаўшыся па вушы ў твань, і ўва сне самі каціліся ў пашчу жалуды з непадступнай алкі, такія хрумсткія, буйныя, крухмальныя, салодкія. Ён жа давіўся імі, аж трашчалі вушы, а калі прачынаўся, калі разумеў, што рот ягоны пусты і страўнік таксама пусты, пачынаў вішчацьплакаць, крышыць бязлітасным лычом альхоўнік. Тады ходырам хадзіла ўсё балота.
    Аднойчы ён зламаў усётакі агароджу і ўварваўся, уляцеў у алку. Але набеглі з усіх бакоў людзі, стукнулі дубінаю па лычы. Ён упаў, заліўшыся крывёю. Яго хацелі ўжо прыкончыць, ужо бліскучая сякера ўзвілася над ім, але раптам нейкі драбнацелы чалавечак, якога звалі Казлейкам, уладным крыкам спыніў усіх, узяў Жэрнаса, не пабаяўшыся, за вуха, потым лёгкімі пальцамі пачаў чухаць, часаць за гэтым вухам. Так яны напаткалі адзін аднаго, Жэрнас і Казлейка. Можна толькі дзівіцца, як хутка паразумеліся дзік з чалавекам. Дзік прагнуў ежы, і не звычайнай, што можа трапіць на зуб кожнаму, а адмысловай. Пра такую прагу кажуць: «Захацелася мёрзлага ў ГІятроўку». Чалавек заўсёды марыў аб вялікай уладзе. Дробны ростам і душой, ён хацеў узвышацца над усімі, свяціць усім, пры
    ЛЕАНІДДАЙНЕКА
    917
    чым, свецячы, быць для людзей не сонцам (для гэтага не хапала ў крыві цеплыні), а начным халодным месяцам. Толькі б заўжды быць навідавоку, толькі б плыць над людскімі галовамі. Чалавек навучыў дзіка здабываць ежу.
    Далібор са спачуваннем і ўжо нават з нейкай любоўю глядзеў на Жэрнаса. Хацелася крыкнуць, замахаць рукамі, папярэдзіць балотнага прыгажуна аб небяспецы.
    Жэрнас узняў галаву і ўпэўнена рушыў уперад, набліжаючыся да адчыненага ўвахода ў сценкупастку.
    I тут Далібор убачыў такое, што прымусіла яго прыўзняцца са свайго седала і працерці кулакамі вочы. 3за ўзлобка, з нізіны, што хавалася за ім, у неймавернай цішыні раптам выйшла незлічонае мноства дзікоў і, след у след, папраставала за Жэрнасам.
    Жэрнас рашуча ўвайшоў у пастку і, не спыняючыся, пакіраваўся ў самы дальні яе кут. Пярэстая балотная раць увалілася следам за важаком. Адразу як не было цішыні. Княжыя асочнікі і палясоўшчыкі з грукатам апусцілі цяжкія завалы. Пачалася бойня.
    Жэрнаса шчасліва абмінала смерць. Магутны прыгажун, ступаючы па крывавых ручаінах, спакойна і ганарыста прайшоў у самы кут пасткі, і там адзін з асочнікаў хуценька расчыніў перад ім хітра ўробленыя ў сцяну варотцы. Далібор і не заўважыў бы іх, каб яны не расчыніліся. Жэрнас, нібы забыўшыся пра сваю веліч і нечуваную вагу, жвава скокнуў у іх, як парсючокпершалетак, і асочнік адразу ж зноў іх зачыніў, балюча стукнуўшы па лычы дзіку, што ў даверлівасці і прастаце сваёй хацеў вырвацца на волю следам за важаком. Нават не азірнуўшыся на пастку, дзе каналі ягоныя адналясоўцы, мудры прыгажун борзда патрухаў у бок свяшчэннай дубровыалкі. Яна была непадалёку, і да яе Жэрнас ужо пратаптаў, прабіў у густой траве толькі аднаму яму вядомую сцежачкуручаёк. Асочнік і там, у абгароджанай алцы, адчыніў перад дзікам вароты. Жэрнас, які ўсю раніцу не еў, цярпліва чакаючы гэту часіну, з віскам рынуўся пад свяшчэнны дуб і ўсёй пашчаю пачаў хапаць з зямлі такія смачныя, такія салодкія жалуды. Потым, набіўшы чэрава так, што яно валачылася па зямлі, цяжка пакалываўся, папоўз, як гара, з дубровы. Хацелася піць. Ён прайшоў каля пасткі, дзе ўжо было ціха і толькі востра пахла свежай крывёю. Там грузілі на коней тушы, весела смяяліся задаволеныя людзі. Казлейка ўбачыў яго, крыкнуў: «Ідзі, Жэрнас, ідзі! Ты сёння добра ўсё зрабіў!» і нават памахаў яму, як чалавеку, рукою.
    — Упадабаў, княжыч, ловы? — весела спытаў у Далібора Міндоўг.
    — Упадабаў, — адказаў Далібор. I не схлусіў, бо ведаў, што, каб здабыць мяса, трэба заўсёды праліць кроў.
    — Гэта ўсё мой Казлейка, мой верны Казлейка пастараўся, — паманіў да сябе пальцам Казлейку і пагладзіў яго па галаве, як хлапчука, Міндоўг.
    Казлейка аж расцвіў ад доўгачаканай ласкі кунігаса. Сказаў са шчаслівай дрыготкай у голасе:
    — Для цябе жыву на гэтай зямлі.
