• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская літаратура  Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Беларуская літаратура

    Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Выдавец: Сучасны літаратар
    Памер: 1008с.
    Мінск 2004
    816.86 МБ
    ць іх другі дзед, і другі хлопец будзе назаляць яму пытаннямі... Тут, хлопча, не ў людзях справа нават, а ў шахце, у тым, што яна ёсць.
    — А што ў тым, што яна ёсць?
    — А гэтага, хлопча, я і сам не ведаю. Таму і прыходжу сюды кожны дзень. I ты вось прыйшоў, яшчэ не ведаеш навошта, а ўжо цягне цябе сюды. Шахта цягне, зямля цягне.
    — А бокс цягне?
    — Ну, гэта ты спытай у кагонебудзь маладзейшага. А не то сам паспрабуй, таму штр ўсё роўна не паверыш, пакуль не паспрабуеш. Паспрабуй, хлопча, паспрабуй.
    I Маруда пашыбаваў ужо без супынку ў спартыўную залу. Панеслі туды самі ногі, а думкі яго былі заняты зусім не боксам. Ён і сам не ведае, чым яны заняты. I ішоў ён нібыта не па дарозе, і нібыта гэта быў зусім не ён, а тое, што завецца электрычнасцю, што кіруе ўсім гэтым жыццём. Менавіта кіруе і рухае. Недарэмна ён, Наждак Маруда, абраў такую спецыяльнасць — электраслесар. На ўсе сто спецыяльнасць.
    Яго хацелі зрабіць сталяромчырванадрэўшчыкам. Неблагая спецыяльнасць. Яму падабалася асабліва гэта — чырванадрэўшчык. I ён у дзетдоме сам зрабіў сем шпаковень (кожную вясну па шпакоўні), адзін чамадан і паўтары табурэткі. Паўтары таму, што другую табурэтку Маруда адмовіўся заканчваць. Яго накіравалі на медыцынскую камісію, каб потым паслаць вучыцца на чырванадрэўшчыка, і Маруда аб’явіў забастоўку. Адразу аслеп, аглух і псіхічным стаў. Мяркуйце самі, у наш век электрычнасці ці спецыяльнасць гэта  сталяр? Электрычнаснь перспектыўна, а сталяр? I Маруда не ўбачыў ніводнай літары на белым аркушы паперы ў кабінеце акуліста, а калі яму стукнулі малаточкам па калене, нервы правяралі, дык ён так матлянуў нагой, што ў доктаркі аж акуляры з носа зляцелі. 3 камісіі Маруда выйшаў пераможцам.
    Менавіта тады ён і адчуў у сабе першы раз электрычнасць, многа электрычнасці, здавалася: зачапі яго — і іскры пасыплюцца. I цяпер таксама. Але Маруда яшчэ не ведаў, што яго чакае ў спартыўнай зале, зусім не ведаў. Ён быў электрычнасцю, электронам, спрытным і жвавым, і быў накіраваны ў справу, у работу.
    Фізрук спыніўся, паглядзеў на гадзіннік, свіснуў у свой свісток, выпусціў яго з рота і падышоў да Маруды.
    — А ты чаго сюды?
    — Ды так, — адказаў Маруда, — справамі займаўся, а сюды завітаў адпачыць.
    — Бокс, значыць, для цябе не справа?
    Маруда паціснуў плячыма.
    — А мо паспрабуеш? — падступіў бліжэй фізрук.
    Спрабаваць Маруда не хацеў. He таму, што баяўся, нічога боязнага, як ён бачыў, у боксе не было: махаюць багата, а ладу мала, нават юшкі ніхто нікому не можа пусціць. He мела сэнсу мазацца. Ды і, трэба сказаць, не ахвотнік ён быў кулакамі махаць, у сваім жыцці біўся толькі раз, хоць выпадкаў для бойкі ў дэзетдоме было куды болей..
    А той адзіны раз ён сышоўся са сваім лепшым сябрам Лёнем Смыгам.
    У дзетдом прывезлі боты, пяць пар. Вядома, боты лепей, чым чаравікі. I кожны імкнуўся атрымаць іх. Выхавацелька пастроіла хлопцаў у калідоры, агледзела іх абутак. У чатырох чаравікі даўно ўжо прасілі кашы. Тут пытанняў не магло быць. На апошнюю, пятую пару ботаў нацэліўся Смыга.
    — У цябе ж яшчэ добрыя чаравікі, — здзівілася выхавацелька.
    — Гэта яны толькі выглядаюць на добрыя... Сёння з вечара добрыя, а заўтра, вось пабачыце, распаўзуцца...
    Яны сапраўды назаўтра распаўзліся. А Маруда пусціў Смыгу юшку.
