• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская літаратура  Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Беларуская літаратура

    Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Выдавец: Сучасны літаратар
    Памер: 1008с.
    Мінск 2004
    816.86 МБ
    адкінуў, як зязюля падкідае яйкі ў чужыя гнёзды... Добра, што кантралёры не налучыліся... A то было б і мне і табе... Ну, ды ладна. Пайшлі ў вагон. А з ім у мяне гаворка наперадзе...
    IV
    Эдзік пастаяў на прыпарушанай снегам платформе, пакуль поезд, змятаючы белы пыл, не пайшоў далей. Тады ён, узмахваючы чамаданчыкам, перайшоў цераз пуці. Ля слупоў з трансфарматарнай будкай павярнуў направа, у лес. Сцежка тут была няроўная, але цвёрдая, даўно ўтаптаная, і ступаў ён па ёй шырока і цвёрда.
    Думаў пра маці, пра тое, што яна ўзрадуецца і ўсплакне, угледзеўшы яго. Але думка пра сустрэчу з ёй цяпер не была такой балючай і вострай, як учора, калі збіраўся ехаць дамоў і бегаў па ларках, шукаючы, што б такое купіць. Яна нібы паблекла, стушавалася.
    Ён яшчэ не разумеў, што гэта ноч, якую ён правёў у вагоне, перайначыла яго, што за гэтыя некалькі дарожных гадзін ён нашмат пасталеў. Ён не ведаў і таго, што і праз многія гады ўспамін пра гэту ноч будзе прыходзіць да яго, як абавязковы напамінак аб нечым прыкрым і незразумелым. I гэты ўспамін заўсёды будзе суправаджацца сумным паглядам маладых, стомленых вачэй хлопцаправадніка і яго ціхімі словамі: «Добра, што кантралёры не налучыліся!..»
    1968
    ДАНУТА БІЧЭАЬЗАГНЕТАВА
    (Нарадзілася ў 1938 г.)
    РОДНАЕ СЛОВА
    Пад казачным дубам, над Нёманам сінім, хлапец прызнаваўся ў каханні дзяўчыне.
    ДАНУТА БІЧЭЛЬЗАГНЕТАВА
    889
    I рэхам той шэпт адгукаўся між гаю: — Кахаю, кахаю...
    Я чула пяшчотнае, шчырасці поўнае, маё беларускае, роднае, кроўнае, такое раптоўнае, такое чароўнае, такое ласкавае, цёплае, чыстае, як сонца, агністае, як Нёман, празрыстае, як казка, быліна, як песня, жаданае, дагэтуль зусім у жыцці не спазнанае, вясновае слова ад шчырага сэрца... Яно празвінела над хвалямі ў рэчцы.
    Вятрыска шаптаў яго з лісцем між гаю — кахаю, кахаю...
    Шапталі яго сенажаць і дуброва, людзьмі перачутае, некаму нова, адзінае, дзіўнае светлае слова — кахаю, кахаю...
    Кахаю... Люблю. Беларускаму краю бясконца я слова «люблю» паўтараю.
    1958
    РАДЗІМЕ
    He проста даваць клятву Радзіме на вернасць да смерці. Ступіць на спрадвечную кладку, глынуць чабаровага смеху.
    Чым з ветрам весці гаворку пра невычэрпнасць мовы, вазьму яе спелую гронку і буду шаптаць замовы.
    Продкаў маіх сумленне — то працы натхнёнай мэта. Хай маюць усе пакаленні роду Радзімы прыкметы.
    Няхай жа сейбіты гуртам сеюць падзольныя гоні. Хай песні на ўсю магутнасць, з душою адкрытай — госці.
    Слабінку адну маеш — шчырасць да людства працы.
    Умееш касіць і прасці, наіўна маўчаць і марыць.
    Мне цёпла, прытульна, лёгка. Нішто так не грэе погляд,
    890
    ДАНУТА БІЧЭЛЬЗАГНЕТАВА
    як світка з твайго лёну, зялёны акраец поля.
    Хай сіла ў чатыры столкі маё скруціць карэнне — перад Радзімай толькі апушчуся на калені.
    1972
    * * *
    Любы мой!
    Сцяжынаю зямною ходзіш — пругкі, малады і ўпарты.
    Будзь адкрытым, праведным са мною, з іншымі — любові нашай вартым.
    Мне, як шчырай кнігаўцы на лузе, без расінкі прагнуць і марнець.
    Што ні ўчыніш на жыццёвым крузе, кожны чын твой дойдзе да мяне.
    Вуснамі, алоўкам, чуткі стрэлам.
    Сэрца вымерае меркай часу.
    Дазваляю быць са мной нясмелым, а з Радзімай смелым да адчаю.
    Можаш свята нашае не ўспомніць, не прынесці ружаў ці вяргінь.
    Толькі не праспі ты ночапоўнач крокі ворагаў і варагінь.
    За ракой, за борам, за гарою пагасціць запросіць край суседскі, — будзь заўжды маёй душы героем, будзь сапраўдным, як Максім Гарэцкі.
