• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская літаратура  Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Беларуская літаратура

    Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Выдавец: Сучасны літаратар
    Памер: 1008с.
    Мінск 2004
    816.86 МБ
    на зірнуў на Казлейкаву спіну кунігас. Гэта вузкая спіна (падалося Далібору) няўлоўна ўздрыгнула і зноў нібы скамянела. Было ў ёй чаканне. Так чакае свайго часу напятая цеціва лука.
    «Што ж ён хоча мне паказаць?» — ламаў галаву княжыч і не знаходзіў адказу. Адно было вядома — чакаецца паляванне.
    —	Прыехалі, — сказаў Казлейка і спыніў коней. Да гэтага, як і належыць прыслугачу, ён сядзеў нерухома і маўкліва, ніба камень.
    Перад Даліборам, перад прыціхлымі літоўцамі ва ўсёй прыгажосці і велічы ўстала, разгарнулася светлая свяшчэнная дуброва. Сотні, тысячы дубоў адной сям’ёю ўздымалі ў
    1 Аўшра (літоўск.) — зара, дзянніца.
    2 Крывы горад — адна з першапачатковых назваў Вільнюса.
    914
    ЛЕАНІД ДАЙНЕКА
    неба магутныя таўсматыя галіны, нібы рукі цягнулі да аблокаў. Галіны гэтыя былі пакручастазвілістыя, сагнутыя, бо кожны свой лісцік дуб павінен паказаць, падставіць сонцу. Пад парывістым ветрам чуўся зверху жалезны скрыгат пацямнелай дубовай лістоты. 3 цяжкім гупанпем падалі да падножжа дрэў мокрыя, налітыя яраснай жыццёвай сілай, жалуды. Кожны жолуд стромка ляцеў уніз, не адхіляючыся ні на пядзю, і клаўся каля свайго роднага дрэва. Разам з жалудамі ляцела, сыпалася вялікае мноства кароценькіх дубовых галінак з некалькімі пажоўклымі лістамі. Дуб вельмі шануе святло і, ловячы яго, як бы абтрасае, ачышчае ад лішніх галінак сваю ганарлівую, высока ўзнятую галаву. Гэта пра яго кажуць: любіць расці ў кажусе, але з непакрытай галавой.
    —, Алка, — усхваляваным ціхім голасам выдыхнуў Міндоўг і зняў з галавы шапку.
    Далібор ужо чуў раней гэта слова, ведаў яго. Алка — гэта свяшчэнны дубовы лес, гэта цвярдыня прадзедаўскай веры. Дуб, а не якое іншае зямное дрэва абралі багі, каб у шуме ягонай вечнай лістоты пасылаць свае вітанні і свае загады ўсім тым, хто пакланяецца Пяркунасу. Дуб не баіцца маланак, бо сам — сын маланкі. Тысячагадовы і непарушны, глядзіць ён са сваіх вышынь на пакаленні людзей, бачыць, як немаўляты, што спалі ў калысках, падвешаных да ягоных галін, ахінутых ягоным ценем, растуць, дужэюць, робяцца воямі, потым робяцца дзядамі з белымі, як снег, бародамі. Дзяды паміраюць, кладуцца лёгкім прысакам на памінальных жоглішчах, але, як жалуды, прыходзяць на гэту зялёную зямлю новыя людзі, каб шанаваць і берагчы тое, што вяло па жыццёвай дарозе дзядоў.
    Літоўцы пачалі тварыць сваю малітву. Далібор стаяў збоку, таксама зняўшы шапку. У ягоным хрысціянскім Новагародку свяшчэнным дрэвам, улюбёным дрэвам багародзіцы святары аб’явілі белую бярозу. 3 дуба ж кпліва смяяліся, здзекаваліся, бо быў ён дрэвам старой паганскай веры. А што паганскае — тое дурное і цёмнае, і той, хто верыць старым багам, таксама дурны і цёмны, мае на плячах дубовую галаву. Але стаіць побач Міндоўг, няўрымслівы жарсткавокі кунігас, і кажа, што дуб — ахова ўсяго народа. I Далібор верыць яму, бо бачыць, як гараць вочы ў літоўцаў, якія прасвётленыя ў іх твары.
    — Бачыў нашы святыя дубы, княжыч? — задаволена спытаў Міндоўг. — У іх — моц Літвы. Клянуся багам, што я ўзніму Літву на такую вышыню, аб якой і не сніцца маім ворагам.
