• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская літаратура  Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Беларуская літаратура

    Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Выдавец: Сучасны літаратар
    Памер: 1008с.
    Мінск 2004
    816.86 МБ
     забіць! Як я хачу ўсадзіць кап’ё (усё кап’ё па самую руку!) у яго тлустае агіднае чэрава! Павер мне, я яго некалі заб’ю. Калі я падумаю, што ён, здыхаючы, будзе вішчаць, енчыць, круціцца ў брудзе каля маіх ног, я раблюся шчаслівы.
    — За што ты так не любіш гэтага дзіка? — уважліва паглядзеў на Войшалка Далібор.
    — Я ненавіджу здраднікаў, тых, што прадаюць сваіх, — прыжмурыўшы вочы, прамовіў Войшалк і адразу ж у вялікай скрусе апусціў галаву на рукі.  Гэта ўсё Казлейка, гэта ўсё ён... Нездарма кажуць, што мяккі чарвяк цвёрдае дрэва точыць. Як чарвяк, упоўз ён у душу да майго бацькі, да кунігаса. Бацька, калі пабудзе з ім, робіцца зверам. Некалі я заб’ю Жэрнаса і Казлейку.
    Потым сказаў:
    — I яшчэ адна злыбяда навалілася. Няма нашай Рамуне.
    — Дзе ж яна? — уздрыгнуў Далібор.
    — Ніхто не ведае. Мінулай ноччу, перад тым як напалі на Варуту, панесла яна ахвяру Пяркунасу. Рамуне не такая, як іншыя дзяўчаты. Была не такая.
    Войшалк замоўк.
    — Якая ж яна? — са шчымлівым трымценнем у сэрцы спытаў Далібор. Ён раптам адчуў, іпто навіпа, якую паведаміў варуцкі княжыч, балюча перахапіла дыханне. Прыгожая літоўка з чорназялёнымі вачамі і светлым попелам валасоў як бы прамільгнула перад ім.
     Яна, як бацька, кунігас Міндоўг, да КрываКрывейты ездзіла, старую літоўскую веру шанавала. Яна гордая была. Крыўды ніколі і нікому не спусціць.
    Войшалк тужліва махнуў рукой.
    ЛЕАНІДДАЙНЕКА
    919
    — Пайду. Там маці плача.
    Зноў успомніліся чорназялёныя вочы літоўскай князёўны, як бы выплылі з туману. Далібор раптам зразумеў: калі загіне або будзе згвалчана Рамуне, бязрадасным і непатрэбным, як спарахнелы лясны грыб, стане ягонае жыццё. Што ж рабіць? Ён зрабіў адзіна правільнае, што выпадала ў такім становішчы, — пайшоў да Міндоўга.
    — Гэта апошняя іхняя перамога, — убачыўшы Далібора, адразу ж загаварыў Міндоўг. — Апошні ўкус гадзюкі. Хоць ён баліць, але ён не смяртэльны. Да мяне ўжо ідуць верныя мае войскі. За мяне Новагародак. Пад маімі сцягамі збярэцца ўся Літва. I ніхто не асмеліцца ўзняць руку на святы дуб.
    «Жэрнас, пакуль ты кажаш такія словы, узнімае лыч», — падумаў раптам Далібор і вельмі пільна паглядзеў на Казлейку, які аддана шчыраваў над кунігасавай спіною. Навошта, цікава, Казлейку гэты ненаедны дзік, гэты Жэрнас? Каб мець асалоду ад усведамлення, што нават са святыняю ён, здаецца, такі кволы і непрыкметны, можа рабіць усё, што толькі пажадае?
    — Кунігас, дзе твая дачка? Дзе Рамуне? — запытаў Далібор, калі яны засталіся адны.
    — Ты, княжыч Глеб, чуў штонебудзь пра яе? — увесь устрапянуўся, аж засвяціўся Міндоўг.
    Калі ж зразумеў, што Далібору нічога невядома пра лёс князёўны, маркотна ўздыхнуў, У трывожным одуме сашчаміў цяжкія рукі.
    Далібор глядзеў на кунігаса, на гэтага моцнага і адначасна слабага чалавека, на абветраную скуру шчок, на цёмную з рудоцінкай бараду, на загарэлыя чэпкія рукі («Ненавіджу мужоўз мяккімі рукамі!» — усклікнуў неяк Міндоўг), і супярэчлівымі пачуццямі напаўнялася душа. Кунігас, як помніць сябе, змагаецца за свае сцены, за сваю дзяржаву, але не праміне, калі надарыцца магчымасць, ухапіць чужое багацце. Ён жыве законам зямных уладароў і рыб: вялікія пажыраюць маленькіх.
