• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская літаратура  Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Беларуская літаратура

    Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Выдавец: Сучасны літаратар
    Памер: 1008с.
    Мінск 2004
    816.86 МБ
    бровы. Чысты, зусім яшчэ дзіцячы твар яго неяк смешна завастрыўся, натапырыўся.
    Насоўваўся вечар. Апошнія людзі пакідалі апусцелы рынак, і Эдзік схамянуўся — заспяшаўся да зялёных ларкоў, што, як соты, ціснуліся да дашчатай агароджы рынку.
    У мануфактурным ларку дзве вясковыя маладзіцы мацалі вялікую, як посцілка, суконную хустку ў чорнабелыя клеткі. Эдзік прыпыніўся ля іх, пакратаў пальцамі тоўстыя махры. Во ўзрадавалася б маці, каб прывёз такую... На ўвесь век хапіла б... ІІрыгледзеўся да цаны. «8 руб. 45 кап.» — значылася на папяровым шматку, прыклееным да рога хусткі...
    Потым ён забег у абутковы ларок, у камісійны — і там нічога па сваіх грашах не знайшоў.
    Наступнай па дарозе стаяла нізкая скасабочаная будыніна, на брылі аднаскатнага даху якой — на ўсю яго шырыню — вісела цяжкая, пад зялёным шклом шыльда: «Железоскобяные нзделня». Унутры будыніна пахла жалезам, сырой ржаўчынай, пакостам'. Тоўсты прадавец у кажуху і валёнках валюхаўся за прылаўкам.
    Эдзік акінуў позіркам сцены, прабег вачыма па прылаўку. Замкі, вілы, косы, сякеры, нажы... Нажы!..
    1 Пакбст — спецыяльна апрацаваны алей або тлушч, якія прымяняюцца для прыгатавання алейных фарбаў, лакаў і інш.
    886
    АНАТОЛЬ КУДРАВЕЦ
    Сярод лыжак і відэльцаў ляжаў белы з выгнутым сіняватым палатном нож. На гладкім цаўі яго было прыгожа выціснута кароценькае паўслова «нерж»...
    Ён прывязе нож!.. Нож з нержавеючай сталіі Такога, мусіць, не будзе ні ў кога на сяле. I каштуе няшмат — усяго 56 капеек. Гэта табе не той куртаты аб’едак, які быў у іх дома. Ён стачыўся так, што ім нават хлеба цяжка стала накроіць...
    Потым Эдзік зайшоў у хлебны магазін, купіў дзве булкі белага хлеба. Пералічыў астачу. Грошай не хапала нават на білет дадому. А ён спадзяваўся яшчэ і павячэраць за гэтыя грошы! I тады Эдзік адважыўся на дзёрзкае рашэнне. Ён возьме білет толькі да бліжэйшай станцыі — абы ўшыцца ў вагон, — на астатнія грошы павячэрае!..
    Праз гадзіну Эдзік ужо сядзеў за крайнім да дзвярэй столікам станцыйнага рэстарана. Саромеючыся сваіх вялікіх з аблупленымі насамі чаравікаў, сваёй смеласці, хаваючы потныя рукі пад стол, ён з нецярпеннем чакаў калі афіцыянтка прынясе яму катлету і куфаль піва. Заказваючы вячэру, Эдзік надумаўся заказаць і піва: ніколі яшчэ не спытаў, што гэта такое.
    II
    Праваднік быў пацешны стары чалавек. Уся фігура яго з малюсенькай лысай галавой і кароценькімі ножкамі, абутымі ў мяккія, з чорнага лямцу зімовыя чаравікі«коты», выклікала ўсмешку, а ў кругленькіх, з хітраватым бляскам вачах яго свяцілася дабрата і шчырасць. Другім разам Эдзік, мусіць, добра пасмяяўся б, слухаючы хапатлівую вясёлую гаворку правадніка, але сёння трывога ад таго, што ён едзе «зайцам», не давала спакою. Ён слухаў старога, адказваў на яго пытанні, смяяўся разам з ім, але адчуванне сваёй віны перад ім і перад некім другім, вялікім і строгім, каго Эдзік яшчэ не ведаў, але быў цвёрда перакананы, што ён абавязкова існуе і стаіць і над Эдзікам, і над старым правадніком, — гэта адчуванне ўвесь час прыгнятала яго.
