Беларуская літаратура
Адам Глобус, Міраслаў Адамчык
Выдавец: Сучасны літаратар
Памер: 1008с.
Мінск 2004
прыгажуна Някраса, у хрышчэнні Нікадзіма. Цяжка жыць на белым свеце, адчуваючы, што цябе родныя табе людзі любяць не на ўсё сэрца, не на ўсю душу. Яны хаваюць гэта, яны абсыпаюць цябе пацалункамі, але нене дый мільгане ў позірку раптоўная халоднасць. Чуў жа Далібор, як маці, разгневаная нечым, сказала пра яго: «Касавура гэты...» Ён і сапраўды, калі злуе, калі штонебудзь не ўпадабае, упарта схіляе лабатую галаву, касавурыць блакітным вокам зпад шырокага калматага брыва.
— Глеб, Нікадзім, — устрывожана глянула на сыноў княгіня, — пра якога калеку вы гаворыце?
— Навошта такога пусцілі на дзядзінец? — захвалявалася княгіня. Яна, як з самага свайго дзяцінства помніў Далібор, не магла пераносіць, трываць рознае людское калецтва, чалавечую кроў.
— Пойдзем, матуля, глянем на яго, — шырока ўсміхаючыся, прапанаваў Някрас. Княгіня пацямнела ў твары, з нейкім болем і шкадобай зірнула на малодшага сына, моцна сціснула цвёрдыя вусны.
— He пайду, — адказала пасля маўчання. — Трэба, каб добрыя людзі дагледзелі яго, накармілі, напаілі... Загадай чаляднікам, Глебачка, — павярнулася яна да Далібора.
— Добрых людзей мышы паелі, — выгукнуў між тым Някрас і, шпарка збегшы па галерэі, накіраваўся да гарадской сцяны, дзе ўсё гусцеў натоўп. Далібор пайшоў за братам. Княгіня глядзела, як зыркае чэрвеньскае сонца, няшчадна лье гарачыя прамяні на галовы яе сыноў, чорнавалосую і русавалосую, перахрысціла іх услед.
— Княжычы прыйшлі, — усклікнуў калека. Здавалася, што ён вельмі ўзрадаваўся. Някрас грэбліва зморшчыўся, чмыхнуў носам.
— I ці далёка ты хадзіў за Нёман? — стрымліваючы злосць, спытаў Далібор.
— А хадзіў я далёка, ой далёка. Асабліва, калі маладзейшы быў і дзве нагі было. Быў я ў аўкштайтаў у градзе Кернаве, быў я ў літоўскага князя Мяндога, які ў сваёй Варуце ў лясах каля ракі Руты сядзіць.
— У кунігаса Міндоўга быў? Які ён? — хуценька запытаўся Далібор. Голас у княжыча ўздрыгнуў, і ўсе заўважылі гэта. Але княжыч і не хаваў сваёй усхваляванасці. Апошнім часам і ад бацькі, князя Ізяслава, і ад новагародскіх баяр і купцоў неаднойчы чуў ён гэта імя: Мяндог... Міндоўг...
— Калі твой дзед, князь Васіль, знішчыў наша капішча, пайшоў я з надзейнымі людзьмі на ўсход ад Наваградка, — з ахвотаю пачаў расказваць Валасач. — Там у пушчах літва сядзіць. Чаму да літвы пайшоў? А куды яшчэ ісці было? He да нямчынаў жа, што прусаў у рабстве чорным трымаюць і на жамойтаў пруць. I ў Пінеск або Галіч ісці не выпадала — там татары, як крумкачымертваклюі, кружыліся. Пайшоў я да літвы. Пайшоў таму, што народ гэты і тварам і звычаем на нас падобны. I веру дзядоўпрадзедаў яны моцна шануюць. У іх Пяркунас. У нас Пярун.
— У нас Хрыстос, — рашуча сказаў Далібор.
— Няхай сабе будзе і ён, — адразу згадзіўся Валасач, не панізіўшы і не павысіўшы голас. — Але я са сваімі людзьмі пайшоў да Пяркунаса святы агонь, святы зніч паліць. Пайшоў да святых дрэў, да зялёных дубоў.
Вяшчун працяў Далібора вострым позіркам, павольна расчэпліваючы губы, сказаў:
902 ЛЕАНІДДАЙНЕКА
— Як ты ні старайся, ніколі не зможаш змяніць колер сваіх вачэй.
Дзеля чаго сказаў ён такія словы? Што меў на ўвазе?
Княжыч Далібор пільна пазіраў на Валасача, напружана ўдумваючыся ў пачутыя словы. Вешчуны, былыя або сённяшнія, дарма слоў на вецер не кідаюць — усё ў іх узважана, адмерана, усё мае патаемны сэнс, трэба толькі дужа захацець. Сказана ж у святым пісанні, што на адно сонца глядзяць усе жывыя людзі і некалі, праз вякі, павінны сталкавацца, паразумецца між сабою.