    А раніцаю прыляцеў у балотны гарадок голуб. Да птушыных лапак былі прывязаны дзве лёгкія срэбныя бляшкі з галаўнога ўбора Рамуне. ГІрычым адна бляшка была цэлая, непашкоджаная, і вайдэлоты вытлумачылі гэта тым, што князёўна жывая і здаровая. Другая ж бляшка была сагнута, пакалечана з вялікай злосцю, і на ёй усе ўбачылі тры глыбокія рваныя драпіны, сляды нажа або мяча. Вайдэлоты, са страхам пазіраючы на Міндоўга, сказалі, што праз тры дні князёўну чакае вялікая страшная небяспека, а можа, нават смерць.
    — Кунігас Даўспрунк паведамляе табе, што твая дачка Рамуне знаходзіцца ў яго руках і ад тваёй абачлівасці і мудрасці залежыць яе жыццё, — пакланіўшыся Міндоўгу, сказаў старэйшы з вайдэлотаў.
    На кунігаса было страшна глядзець. Ён сеў на валун каля нумаса, абшчаперыў галаву рукамі і як здранцвеў.
    Прыбегла княгіня ГаннаПаята. Упала перад мужам на калені, пачала слёзна прасіць.
    — Выратуй дачку. Яна ж адна ў цябе. Адна саколка між арлоў.
    Міндоўг маўчаў. Потым глухім, як зпад зямлі, голасам прамовіў:
    — Як жа я выратую?
    — Пашлі ганцоў да кунігаса Даўспрунка.
    У голасе ў ГанныПаяты зацеплілася надзея. Але Міндоўг паныла і цяжка зірнуў на яе. Зорны холад неба стыў у кунігасавых вачах.
    — 3 аднаго вала дзвюх шкур не лупяць, — сказаў Міндоўг.
    Княгіня зразумела, што гэты камень, гэту скалу не ўзяць нічым. Дзяржава для яго вышэй за ўсё.
    «Заложніцай узялі Рамуне. Што ж рабіць? Засталіся ўсяго тры няпоўныя дні», — пакутліва думаў Далібор. Князёўна ўладна жыла ў сэрцы, звіла, як белая саколка, у ім гняздо. Ён адчуваў, што са стратай, смерцю Рамуне чорным будзе ягонае жыццё. У глыбокім одуме стаяў новагародскі княжыч каля балота, напружана ўзіраючыся ў супрацьлеглы бераг. Толькі паклычаны ветрам хмыз, толькі бурая асака і гнілая вада бачыліся яму. I раптам твар ягоны асвяціўся. I хоць не радасць была на твары, а толькі надзея, Далібор адразу павесялеў.
    А раніцою нечуваны пярэпалах быў у балотным гарадку.
    — Княжыч Глеб збег з усёй сваёй дружынай, — бялеючы ў твары, паведаміў Казлейка кунігасу. — I Войшалка з сабою павёў у вяроўках.
    А ў Варуце ў гэты самы час было шумна і весела. Кунігас Даўспрунк разам за сваімі сынамі Таўцівілам і Эдзівідам шчодра частаваў новагародскага княжыча Далібора, які
    920 _ ЛЕАНІД ДАЙНЕКА_________________________________
    прывёў сваю дружыну з балотнага гарадка і, адступіўшыся ад Міндоўга, прызнаў тым самым вярхоўную ўладу Даўспрунка над усёй Літвой.
    Далібор быў вясёлы, усмешлівы, нямала піў, але галаву меў ясную. Насупраць яго за сталом сядзелі Хвал і Костка.
    —	А ў нас жа гасцююць нашы родзічы, — успомніў раптам Эдзівід.
    Даўспрунк пляснуў у ладкі і загадаў прыслужніку:
    	Няхай прывядуць сюды Войшалка. I няхай прыйдзе князёўна Рамуне.
    Дзверы адчыніліся, і ў іх увапхнулі Войшалка са звязанымі рукамі. Міндоўгаў сын з вялікай пагардай і дзёрзкай смеласцю глянуў на ўсіх, не ўтапіў позірк у падлогу, як робяць звычайна палонныя, асабліва, калі ведаюць, што іх прывялі не для таго, каб пагладзіць і пачаставаць.
    —	Развяжыце мяне, — не папрасіў, а запатрабаваў Войшалк.
    —	Развяжыце яго, — загадаў Даўспрунк.
    У гэты час увайшла Рамуне. Убачыўшы брата, засвяцілася ўся ад радасці, кінулася да яго, абняла.
    Вырваныя з цёплага бацькоўскага гнязда, стоячы паміж ворагаў, яны, брат і сястра, моцна абняліся, ды так на нейкі міг і застылі, быццам явар і каліна, быццам дубок і бяроза.
    Раптам Рамуне ўбачыла за сталом Далібора і, здалося, аж пахіснулася. У чорназялёных вачах прабегла спачатку здзіўленне, потым роспач і крыўда. I нарэшце лядок нянавісці зашкліў вочы. Дзяўчына цяжка ўздыхнула і адвярнулася.
    Рамуне з Войшалкам вывелі, і зноў пацякло віно.