    Побач з узрушаным кунігасам ціхмяна стаяў Казлейка, «самы верны Казлейка», як казаў пра яго Міндоўг, асабліва калі быў у добрым настроі. Гэтага чалавечка Далібор адразу запрыкмеціў, вылучыў з соцень баяр і слуг, што роем віліся цэлы дзень каля варуцкага ўладара. Невядома толькі, чым займаўся ўсяісны Казлейка. Як ехалі ў свяшчэнны лес, быў ён за фурмана, потым рыхтаваў з кухарамі абед, спрытна падтрымаў пад локцік Міндоўга, калі той паслізнуўся на мокрай лясной траве. Захацеў кунігас, прапарыўшыся ў дарозе, папіць, і Казлейка паднёс яму сінюю карчажку з нейкім пітвом.
    — Хто гэты чалавек? — спытаў Далібор у віславусага немаладога баярына, паказаўшы вачамі на Казлейку.
    Баярын спачатку не зразумеў.
    — Хто ён? — дапытваўся Далібор. — Баярын? Цівун? Або, можа, ён загадвае княжымі ловамі?
    Віславусы літовец нарэшце здагадаўся, чаго ад яго хочуць. Рашуча матлянуў галавою. — He, не баярын і не цівун. Ён — Казлейка.
    Другі баярын, больш смелы і больш гаваркі, сказаў:
    — Ён з такіх, што, і ўніз падаючы, узлятаюць угору. Ён, калі глядзіць на што, кідае вачамі адразу ў абодва канцы. Раю табе, новагародскі княжыч, — не вадзіся з Казлейкам. Прываротным зеллем апаіў ён Міндоўга, і кунігас без яго кроку не ступіць. Гніда гнідаю, а вялікую ўладу мае. Хацелі прыдушыць у лесе, ды неяк пранюхаў, і за яго Міндоўг пяць харобрых баяр узяў за коўцік1.
    Той жа баярын расказаў, што ў час чарговай літоўскай замятні Казлейка, каб паказаць вернасць Міндоўгу, уласнаручна забіў роднага брата, адсечаную ж галаву кінуў у балота.
    I вось пачалося доўгачаканае паляванне. Толькі самых верных, самых блізкіх людзей узяў з сабою ў тую халодную ветраную раніцу Міндоўг.
    На вуснах ва ўсіх, хто ўжо не першы раз браў удзел у незвычайным паляванні (а што яно будзе незвычайным, папярэдзіў Далібора сам Міндоўг), лётала адно толькі слова: «Жэрнас... Жэрнас...». Далібор ведаў, што палітоўску так называецца кабан, дзік. «Дзікоў будзем біць», — падумаў княжыч.
    Кбўцік — кадык. Узяць за коўцік — павесіць.
    _____________________ЛЕАНІД ДАЙНЕКА______915
    «Дзіўнае паляванне,  слухаючы Міндоўга,  думаў між тым Далібор.  Hi загоншчыкаў няма, ні сабак не чутно».
    Ён убачыў, што па ўсёй даўжыні пасткісценкі маўклівыя людзі пад наглядам Казлейкі рассыпаюць з мяхоў жалуды. Гэта была, вядома, прынада, любімая ядзь1 усіх дзікоў. Але Далібор, з малалецтва ведаючы ловы, ведаючы норавы розных лясных, рачных і балотных насельнікаў, не сумняваўся, што дзікі не пойдуць у гэту няхітра задуманую пастку.
    Закрапаў дожджык.
    —	Няўжо Жэрнас не прыйдзе? — ціха, як бы самому сабе, сказаў нехта з баяр.
    Міндоўг крутнуўся ў каморы, згроб у кулак бараду, пачаў сярдзіта накручваць яе на моцныя загарэлыя пальцы. Потым кінуў доўгі позірк на Казлейку, што стаяў ля ўвахода. Той імгненна адчуў гэты позірк, як бы сцебануў сваім позіркам кунігас.
    Сціснуўшы ў бледнай худой руцэ жалезны бязмен, Казлейка хуценька пакрочыў у лес, растаў між туману. Міндоўг разгневана соп носам.
    «Даўся ім той Жэрнас, — думаў Далібор. — У пушчы столькі звяр’я навалілі, што хопіць мяса да вясны. Дзежкамі зверыну салілі».
    Вісела маўчанне.
    Самаўладцуманарху, якім у апошнія гады стаў калісьці непрыкметны варуцкі кунігас, было ўсе падуладна на ягонай зямлі: жалеза і срэбра, конная дружына і апалчэнне сялянпешцаў, жыццё людзей. Самы багаты і самы бедны з літоўцаў пачуваў сябе перад ім, нібы пустазелле, што расце пад плотам. I чалавек чужой крыві, і найпершы бліжыка2 мог заснуць у абдымках сваёй жонкі ці каханкі, а прачнуцца ў вяроўках. Часта было так, што зза шырокага хмельнага стала, за якім толькі што піў адну.чару з Міндоўгам, нешчаслівец, не паспеўшы здзівіцца, трапляў у катавальню, дзе яго ўжо чакалі людзі Казлейкі. Кунігас мог адабраць у баярына зямлю і сядзібу, мог разлучыць мужа з жонкаю, бацьку з дзецьмі.
