Беларуская літаратура
Адам Глобус, Міраслаў Адамчык
Выдавец: Сучасны літаратар
Памер: 1008с.
Мінск 2004
д кахання вялікага.
— He вазьму, — уздыхнула Рамуне. — Перадай княжычу, хай заўтра ўвечары сам сюды прыйдзе, — шапнула Рамуне, шмыгнуўшы назад ў святліцу.
Вель борздка ішоў па бліскучых лужынах. Неўзабаве ён быў у самай багатай частцы вакольнага горада, дзе жылі купцызолатакавалі. Каля адной з сядзіб, двух’яруснай, пра
1 Місцюк — ілгун, хітрэц.
924______ЛЕАНІД ДАЙНЕКА_________________
сторнай, ён і прыпыніўся. Крыху счакаўшы, дружыннік пракукарэкаў, а напаследак зацёхкаў салаў’ём.
Дзверы ніжняга яруса адчыніліся, і на двор выйшла Лукера.
Дружыннік, не гаворачы ні слова, моцна пацалаваў Лукеру ў свежыя пунсовыя вусны. У гэты час прагучалі цвёрдыя ўпэўненыя крокі, і на двор зусім нечакана для Лукеры і Веля ўвайшоў чалавек.
— Алехна! Брат! — шчасліва ўскрыкнула Лукера і павісла ў таго, хто прыйшоў, на шыі.
Вель, паблукаўшы па дзядзінцы, пастаяўшы каля літоўскіх шатроў і паслухаўшы літоўскія песні, зноў вярнуўся ў вакольны горад. Недалека ад сядзібы залатара Івана ён схаваўся за нечы плот і пачаў сачыць за акутай жалезам брамаю, што ахоўвала двор залатара. Ужо чалавек шэсць ці сем, азірнуўшыся па баках, шмыгнулі ў невысокія дзверцы, якія былі ўрэзаны ў браму. Усе яны былі ў плашчах з капюшонамі, і дружыннік не мог, як ні напружваў зрок, убачыць твараў.
Дзіўная адвага і незвычайная цікаўнасць бушавалі ў ім. Прыставіў да сцяны сукаватае бервяно, якое, чырачы зямлю, прыцягнуў ад плота, і палез па гэтым бервяне на верхні ярус, дзе апорны слуп, што трымае перакрыцце, уразаецца ў столь. Каля слупа вілася даволі шырокая трэшчына. Вель прыпаў да яе вокам і навастрыў слых.
Спачатку ён убачыў лысага, хоць боб на галаве малаці, залатара Івана. Каля яго сядзеў Алехна, трохі зводдаль — купцы Алхім, Панкрат, Аўдзей, тысяцкі Раданег і нейкія незнаёмцы. , „
Але галоўны тут быў, як пачаў здагадвацца Вель, Іванаў сын Алехна. Ен выйшаў на сярэдзіну пакоя, зняў з шыі срэбны дробнакаваны ланцужок, на якім нешта вісела.
— Паклянёмся нашай святыняй, паклянёмся жалезнымі жалудамі, якія ўсе мы носім на грудзях разам з хрысціянскім крыжам, што, сабраўшыся сёння тут, будзем думаць толькі пра Новагародак і Новагародскую зямлю, — урачыста сказаў Алехна. — Наша Нёманскае сто, Hama купецкае і залатарскае браталюбства ведаюць далёка адсюль. Быў я ў Брэмене, даходзіў са сваім таварам аж да Генуі і Венецыі, дзе стварылі купцы свае дзяржавы, і мяне, новагараджаніна, сустракалі і прымалі там, як роўню. У тых далёкіх краях мужоў цэняць перш за ўсё за купецкі спрыт і за грошы, якія яны маюць. Перад купцамі там адчынены дзверы самых.багатых палацаў, князі і правіцелі садзяць іх побач з сабою на залаты трон. Браталюбы, — узвысіў голас Алехна, — надышоў час вялікага выбару. Усё цяжэй узнімаюцца ветразі нашых караблёў на Варажскім моры. Вы ведаеце чаму. Лівонскія і тэўтонскія рыцары перагарадзілі нам дарогу. I хоць лівонскі магістр у Рызе Андрэй Стырланд клянецца, што вельмі любіць новагародскіх купцоў, гэтак жа, як полацкіх і смаленскіх, мала яму ад нас веры. У нас ёсць грошы, вялікія грошы, але гэта сёння не ўсё. Патрэбна, каб у нас быў свой меч, — казаў далей Алехна.
— Ёсць у Новагародку меч — князь Ізяслаў Васількавіч. Але няма ў ім ужо ранейшага гарту і моцы.
— 3 баяр да нас прыйшоў сёння тысяцкі Раданег. Скажы, браталюб Раданег, дзе б нам знайсці такі меч?
