Беларуская літаратура
Адам Глобус, Міраслаў Адамчык
Выдавец: Сучасны літаратар
Памер: 1008с.
Мінск 2004
угія дні. I я ўспамінаю Ганку, яе голас — роўны, глыбокі, з густымі дрымотнымі ноткамі...
Навошта я так абышоўся з ёю, чаму?
Мне хочацца зноў паехаць у вёску, убачыць Ганку, падысці да яе і сказаць: «Даруй мне, я ашукаў цябе і сябе таксама».
I мне не дае спакою восеньскі ўспамін.
1958
АНАТОАЬ КУДРАВЕЦ
(Нарадзіўся ў 1936 г.)
ЦІТАЎКІ
(Скарочана)
Рабілі заўсёды так: пад вечар, калі сонца садзілася за лес, а з лагчыны пачыналі напаўзаць халодныя цені, хтонебудзь адзін ішоў у будку да старога Агея. Будка стаяла пасярод саду, і з травяністай дарогі, па якой мала хадзілі і яшчэ менш ездзілі, яе можна было ўбачыць, толькі добра прыгледзеўшыся. Ды і будкі той была адна назва — два ўчарнелыя ад дажджоў саламяныя маты, звязаныя ўгары кручанай ракітай1 і састаўленыя так, што служылі адначасова і сценамі і дахам. Ад ветру, асабліва восеньскага, сцены затулялі слаба, але дождж даставаў там не ўсякі.
У будку ішлі быццам з якой патрэбай, а на самай справе — «загаварваць» дзеда. Трэба было прыдумаць нешта такое, што магло б «завесці» старога вартаўніка. Галоўнае, каб ён не адыходзіўся далёка ад будкі і каб пры ім быў Бобік — заўсёдны яго памочнік, караткахвостае звяглівае стварэнне з чорнабелай галавой.
Часцей за ўсё ў будку даводзілася ісці Кастусю. У яго не тое што была дружба з дзедам, але яму дзед давяраў больш, чым Мішку і Валіку. Можа, гэта, было таму, што дзедава хата і іхні яшчэ без сенечак дом стаялі насупраць — абапал нешырокай, як праціснуцца машыне, вулачкі, і дзед часта, асабліва зімовымі вечарамі, бываў у іх. А можа, таму, што Кастусь быў самым цярплівым і ўважлівым дзедавым слухачом.
Відаць, у кожнага чалавека пад старасць набіраецца шмат цікавага і важнага і пры
Ракіта — дрэва або вялікі куст сямейства вярбовых; тут: вецце, галіпы ракіты.
АНАТОЛЬ КУДРАВЕЦ
881
ходзіць вострая неабходнасць расказаць аб усім гэтым камунебудзь. Каму расказваць, часам бывае не так ужо і важна.
У старога Лгея такая патрэба была. Калі на яго «находзіла», ён мог гаварыць цэлымі гадзінамі, быў бы толькі слухач.
Дзеду было за семдзесят. Ён добра памятаў яшчэ першую, «царскую» вайну, з якой прывёз Георгіеўскі крыж, потым «гражданскую», якую, калі верыць яго словам, ён прайшоў у сядле з галошам на адной назе і з лапцем на другой. У калектывізацыю кулакі спалілі яго новую хату і застрэлілі сабаку. Суседзі меркавалі, што сабаку наўрад ці збіраўся хто зводзіць і загінуў ён праз свой язык. Гэта вайна зачапіла старога мацней: не вярнуўся з фронту сын, а жонку — дробную, рухавую Параску расстралялі немцы дома. Нехта з «добрых» людзей падаткнуў, што стары ў партызанскім атрадзе.
У апошні час, асабліва калі цямнела і добра пацягвала вільгаццю, у старога, як нанятая, пачынала ныць спіна: даваў знаць застарэлы рэўматызм. Цягучы боль перадаваўся ў рукі і ногі, быццам выварочваў косці, і каб не слухаць яго, трэба была якаянебудзь пільная работа ці жывы чалавек, з якім можна было б перакінуцца словам, седзячы ля траскучага цяпла.
Восень была ў познім разгары, і людзі спяшаліся ўхапіць з поля ўсё, што можна было, і рэдка хто, калі часам здаралася ісці ў сяло лугам, заварочваў у сад,
Часцей за ўсіх прыбягаў на агонь Кастусь. Ён грэў над цяплом рукі, глядзеў у дзедаў рот з выкрышапымі жоўтымі зубамі, частка якіх хавалася за белымі, абвіслымі вусамі, грыз яблыкі і моцна рагатаў з кожнага, зусім нясмешнага дзедавага слова. Рагатаў, пакуль зпад кузні не даносіўся прарэзлівы свіст. Кузня стаяла ў канцы сяла, і свіст часам паўтараўся некалькі разоў, быццам нехта ўдваіх перасвістваўся між сабой. Тады Кастусь раптам успамінаў, што даўно пара бегчы дамоў, што, мусіць, з поля прыехаў бацька і чакае яго...