    Смыга ў чаравікі на ноч наліў вады і выставіў на мароз на ганак. Але ўзяць іх з марозу раніцай не паспеў, любіў паспаць. На ганку і натрапіў на іх Маруда.
    — Ну, дык як, мо не збаішся? — не адступаў фізрук ад Маруды.
    — Я не з баязліўцаў.
    — Дык вось і пальчаткі ў рукі.
    — He, — закруціў галавой Маруда, — дзіцячая гэта справа.
    — А ты паспрабуй, я добрага хлопца супраць цябе пастаўлю.
    — Яшчэ знявечу яго, — ужо гатовы павярнуцца і пайсці адсюль прэч, адказаў Маруда.
    — Неквас, Неквас! — закрычаў фізрук.
    I Маруда застаўся. Ён зразумеў, чаму ногі неслі яго менавіта сюды. 3 гэтым Неквасам Маруда сустрэўся, як толькі прыехаў у вучылішча. Гэта ён, Неквас, і ахрысціў яго Наждаком. Неквас быў ужо другагоднікам, не таму, што засеў, як у школе, на другі год, а таму,
    ВІКТАР КАЗЬКО
    897
    што перайівоў на другі курс і праз год павінен быў скончыць вучылішча, атрымаць дыплом электраслесара.
    Ён прыйшоў у пакой, у якім сядзелі навічкіпершагодкі, наждакі, але тады яны яшчэ не ведалі аб гэтым.
    — Здарова, наждакі! — павітаўся.
    Неквасу не адказалі. Але той не засмуціўся. Накіраваўся да Маруды і выцягнуў зпад яго паліто.
    — Добрае палітцо, дзякую, што ты мне падарыў яго.
    — Я табе не дарыў. Яно мне і самому яшчэ спатрэбіцца. — Маруда выхапіў з рук Некваса сваё паліто.
    — Штошто, Наждак, супраць старычкоў... — Неквас сцяў кулакі. Сцяў кулакі і Маруда. Але Неквас чамусьці цягнуў, не адважваўся ўдарыць яго. I Маруда не мог першым узняць руку, ён мог толькі адказаць, даць адпор, але не пачаць бойку. Стаяў, чакаў. У адно імгненне збялеў ажно і закалаціўся ўвесь, як у ліхаманцы.
    — Ну глядзі, Наждак, мы яшчэ сустрэнемся...
    I вось сустрэліся. Фізрук выклікаў супраць яго Некваса. I бойка павінна адбыцца ў адкрытую і на вачах ва ўсіх. Маруда павінен даказаць, што ён не наждак. He наждак! Вось чаму і не лезе яму ў галаву навука, чаму ён не можа зразумець схему пускальніка, разабрацца ў электрычнасці. Яму стала горача. А што, калі не дакажа, калі паб'юць яго. У Некваса, ён чуў, ёсць разрад па боксу, другі юнацкі. А ён, Маруда, яшчэ і не нюхаў, што такое сапраўдная бойка, што такое бокс. Фізрук нёс яму пальчаткі.
    — А без гэтых, без пальчатак, нельга?
    — Нельга... Здымай бушлат.
    Маруда зняў бушлат і нацягнуў пальчаткі. Рукам у іх было цёпла, але нязручна. Ён адчуваў сябе ў гэтых пальчатках, напэўна, не лепш за каня, якому першы раз надзелі хамут і паставілі ў аглоблі.
    — Бокс! — свіснуў у свой свісток фізрук. Маруда яшчэ краем вока злавіў яго паблажлівую ўсмешку, пайшоў насустрач Неквасу. Той стаяў на месцы, чакаў яго і таксама паблажліва ўсміхаўся. I тут Маруду так захацелася даць яму па гэтай усмешцы, так захацелася, што аж нос засвярбеў. Даць не пальчаткай, скураной і мяккай, а голым кулаком. I ён падумаў: ці не спыніцца, пакуль не позна, і скінуць пальчаткі? Падумаў так, але не спыніўся, толькі яшчэ больш угнуўся і, як загіпнатызаваны нерухомым позіркам Некваса, павёў з боку ў бок плячыма.
    Неквас стаў у стойку: правая нага наперад, рукі на ўзроўні грудзей. А ў Маруды рукі матляліся, нібы ў агароднага пудзіла. I сам ён у вялізных рабочых чаравіках, на якіх перасцерагальна блішчалі нікеляваныя заклёпкі, у доўгай, як спадніца, чорнап і месцамі аблітай змазкай гімнасцёрцы нагадваў пудзіла. Ён ушчыльную падышоў да Некваса, упёрся грудзьмі ў яго пальчаткі і разгубіўся, не ведаў што рабіць далей.
