Беларуская літаратура
Адам Глобус, Міраслаў Адамчык
Выдавец: Сучасны літаратар
Памер: 1008с.
Мінск 2004
а спытаў Далібор.
— Тут, — адказалі са змроку.
Адчуваючы, як перасыхае ў горле, ён спытаў яшчэ цішэй:
— А князёўна Рамуне?
— Тут, — адказалі яму.
Асцярожна пайшлі ў едкі ранішні туман коні. I ўсё ж, як ні стараліся, поўнай цішыні не было.
Кіраваліся ў бок Новагародка.
— Пагоня, — азірнуўшыся назад, сказаў Вель.
— Войшалк! — як тур, крышыў на сваім шляху кустоўе, крычаў Эдзівіт. — Пакаштуй майго салодкага мяча!
Твар у Войшалка перасмыкнуўся, пацямнеў ад гневу. Ён быў не з тых людзей, што прапускаюць міма вушэй знявагу. Як воласу перагарэць, ускочыў ён у сядло, пакінуўшы Рамуне з Даліборам.
А ў мяне горкі меч! — закрычаў ён. — Хто мяне шукае?! Я Міндоўгавіч! Хто хоча ўбачыць, якога колеру мая кроў?
Яны сутыкнуліся, сышліся грудзі ў грудзі. Месца паядынкудвубою ўжо абкружылі новагараджане і літоўцы, гарачліва сціскаючы зброю, каб пры першай магчымасці самім рынуцца ў сечу. Але старадаўні звычай патрабаваў стаяць збоку і чакаць, пакуль сякуцца між сабон вожы1. У каго першага свісне з раны кроў, той прайграў.
Нарэшце Войшалк магутным ударам аглушыў, выбіў Эдзівіда з сядла.
Новагараджане і Войшалк з Рамуне адразу ж пусціліся ў дарогу.
Аядумала,княжыч,штотыздрадзіўМіндоўгу,маймубацьку,ізаДаўспрункам,як хвост, павалокся, — сказала Рамуне, хітравата пазіраючы на Далібора. Яна ехала на ягоным кані, Далібору ж аддаў каня Найдзён. Сам халоп, трымаючыся за стрэмя гаспадара, бег трушком побач. Гарошыны поту скочваліся са шчок, нават з вушэй. Але не шкадуюць людзей, народжаных на рваным рыззі і пад саламянай страхою, тыя, што ядуць свой хлеб зямны на золаце і на срэбры.
— Новагародак — саюзнік Міндоўга, а не яго ворагаў, — з урачыстасцю і важнасцю ў голасе прамовіў Далібор. — Як жа я мог пайсці супраць Новагародка? Кунігас Міндоўг (і Новагародак гэта ведае) лепшы, вартнейшы чалавек на Літве.
Ехалі, не спыняючыся, цэлы дзень. Пераначавалі ў лесе, а на золку зноў рушылі ў дарогу. Перад тым як ехаць на новагародскі дзядзінец, Далібор завярнуў на Цёмную гару. 3 Рамуне і Войшалкам пайшоў да святога дуба.
Валасач сядзеў усё на тым жа месцы. Вочы былі шчаслівыя.
— Ты хлус, ілгун, — пагрозліва сказаў Далібор. — Навошта схлусіў пра Міндоўга? Навошта кляўся, што мы з ім адзінакроўнікі?
Валасач спакойна ўзняў вочы, усміхнуўся Рамуне і Войшалку, прамовіў, як заўсёды, з нейкаю загадкаю.
— Людзі зменлівыя, як воблакі. Ты быў у Варуце?
— Быў, — не сцішваў гневу Далібор. — Навошта хлусіў? Адказвай.
Хацеў, каб ты сустрэўся з Міндоўгам, бо роўны роўнага шукае. Хацеў і хачу, каб не высеклі тэўтонскай сякераю і татарскай шабляю нашы карані. Хачу, каб Новагародак і Літва звязаліся ў адзін вузел, які нікому ніколі не развязаць. Толькі так уцалее наш род і дзецімлекасосцы будуць карміцца матчыным малаком, а не дымам і попелам. Хіба ты не хочаш гэтага ж самага, княжыч?
Вяшчун, як хітрая рыбіна, выслізгваў з рук, а сваімі словамі, бляскам апантаных вачэй браў проста за сэрца.
— Ты кажаш, княжыч, што я нахлусіў табе пра Міндоўга. Ну што ж, хай карае мяне за гэта Пярун. Але здаецца мне, што ты можаш стаць родзічам слаўнага кунігаса.
1 Вож — ііравадыр, важак.
922ЛЕАНІД ДАЙНЕКА _______________
Пры апошніх сваіх словах вяшчун уважліва паглядзеў на Рамуне.
