• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская літаратура  Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Беларуская літаратура

    Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Выдавец: Сучасны літаратар
    Памер: 1008с.
    Мінск 2004
    816.86 МБ
    кі валодае стэпамі і горамі там, дзе ўзыходзіць сонца, кажа: «Няма большага няшчасця, чым няведанне меж сваёй краіны». Вось для гэтага я і загадаў прынесці мапу. Глядзіце, сыны, запамінайце.
    Ён змоўк, пацёр лоб смуглымі пальцамі, рашуча хітануў галавой.
    — У кожнага чалавека свой крыж. Мой крыж — Новагародак, зямля Новагародская. Славы і сілы хачу Новагародку. Хай чэрві завядуцца ў вачах у таго, хто хоча ўбачыць пагібель і няславу Новагародка, хто дзясніцу ўздыме на нашу дзедзіну. А ты, Далібор, пачынай збірацца ў дарогу. Праз тры дні да Міндоўга едзеш.
    III
    Раніцаю Далібор, успомніўшы запрашэнне вешчуна Валасача, вырашыў з’ездзіць да яго на Цёмную гару.
    Ускочыўшы на каня, Далібор у суправаджэнні надворнага халопа Найдзёна, які на конікукарузліку пачціва трымаўся ззаду, выехаў праз браму з дзядзінца. Даўно абжытая чалавекам, багатая зямля была наўкол.
    Нарэшце дабраліся да Цёмнай гары. Вяшчун Валасач сядзеў пад паветкай, што ляпілася да дубовага камля.
    — Прыйшоў? — спытаў, ніколькі не здзівіўшыся, у Далібора.
    — Прыйшоў, — сказаў княжыч. — Бедна ты жывеш.
    — А навошта жыць багата? Думаеш, багаты і сыты шчаслівы? Бывае дзень, калі сытаму хочацца голаду. Але адашлі халопа. He для яго вушэй наша з табой гаворка. He для сытасці жыве чалавек, а для любові, — прамовіў Валасач, калі халоп бясшумна знік. — Трэба сказаць сабе: «Я люблю няшчасных, люблю калекаў, люблю выкінутых у мора за борт карабля, непрыгожых і дужа прыгожых, слабых і дужа моцных».
    —	А які я? Слабы ці моцны? — перапыніў яго Далібор.
    —	Ты слабы, але будзеш моцны. Ну што ж, — урачыста ўзняўся Валасач са свайго сядалішча. — Чуй, святы зялёны дуб. Чуй, святы агонь. Чуй, неба. I чуй ты, княжыч Далібор. Наваградскі князь Ізяслаў Васількавіч не твой бацька, а ты не яго сын. Ты — Міндоўгаў сын. А маці твая княгіня Мар’я. Як ёсць, княгіня Мар’я. Слухай. Семнаццаць сонцаваротаў назад я прыслужнікамвайдэлотам быў у самога КрываКрывейты ў Жамойці. Збег я з Наваградка ад папоў і князя і прыбіўся туды.
    —	За кожнае слова ты адказваеш мне сваёй выяй, — шпурнуў галавешку ў траву Далібор.
    —	Слухай. Замятня вялікая тады была ўсюды. 3 Рыгі і Мар'іна Гарадка2 перлі рыцары, паход за паходам. Попел на лісцях і траве ляжаў у Жамойці, як снег. Прусы ўцякалі на Нёман. Яцвягі хаваліся ў пушчы, жыўцом закопваліся ў зямлю. Аўкштайты адседжваліся з дзецьмі і жонкамі ў сваіх балотных гарадах. У Літве рэзалі адзін аднаго Міндоўг і кунігасы Рушкавічы. Кроў не высыхала. Князь Ізяслаў уцякаў ад наваградскіх баяр і купцоў у Здзітаў. I дайшло тады да разумных людзей, што трэба, каб уцалець, агулам трымацца. З’ехаліся Ізяслаў з Міндоўгам, пацалавалі крыж хрысціянскага бога ў наваградскай царкве на вялікую згоду. А потым і да КрываКрывейты паехалі.
    1 Сінь — кітайцы.
    2 Мар’ін Гарадок — Марыснбург, з 1309 г. — сталіца тэўтонскіх рыцараў.
    ЛЕАНІД ДАЙНЕКА
    907
    Валасач змоўк, як бы падавіўшыся.
    — Гавары, — трасянуў яго княжыч.