Стары заставаўся з Бобікам. Той сядзеў насупраць дзеда і, адмахваючыся ад камароў, зрэдку круціў галавой. Пры гэтым правае вуха яго, перакушанае іхняй — Кастусёвай — свіннёй, яшчэ калі ён быў слабым шчанюком, матлялася, як ануча на ветры.
Кастусь бег да кузні, дзе, ведаў, чакаюць яго Валік і Мішка. Калі яны свісталі, значыць, набег удаўся, значыць, пазухі і кішэні ў іх набіты яблыкамі. Яны аж рыпяць, калі труцца адзін аб адзін...
* * *
Валік сустрэў Кастуся пасля паўдня ля магазіна, дзе таўкліся, чакаючы, калі прывязуць хлеб, хлапчукі. За плячыма ў яго быў вялікі мокры кош з наліплымі на дно і дужку водарасцямі, асакой, шматкамі раскі. Чорная вада сцякала з каша і мачыла штаны — там, дзе яны, закасаныя вышэй каленяў, яшчэ не былі мокрыя. Усе ногі яго былі ў драпінах і гразі. Ён, відаць, і не спрабаваў іх абмываць. У левай руцэ, накручаная пляцёнкай на палец, матлялася торбачка з падмочаным сподам. У ёй было нешта мяккае.
— Уюноў лавіў, — усміхаючыся ўсім ротам, паведаміў ён Кастусю. — На сажалках. Няма ні чорта, бачыш. Усяго штук дзесяць дастаў. Пакуль я прыйшоў, дык Яўмен Мікіцкі абнюхаў усе кусты. 3 паўпуда пацёг дамоў.
— А мяне не пусцілі. Свінней пасвіў, — уздыхнуў Кастусь.
— I добра. Усё роўна нічога б не налавіў, толькі б гразі набраўся.
Валік адвёў Кастуся пад ліпы, дзе нікога не было, і, шморгнуўшы аблупленым носам, ціха прагаварыў:
— Сёння зробім налёт на Агея. Цітоў налатошым. Я знарок прайшоў два разы лугам, паўз канаву. Іх на вуглавой — аж голле трашчыць. Вялікія — во! Чырвоныя! — Пры апошніх словах зеленаватыя вочы Валіка сталі круглыя і вялікія — па яблыку. — А чаго ты маўчыш? Ты пойдзеш загаворваць яго, а я і Мішка падпаўзём ад канавы. Табе і быць там доўга не трэба будзе. Мы як бачыш.
— Я не пайду сёння, — панура адказаў Кастусь. У яго ўсё яшчэ не прайшоў жаль, што яго не пусцілі на ўюноў.
— Чаму?
— Чамучаму? Дзед, мусіць, здагадваецца, хто трасе яблыкі. Пасля таго як абабралі апорт1, ён цэлага паўдня сядзеў у нас. Гаварыў з татам, а пазіраў на мяне.
— Да каго ж яму ісці, як не да вас. Вы ж суседзі. I трэба ж яму на некага глядзець. А заўтра ці паслязаўтра цітаўкі пазнімаюць — і не пакаштуеш.
Апбрт — сорт зімовай яблыні, на якой растуць буйпыя чырвапабокія яблыкі.
882
АНАТОЛЬ КУДРАВЕЦ
— А калі тата дачуецца?
— Адкуль? Што — я яму скажу? Ці Мішка? толькі трэба да кіно паспець.
— Што, кіно прывезлі?
— А ты не ведаеш? «Тры мушкецёры». Я аб’яву расклейваў. Пеця гаварыў — во гэта карцінаі Ведаеш, як там б’юцца! Рраз — і ляжыцьі Рраз — і яшчэ адзін гатоў. Прасіў, каб яблыкаў прынеслі. Можа, бясплатна пусціць.
— Пусціць... Яму Маруся як пусціць...
— А што, ён ужо адзін можа круціць. He век жа яму быць матарыстам.
— А калі пачынаецца?
— У дзевяць. Дык ідзём?
— Ладна. Толькі гэта апошні раз...
* * *
У канцы пасёлка паказваліся каровы, калі Кастусь, схапіўшы скібку хлеба, выскачыў з хаты на вуліцу.
— Нікуды не збягай. Прыедзе бацька — вячэраць будзем! — крыкнула, несучы з гарода бацвінне, маці.
— Я зараз, — адказаў ён і залапатаў нагамі насустрач статку.
Каровы шарахнуліся назад, але там ішоў пастух Лёкса і шлегануў іх пугай, і тады яны, таўхаючы бакамі адна адну, кінуліся паўз плот.