    А праваднік быў рады, іііто ў душным сонным вагоне (час быў позні, і пасажыры сііалі, хто дзе і як прымасціўся) знайшлася жывая душа, з якой можна было бавіць час. Як толькі поезд прыцішаў ход і пачыналі шумець тармазы, ён хапаў за дужку свой сігнальны ліхтар і выбягаў на падножку вагона. Поезд кратаўся, і ён, абмінаючы чамаданы, клункі, якімі быў застаўлены ўвесь праход, чапляючыся за ногі людзей, мяккімі крокамі прыплываў назад, садзіўся напроці Эдзіка і, жмурачы вочкі, усчынаў гаворку:
    — To, кажаш, дамоў едзеш, пагрэцца ля мамчынага прыполу? Чакае недзе — не дачакаецца...
    — Яна не ведае, што я еду. Я хачу знячэўку.
    — Іч яго, хітруна... Ведае, што радасці ўдвая будзе... А як жа... Мой таксама заявіцца заўсёды, як снег на галаву. I тады смяецца, шчэрыць зубы. Весела яму. — Праваднік нахіляецца цераз праход, торкае Эдзіка ў плячук. — Адчытваю тады, чаму не пісаў, што прыедзеш. Чакалі б, кажу, стрэчу арганізавалі б, што таму вялікаму начальніку... Хіхіхі... Дык ого! Як гэта ён будзе пісаць. Ляпей ён сам прыедзе. Прыедзе і скажа: «Во ён я! Жыў і здароўі Ведайце і любіце!» Хаха! Хіхіхі! — Стары адкідваецца плячыма да сценкі вагона, задзірае ўгору галаву і смяецца. — Во ён, кажа, я! Ведайце і любіце! Хіхіхі!.. — 3 вачэй у правадніка цякуць слёзы, і Эдзік не можа ўтрымацца, пачынае смяяцца ўслед за ім — усё мацней і мацней. Адсмяяўшыся, стары выцірае рукой вочы, губы, потым доўга глядзіць на Эдзіка. Эдзіку няёмка пад гэтым позіркам. Яму здаецца, што стары праваднік запомніў яго яшчэ тады, як ён залазіў у вагон, і ведае, што Эдзік едзе «зайцам», але не гаворыць яму нічога і не праганяе, бо не хоча зрабіць яму нядобра. А можа, ён і не здагадваецца ні пра што, і думкі не дапускае, што Эдзік можа так зрабіць...
    Улучыўшы хвіліну, калі праваднік нахіляецца цераз праход, мусіць, збіраючыся спытаць нешта, Эдзік, чырванеючы і заікаючыся, але ненатуральна вясёлым голасам гаворыць:
    — Ведаеце што... а ў мяне няма білета...
    — Як гэта няма? — адразу выпростваецца, нават трохі прыўзнімаецца праваднік. — Ты ж мне, здаецца, паказваў...
    — He, білет у мяне ёсць, толькі ён не да канца. Ведаеце, мне трэба ехаць далей, чым у мяне білет...
    — Дакуль жа табе ехаць?
