Беларуская літаратура
Адам Глобус, Міраслаў Адамчык
Выдавец: Сучасны літаратар
Памер: 1008с.
Мінск 2004
а, хочуць яны ці не хочуць, але абавязкова павінны прыплыць некалі ўсе чоўны. Той жа, хто не прыплыве, ляжа мерцвяком на дно.
— У мяне шмат валоў, і я сам раблю, як вол. Хіба гэта дрэнна, княжыч? — спяшаючыся, гаварыў Міндоўг. Калі я караю ворагаў, здраднікаў, адступнікаў, калі я на сваю зяленую зямлю лью іхнюю чорную кроў, я мацую Літву. Хіба гэта дрэнна.
«Ён размаўляе са мной, як размаўляў бы са сваім духоўнікам, калі б быў хрысціянінам, здагадаўся Далібор. Ён хоча аблегчыць душу, а тут, у Варуце, няма перад кім яго або баяцца і, як рабы, поўзаюць каля ягоных ног, або не жадаюць зразумець, хоць прыкідваюцца, што згодныя з кожным кунігасавым словам. Ён — няшчасны». Новагародскі княжыч, зрабіўшы такое адкрыццё, паўжыцця аддаў бы, каб прасвятліць яшчэ адну пяку чую таямніцу — даведацца, ці родная ў іх кроў.
Над Варутай плыло мяккае ранішняе сонца. Міндоўг з Войшалкам, засяроджаныя, маўклівыя, ужо чакалі новагародскага княжыча. Далібор пайшоў глядзець, як літоўцы ўмацоўваюць сцены сваёй Варуты. Сотні коймінцаў1 пад наглядам кунігасавых дружыннікаў цягалі з лугоў і палёў велізарныя камяні, секлі дрэвы, капалі пясок і гліну. Яны працавалі амаль без перадыху.
Міндоўг строга паглядзеў на сваіх падуладнікаў, сказаў:
— Марудна працуеце.
Потым павярнуўся да дружыннікаў, загадаў:
_____ Як скончаць работу, дайце кожнаму па дзесяць гарачых кіёў. Лянівыя рабы мне не патрэбны. Шкуру спушчу з усіх, але Варуту зраблю непрыступнай скалою.
Так Далібор пачаў жыць у Варуце. Памятаючы бацькаў наказ, да ўсяго прыглядваўся, усё выведваў і выпытваў. Ледзьве сонца вока расплюшчыць, ішоў да Войшалка, з якім паспеў пасябраваць, і разам з літоўскім княжычам гойсаў на кані па ўсім наваколлі Варуты. Калі вецер дзьмуў у бок Варуты, Таўцівіл з Эдзівідам падпальвалі лясы, і чорны гарачы дым велізарнымі хмарамі зацягваў неба. Цяжка, амаль немагчыма было дыхаць. Жанчыны, якім надыходзіў час разрадзіцца, нараджалі мёртвых. «Забудзеш, адкуль сонца ўзыходзіць», — праз паслоў перадавалі ворагі сваю нянавісць Міндоўгу. Варуцкі кунігас паслам адсякаў галовы, а сам, сашчаміўшы зубы, муштраваў дружыну і коймінцаў, мацаваў свой горад. I пры першай магчымасці наносіў у адказ жорсткі сакрушальны ўдар.
Два разы Далібор патаемна пасылаў у Новагародак дружынніка Веля, дакладваў князю Ізяславу аб літоўскіх справах. Вайна на першы погляд абяцала быць бясконцай. I ўсетакі Далібор, а следам за ім і князь Ізяслаў цвёрда верылі, што пераможа Міндоўг. Як вон і як стратэг, ён на дзве галавы быў вышэй сваіх ворагаў. Акрамя таго, варуцкага кунігаса падтрымліваў сам КрываКрывейта. Першы служка Пяркунаса, якім быў КрываКрывейта, шукаў таго, хто б змог абараніць святы агоньзніч эд крыжакоў.
«Цяжка табе», думаў Далібор, назіраючы за Міндоўгам. Складаныя былі адносіны новагародскага княжыча да варуцкага кунігаса. Захапляўся ім, дужа паважаў за адчанную смеласць і няўтрымнасць, за жалезную рашучасць і волю. Бачыў, як усе наўкол баяцца кунігаса бо вялікі страх наводзіў на людзей. Усё болей пераконваючыся, што Міндоуг не можа быць ягоным бацькам, Далібор адчуваў сваю залежнасць ад яго. I не толькі сваю, а ўсёй Новагародскай зямлі. Гэты жалезны чалавек, як толькі надарыцца зручная часіна, схопіць за кадык новагараджан. I невядома яшчэ, хто пераможа — Ізяслаў ці Міндоўг.