— Такі меч ёсць, — глухім голасам адказаў Раданег. Гэта — літоўскі кунігас Міндоўг.
Усе адразу зашумелі, пачуліся абураныя галасы:
— Аддаць хрысціянскі горад паганцу?
— Міндоўга ўжо і так узяў з дружынаю князь Ізяслаў на сваю службу, — рашуча і цвёрда сказаў Алехна. — У яго жонка хрысціянка і сын хрысціянін. Абраўшы яго сваім князем, мы запатрабуем, каб ён прыняў нашу веру, і ён прыме яе.
— Мы забыліся пра княжыча Далібора, — напомніў усім маўклівы Панкрат.
— 3 княжыча Глеба Ізяславіча будзе нядрэнны князь. Але заўтра, не сёння, — адказаў Алехна. — А пакуль што ён можа служыць падручным князем у Міндоўга. Можна аддаць яму на кармленне Ваўкавыйск, а князю Ізяславу Свіслач.
— Браталюбы, усе вы ведаеце, што вялікім мужам, якія служаць або могуць паслужыць Новагародку, мы таемна пасылаем праз сваіх людзей жалезны жолуд, — зноў загаварыў Алехна. — Міндоўгу мы паслалі такі жолуд, і ён, як стала вядома, не адмовіўся ад яго. I княжычу Далібору паслалі. Няхай з гэтых жалудоў вырастуць жалезныя дубы, няхай сякеры чужынцаў скрышацца аб іх. Веру я, што так і будзе, браталюбы. А Міндоўга не трэба баяцца. He мы першыя запрашаем князя збоку. Успомніце, як Ноўгарад запрасіў Рурыка з братамі. Успомніце, як балгарскі хан Крум, прыйшоўшы са стэпаў, захапіў сталіцу славянпаўднёўцаў, захапіў іхнюю дзяржаву, але неўзабаве і сам зрабіўся славянінам, і ўсе яго людзі, хоць дзяржава называецца Балгарыяй. Пераварылі яго славяне, перакавалі. А хіба вывеліся добрыя кавалі ў Новагародку?
ЛЕАНІД ДАЙНЕКА
925
Далей Вель ужо не слухаў. Пабег на дзядзінец шукаць княжыча Далібора.
~ Перадаў бранзалет? першае, што спытаў у яго Далібор, не даўшы яму і рот рас
Але тут Вель расказаў пра ўсё тое, што чуў і бачыў на сядзібе залатара Івана.
He хацелася Далібору даваць веру ўсяму гэтаму, ды ўспомніў пра два жалезныя жалуды, што падкідвала невядомая рука. Значыць, нешта ёсць, ёсць сіла ў Новагародку, якая хоча нанесці раптоўны ўдар. Але што рабіць?
Няхай не ўстаўляюць нагу ў чужое стрэмя, — толькі і сказаў княжыч.
Гневам налівалася душа. I ўсётакі ён, добра ўсё абдумаўшы, рашыў нічога пакуль не расказваць бацьку. У новагародскага князя ў кожным куточку горада павінны быць свае вочы і вушы, і быць не можа, каб бацька нічога не ведаў пра браталюбаў. А вось з літоўскім княжычам Войшалкам Далібору вельмі захацелася сустрэцца.
Слова ў слова расказаў Далібор Войшалку ўсё, што пачуў учора ад Веля. Зірнуў літоўскаму княжычу проста ў вочы.
Твой бацька сустракаўся з гэтымі браталюбаммі?
— He, — абыякава адказаў Войшалк. — Я гэта заўважыў бы, а калі б і не заўважыў верныя людзі мне б перадалі.
I раптам дадаў:
— Я ў манастыр хачу ісці.
— Княжыч, Міндоўгаў сын, і хочаш ісці ў манастыр? — здзівіўся Далібор.
Вось таму, што Міндоўгаў сын, і хачу ісці, — адказаў Войшалк і замоўк.
Яны ехалі па нечым санным следзе. «Няхай асвецяць цябе божыя прамяні», — з жалем, з любоўю думаў пра Войшалка Далібор, але не спяшайся, не спяшайся ў манастыр Ты ж яшчэ такі малады».
— Кунігас хоча ўзяць новую жонку, — як бы самому сабе сказаў Войшалк, яшчэ раз дужа здзівіўшы Далібора.
— А ГаннаПаята, твая маці, куды ж дзенецца? спытаў Далібор.
— Ён надумаў узяць маладую жонку. Ёсць у Нальшанскай зямлі Марта, сястра жонкі мясцовага кунігаса Доўманта. Да яе кунігас патаемна паслаў сватоўвыведнікаў А ГаннуПаяту ён верне назад у Цвер.