    Эдзік называе сваю станцыю. Праваднік хмурнее, але нічога не гаворыць, усё пазірае на Эдзіка. Ён як бы чакае нейкага тлумачэння таму, што толькі што сказаў Эдзік, можа, нават не хоча даваць веры, што Эдзік сказаў праўду, што гэта не жарт. Але Эдзік маўчыць. Яму не хацелася гаварыць пра тое, што ён цэлыя тры месяцы не бачыў маці і што ў яго было ўсяго тры рублі, а за іх трэба было нешта прывезці дамоў, і павячэраць, і купіць білет... Ён чуў, як гараць
    АНАТОЛЬ КУДРАВЕЦ
    887
    шчокі, вушы, і страшыўся глянуць правадніку ў вочы. Ён адчуваў сябе вялікім злачынцам, які мала што сам зрабіў нешта вельмі благое, дык яшчэ цягнуў бяду і на другога чалавека...
    — Дык што ж мне рабіць з табой? — нарэшце падае голас праваднік: відаць, вырашыў, што ніякага жарту тут быць не можа, і цяпер раздумваў, як быць. У голасе яго пачулася непрыязнасць. — А? Добра, калі ўсё ціха... А калі кантралёры нарвуцца? А? Што я ім скажу?
    — Я растлумачу ім... Скажу, што вы не бачылі, як я прашмыгнуў у вагон.
    — Прашмыгнуў... Як гэта — прашмыгнуў! А я нашто? Я служу тут, я павінен пільнаваць, каб ніхто не прашмыгнуў. — Тон яго гаворкі быў злосны, нецярплівы. — А ты не павінен ездзіць без білета... He маленькі, пара ведаць. Іначай я павінен адразу ж высадзіць цябе, на першай жа станцыі. I яшчэ штрафу ўляпіць. Ён ужо крычаў, узвышаў голас, нібы хацеў пераканаць самога сябе, але пазіраў не на Эдзіка, а ўбок. Потым павярнуў галаву, уважліва паглядзеў на Эдзікавы аблупленыя чаравікі і ціха спытаў: — Што ж мне рабіць?
    — Калі далей ехаць нельга, то я вылезу...
    — Вылезу! — праваднік зноў сарваўся на крык, усхапіўся: — Ён вылезе... Куды вылезеш?..
    Ён пастаяў трохі на праходзе, аціх, рашаючы нешта, потым сказаў:
    — Ідзі за мной.
    Вёў ён Эдзіка не ў той канец вагона, куды бегаў сустракаць пасажыраў. Выйшлі на пераходную пляцоўку.
    Адразу рванула холадам; нібы спяшаючыся, затахкалі, заляскаталі колы. Зайшлі ў тамбур суседняга вагона. Праваднік пакратаў ручку дзвярэй, што вялі ў вагон. Дзверы былі замкнёны.
    — Во тут і будзеш ехаць, — не падымаючы галавы, сказаў ён Эдзіку. Павярнуўся, каб ісці назад, і Эдзік убачыў прыгорбленую і вострую, нібы счэсаную з бакоў спіну. Гарачая хваля ўдзячнасці і жалю да гэтага чалавека падкаціла пад горла.
    — Вялікае дзякуй вам, — толькі і змог сказаць. Але праваднік, мусіць, не пачуў ягоных слоў, бо паспеў ужо прачыніць дзверы на пераходную пляцоўку, і ў тамбур уварвалася суматошнае ляскатанне колаў. Потым Эдзік пачуў, як клацнуў замок: праваднік замкнуў за сабой дзверы.
    III
    У тамбуры было пуста і прахладна. Цокалі колы на стыках рэек, вагон раскачваўся, закалыхваў. Пачало рэзаць вочы, нападала санлівасць. Эдзік не стаў працівіцца ёй: скурчыўся на чамаданчыку, прыпёршыся да сценкі, сцішыўся, уткнуў твар у цёплы каўнер паддзёўкі1, грэючы яго сваім дыханнем. Стала цёпла, і мяккая бязважкасць падхапіла Эдзіка на свае крылы. Але як толькі поезд спыніўся на нейкай станцыі — рэзка тарганула ў спіну — і ён адразу прачнуўся. Насцярожыўся, напружаным слыхам ловячы галасы, шоргат ног за сценамі вагона. Яму здавалася, што зараз заскрыпіць ключ у замку і пачуецца голас кантралёра:
    — А дзе ваш білет, таварыш пасажыр?..