— Адзінаўладцам літоўскім хоча зрабіцца Міндоўг, — пасля кароткага маўчання загаварыў Валасач, напэўна ж, здагадаўшыся, якіх слоў чакае ад яго княжыч Далібор. — Ліцвіны Міндоўгавы ідуць у бой у мядзведжых шкурах і равуць, як мядзведзі. He хацеў бы я яшчэ раз глянуць у вочы Міндоўгу. Ён, кунігас, карае жахлівай смерцю ўсіх сваіх сяброў маладосці, каб астатняя літва думала, што ён не нарадзіўся ад смяротнай жанчыны, а як кавалак гарачага жалеза ўпаў з нябёс. Сын у яго ёсць, Войшалкам клічуць. Ён і сапраўды — вой шалёны, сэрца мае суровае, як у свайго бацькі. Але бачыў я аднойчы, як ён плакаў, схаваўшыся ў лесе.
Далібор прагна слухаў пакалечанага вешчуна і быццам бачыў непраходную пушчу дзе ўладарыць Міндоўг з Войшалкам, звярыныя сцежкі, засыпаныя мяккім лісцем і расой, залатыя іскры ручаёў.
— Пойдзем, Далібор, — тузануў брата за рукаў ільняной кашулі Някрас. Далібор схамянуўся, са шкадаваннем пайшоў следам за Някрасам.
— He хоча пакланіцца Міндоўгу літва, але што паробіш, — казаў наўздагон ім Валасач. — Кланяцца моцнаму нас навучыла маланка. У чыстым полі ў лютую навальніцу ўпадзеш на зямлю — і ты жывы.
Княжычы, не азіраючыся на вешчуна, шпаркім крокам рушылі да церама. Вельмі непадобныя былі княжычы. Грубая чарната валасоў Далібора, ягоная камлюкаватая постаць, вялізныя жылістыя рукі рэзка адрозніваліся ад шаўкавістай русявасці і гнуткасці малодшага брата. He ведаўшы іх, можна было падумаць, што не з аднаго ж і таго мацярынскага лона з’явіліся яны на божы свет. Дарэчы, балбатлівыя доўгія языкі, а іх, як усюды, хапала і ў Новагародку, казалі, што ў свой час княгіня Мар’я мела салодкі грэх з адным з галіцкіх князёў. Як бы то ні было, а братыкняжычы моцна сябравалі і адзін за аднаго не задумваючыся перарэзалі б глотку любому нядобразычліўцу.
Свайго бацьку, князя Ізяслава, яны сустрэлі на двары церама ў акружэнні купцоў і залатароў з вакольнага горада. Разам з князем быў новагародскі ваявода Хвал, высокі, магутнаплечы, са светлажоўтымі, заўсёды як бы трохі мокрымі валасамі. Князь Ізяслаў, убачыўшы сыноў, перапыніў сваю вельмі ажыўленую гаворку з купцамі і залатарамі, спытаў:
— Глеб і Нікадзім, вучыў вас сёння ляшскі настаўнік рукапашнаму бою?
На людзях ён ужываў толькі хрысціянскія імёны сыноў.
— Вучыў, — адказаў Далібор.
— А ты чаму маўчыш, Нікадзім? — незадаволена звярнуўся князь да малодшага сына.
— Вучыў, — паспешліва прамовіў Някрас і пачырванеў.
Ізяслаў, строга звёўшы густыя русыя бровы, падышоў да яго ўпрытык, сказаў, узяўшы сына за плячук:
— Даносілі мне чалядзіны, што няма ў цябе належнага старання ў войскіх справах, што з вялікай неахвотаю бярэш у дзясніцу сваю меч. Праўда гэта?
Нікадзім маўчаў. Князь Ізяслаў са злосцю глядзеў на доўгія сынавы валасы, што жаноча віселівіліся ўздоўж ружовых шчок, на ягоную далікатную шыю, на вузкае падбароддзе, абсыпанае юначымі прышчыкамі. Вось гэтыя прышчыкі, такія безабароннапяшчотныя, гэта не надта загарэлая скура, калі ўвесь горад пёкся пад сонцам, гэтыя бясхмарнаблакітныя прыгожыя вочы давялі князя да шаленства. «Ззяе, як вясновы ручай», — падумаў пра сына Ізяслаў і, каб не ўдарыць яго зняважлівым словам прылюдна, бо меў за сабой такі грэх, сашчаміў кісці рук, хруснуў пальцамі. Някрасам па настойлівай просьбе княгіні Мар'і назвалі малодшага сына, схаваўшы пад такім імем прыгажуна. Доўга не знойдзе яго смерць, бо будзе шукаць непрыгожага.