    Неквас коратка і не балюча, але з пагардай тыцнуў яго правай, левай у падбародак.
    — Што ж ты, гад, біць не б’еш, а толькі гладзіш... грэбуеш?..
    Пасля гэтых слоў Неквас ударыў. Ударыў па носе і дапамог яму раззлавацца, запаліў злосць. I рукі Маруды самі ўзляцелі на грудзі. Ён адскочыў ад Некваса, каб прасторней было замахнуцца, замахнуўся, не пабаксёрску, а пасялянску, і гахнуў, як дрывакол, уганяючы сякеру ў палена, як касец, што пасылае касу ў траву, замахнуўся скураной нязграбнай рукой, як цэпам. I трапіў у паветра.
    Неквас скарыстаў гэта і падзяўбаў яму цэлай серыяй няўлоўных удараў у падбародак. I, пакуль ён дзяўбаў, Маруда зноў паспеў убачыць усё тую ж паблажлівую ўсмешку фізрука і пагарду ў вачах Некваса.
    — Давай, давай! — падбадзёрыў фізрук Некваса. Але гэты яго вокліч успрыняў і Маруда. «Давай, давай!» — загуло ў вушах. і ён супакоіўся, адчуў у руках сілу, адчуў, што сёння паб’е Некваса, хаця ў таго і другі юнацкі разрад па боксу. Паб’е таму, што бокс — работа. А работы ён, Маруда, ніякай і ніколі не ііураўся. У працы ён заўсёды быў першы, хоць і прозвішча мае Маруда.
    — Бокс, бокс, бокс!  зноў, як пугай, засцябаў паветра фізрук.
    «Зараз вам будзе бокс, бокс, бокс», — падумаў Маруда і пайшоў працаваць рукамі. У адным шалёным тэмпе, калі галоўнае — не трапіць у праціўніка, не зваліць яго з ногтрапным ударам, не даць яму апамятацца, збіць яго з панталыку, падпарадкаваць яго сваёй волі, напалохаць, а потым ужо віць з яго вяроўкі. Чаму Маруда абраў такую тактыку, ён не ведаў, усё адбылося імгненна. Імгненна Маруда зразумеў, што толькі так можа перамагчы Некваса. Неквас добра валодае тэхнікай, ведае ўсе правілы, ён ужо ўпэўнены ў сваён перамозе. Нічога, нічога, Маруда не ведае гэтых правіл, але затое ведае іншае. Дзетдом, няста
    29 Зак. 49
    898	ЛЕАНІД ДАЙНЕКА
    чу, вёску і горад, шахцёраў, як гарыць вугаль, і, каб патушыць яго, патрэбны і гліна і пульпа.
    Маруда быў яшчэ наждаком і глінай, але ён ужо адчуваў у сабе і электрычнасць... I твар Некваса, смуглявы і пляскаты, нагадваў яму крышку пускальнік. Той самы, магнітны выбуховабяспечны, схему якога ён ніяк не мог адолець. I ён цягнуўся да гэтага твару, імкнуўся памацаць яго рукамі і зразумець, адчуць, што ў ім, як толькі што на практыцы цягнуўся да пускальніка. Злаваў на сябе, што не ўдаецца памацаць.
    Неквас закрываўся, адступаў, скакаў ад яго ў адзін бок, другі, падскокваў на месцы пеўнікам. Знарок зняможана павісаў на ім, прыліпаў усім целам, захопліваў і не выпускаў рукі. Маруда вырываўся, вылузваўся з яго абдымкаў, адштурхоўваў ад сябе і наступаў, наступаў. Бойка дык бойка. Няма чаго паказуху разводзіць.
    Цяпер у яго рухах ужо не было той ранейшай мітусні, хоць старонняму воку цяжка было заўважыць і сістэму, таму што працаваў Маруда ўсё з тым жа напалам, які прыходзіць да кожнага з нас, калі мы паважаем працу, нават і тую, якая не вельмі нам падабаецца. Падыходзім з павагай і робім самааддана, мо без асаблівага захаплення, але шчыра. Гэтая шчырасць і напал вядомы і селяніну на таку і ў полі, і шахцёру пад зямлёй. Як шахцёр і селянін, і баксаваў Наждак Маруда. I пальчаткі больш не перашкаджалі яму, хаця без іх, вядома, было б зручней.
    Ён шырока размахваўся, але ўжо не так шырока, каб яго мог сустрэчным ударам апярэдзіць Неквас. Біў зза пляча, зза вуха, сыпаў і каротка, тычкамі. Ганяў Некваса па зале, як кот ганяе мыш, пакуль яго не аглушыў свісток фізрука.
    Маруда спыніўся на паўкроку, як спатыкнуўся, з цяжкасцю, але ўсё ж утрымаў за