     Прыехалі да КрываКрывейты, і святы вяшчун, бачачы, што ўжо рэкі цякуць не сінія, а чырвоныя, загадаў ім, Ізяславу і Міндоўгу, крэўным ланцугом злучыцца, абмяняцца на тры сядміцы жонкамі, каб нарадзілі ім жонкі сыноў. Клятву далі яны пад святым дубам, перад вачмі Пяркунаса, што так і зробяць. Сваімі вушамі чуў я гэту клятву, кладучы дубовае паленне ў вогнішча. Сваімі вачыма бачыў, як ішлі княгіні Мар’я і Паята да белых шатроў, каб выйсці адтуль праз тры сядміцы. I раз’ехаліся ад святога Зніча князі. 1 нарадзіўся ты ў Наваградку, а Войшалк у Варуце.
    — Войшалк? — перапытаў Далібор.
    — Войшалк.
    Вяшчун сарваў пук травы і выцер спатнелы твар. Пэўна, ад вялікага хвалявання выбіўся з сухога цела пот, а можа, і ад страху.
    — Калі сказаў праўду, еш зямлю, на якой расце святы дуб, — пільна пазіраючы ў вочы Валасачу, загадаў Далібор.
    He міргнуўшы вокам, вяшчун узяў жменю шэрай лясной зямлі, праглынуў яе адным дыхам.
    Шмат што рабілася зразумелым княжычу, калі ён у глыбокім одуме ехаў да Новагародка. I непадобнасць іхняя з Някрасам, і тое, што маці, раззлаваўшыся, называла яго, здавалася, любімага сына, касавураю, і тое, што бацька іменна яго пасылаў у Літву да Міндоўга.
     Зачакаліся мы цябе, Глебачка,  кінулася на двары дзядзінца насустрач сыну княгіня Мар’я. Ён спакойна злез з каня, падышоў да яе, спакойна пацалаваў ёй белую халаднаватую руку. I княгіня сваім матчыным сэрцам здагадалася, што нябачная малюсенькая трэшчынка прабегла сёння па сынавай душы.
    — Заўтра едзеце, — адразу ж сказаў Ізяслаў. — Даю табе з ваяводам Хвалам тры сотні вояў. I Костка з халопам Найдзёнам паедуць. Пасылай паперадзе дазоры, бо зноў неспакойна ў Літве.
    У зборах, у вялікіх рыхтаваннях прабег акраец дня пасля таго, як Далібор вярнуўся ад вешчуна.
    Стомлены прыйшоў Далібор у апачывальню, распрануўся з дапамогаю надворнага хлапчукахалопа і як камень паваліўся на ложак. Пад падушкаю, напханай цецеручыным і курыным пер'ем, нешта муляла. Ён адкінуў падушку ўбок і ўбачыў невялічкую фігурку Перуна, вытачаную з мядоважоўтага бурштыну, і нейкі цёмны металічны шарык. Загадаўшы халопу запаліць свечку, Далібор доўга круціў у пальцах таемны шарык і раптам здагадаўся, што гэта — жолуд, жолуд, адліты з жалеза. Які мудрагель зрабіў яго? Чыя рука і для чаго паклала пяд падушку? Маці? Але яна б сказала. Ды і не будзе яна, спрадвечная хрысціянка, важдапца з нейкім жолудам і з выявай Перуна. Для яе гэта садомскі грэх. Хто ж тады надумаўся на такое? Сам князь? Халопы? А жолуд быў як жывы, асабліва ягоная шапачкакапялюшык. Кожную лусачку, кожную рысачку ахайна і дужа старанна выштукаваў невядомы майстар. Была на жолудзе і зачэпінка, каб, працягнуўшы нітку або дроцік, насіць на шыі. Жолуд, вядома ж, быў абярогам. Але хто і ад чаго хацеў абараніць Далібора? Доўга не мог заснуць у гэту ноч княжыч, а калі ўжо сон склейваў павекі, ціха ўвайшла ў апачывальню маці, села побач з сынам, асцярожна пачала гладзіць яму галаву. У змроку ён не бачыў яе твару, хацеў прыкінуцца, што спіць, але пяшчотныя лёгкія пальцы, як ветрык, бегалі па ягоных валасах. У яго зашчымела на сэрцы. Ён моўчкі пачаў цалаваць матчыны рукі. 3 пякучай вастрынёй ён зразумеў што наперадзе чакае невядомасць, трывожная дарога, можа, нават кроў і пакута, і ўсім тым, што з ім здарыцца, матчынаму сэрцу балець да астатняга ўдару. Ён пяшчотней і гарачэй пачаў цалаваць яе рукі. Яна заплакала. Ціхія цёплыя слёзы капалі яму на твар. Маці моўчкі паплакала, моўчкі пайшла. Лёгкі белы абрыс мільгануу у праёме дзвярэй. Зноў на ўсё і на ўсіх навалілася ноч. Некалі, праз доўгія дзесяцігоддзі, на парозе сваёй смерці, сын будзе праклінаць сябе за тое, што не шапнуў ёй тады: «Мамачка... мама».
