Беларуская літаратура
Адам Глобус, Міраслаў Адамчык
Выдавец: Сучасны літаратар
Памер: 1008с.
Мінск 2004
есеную мо для апошняга, самага моцнага ўдару руку, са здзіўленнем агледзеўся вакол: што гэта ён тут натварыў. I пайшоў да фізрука, працягнуў яму свае спатнелыя, добра стомленыя рукі, той зняў з іх пальчаткі.
— Я запісваю цябе ў секцыю, — сказаў фізрук. — 3 цябе выйдзе добры баксёр.
— Я гэта ведаю без запісу.
— Ну вось і дамовіліся...
— He, паспрабаваў, і хопіць. Я не хачу баксёрам. He жадаю.
Маруда накінуў на плечы яшчэ цёплы бушлат і пайшоў на вуліцу. А ў вушах яго гучала: бокс, бокс, бокс.
1978
АЕАНІДДАЙНЕКА
(Нарадзіўся ў 1940 г.)
ЖАЛЕЗНЫЯ ЖАЛУДЫ
(Скарочана )
Была Чорная Русь, была Чырвоная, ёсць Русь Белая, але ніколі не было і (дай, ііеба!) ніколі не будзе Русі Шэрай.
3 перадумсшага
— Хто пасадзіў вас, дубы Панямоння?
— Пярун і Пяркунас.
Невядомы беларускі паэт XVI cm.
Кожнаму паселыііку цудоўнага беларускага краю ўласціва любіць даўніну сваёй зямлі, цікавіцца ёю.
Зміцер Леанардаў. «ПолацкаВіцебская старына».
ВыпускІІ. 1916?..
ЛЕАНІД ДАЙНЕКА
899
НЕКАЛЬКІ СЛОЎ ПРА ТОЕ, ЯІ< З'ЯВІЛАСЯ ГЭТА КНІГА
Усё пачалося з таго, што мне і маім калегампісьменнікам нарэзалі ў чыстым полі па чатыры соткі зямлі і прапанавалі зрабіцца садаводаміаматарамі. Капанне на невялічкім участку захапіла мяне і ўсіх маіх сямейцаў. He адну рыдлёўку разбіў я з сынамі аб камяні. «Добра было б выкапаць тут старадаўнюю берасцяную грамату, — не здаваўся малодшы. — Да Заслаўя адсюль два кіламетры, а Заслаўю — тысяча гадоў». Пры гэтых словая ягоныя апаненты прыціхлі і спарней налеглі на рыдлёўкі. А я з нечаканым сорамам адчуў, што яшчэ тыдзеньдругі, і садавод накаўціруе ўва мне пісьменніка, які, як пішуць крытыкіўсяведы, «распрацоўвае гістарычную тэматыку». Я ж і сапраўды капаюся ў святой зямлі! Амаль тысячу гадоў назад тут магла хадзіць РагнедаІ Ізяслаў мог ехаць следам за маці на рахманым нетаропкім конікуі Будучы полацкі князь быў яшчэ дзіцем, і яму давалі адпаведнага каня!
Так з садаводааматара я зноў ператварыўся ў белетрыста. I ўсе мае думкі ўладна прыцягнуў прывабіў да сябе паўночназаходні кут Беларусі. Сапраўды, мы шмат ведаем, шмат чыталі пра Полацк і Мінск. А што мы ведаем (прабач, Заслаўе) пра Навагрудак? Толькі тое, што там ёсць замак Міндоўга і што ў тым краі нарадзіўся і тую цудоўную зямлю да самай смерці апяваў Адам Міцкевіч, называючы яе «Літвою». У галаве ў мяне, як стрэмка, засела: Навагрудак, Навагрудак... Я не раз бываў там, бачыў залітую месячным святлом Свіцязь, кратаў рукою халодныя валуны Міндоўгавага замка. Здалёку руіны замка нагадваюць зубы, іклы нейкай дагістарычнай жывёліны, якая ў страшэннай напрузе хоча выпнуць зпад зямлі галаву.
Мяне зацікавіла сама назва горада. Чаму — Навагрудак? Гэта вынік паланізацыі, тлумачылі мне. Слова «гарадок» пад уплывам польскай мовы пачало вымаўляцца як «грудак». Але я паспрабаваў не згадзіцца. А чаму гэта назва не магла пайсці ад старадаўняга беларускага слова «груд», «грудок», што азначае ўзвышанае месца, бугор? Прыйшлі аднекуль аднойчы людзі, убачылі прыгожае высокае месца, новы груд, і заклалі горад, сказаўшы: «Хай пад божым сонцам будзе новы град на новым грудзе». Але, калі я перачытаў беларускалітоўскія летапісы, давялося адмовіцца ад сваёй, здавалася б, такой абгрунтаванай і смелай думкі. Усе летапісцы называлі горад «Новогородком», а жыхароў горада — «новогорожаны», «новогорожане». Значыць, усётакі не «груд», а «горад», «гарадок».