    1983
    Інтымная лірыка
    Інтымнай лірыцы звычайна ўласцівы асаблівая інтымнасць пачуццяў і пранікнёнасць выяўлення, схільнасць да спавядальнасці, скіраванасць лірычнага маналога да аб’екта кахання, багацце і тонкасць душэўных рухаў. Побач з лірычным героем амаль заўсёды паўстаюць, най
    ДАНУТА БІЧЭЛЬЗАГНЕТАВА
    891
    часцей у ідэалізаваным абліччы, вобраз каханай або каханага. Іх адносіны і фарміруюць перажыванне. Галоўная лірычная калізія', матывы вернасці, здрады, расстання часта насычаюцца сацыяльным зместам і набываюць грамадзянскае гучанне. Узоры беларускай любоўнай лірыкі далі Я. Купала, Я. Колас, М. Багдановіч, А. Куляшоў, М. Танк, П. Панчанка, Р. Барадулін, Г. Бураўкін, Н. Гілевіч, А. Вярцінскі, В. Зуёнак, У. Караткевіч, К. Кірэенка, М. Лужанін, Я. Сіпакоў, А. Пысін. Прыкметнае месца заняла так званая «жаночая паэзія» (К. Буйло, Э. Агняцвет, Ё. Лось, Д. БічэльЗагнетава, В. Вярба, Н. Тарас, Я. Янішчыц і інш.).
    Адам Мальдзіс, Варлей Бечык
    3 ЗАМІРАННЕМ СЭРЦА
    Вандроўнікам акінь вачмі здаля абмытыя дажджом разлогі, тракты.
    Суцэльны лапушысты ліст — зямля у яркіх крапках ястрабковай траўкі.
    He ўзважыць плёну палёў на вагах. Ашчаднасці да працы не згубіць.
    Да людскіх спраў пранікнуцца павагай. Падэшвы выцерці.
    На шлях ступіць.
    1979
    МАЦЕЙ БУРАЧОК
    У Жупранах звоняць званы. Ашмянкі плынь халадзее.
    На чатырох вараных вязуць Бурачка Мацея.
    Якая высокая сіла асвечвае сумны абрад — сармацкі2 звычай ці сімвал? Мужыцкі быў адвакат!
    Ад Кушлян да Жупран ціхія гоні ў скрусе.
    3 адкрытых сялянскіх ран капае боль Беларусі.
    На чатырох вараных з чорнага шляху не збочыць. А паабапал труны гора аж слепіць вочы.
    Колькі рабіў ён спробы гора ўкінуць у лёх.
    Кал'ізія — тут: адлюстраваннс жыццёвага капфлікту ў мастацкім творы. Сармацкі — тут: звычай качавых плямён, якія жылі ў Прычарнамор’і.
    892
    ВІКТАР КАЗЬКО
    Чорнай хусцінкай жалобы цень на пагоркі лёг.
    Слёзы пад вейкамі шорсткімі у дзецюкоў, бы ў дзяцей.
    Стаў перад суддзямі жорсткімі павераным люду Мацей.
    Скруціў ён сумную дудку, балесна зайграў дудар новаму веку пабудку ад скляпенняў да хмар.
    Сумленнем не пакрывіў.
    У клетцы грудзей зацеснай сэрцу не стала крыві — яно захлынулася песняй.
    Рванулася на прастор шукаць новай праўдыспакусы. Мацей Бурачок не памёр, бо выжылі беларусы.
    У душах сыноў, дачок, ад веку памаладзелы, едзе Мацей Бурачок на конях памяці — бельіх.
    1985
    ВІКТАР КАЗЬКО
    (Нарадзіўся ў 1940 г.)
    НАЖДАК МАРУДА
    У спартыўную залу, дзе трэніраваліся баксёры, Наждак Маруда трапіў.пад вечар. Такая ў яго была хада. Нездарма меў ён прозвішча Маруда. Лічы, што не прозвішча гэта, а мянушка. Наждак — таксама мянушка. Але тут ужо Маруда не вінаваты. Наждаком быў кожны, стрыжаны пад нуль, хто яшчэ не правучыўся ў горнапрамысловым вучылішчы і года...
    Недарэчнасць нейкая. Наждак — прыстасаванне хвацкае і ў слясарнай справе неабходнае. Ды і не толькі ў слясарнай, на ўсе сто яно. А вось зняславілі, і не зразумееш адразу — каго: ці то рэч, ці то чалавека. Абазвалі чалавека наждаком. Крыўдна за наждак. А Маруда — гэта не крыўдна. Ну... нарадзіўся ён такі. Адразу з прозвішчам і мянушкай, як бычок з плямінкай: маленькі, з плямінкай, але ўсё роўна бычок. Здараецца.
    Маруда торкнуў рассохлыя, са шчылінамі на палец, дзверы ў залу, але яны не паддаліся. Тады ён крыху ўзняў іх угору — дзверы лёгка расчыніліся. Спартсмены, падумаў Маруда, морды біць дык хапае і часу, і сілы, а вось дзверы наладзіць — дык тут вы ў кусты. Спартсмены... Ён быў зусім не злосны, гэты Маруда, але пабурчаць любіў, пайка б на вячэры не пашкадаваў, толькі б далі пабурчаць.