    Новым сонечным святлом успыхнула неба, і Далібор з Хвалам павялі дружыну з Новагародка ў бок літоўскіх лясоў. За аднудзве вярсты паперадзе дружыны ішла чата1 на самых хутканогіх конях.
    На начлег ваявода Хвал прыпыніў дружыну ў негустым бярэзніку, які светлым акном пракінуўся між старых змрочных елак. Далібор стомлена расцянуўся на цёплых шкурах і
    Чата — развсдка, дазор.
    908	ЛЕАНІД ДАЙНЕКА
    раптам спіной адчуў нешта цвёрдае, круглае. Уздрыгнула сэрца. Ён хуценька ўсхапіўся, потым апусціўся на калені, пачаў у змроку абедзвюма растапыранымі далонямі асцярожна абмацваць сваё ложа. I адразу ж знайшоў тое, што шукаў. Яшчэ не бачачы рэч, якую трымаў у руцэ, княжыч ужо ведаў, што гэта жолуд. Зноў таемны жалезны жолуд! Спачатку хацеў паклікаць Найдзёна і загадаць, каб той запаліў свечку, але перадумаў. Бясшумна падкраўся да чырвоных вуголляў вогнішча, пачаў разглядваць знаходку. Гэты жолуд быў як брат таго, першага. Такі ж старанна адштукаваны, з прыгожай шапачкайкапялюшыкам. Цьмяна блішчаў ён у паўзмроку і, здавалася, халадзіў далонь. Хто ж падклаў яго? Найдзён? Костка? Навошта падклаў? Ва ўсім павінен быць сэнс. Дзеля чаго ж гэтыя загадкавыя жалуды ідуць следам за ім, Даліборам? Княжыч з раптоўнай яраснай злосцю размахнуўся, хацеў шпурнуць жолуд у цёмны начны лес, але ўжо на самым узлёце рукі нейкая сіла астудзіла, прытрымала. Ён уздыхнуў, пайшоў у роздуме да шатра, лёг. Гэты жолуд, вядома ж, абярог, ахоўнік чалавечы, нехта хоча ўратаваць яго, княжыча, ад злыбяды. На першы жолуд ён не звярнуў увагі, і вось з'явіўся другі. Выкіне гэты — падкладуць трэці... Абярогі трэба насіць на грудзях, ля сэрца, але Далібор не паганец, і на грудзях у яго хрысціянскі крыж. У цемры адшукаў княжыч сваю шырокую паходную дзягу, упрыгожаную наборнымі залатымі і срэбнымі бляшкамі, адшпіліў капшук для трута і крэсіва, запіхнуў жолуд туды.
    Раніцай зноў рушылі ў дарогу.
    Скончыліся адгор'і Новагародскага ўзвышша, пайшла лясістая раўніна. Стаялі доўгія спякотныя дні. Прахалодныя ж ночы былі кароткія, на дзве салаўіныя песні. Восьвось павінна была быць рака Рута. Недзе тут у сваім горадзе сядзеў Міндоўг. Далібору не цярпелася ўбачыць грознага літоўскага кунігаса.
    Некалькі вояў схапілі свае лукі і з крыкам «ЗязюляІ» навялі іх на густалапую вельмі высокую елку. Далібор яшчэ нічога не паспеў сцяміць, як з елкі, ломячы голле, гоцнуўся на зямлю дужы светлавалосы юнак.
    — Каму служыш, «зязюля»? — запытаў у яго ваявода Хвал. Ваявода, як і большасць бывалых. мужоўновагараджан, някепска ведаў літоўскую мову, ніколі не браў з сабой тлумача.
    — Мой гаспадар кунігас Міндоўг, — адказаў светлавалосы юнак.
    — ДымІ — закрычалі раптам воі.
    Усе ўзнялі галовы і ўбачылі, як з самай вяршыні елкі ўразаецца ў неба рог чорнага густога дыму.
    Чорны дым ад вартоўнага кастра, што запаліў Гінтас, заўважылі ў Варуце. Дружыну ваяводы Хвала, як толькі яна пачала падыходзіць да горада, перастрэлі конныя літоўцы.
    — Сам Войшалк вывеў дружыну, — спалохана сказаў Гінтас, едучы поруч з Даліборам. — Значыць, кунігас Міндоўг вярнуўся ў Варуту. Без сям’і, без сваіх сыноў ён нікуды не ездзіць, бо ведае: трапяць сыны ў рукі Даўспрунку — і костачкі ад іх не застанецца.
    Ваявода Хвал тым часам загадаў трубіць у трубы, біць у бубны, спыніў дружыну і ў знак міру і згоды злез з каня, выняў з похваў меч, уваткнуў яго ў зямлю. Войшалк з некалькімі сваімі вершнікамі таксама спешыўся. Гэта быў, калі меркаваць з першага позірку, Далібораў аднагодак, высокі, цё