А між тым ішла вайна. Далібор з ваяводам Хвалам і новагародскай дружынаю ўжо не
1 Кбймінцы — няволыіыя людзі, якіх гаспадар надзяляў зямлёй.
912________ЛЕАНІД ДАЙНЕКА____________________
калькі разоў поплеч з Міндоўгам і Войшалкам секся ў лютай сечы, адкідваў ад Варуты ворагаў. Шмат пабілі, разагналі па лясах. Міндоўг быў нястомны ў розных прыдумкаххітрыках. Даведаўшыся, што ў пушчы за ракой Рутай сабралася незлічонае мноства Таўцівілавых людзей, абклаў, абкружыў іх з усіх бакоў, а перад самай бітваю выпусціў галодных пчол з вулляў.
Калі ж вярталіся, задаволеныя перамогай, у горад, насустрач войску паслала неба невялікі абозік.
Купцы, а гэта былі два браты са сваім сівабародым бацькам, спалохана пазіралі на кунігаса. Кунігас тупнуў нагою.
— Хто вы і куды ідзяце?
— Мы з Жамойці. Ідзём з таварам у Менскую зямлю, — перапуджана, часта міргаючы шэрабелымі вейкамі, адказаў купец. I ўсё хаваў, адводзіў убок вочы.
“ Хлусіць, — упэўнена прамовіў Войшалк.
Літоўскі княжыч моцнай загарэлай далонню раптам ірвануў, шкуматнуў старога купца загрудкі. I ўсе ўбачылі на зарослай калючым воласам грудзіне лацінскі крыж.
— I сыны, вядома ж, лацінянамі зрабіліся, — з пагрозай выдыхнуў Міндоўг. Старыя сіненькія вочы купца, вельмі стомленыя і спустошаныя, з кругаплётам чырвоных жылак, раптам выклікалі ў яго агіду. Ён ступіў крок да маладых купцоў, спытаў:
— Як завуць вас?
Тыя маўчалі.
— Нямыя, ці што?! — выгукнуў Войшалк.
I тут стары купец грымнуўся на калені, пачаў тлумачыць:
— He ведаюць яны панашаму. У Рызе з малалецтва жылі. 3 немцамі гандлявалі. Там, у Рызе, усё панямецку. Нельга было родным словам пакарміць душу. Адпусці нас, вялікі Міндоўг.
— He разумеюць панашаму? — здзівіўся Міндоўг. — Нашай косці людзі і не разумеюць? — I загадаў дружыннікам: — Адзін гарачы дубец бацьку, тры — сынам.
— Запомніце, — сурова прамовіў ім услед Міндоўг, — калі прадасце сваю мову і веру, будзеце спаць на голым лёдзе, накрыўшыся снегам.
Ці так робяць у вас у Новагародку, княжыч Глеб? спытаўся Войшалк у Далібора.
Так, адказаў Далібор. Здраднікам мы таксама даём пытлю. Здраднікі ўсюды падобныя, бо зпад аднаго хваста выпалі.
Міндоўгу з Войшалкам дужа спадабаліся такія словы. Яны перазірнуліся, засмяяліся, і Далібор адчуў, што літоўцы яшчэ больш упадабалі яго. Гэта, вядома ж, усцешыла новагародскага княжыча, але ён, цвяроза ўзважыўшы мэту свайго прыезду, успомніўшы развітальныя бацькавы наказы, рашыў ні перад кім шырока не адкрываць душу. Паміж чужых людзей трэба асаджваць язык, трымаць яго за зубамі. I таму, калі праз пару дзён Войшалк запрасіў Далібора наведаць княгіню ГаннуПаяту, сваю маці, княжыч не адразу даў згоду. Ен чуў, што літоўская княгіня, дачка цверскага князя, і ў Варуце, жывучы між паганцаў, нават прыняўшы іхняе імя, засталася хрысціянкай.
Міндоўг, як, бадай, кожны літоўскі кунігас, ведаў толк у паляванні, змалку любіў яго. ^а ловы вь1ехалі вялікай рознакаляровай кавалькадаю. Паперадзе на белым кані ехаў Міндоўг. Побач з ім гарцавалі братыкунігасы Вісмант і Спрудзейка, абодва светлавалосыя, вясёлыя, прыгожыя.
Дужа вясёлы сёння кунігас. He чакай добрага, — ціха сказаў Далібору ваявода Хвал, які ехаў побач.
Далібор з непаразуменнем паглядзеў на ваяводу.
Вісмант як таль1 у Міндоўга. Ды і брат яго таксама, — растлумачыў Хвал. Прашу цябе, княжыч, на ловах трымайся каля мяне. Пушча вялікая. Шмат сецяўмярэжаў у ёй.
Пад’ехалі да густога лесу. Міндоўг уладным рухам рукі спыніў усіх, саскочыў з каня і памаліўся богу лесу і палявання Мядзейнасу і заечаму богу, папрасіў у іх дазволу праліць звярыную кроў.