— Раскажу я вам, маладзёны, пра старца Кукшу, які да мяне сядзеў пад гэтым дубам, — жвавым голасам пачаў Валасач. — Вялікай мудрасці быў чалавек. I ўсё зрабіў, што дастаслаўнаму мужу трэба зрабіць на сваім зямным вяку. Нарадзіў сына, пасадзіў дрэва, збудаваў дом, перапісаў на пергамен кнігу. Заставалася забіць змяю. I не змог. Зразумеў, узняўшы булыгу, што кожнаму жывому стварэнню дадзена небам жыццё, і толькі неба, толькі Пярун, уладар нябесны, можа ўзяць гэта жыццё. I ведаеце, як ён памёр? Варыў у пушчы святы мёд, пітво Перуну рыхтаваў. Зварылася пітво, і разліў яго Кукша ў кадоўбчыкі. Перад тым жа як Перуну ахвярутрэбу прыносіць, вырашыў сам пакаштаваць. Глынуў з кожнага кадоўбчыка па кроплі. I памёр. У кожны кадоўбчык запаўзло якраз перад тым, як ён мёд разліваў, па гадзюцы. Зрокам слабы быў Кукша, не разглядзеў. Пашкадаваў Кукша змяю, і змяя ж яго забіла.
VI
Калі памаладзіў зямлю першы сняжок, прыбег у Новагародак Міндоўг са сваёй ДРУ’ жынаю. У крыві прыбег, у вялікім адчаі. Князь Ізяслаў Васількавіч урачыста сустрэў кунігаса. . „
Пасля новагародскіх князя і княгіні Міндоўг з вялікім хваляваннем прывітау сваіх дзяцей, Войшалка і Рамуне, а таксама Далібора і Някраса.
Далібор адчуваў, як пасталеў за апошні час. Ужо зусім не хацелася гуляць з Някрасам. Пасля дарогі доўга спаў Далібор і, нарэшце прачнуўшыся, яшчэ раз канчаткова зразумеў сваю даросласць, калі пачуў, як маці гаворыць некаму праяго: «Стаміўся. Спіць, як каваль».
ГІрачнуўшыся, ён адразу ж успомніў Рамуне, мяккую ўсмешку, светлыя валасы, незвычайныя чорназялёныя вочы. Ён зразумеў, што пакахаў прыгожую юную літоўку, і сэрца захлынулася ў халодным і адначасна салодкім суме: «А ці пакахае мяне яна? Ці спадабаюся я ёй?» Гэта было так важна ведаць, прычым ведаць неадкладна, зараз жа, бо кожны мужчына два разы нараджаецца на свет. Першы раз — для Бога і для сябе, другі раз — для жанчыны. Ён чуў і ведаў, што мужчына павінен рабіць падарункі, а жанчына павінна з удзячнасцю іх прымаць. Але, падумаўшы, княжыч вырашыў такую важную і далікатную справу даручыць дружынніку Велю, свайму аднагодку, з якім вельмі сышоўся ў час паходу ў Варуту.
Вель зразумеў Далібора з паўслова.
Увечары князь Ізяслаў, правёўшы перамовы з Міндоўгам, выпіўшы з ім мёд і развітаўшыся да заўтрашняга дня, пад вялікім сакрэтам склікаў проста ў сваёй апачывальні самых блізкіх людзей, правераных часам на вернасць яму, князю, думцаў1.
Як будзем наконт Міндоўга рашаць, наконт яго сямейцаў і дружыны? — нахмурыўшыся, спытаў Ізяслаў.
— А што ваявода Хвал скажа? Ён жа быў у Літве, — пачуліся галасы.
Ваявода Хвал, разгладзіўшы вусы, што зіхцелі меднажоўтым бляскам, сказаў:
— Вялікая фуртавіна2 ў Літве. Рэжуцйа між сабой кунігасы. Вось нават і Міндоўга выгналі з Варуты. Але ён моцны. У яго дружына, якіх я мала бачыў, хоць, як вядома вам, шмат дзе ваяваў.
Калі выгналі з Варуты, няхай ідзе на самакорм’е і жыве, як смерд, сваёй працаю, — кпліва прамовіў Тугажыл. „
Але з ганарлівым баярынам ніхто не пагадзіўся. Усе разумелі, што за Міндоугам стаіць сіла, і патрэбна гэту сілу выкарыстаць з розумам. He парокамтаранам павінна біць яна ў новагародскую браму, а стралой, пушчанай з магутнага лука, ляцець туды, адкуль ворагі пагражаюць Новагародку. Літоўскі меч трэба ўкласці ў новагародскія похвы.
— Думаю я, што з Міндоўгам і яго дружынаю нам неабходна заключыць рад3, — сказаў баярын Сарока. Мы дапаможам яму вярнуць сталец у Варуце і ўсёй Літве, ён разам з намі стане на Нёмане супраць татараў і лацінян.
— Міндоўг — паганец, — запярэчыў айцец Анісім. — Дзе і калі хто бачыў каб хрысціянская дзяржава, улюбёная Хрыстомбогам, садзілася, як з роўнян, за адзін стол з паганцамі? Яны адразу ж здрадзяць, бо жывуць, як звяры.
1 Дўмец — дарадчык, радца.
2 Фуртавіна — непагадзь, бура.
3 Рад — дагавор, умова.