    Вярнуўся з туманнага лесу Казлейка. Зноў як укопаны замёр ля ўвахода. Баяры не дыхалі.
    — Жэрнас, — раптам прашаптаў Міндоўг і пабялелымі пальцамі ўчапіўся ў яловую плаху, з якіх была зрублена камора. Вялікая радасць, вялікая насалода ззяла ў позірку. Далібор глянуў туды і на травяністым узгоркуўзлобку, з якога ранішнім ветрыкам ужо быў ссунуты шэры туман, убачыў незвычайнай велічыні і прыгажосці дзіка. Калі б ён не ўбачыў яго на свае вочы, ён ніколі б і нікому не даў веры, што могуць быць такія. «Вось ён які, Жэрнас!» — хацелася, ускочыўшы з месца, крыкнуць Далібору, бо здзіўленне і незразумелая радасць завалодалі душой. Краем вока зірнуў новагародскі княжыч на Міндоўга, на баяр і зразумеў па бляску вачэй і пунсовасці твараў, што з усімі імі таксама творыцца нешта незвычайнае, непадуладнае тлумачэнню. Гэты прыгожы ганарлівы дзік, што стаяў, асветлены першымі промнямі нясмелага восеньскага сонца, што ўзвышаўся, здавалася, над усім лесам і наваколлем, быў, як пачынаў здагадвацца Далібор, не проста дзіком, не проста моцным, упэўненым у сабе самцом, а нечым значнейшым, больш вартнейшым і глыбейшым, нечым такім, ад чаго раптоўна ўздрыгвае сэрца і ў скронях пачынае тоненька звінецьспяваць кроў.
    —	Жэрнас... Мой Жэрнас... Прыйшоў, — замілавана казаў Міндоўг, быццам роднага, самага любімага сына сустрэўшы пасля доўгага расстання.
    На лясным травяністым узлобку, выйшаўшы з глухіх чорных балот, стаяў, уважліва і адначасова спакойна азіраючы наваколле, незвычайны дзік. Даўжыня тулава ў яго была недзе за два сажні3 Важыў ён, на першы прыкід вока, пудоў трыццаць. Жорсткае бурае шчаціннез рудаватым падшэрсткам аж ільснілася на ім. Ён быў падобны на велізарны валун, завостраны спераду, там, дзе на доўгім плоскім, не пакрытым валаснёй лычы ўвесь час рухаліся, хадзілі хадуном чуйныя шырокія ноздры. Вушы ў Жэрнаса былі доўгія і таксама шырокія. Можа, трошкі псавалі ягоны выгляд кароткія ногі, але яны былі моцныя, тоўстыя, лёгка насілі агромністае, запоўненае тлушчам, цела па самых непралазных балотах. Пагрозныя, белыя, як соль, што прывозяць з Галіча, іклы рассякалі паветра.
    Можна было толькі дзівіцца, як лясная балоцістая бедная на корм зямля нарадзіла і ўзгадавала гэтага волатавалаціну. Пэўна ж, пад ім павінен праломвацца лёд, калі ўзімку ідзе ён грызці салодкую мёрзлую асаку на лясныя азёры. Каб пракарміць такую жывую
    1 Ядзь — ежа.
    2 Бліжыка — родзіч.
    3 Адзін сажань адпавядае 152 сацтымстрам.
    916
    ЛЕАНІДДАЙНЕКА
    гару сала і мяса, не хопіць адной пушчы, патрэбны дзве, бо Жэрнас меў, мяркуючы па ім, надзвычайны апетыт.
    3 вялікаю годнасцю, нават пыхлівасцю стаяў велізарны дзік, адкрыты кожнаму воку і кожнаму кап’ю, і рэдзенькае золата кволага ранішняга сонца абпырсквала ягоны магутны лыч. Вось Жэрнас варухнуўся, павольна павёў буйной галавою. Сонца яшчэ толькі ўсплывала з туману, слабое, нягрэйкае, і на нейкі міг падалося, што дзік падчапіў, падвярнуў яго лычом, каб хутчэй ускаціць на халоднае восеньскае неба.
    Новагародскі княжыч яшчэ не ведаў, яшчэ не мог ведаць, што Жэрнас, гэты сапраўдны кунігас усіх навакольных дзікоў, народжаны не для таго, каб засоленым кумпяком ляжаць на сподзе кубла або сквірчэць над агнём на нечым ражне. Далібор не ведаў, што Жэрнас — несмяротны. Гэта, зразумела, не зусім так. Некалі стомяцца і яг