    —	He дасць адказу Міндоўг. Я яго ведаю, — з паныласцю ўздыхнуў Даўспрунк.
    	Пачакаем два дні,  бадзёра ўзняў чару Эдзівід.
    —	Я яго ведаю, — вёў сваё Даўспрунк. — Мамыра мамыраю быў калі мы, малыя яшчэ, без штаноў у лазню бегалі, але ўпарціна, якую свет не бачыў. Аднойчы знайшоў цэлае бярэмя грыбоў і, каб даказаць, што толькі ён адзін іх знайшоў каб нікому з нас, братоў, ні кропачкі грыбарскай славы не перапала, паеў іх сырымі, пакуль ішоў з лесу дадому. Ледзь не памёр потым.
    — Хай бы ён тады і памёр! — са злосцю выгукнуў Эдзівід.
    Даўспрунк як бы не пачуў сына, гаварыў далей:
    — Малым убіў сабе ў галаву, што яго не нарадзілі, як нараджаюць усіх людзей, а знайшлі ў бары на высокім дубе ў арліным гняздзе. Нават некалькі сядміц патаемна ад „ашай маці пазногці на руках і на нагах не абразаў, каб былі як у арла.
    Ён уздыхнуў, і ўсе зразумелі, што дужа перажывае кунігас, што бяссоннымі начамі ен, пэўна, даўно пракляў той час, калі надумаў узняць дзясніцу на свайго ваяўнічага ората. Адна маці іх нарадзіла, ды не аднолькавае сэрца дала. Мяккае шкадобнае сэрца ў Даўспрунка, і каб не сыны, асабліва малодшы, Эдзівід, даўно б памірыўся ён з Міндоўгам, выпіўшы віно згоды, даўно б прызнаў над сабой ягонае верхавенства.
    —	Скажы нам сваё слова, новагародскі княжыч, — папрасіў раптам Таўцівіл. Апошнім часам Таўцівіл пачаў усё больш задумвацца, не з такім імпэтам і ахвотаю, як раней, падтрымліваў Эдзівіда, калі той па сваёй улюбёнай звычцы прылюдна бэсціў Міндоўга.
    —	Скажу, — узняўся над сталом Далібор. — Вы і мы — пабрацімове. У аднон вадзе купаныя, адной пушчай калыханыя. Калі і ўносілі злыдні меч нязгоды між намі, дык тое забудзецца. Але ніколі ні мы, ні нашы нашчадкі не забудзем бітваў за наш і ваш кран, бітваў, дзе мы стаялі разам. Наша кроў, пралітая там, чырвоным кветам прарасце. У суровы век дадзена нам жыццё і дыханне. 3 Варажскага мора ідуць лаціняне, лівонскія і тэўтонскія рыцары. Вольны прус, брат жамойта, яцвяга і літоўца, ужо стаў іхнім рабом.
    3	вялікай увагаю і здзіўленнем слухалі ўсе ўсхваляваныя словы новагародскага княжыча. Казаў іх не абвіты маршчынамі і не абсыпаны сівізной дастаслаўны муж, а зусім яшчэ юнак.
    — 3 поўдня, — гаварыў далей княжыч, — горкім дымам цягне. Гарыць Валынь. Узвіўся над ёй татарскі аркан. Дык няўжо можна сядзець склаўшы рукі і чакаць, як той лясны грыб, пакуль прыйдзе нехта і зрэжа пад корань? Сілу з сілаю трэба зліць, меч з мячом парадніць. 3 такою думкаю прыйшлі мы да вас у Літву з Новагародка. У нас у Новагародку кажуць: лепш дзень чалавека, чым век раба.
    Даўспрунк, а за ім Эдзівід пацалавалі Далібора. Марудны Таўцівіл не адважыўся, але таксама, відно было па вачах, дайшло да ягонага сэрца пякучае слова.
    Ды толькі нейкую хвілю доўжылася такое. Бо адразу ж Эдзівід падумаў, што дужа соладка спявае гэты салавейка. А яшчэ ўчора ж, нябось, цалаваўся з Міндоўгам. Даўспрунк успомніў, што сядзіць у спаленай братавай Варуце і што брат да скону не даруе гэта.
    ЛЕАНІД ДАЙНЕКА921
    Таўцівіл ніколі не любіў людзей, якія здаваліся яму разумнейшымі і спрытнейшымі за сябе самога. Сам Далібор адчуў страшэнную стому, сеў, прыкрыў вочы рукою. Ва ўпор пазіраў на яго ваявода Хвал. I гэты позірк пёк, нібы вугольчык, напамінаў аб тым, што княжыча і ўсё дружыну чакае неўзабаве дужа небяспечная справа.
    Каля спаленай варуцкай брамы княжыча ўжо чакала маўклівая дружына. Капыты ў коней былі абгорнуты кавалкамі палатна і клубкамі моху.
    — Войшалк тут? — нягуч