Дзесяткі, сотні звяроў правальваліся ў лоўчыя ямы, наляталі на вострыя коллі, на самастрэлы, адчайна біліся, сплятаючы і крышачы рогі, у сілках і петляхзашмаргах. Надоўга запомніць пушча гэты дзень.
Пад’ехаў на замыленым кані ваявода Хвал, шапнуў Далібору:
Таль — заложнік.
ЛЕАНІД ДАЙНЕКА
913
— Ну, што я казаў, княжыч? Цягнуць з пушчы на туравай шкуры Вісманта і Спрудзейку. Абодва мёртвыя, У лоўчую яму зваліліся. А ў той яме іх паранены тур стаптаў.
— Як жа яны, такія спрытнюгі, у яму ўляцелі? — здзівіўся Далібор.
Ваявода нічога не сказаў, толькі паглядзеў на яго доўгім праніклівым позіркам, і адчувалася, што з кончыка языка ў ваяводы, як птушка, гатова сарвацца слова, што свярбіць, дужа свярбіць кончык языка, але стрымаўся стары вой.
У той вечар шмат пілі, шмат елі печанай зверыны. Тады ж убачыў Далібор Міндоўгаву дачку князёўну Рамуне, з такімі ж чорназялёнымі, як у бацькі, вачыма, але светлавалосую.
— Вось якая ў мяне дачка, — пахваліўся Міндоўг. — Вось якая ў маім небе аўшра1 свеціць.
I загадаў:
— Кланяйцеся маёй дачцы. Усе кланяйцеся літоўскай князёўне.
Госці, хто са шчырасцю, хто таймуючы крыўду і злосць, пачалі кланяцца, трымаючы ў руках кубкі з віном і півам. Кунігас абыходзіў кожнага і цалаваў. I адным здавалася, што само сонца наблізілася да іх, іншыя ж з гідлівасцю думалі, што Міндоўг не цалуе, а нібы кусае за шчаку. Розныя вочы глядзелі на кунігаса і бачылі рознае. Адны — нястомнага ваяра, ахоўніка Літвы, барацьбіта і дыпламата, чалавека, які здолее ўзвысіць Літву над яе суседзямі, другія — славалюба і пыхліўца. Новагародскі княжыч Далібор бачыў перад сабой чалавека, у саюзе з якім Новагародак павінен выбіць зубы Ардзе і Ордэну, цвёрдай рукой сабраць у адну дзяржаву землі крывічоў і дрыгавічоў. Паходня Полацка ўжо адгарэла, адпалала. Надышоў час Новагародку запальваць сваю паходню, каб асвяціць ёю будучыя шляхі і будучыя дні. He адзін раз Літва разам з Полацкай і Панямонскай Руссю ішла ў сечы пад аднымі і тымі ж сцягамі, за адну справу. Гэта павялося яшчэ да таго часу, калі жыхары Крывога горада2 ўзялі да сябе князем полацкага Давыда, якога вялікі князь кіеўскі Мсціслаў Уладзіміравіч выслаў з усімі ягонымі чадамі ў Візантыю. Дзве ракі, што заўсёды беглі поруч, не могуць не зліцца ў адзін струмень, дзеля таго каб зберагчы сябе, сваю глыбіню і чысціню.
Міндоўг паабяцаў Далібору:
— Толькі пачне жолуд з дуба сыпацца, паедзем мы з табой, княжыч, яшчэ на адно паляванне. Гэта будуць не сённяшнія ловы. Але сам пабачыш. Скажу адно: рэдка каго са сваіх гасцей запрашаю я на тое паляванне. А цябе запрашу.
V
Міндоўг стрымаў слова. Праплылопраляцела некалькі сядміц, і ў акно святліцы, дзе жыў Далібор, шкрабануў кашчавай лёгкай рукой незнаёмы непрыкметны чалавечак.
— Кунігас княжыча Глеба да сябе ў нумас кліча.
I адразу знік чалавечак, як не было яго. Найдзён, верны халоп, які нейкім незвычайным чынам ужо ведаў усё і ўсіх у Варуце, упэўнена сказаў:
— Гэта Казлейка, Міндоўгаў шапатнік і навушнік. Гавораць людзі, што ён як цень у кунігаса — усюды за ім валочыцца.
Напружыўшы памяць, Далібор успомніў гэты востры лісіны тварык і бясколерныя вочы, якія глядзелі з глыбокіх вачніц, быццам з прорвы. На ловах у пушчы быў Казлейка як прылеплены да Міндоўга. I заўсёды чамусьці трымаўся левага кунігасава пляча.
Паехалі ў лёгкай фурманцы са скураным верхам, запрэжанай парай гнядых укормленых коней. Казлейка быў за фурмана.
— Пры ім можаш казаць усё, — шматзна