    Поезд пайшоў, і сон зноў ахінуў яго цёплым туманам забыцця. Потым былі другія станцыі, і на кожнай з іх Эдзіка будзіў штуршок у спіну. Ён прачынаўся, з нецярпеннем чакаючы, калі вагон зноў пачне раўнамерна калыхацца і зноў можна будзе ўткнуць нос у цёплы каўнер паддзёўкі.
    Асабліва пакутлівай і доўгай была стаянка ў Асіповічах.
    Нарэшце пачуўся свісток паравоза, таргануліся, ляснуўшы буферамі, вагоны.
    — Ну, можна лічыць, што бог памілаваў! — сказаў уголас Эдзік. Нейкія тры перагоны заставалася цяпер да яго станцыі. Тры перагоны — сорак мінут.
    Спаць ужо не хацелася. Эдзік устаў і, прахукаўшы невялічкую лунку ў наледзі акна, пачаў глядзець, як настрэчу поезду наплывалі няроўныя, у сутонлівасініх гурбах палі, як мільгалі калматыя кусты і дрэвы. На дварэ зачыналася спакойная марозлівая раніца.
    Радасць, што праз нейкую гадзіну ён будзе дома, убачыць маці, зноў затапіла яго. Захацелася спяваць, і Эдзік пачаў просценькую песню, якую заўсёды спявала маці, калі ў яе быў харошы настрой:
    He сама я прала —
    Кума памагала.
    1 Паддзёўка — мужчыііскас верхпяс адзенне, з гузікамі ад пляча да нізу па адным баку і са зборкамі на таліі.
    888
    ДАНУТА БІЧЭЛЬЗАГНЕТАВА
    А я куме гарнец круп
    Ды кусочак сала...
    Потым Эдзік зацягнуў «Брадзягу». Спяваў, услухоўваючыся ў свой голас, — які ён моцны і звонкі і як яму цесна ў тамбуры, і сам сабе здаваўся «брадзягам», вялікім і смелым. Дайшоў ужо да « Бродяга Байкал переехал, навстречу роднмая мать...», як раптам пачуў грубы голас:
    — Ты што гэта глотку дзярэш?
    Эдзік азірнуўся. У тамбуры стаяў высокі малады хлопец у форме чыгуначніка, з непатушаным сігнальный ліхтарыкам у руцэ.
    — Так... весела, — няўпэўнена, але не губляючы весялосці, адказау Эдзік. Ён падумаў, што гэты высокі і строгі хлопец — зменшчык старога правадніка.
    — А як гэта ты сюды трапіў? — хлопец падышоў да дзвярэй, праз якія ўпусціў Эдзіка стары, пакратаў. — Дзверы ж зачынены.
    — Мяне ўпусціў праваднік. Ну, той самы, што быў да вас, — пачаў тлумачыць Эдзік. — Ну, стары такі, лысы...
    — Стары, лысы? — злосна перапытаў хлопец, потым пільным, быццам толькі цяпер убачыў позіркам утаропіўся ў Эдзіка. — Слухай, а... білет у цябе ёсць?
    — Няма... Ён і прывёў мяне сюды, таму што я без білета...
    — Нну, лысы чорт, бачыш ты яго...
    Эдзік на ўсе вочы глядзеў на правадніка, нічога не разумеючы. Раптам яго як скаланула ад цьмянай здагадкі.
    — Дык што?! Хіба вы не разам працуеце?
    Хлопец сумна і насцярожліва паглядзеў на Эдзіка. Эдзік убачыў глыбокія, стомленыя бяссонніцай блакітныя вочы.
    — Ці ты хітруеш, ці і ўзапраўду нічога не ведаеш. He, здаецца, не хітруеш... Дык ведай, што стары замкнуў цябе ў чужы тамбур. У мой тамбур.