— Куды прэшся? He бачыш, што каровы ідуць! — пачырванеўшы ўвесь, зароў на Кастуся Лёкса і нават замахнуўся пугаўём, але не ўдарыў.
— Я... на поле... — пачаў маніць Кастусь, але ўбачыў, што Лёкса не слухае яго, а падганяе кароў, і пабег далей. Але настрой яго, такі вясёлы і радасны перад гэтым, быў ужо сапсаваны. Параўняўшыся з кузняй, на дзвярах якой вісеў замок, ён перайшоў на роўны крок. А чым бліжэй дарога падыходзіла да саду, пераступаў нагамі ўсё цішэй і цішэй. Яму ўжо зусім не хацелася сустракацца з дзедам Агеем. Нават цітаўкі, вялікія, чырвоныя цітаўкі, такія сачаныя і жаданыя днём, цяпер здаваліся зусім нясмачнымі і непатрэбнымі. Але ж там, у лузе, ужо, мусіць, ляжаць Валік і Мішка. «Цітоў налатошым, — перадражніў Кастусь у думках Валіка. — Слова добра сказаць не можа. Усё «дастаў», «абнюхаў», «налаташыў»... I за што яго празвалі Царом? Цар, каціныя вочы...»
Думаючы так, ён усё ж падыходзіў да саду.
Сонца зайшло, але было яшчэ зусім светла, а на тым месцы, дзе яно села, ружова палымнела цёплае зарыва. Зусім не верылася, што неўзабаве і вялікія хаты пасёлка, і гэтыя дрэвы, і ўся зямля схаваюцца ў мяккай чорнай цемры. Будуць ціха шапацець лісты ўгары і між імі, быццам у самім шапаценні, цьмяна блішчаць белыя плямы — яблыкі.
Ля будкі гарэў агонь. Жоўтае полымя яго — маленькае і ледзь прыкметнае — трапяталася, як лёгкая рызіна на ветры. Дзед Агей у новых, але ўжо з выбеленымі расой насамі ботах, стаяў пад рабінай і ламаў аб калена таўсты яловы лапнік. Ладная горка яго ўзвышалася ля будкі, шчацінілася пажоўклай ігліцай. Дзед, відаць, добраў грэўся. На старанна паголеных шчоках яго — заўтра нядзеля! — свіцілася кволая ружовасць, а абвіслыя вусы, якія наўрад ці чапалі калі нажніцы, хавалі добрую ўсмешку. Ён нагнуўся па новую лапку, і Кастусь убачыў, што за яго спіной, на абрэзаным сучку рабіны, як заўсёды, вісіць аднастволка. Нясмелыя жоўтыя зайчыкі ад агню скакалі па адпаліраванай да люстранога бляску ложы. Навошта яму гэта ружжо? За ўвесь час, як тут старажуе, дзед з яго ніколі ні па кім не стрэліў. Трошкі воддаль ад агню сядзеў Бобік. Ён спачатку памкнуўся забрахаць, але пазнаў Кастуся і завіляў матузом хваста. Падняцца, аднак, паляніўся.
Кастусь нерашуча спыніўся перад цяплом.
— Давай, бярыся за працу. Неча гультая корчыць, — весела кіўнуў дзед на лапнік.
Кастусю адразу стала лягчэй — і таму, што дзед даў работу і, значыць, мала ўвагі будзе ўдзяляць яму і што ён сказаў сваё звычайнае і мяккае «неча». I Кастусь накінуўся на лапнік.
— Ты што, паглядзець, ці жывы яшчэ дзед Агей, а? — раптам павярнуў твар да Кастуся, і Кастусь улавіў у шэрых вачах яго вясёлую хітрасць.
— Нне, я з поля... ад таты. Ён на Гараўшчыне... Сёння конча сеяць.
— Конча? Гэта добра... Паспяшаць трэба. Ды малаціць, пакуль Ілля пагоду не папсаваў... — разважліва пачаў ён. — Ну, ну... Хто так ломіць? Смялей. Рыўком трэба. Раз — і гатова. — Гэта пра сук, які Кастусь ніяк не мог асіліць. Сук гнуўся, балюча ўпіваўся ў калена, а ламацца не хацеў.
АНАТОЛЬ КУДРАВЕЦ 883
— Ааа, няўмека! Дай сюды! — д^ед выхапіў сук у К^стуся, перадамаў і кінуў у кучу. 1 ўжо лагадней, памяркоўна: — Добра, хопіць. Усё роўна ўсю ноч смаліць не будзеш, а для вечара — досыць... Вячэраць будзем. А пакуль вазьмі яблыкаў — там, у саломе...
Кастусь прыгнуў галаву і ступіў у буд