    Перш, чым штосьці ўбачыць, Маруда адчуў пах чалавечага поту і зноў прабурчаў сабе пад hoc: глядзі ты, і яны тут рабацягі, адзін я, выходзіць, гультай. I засмуціўся, таму што і сапраўды выходзіла:' гультай ён.
    Сёння быў дзень практыкі. 3 майстэрань Маруда выйшаў з усімі. Але гэтыя ўсе пас
    ВІКТАР КАЗЬКО
    893
    пелі ўжо дабегчы да інтэрната, пераапрануцца, паабедаць і набаксавацца. А Маруда ўсё ідзе і толькі на паўдарозе. Навошта завітаў у спартыўную залу, ён яшчэ не ведае. Але як тут можна сцвярджаць: ці то ведае, ці то не ведае. Раз занеслі ногі, напэўна, ведае. Трэба так. У яго часта так здараецца: ногі ведаюць больш за галаву.
    I вось тут, у зале, Маруда ўбачыў работу, цяжкую, злую. Пар каля дзесяці падлеткаў — змакрэлыя, а вочы як у здарожаных валоў — апантана вадзілі карагод, трэсліся, падскоквалі і білі, білі адзін аднаго. I задаволены гэтым карагодам быў толькі адзін маленькі, хоць ужо і лысаваты чалавечак. Ён вёртка круціўся, узяты ў кола распаранымі хлопцамі, іх чорнымі пальчаткамі. У роце ў чалавечка быў свісток, і ён час ад часу высвістваў:
    — Чысцей, чысцей... Куды адкрытай пальчаткай, ніжэй корпуса не дазволена, не дазволена...
    Гэта быў фізрук вучылішча, чалавек, улюбёны ў бокс і гімнастыку. Мо таму і ўлюбёны, што ні гімнаста, ні баксёра з яго ў свой час не атрымалася, хаця нос яму ўсё ж скруцілі і навучылі рабіць стойку на адной руцэ. Апошняе фізрук не раз дэманстраваў і пры Маруду: калі Маруда скакаў цераз каня і засядаў на ім...
    — Глядзі, што чалавек можа!
    Маруда спаўзаў з каня і злосна адказваў:
    — А мядзведзь можа ўсю зіму праспаць у бярлозе.
    — Ну і што? — не разумеў фізрук.
    — Анічога, — хуценька гаварыў Маруда, — мядзведзь можа і на вушах стойку...
    Калі трэба было, Маруда ўмеў адказаць. I зусіц, нездарма сёння ён ужо тры бітыя гадзіны ідзе два кіламетры.
    He спяшаўся сёння Маруда таму, што хацеў зразумець сваё новае жыццё ў вучылішчы: ці то ўцякаць тут з урокаў як у дзетдоме, ці то не. I другое хацеў ён зразумець... Ціха. Нікога побач няма? Ну, тады на вуха, шэптам, толькі вам: электрычнасць хацеў Маруда зразумець, гэты самы шахтавы пускальнік — магнітны, выбуховабяспечны. А ціха трэба таму, што з яго, Маруды, ужо смяюцца: ну што тут разумець, кнопку націснуў — і спіна мокрая.
    Такто яно так, але не зусім. Уяўляеце сабе: стаіць маленькая такая скрынка, ну, не зусім маленькая, як добры бохан хлеба. Маўчыць, есці не просіць. I ўсё вакол маўчыць. А націснуў ты кнопку — і пайшлопаехала. Адкуль толькі што бярэцца? Гэта, гавораць, электроны там па дроце бегаюць. Адкуль жа ў іх, нябачных, трасца ім у бок, такая моц? Ён вось, Маруда, калі па вуліцы бяжыць, зямля дрыжыць і здалёк яго бачна, не тое што электрон якінебудзь. Алё нічога нідзе не адбываецца. А мо і адбываецца, ды ён не прыкмячае?
    Вось, каб прыкмеціць усё, панаглядаць, што атрымоўваецца, калі чалавек жыве, ходзіць, глядзіць, думае — чалавек, не электрон, — і пайшоў Маруда па горадзе. Нешта павінна ўсё ж адбывацца. He можа таго быць, каб так вось, нічога — і ўсё на гэтым, кропка. Паціху, пешшу пайшоў Маруда па свае электрычнасць і электрон, якія жывуць не ў дроце, пайшоў шукаць іх па горадзе. А дзе іх яшчэ шукаць, не ў інтэрнаце ж пад ложкам. Як убачыш іх, адчуеш, калі не адчуеш яшчэ як трэба горада, дарогі. Мо і не бачыў, і не адчуваў, таму, што не бачыў яшчэ як след гэтага горада, няма яшчэ ў ім, у Маруду, гэтага горада, і яго, Маруды, зноў жа няма яшчэ ў гэтым горадзе.
    Такі ўжо ён, гэты Наждак Маруда, што ўсё яму першнаперш трэба памацаць уласнымі рукамі, нават электрычнасць і электрон. Вось ён амаль тры гадзіны і мацаў рукамі і нагамі. У глінным кар’еры недалёка ад майстэрань натрапіў на двух шахцёраў. Дзіўных