ЛЕАНІД ДАЙНЕКА 923
Няпраўду кажаш, святы анцец, — міжволі вырвалася ў Далібора. — Паганцы такія ж самыя людзі, як і мы. Быў я ў Варуце, доўгі час жыў побач з імі. Яны не бязбожныя людзі, бо маюць сваіх багоў, якім з ахвотаю пакланяюцца. Толькі звяры не маюць багоў.
— Сын мой, — холадна прамовіў Анісім, — паганцы — ворагі роду чалавечага. Няўжо ты гэтага не ведаеш?
Але Далібора няпроста было збіць з тропу. Ён, калі адчуваў сваю праўду, мог казаць рэзкія, нават злыя словы.
— He бачыў я на іхніх тварах звярынага поту, — вёў сваё княжыч. — Бачыў пот чалавечы і слёзы чалавечыя бачыў. Яны дзяцей сваіх берагуць і шкадуюць, як і мы, хрысціяне. I плачуць над дзецьмі сваімі, калі кладуць іхнія мёртвыя маленькія цельцы на памінальнае вогнішча.
— На вогнішча! — усклікнуў Анісім. — He ў зямлю! Бо не вераць ва ўваскрэсенне з мёртвых.
Усе з вялікай цікавасцю сачылі за слоўным паядынкам іерэя і маладога княжыча. Князь Ізяслаў хмыкаў у вусы, хмурыўся, але пакуль што маўчаў. Апошнімі днямі хмурнасць гэта рэдка сыходзіла з ягонага твару.
— Варуцкая княгіня ГаннаПаята, дачка цверскага князя, праваслаўная, як і ўсе мы, — цвёрдым голасам казаў Далібор. — I сын яе Войшалк праваслаўны. Ды і сам Міндоўг, калі трэба для яго народа, трэба для Літвы, прыме веру хрысціянскую ад Усходу, гэта значыць нашу веру.
Мудрыя словы гаворыш, княжыч, аж ускочыў са свайго месца Сарока. Давайце дамовімся так: рад з Міндоўгам мы возьмем толькі тады, калі ён паклоніцца Хрысту, зробіцца хрысціянінам, як яго жонка і сын.
Назаўтра паслалі ганцоў да Міндоўга з прапановаю князя Ізяслава і ўсіх думцаў паслужыць сваім мячом Новагародку. Княства за гэта брала літоўскую дружыну і кунігаса з сямейцамі і чэляддзю на кармленне, плаціла вялікае срэбра. I яшчэ было сказана ў радзе: што здабудзе, заваюе Міндоўг мячом сваім ярасным, тая зямля і той народ пераходзяць пад яго руку. За гэта ж кунігас і найбліжэйшыя да кунігаса баяры павінны прыняць праваслаўную веру, паклясціся на святым крыжы ў вернасці Новагародку.
Ганцоў узначаліў Далібор. Міндоўг разам з Войшалкам, Казлейкам і баярамі ўважліва выслухаў, задумаўся.
— Няхай Новагародак дасць мне тры дні. Я павінен параіцца са сваімі багамі, — сказаў нарэшце кунігас.
— Мы будзем чакаць тры дні, — згадзіўся Далібор.
Ён не сумняваўся, што кунігас адразу ж пашле верных людзей да КрываКрывейты. Цікава, што скажа вярхоўны жрэц? Пэўна ж, забароніць адыходзіць ад веры дзядоўпрадзедаў, ад Пяркунаса. Але ж нявыкрутка схапіла Міндоўга за самы кадык. Даўспрунк з сынамі сядзіць у Варуце, ваюе ўсю Літву, прымерваецца да Новагародка і Менска. У Жамойці Трайнат, красамоўца і місцюк1, падначаліў сабе ўсіх. У прускіх весях і гарадах рукі і ногі чалавечыя псы па вуліцах цягаюць. Жалезным чаравікам наступіў Ордэн на грудзі прусам. Як ні раскінь галавою, толькі адна дарога ў Міндоўга да Новагародка, калі хоча застацца кунігасам, а не пасвіць коней або ўздзіраць сахой зямлю.
Выконваючы такое важнае, такое адказнае даручэнне, Далібор ні на міг не забываў пра Рамуне. Шмат аддаў бы княжыч, каб толькі ўбачыць гарачыя чорназялёныя вочы.
Адважна шыбаваў Вель да літоўскай княгіні, дзе меркаваў, улучыўшы міг, аддаць Рамуне бранзалет. Але дарогу перагарадзіў высокі светлавалосы ахоўнік. Гэта быў Гінтас, той самы, які яшчэ нядаўна «зязюляю» сядзеў на дрэвах і папярэджваў горад Варуту аб небяспецы. У руцэ ён трымаў сякеру.
На валтузню і шум выглянула з баярскай сядзібы Рамуне.
— Гэта табе, князёўна, ад нашага княжыча. Упадабаў ён цябе і шле свой дарунак. Казаў, каб прыняла з чыстым сэрцам. I яшчэ казаў і прасіў, каб не хавалася ад яго, бо агнявіцаліхаманка навалілася на маладое цела