Вельмі хвалявала мяне, вельмі прымушала працаваць маю думку і фантазію тая акалічнасць, што ў свой час Навагрудак быў сталіцай Вялікага княства Літоўскага. I, дарэчы, нельга прайсці міма такога факта: наша навука тую беларускалітоўскую дзяржаву, сталіцай якой быў Навагрудак, упарта называе Вялікім княствам Літоўскім, а летапісцы называлі яе Вялікім княствам Літоўскім, Рускім і Жамойцкім.
Адным словам, я захварэў Навагрудкам. Гэта было як шыфр, як таемны сігнал — Навагрудак, або Наваградак, як называе сёння гэты горад мясцовы люд. Варта было пачуць, прачытаць гэта слова, і адразу бачыўся Нёман, бацькаНёман, як заве яго народ, адразу далятаў гром лютых сечаў, хруст дзідаў, іржанне коней, крыкі вояў.
Па даверлівасці і нявопытнасці я расказаў аб сваіх «навагрудскіх мроях» аднаму вядомаму, хоць яшчэ і маладому, журналісту.
— Кінь, стары, — хіхікнуўшы, сказаў гаспадар жоўтага партфеля. — Навошта табе ўсё гэта? Навагрудак, Літва, крыжакі... Ты ж не Адам Міцкевіч. Пішы пра сучаснасць. А гісторыя... — ён махнуў рукою. — Пустое ўсё гэта, неперспектыўнае.
Я тады змоўчаў, але падумаў, маючы на ўвазе гэтага звышупэўненага рыцара сучаснай тэматыкі: «Дрэнная тая птушка, якая брудзіць уласнае гняздо». I мне ўспомніліся словы мудрага чалавека: «Час і наша жыццё, як страла, ляцяць у адным кірунку, уперад. Назад мы можам рухацца толькі памяццю».
Чаму мы ў большасці сваёй не ведаем імёнаў уласных прадзедаў? Вы скажаце, што мы не шляхцюкі, не дваране, што рабочыя або сяляне зза сваёй сацыяльнай забітасці і прыніжанасці не мелі магчымасці цікавіцца сваім радаслоўным генеалагічным дрэвам. Што ж, у гэтым ёсць рацыя. Але кітайскія і в’етнамскія сяляне, калі іх спытаць, упэўнена назавуць імя любога свайго продка, які жыў тысячу гадоў назад. Значыць, трэба вучыцца гістарычнай памяці. Іншага шляху няма, калі мы хочам застацца народам.
Думаючы пра ўсё гэта, адчыняю жалезныя дзверы памяці, бяру ў руку пяро.
900 ЛЕАНІД ДАЙНЕКА
ЧАСТКА ПЕРШАЯ
I
У лютую чэрвеньскую спёку прывалокся зза Нёмана калека. 3 адной нагою і з адной рукою толькі на палацях ляжаць, а гэты, калі верыць яму, прыйшоў з правага нёманскага берага.
Новагараджане, усхвалявана перагаворваючыся, стоўпіліся вакол прыхадня, чакалі, пакуль ён аддыхаецца і можна будзе распытаць яго.
— Ты хто? — не вытрымаў, прысеў побач з ім на кукішкі новагародскі меднік Бачыла.
— Чалавек, — ледзьве варушачы языком, адказаў калека.
— Бачу, што чалавек, — зазлаваў меднік. — Але хто цябе так абкарнаў, як бярозу пры дарозе?
Бачыла быў чалавек вельмі цікаўны, гаваркі.
— Хто ты? — насядаў ён. — Скажы.
У натоўпе прашумела:
— Далібор ідзе... Далібор...
Княжыча Далібора ўсе пабойваліся. Было яму толькі васемнаццаць сонцаваротаў, але постаць меў карчавітую, далоні каляныя, чэпкія, твар нахмуранасуровы, а вочы няўсмешлівыя. Чорныя валасы густой грываю спадалі на загарэлую да цемнаты шыю. Далібор уладным позіркам як бы рассунуў перад сабой натоўп, спытаўся, узяўшы рукі ў бокі, у прыхадня:
— Адкуль ты і што табе трэба ў Новагародку?
Ён заўсёды стараўся гаварыць «пакняжаму» — Наваградак называў Новагародкам.
Калека ўздрыгнуў, выгінаючыся ўсім тулавам, няўклюдна сеў на пясок. Хацеў устаць перад княжычам, але не змог, не хапіла сілы, і ён сказаў, седзячы:
— Як вада да вады, так і кроў да крыві дарогу знойдзе.