— Да літвы паедзеш, Глеб, да Міндоўга. Праз сядміцу паедзеш з ваяводам Хвалам, — строга сказаў старэйшаму сыну князь і адвярнуўся. А сыны глядзелі на яго з замілаваннем, бо моцна любілі, хоць кожны пасвойму.
— Бацюхна, — трохі павагаўшыся, прамовіў Далібор, — вяшчун Валасач вярнуўся. Нагі і рукі не мае. Гаворыць, што нямчыны адцялі.
ЛЕАНІДДАЙНЕКА903
Гэта навіна, як заўважыў Далібор, здзівіла і адначасна ўзрадавала князя. Незразумела толькі было, чаго ён радуецца. У хрысціянскі горад вярнуўся паганец, і ўжо кіпяць, як мухі, каля яго людзі. Зноў могуць слабыя духам перавярнуцца ў паганства.
Прыпоўз паміраць, лагодным голасам сказаў Ізяслаў і, зняўшы шапку, трохі астудзіў ад ліпучага поту галаву.
Усе яны, князь Ізяслаў з сынамі, ваявода Хвал, купцы і залатары, пайшлі туды, дзе на самым санцапале сядзеў Валасач.
Новагараджане адступіліся ад Валасача, далі праход князю.
— Ці ты гэта? — спытаў Ізяслаў.
— Я, прыснапамятны князь. Як ты яшчэ ўпоперак лаўкі ляжаў, мяне твой бацька, князь Васіль, прагнаў з Наваградскай зямлі, — адказаў Валасач.
— Чаго ж ты хочаш ад мяне?
— Хачу кончыць свой век на радзіме.
— А не баішся мяне?
— Кажуць, што ты князь акрутны1, алс, бачыць неба, я не баюся цябе.
Такі адказ спадабаўся Ізяславу, і ён урачыста прамовіў:
— Бойся толькі бога, бо ўсе мы, і князі, і рабы, у божых руках. Ты быў віновен перад вечнай памяці бацькам маім, але я здымаю з цябе віну. Вяртайся на Цёмную гару і сядзі там да самай смерці сваёй. Можаш там агонь запаліць у гонар свайго Перуна.
Натоўп, як уражаны маланкаю, знямеў, а потым загаманіў на ўвесь рот, на ўвесь голас, і невядома было, ухваляюць або ганяць новагараджане княжую волю. Ды князь Ізяслаў не вельмі каб прыслухоўваўся да гаваруноў. На сённяшні дзень ён моцна сядзеў у сядле, чэпкай рукой трымаў баяр, купцоў і ўвесь пасадскі люд. Новагародская зямля шырока рассунула свае межы, абапіраючыся на Нёман, вадзяны ход у Варажскае мора. Купцы з усёй Русі і амаль з усёй Еўропы прывозілі свае тавары і свае кашалькі са срэбрам у Новагародак. Гэта ў Полацку веча дакрычалася да таго, што полацкія князі сядзелі як вераб’і ў каноплях, баяліся дыхнуць без згоды веча. I што гэта дало? Страціў Полацк вусце Дзвіны, усе свае багатыя землі над Дзвіною. Лівы і латыгола, якія былі вечнымі даннікамі Полацка, ператварыліся ў тэўтонскіх рабоў. Кожны, хто мае меч і сілу, нясе гэты меч у Полацк і там гаспадарыць. У Новагародку зусім не такое. Тут калі князь, дык князь, калі халоп, дык халоп. Тут усе жывуць па ўставах князя Ізяслава Васількавіча, нястомнага ў сечы і ў працы нашчадка менскіх Глябовічаў. Як жа не быць нястомным яму, князю, калі, куды ні кінь вокам, акружаюць Новагародскую зямлю моцныя вастразубыя суседзі. Татары прыйшлі са стэпаў, разбурылі стольны Кіеў, накінулі на выю2 аркан многім і многім народам і ўвесь час падціскаюць, трывожаць з поўдня. Спіш і, здаецца, чуеш, як грымяць капыты іхніх коней. 3 Варажскага мора, з прускіх земляў жалезнай гарой навальваюцца тэўтонскія рыцары. У іхніх атрадах ёсць рыцарыключы, што нясуць у бой сцягі, на якіх крывёй ворагаў намаляваны ключы ад божага неба. Князь Канрад Мазавецкі, пэўна, ужо не раз пракляў той дзень, калі запрасіў рыцараў з Паноніі, дзе яны ваявалі супраць уграў, да сябе пад бок, каб кінуць іх на прусаў. Рыцары, як тая амяла, усмакталісяўпіліся і ў прускую, і ў польскую зямлю. Але і сам Канрад, як толькі выпадае магчымасць, вядзе сваіх ляхаў на Валынь, на суседніх яцвягаў. Сонцаварот назад разам з князем Данілам Раманавічам Галіцкім і кунігасам літоўскім Міндоўгам ударыў Ізяслаў па Канраду.
— Н