    — Ну, жыві, жыві, — зноў пагладзіў яго Міндоўг.
    Перад вачамі ў Далібора ўсё яшчэ стаяў Жэрнас. Што й казаць: ніколі не чуў і не ведаў пра такія дзівосы новагародскі княжыч. Дзік вядзе сваіх братоў у пастку, пакідае іх там, а сам бяжыць у свяшчэнную дуброву і жарэ жалуды. Раскажы каму, не паверыць. Трэба мець чалавечы розум і чалавечае вераломства, каб зрабіць такое.
    Далібор уздрыгнуў усім целам, прахапіўся. Міндоўг сядзеў побач з перакошаным ад гневу цёмным тварам. Нейкі верівнік, малады і спалоханы, разварочваў перад фурманкаю кунігаса свайго непаслухмянага каня, каб стаць перад Міндоўгам вочы ў вочы.
    — Якую навіну прывёз, Кінцібут? — рэзкім голасам спытаў кунігас.
    — Бяда, — хрыпла выдыхнуў вершнік. — Як ты быў на ловах, падышоў з вялікай сілаю Даўспрунк і ўдарыў па Варуце. Горад гарыць. Некаторыя твае баяры, кунігас, перахіснуліся на бок Даўспрунка, ударылі ў спіну нашым дружыннікам, што стаялі на сценах. Вялікая кроў у горадзе.
    — Хто стаў здрадным псом? — схапіў вершніка загрудкі Міндоўг.
    — Манівід, браты Кезгайлы, Юндзіл...
    — Хто б'ецца за мяне?
    — Усе мы б’ёмся за цябе, — нізка пакланіўся вершнік. — Новагароджане таксама б’юцца за цябе, як ільвы.
    Пры гэтых словах вершніка Міндоўг яркімі бліскучымі вачамі зірнуў на Далібора, што ўжо стаяў побач, і моцна пацалаваў яго.
    918______ЛЕАНІД ДАЙНЕКА___________________
    — Дзе княгіня з маімі сямейцамі? Дзе Войшалк?
    — Войшалка паранілі ў плячо. Ён забіў старэйшага Кезгайлу. I яшчэ многіх...
    — Адцяў усётакі галаву псу? Малайчына! — выгукнуў Міндоўг. — Хто яшчэ ўзняў супроць мяне меч?
    — Родзічы кунігасаў Вісманта і Спрудзейкі. Яны ўсім крычаць, што ты...
    Але Міндоўг перарваў вершніка.
    — Чым яшчэ ты мяне парадуеш?
    У голасе пачынаў скрыгатаць метал.
    Вершнік збялеў, аблізнуў языком перасохлыя губы.
     Кунігас, нас выбілі, выкурылі з Варуты. Даўспрунк прывёў дужа вялікую раць.
    Міндоўг, падалося, аж прысеў ад такой навіны.
    — Каня мне! Каня княжычу Глебу!
    Варута гарэла, як смаляны корч, з яркім агнём і густым чорным дымам. 3 горада несліся крыкі, адчайныя ўдары біла. Мітусіўся люд, бегала жывёла. Ацалелыя варутчане, з тых, што не чакалі ад Даўспрунка літасці, ратаваліся як маглі.
    3 неймавернай лютасцю ўдарыў Міндоўг па варожых вершніках: якія, упэўненыя ў сваёй поўнай перамозе, ганяліся ў ваколіцах Варуты за ягонымі людзьмі, білі іх, нібы курапатак. Гэтага Міндоўг ніяк не мог трываць і пасек амаль усіх вершнікаў на шматкі. Нават тых, што кінулі зброю і ўпалі на калені, пасек.
    Далібор грудзі ў грудзі сутыкнуўся з магутным цёмнавалосым літоўцам. Прыўзняўшыся ў страмёнах, закусіўшы губу, новагародскі княжыч ужо наўздагон літоўцу, калі іхнія коні, церануўшы адзін аднаго бакамі, разляталіся, цяжка махнуў мячом. Цёмнавалосы гігант выпусціў мачўгу, схапіўся абедзвюма рукамі за шыю і рухнуў з сядла.
    Міндоўг, у якім аж палала кроў, атрымаўшы ў першай сутычцы з ворагам перамогу, хацеў адразу ж уляцець у Варуту.
    У гэты час кунігасу паведамілі, што да Варуты з двух бакоў падыходзяць Таўцівіл з Эдзівідам. Скрыгатнуўшы зубамі, выцершы са шчокаў чорны пот, Міндоўг загадаў усім сваім людзям адыходзіць да балотнага гарадка, які быў пабудаваны вёрст за дзесяць паўночней Варуты. Кожны літоўскі і жамойцкі кунігас, які станавіўся на ногі, распраўляў крылы, стараўся ў першую чаргу займець сабе такі гарадоксховішча. Дарогі туды не было. Яна, вядома ж, была, але цалкам хавалася пад балотнай вадой. Пад вадой ляжалі грэблі, вымашчаныя каменнем брады.
    3 вялікай радасцю сустрэў Далібор ў балотным гарадку Войшалка.
    — На ловы ездзіў? — спытаў Войшалк.
    — Ездзіў, — адказаў Далібор.
    — I Жэрнаса бачыў?
    Толькі Далібор хацеў згодна кіўнуць галавой, як Войшалк, пачырванеўшы ад гневу, ускочыў, горача загаварыў:
    — Як я хачу яг