— Няўжо вашы баяры, вашы ваяводы не могуць заступіцца за княгіню ГаннуПаяту? Яна ж нікому крыўды не чыніла, — сказаў Далібор.
Войшалк строга паглядзеў на яго.
Той, хто надумаецца такое рабіць, будзе карміць вараннё сваімі вачамі.
— Давай даедзем да самага Нёмана, — раптам прапанаваў Далібор.
Усю астатнюю дарогу маўчалі. Коні знясіліліся ўшчэнт.
— Нёман, выдыхнуў нарэшце Далібор, і яны спынілі коней над маўклівай ракою.
Яна была не дужа шырокая і глыбокая, а зараз, пад ільдом і снегам, і зусім выдавала шчуплай, сцшлай, але яна была калыскай двух народаў, і пакуль жывуць гэтыя народы у іхніх песнях будзе жыць і яна.
— У цябе ёсць жалезны жолуд? — раптам спытаў Далібор.
— Ёсць, — адказаў Войшалк.
Давай абмяняемся імі і нацельнымі крыжамі, каб на ўсё жыццё стаць братанічамі.
Княжычы злезлі з коней, абмяняліся жалудамі і крыжамі, тройчы пацалаваліся і паншлі на Нёман. Мячамі яны прасеклі, прадзяўблі ў лёдзе палонку, зачэрпнулі Даліборавым шлемам і зрабілі па глытку марозлівай, аж трашчалі зубы, вады. Да самага свайго канання яны не забудуць гэты дзень. I як бы не давялося ім памерці — на руках у сваіх родных або ў сядле ў час бітвы, за хмельным сталом або ў катавальні — святая нёманская вада ніколі і нідзе не дасць ім зрабіцца сляпымі і глухімі, забыць сваю зямлю.
Пачыналіся прыцемкі. Княжычы не адважыліся супраць ночы рабіць трыццаць вёрст назад да Новагародка.
Раніцай княжычаў пабудзіла галёканне, крыкі. Вершнікі прабіваліся да іх скрозь снег. У пярэднім Войшалк з вялікім здзіўленнем і незадавальненнем пазнаў Казлейку.
Ітут ён! да болю сціснуў Войшалк рукаяць мяча. Міндоўгаў шапатнік злезскульнуўся з каня, адвесіў княжычам вельмі глыбокі паклон, стаў з непакрытай галавой перад Войшалкам.
Бяда вялікая, княжыч, напаткала ўсіх нас. Няма больш на свеце светлай княгіні літоўскай, а тваёй маці мудрасардэчнай ГанныПаяты.
Войшалк пабялеў, глядзеў на Казлейку, як на самае страшнае, самае агіднае стварэн
926______ЛЕАНІД ДАЙНЕКА_______________
не, што прыпаўзло праз ноч, праз снег дзеля таго, каб і тут, у гэтым ціхім схоўным лесе, зрабіць яму, Войшалку, балюча.
— Што з маці? — апалым голасам спытаў княжыч.
— Конь капытом ударыў княгіні проста ў скронь, і княгіня памерла на руках у кунігаса.
— Конь? Які конь? з непаразуменнем і слязьмі ў вачах пазіраў Войшалк то на Казлейку, то на Далібора.
— Конь дружынніка Гінтаса. Каня ўжо забілі разам з яго мярзотным гаспадаром.
Конь.. Гінтас, казаў між тым пабялелы Войшалк і раптам ярасна кінуўся на Казлейку.
— Навошта ты прыехаў сюды, павук душы?!
Казлейка пакорліва схіліў галаву. Войшалк спыніўся ўпрытык з ім, сціснуў рукамі свой лоб, у пакуце заплюшчыў вочы.
Казлейка ўважліва пазіраў на Войшалка, потым даў знак рукою сваім спадарожнікам. Яны асцярожна ўзялі княжыча пад пахі, асцярожна пасадзілі на каня.
Забіце Жэрнаса! крычаў Войшалк. Натапчыце яму чэрава жалезнымі жалудамі, каб ён лопнуў! Ты — Жэрнас! — павярнуўся ён раптам да Казлейкі. — Які ў цябе агідны лыч!
Пахавалі ГаннуПаяту, і князь Ізяслаў Васількавіч разам з усімі сваімі думцамі зноў падступіўся да Міндоўга, бо даўно ўжо прайшлі тры дні, узятыя кунігасам на роздум. Запрасілі кунігаса, запытаў іерэй Анісім ад імя новагародскага князя, новагародскага баярства і купецтва:
— Ці згодзен ты, слаўны кунігас літоўскі Міндоўг Рынгольтавіч, паслужыць сваім непераможным мячом Новагародку? Ці згодзен т