— Калі я цябе зразумеў, ты з Новагародскай зямлі? — строга звёў чорныя бровы Далібор.
— Сысункоммлекасосцам купала мяне маці ў Нёмане, а завуся я Валасачом. Нагу ж і шуйцу1 нямчыны мне адцялі, — хуценька адказаў калека. Ён пазіраў то на Далібора, то на людзей, што маўкліва абкружалі княжыча і яго. Страх ліпеў у самай глыбіні зрэнак. Нібы чакаў знявечаны Валасач, што вось зараз, праз міг, адбудзецца нешта дужа непажаданае, прыкрае. I сапраўды, удавіца Мархва ( а яна па ўзросту была самай старэйшаю з новагараджан, што сабраліся тут) раптам войкнула і аж прыкрыла абсіверанай даланёю вочы.
— Дык гэта ж вяшчун з Цёмнай гары, — спалохана і разгублена прамовіла яна. — Як я яшчэ зялепухайдзеўчынёхаю была, ён на Цёмнай гары сядзеў, святое вогнішча паліў. Бацька князя Ізяслава, князь Васілька, прагнаў яго за Нёман, у пушчу. I яго старцоўведуноў прагнаў. Дванаццаць старцоў жыло на гары. Праўда ж, ты — вяшчун?
Пры гэтых словах удавіцы Валасач з палёгкаю ўздыхнуў, нібы скінуў з плячэй і душы каменьжарнавік. Лагодная ўсмешка ўспыхнула на твары.
— Пазнала. Вяшчун я, — з нейкай задаволенасцю сказаў Валасач і глянуў на Далібора. — Твой дзед знішчыў наша капішча. Зверзверам быў твой дзед. А зараз, княжыч, загадай мне прынесці кавалачак хлеба і жменьку вады. Чалавек датуль жыве, пакуль есці хоча.
Ён засмяяўся. I ўжо ні кропелькі страху не было ў позірку.
— Ты, — аж задыхнуўся ад гневу Далібор і нават узмахнуў кулаком. — Камар балотны. Чарвяк падземны. Як смееш майго дзеда, новагародскага князя, сваім брудным языком бэсціць?
— Загадай жа, княжыч, адсекчы мне астатнюю руку і нагу, — спакойна сказаў Валасач, — або загадай прынесці хлеба.
Далібор пры словах калекі гнеўна пачырванеў, крута павярнуўся, амаль пабег у бацькаў церам. Шпарка крочачы ў церам, чуў як былы вяшчун казаў новагараджанам:
— Прыпоўз паміраць на родную зямліцу. У кожнага з жывых такое будзе. Але не гэта страшна мне. Страшна тое, новагараджане, што сіла вялікая і злая ідзе на нас. Жамойту тэўтон падмяў пад сябе. Ідзе сюды. Нікога не шкадуе.
Разгневаны княжыч пад адкрытай, засланай мядзведжымі і барсуковымі шкурамі галерэі, узбег на другі ярус церама і вока ў вока сутыкнуўся з маці і братам Някрасам.
Шуйца — левая рука.
ЛЕАНІД ДАЙНЕКА
901
— Глебачка, — ласкава сказала княгіня Мар’я і пагладзіла сына па чорнавалосай галаве, — чаму ты такі невясёлы?
Хрысціянскае імя ў яго было Глеб, ён не любіў гэта імя, але маці ўпарта называла яго толькі Глебам, Глебачкам, бо князь (а яна вельмі хацела, каб яе сын стаў некалі новагародскім князем) не можа не быць хрысціянінам.
— Дажыў да старых капытоў, а розуму не мае, — злосна выдыхнуў Далібор, усё яшчэ ўспамінаючы дзёрзкага калеку.
— Пра што ты гаворыш, Глеб? — не зразумела маці.
— Там, каля замкавай сцяны, ляжыць прыблудакалека, — стомленым голасам адказаў Далібор. — Агідны, мокры...
— Дык у яго ж адзін капыт, а не два, — весела выгукнуў Някрас, малодшы Далібораў брат, і кпліва, як падалося Далібору, засмяяўся. «Ужо быў там, бачыў», — здагадаўся Далібор, глянуўшы ў цёмнаарэхавыя шчаслівыя вочы свайго вельмі прыгожага брата. Сябе Далібор лічыў непрыгожым і не вельмі каб перажываў раней, ды на васемнаццатым сонцавароце жыцця пакутліва пачаў разумець, што ў мужчыне жанчына шукае не толькі сілу, багацце, знаны род, але і лепасць твару. Нашто ўжо маці — заўсёды ласкавая, усмешлівая з ім, ДаліборамГлебам, — але і яна больш прывяча