Беларуская літаратура
Адам Глобус, Міраслаў Адамчык
Выдавец: Сучасны літаратар
Памер: 1008с.
Мінск 2004
ы са сваёй дружынан, сваімі баярамі стаць верным саюзнікам Новагародскай зямлі? Ці згодзен ты прыняць святую праваслаўную веру? Калі ты згодзен, калі згодныя твае баяры і дружына, Новагародак прымае цябе, тваіх сямейцаў, тваю дружыну і чэлядзь на поўнае сваё кармленне, плаціць за харобрасць тваю срэбрам, хлебам, мёдам і аўсом для коней. Калі ты згодзен, усе тыя землі і народы, якія ты паваюеш сваім мячом і дружынаю, зробяцца тваім і тваіх дзяцей здабыткам. Калі тц згодзен, Новагародак і князь Ізяслаў Васількавіч урачыста вітаюць цябе, як адзінага ўладара Літвы, і абяцаюць табе дапамогу і падтрымку ў мілай богу справе па зоіранню ў моцную дзяржаву ўсіх земляў тваёй бацькаўшчыны.
На ўсе пытанні Міндоўг цвёрда адказаў згодаю, акрамя змены сваёй веры. Тут ён настойваў, каб яго не сілавалі, не змушалі, бо пасля смерці любімай жонкі княгіні ГанныПаяты душа ягоная павінна развітвацца з ёй цэлы сонцаварот. Для такога развітання павінен быць запас спакою ў душы, а змена дзедаўскай веры гэта заўсёды душаломства. «Мінецца сонцаварот — і я са сваімі баярамі прыму вашу праваслаўную веру», — паабяцаў кунігас.
Усе новагараджане з радасцю згадзіліся, акрамя іерэя Анісіма і баярына Тугажыла. Гэтыя двое з усёй рашучасцю і цвёрдасцю пачалі патрабаваць, каб Міндоўг неадкладна стаў праваслаўным, бо як можна трымаць у руках хрысціянскі меч, калі ў цябе душа паганца.
— Чаго ты хочаш? — спакойна сказаў Міндоўг. — 3 дапамогай Хрыста і Пяркунаса мы сумесна заб’ём тэўтонскую свінню, якая хоча пажэрці нашы жалуды. Хіба гэта не галоўнае?
— Хрысціянская вера вучыць людзей жыць і вучыць паміраць, — з гневам гаварыў яму Анісім. — Адчуеш перад смерцю смагу духоўную і прыйдзеш у царкву, як конь да камягі1, але ўжо будзе позна.
— Душалом! — крыкнуў Міндоўг і разам са сваімі баярамі пакінуў княскую святліцу, паехаў у свой стан.
— He тыя кветкі абразаеш, святы ойча, — сказаў Анісіму незадаволены князь Ізяслаў. Абразай калючкі, абразай гніль, але не тое, што расце і пладаносіць.
Калі пачаўся такі закалот2 з Міндоўгам, кінуўся князю Ізяславу Васількавічу ў ногі дружыннік Вель і расказаў, што ёсць між купцоў і некаторых баяр людзібраталюбы, якія хочуць кунігаса Міндоўга зрабіць адзіным уладаром усёй Новагародскай зямлі і Літвы.
А потым пайшлозакруцілася, як і заўсёды бывае ў такіх выпадках. Тысяцкага Раданега знайшлі ў цёплым ложку ў абдымках прыгожай чалядніцы. Браталюбаў не ўсіх удалося схапіць. Узялі Алхіма за каршэнь. Алехну, галоўнага звадыяша і крыкуна, таксама схапілі.
Камяга — карыта для вадапою.
Закалбт — спрэчка, сварка.
ЛЕАНІДДАЙНЕКА
927
— Дык што хацелі зрабіць са мной і маёй сям’ёй ты і твае браталюбы? — лагодна спытаў новагародскі князь. — Адказвай, купец. Адказвай, пакуль не позна, сам, бо хутка за цябе загаворыць і закрычыць бізун. Тысяцкі Раданег, нашто ўжо здаравіла, а пішчаў у катавальні, як парася.
— А я і не думаю маўчаць, князь, — сказаў, трохі бляднеючы, Алехна. — Бываў я на Гоцкім беразе, у Рызе, у Марыенбурзе, у Мемелі1. Купецкая доля такая заўжды ў дарозе, заўжды на людзях. Вялікую сілу бачыў я там і чуў адно: «Vae maledictis et infidelibus!» 2.1 самае страшнае, князь, тое, што праклятымі і нявернымі там лічаць не толькі паганцаў ліваў, эстаў, жамойтаў, літоўцаў, а і нас, новагараджан, палачан, пінян і ўсіх жывых русінаў, якім яшчэ ў пракаветны час прынёс хрысціянскі крыж апостал Андрэй. Два чорныя крылы драпежнага каршуна бачыў я там. Адно крыло — Лівонскі ордэн. Другое крыло — ордэн Тэўтонскі. Рымскі папа іх ўжо з’яднаў у адно цэлае, але з’ядноўваюць землі ў адну дзяржаву мячом, а не словам. I вось ідуць крыжакі на Мемель з двух бакоў, каб узвесці сцяну між намі і астатнім хрысціянскім светам. Усе нашы сілы нам трэба сабраць у адзіны кулак, іначай — загінем...
— I ты, нікчэмны купец, думаеш, што такі кулак можа сабраць толькі Міндоўг? — пранізліва паглядзеў на Алехну Ізяслаў.
— He гневайся, князь, але так думаю не толькі я, зноў пабляднеўшы, сказаў Алехна. — Пасля Крутагор’я на Міндоўга народ глядзіць як на збаўцу ад татарскага рабства. Народ перакананы, што першародныя князі літоўскія, гэтак жа сама, як князі полацкія, новагародскія або кіеўскія, нашчадкі святога князя Уладзіміра. Нездарма ж Міндоўг быў жанаты на цверскай праваслаўнай князёўне.
Ізяслаў уважліва слухаў купца.
— Я веру, — гаварыў Алехна, — што вялікая моцная дзяржава Новагародка і Літвы створыцца, народзіцца не крывавымі набегамі, а мірным радам, згодай, дагаворам, шлюбамі літоўскіх і нашых княжат, а калі і будзе цячы кроў, то кроў адступнікаў, пярэваратняў. Такая дзяржава створыцца цярпімасцю да чужых багоў, да Пяркунаса і Хрыста, бо мы не жыдавіны, гэты рассыпаны ў свеце народ, які кажа, што яго бог самы лепшы і самы мудрэйшы за іншых.
Алехна раптам упаў перад Ізяславам на калені.
— Князь, аддай уладу Міндоўгу.
Ізяслаў з нянавісцю глядзеў на купца. Потым устаў, сурова сказаў:
Пакуль я новагародскі князь, датуль ты будзеш сядзець у цямніцы. Цябе не будуць катаваць, як іншых. Разумных людзей я не катую. Ты будзеш сядзець у цямніцы сонцаварот, другі, трэці, і надыдзе міг, калі ты сам пачнеш катаваць самога сябе. Я шкадую цябе, купец, як чалавек, як хрысціянін, але як новагародскі князь, як нашчадак Глебавічаў і Усяславічаў я закоўваю цябе ў вечныя жалезы.
Ад Веля Ізяслаў даведаўся, што княжыч Далібор таксама чуў пра браталюбаў. Адразу ж княжыча паставілі перад светлымі бацькавымі вачыма.
— Чаму ж ты адразу не прыбег да мяне, свайго бацькі? Чаму адразу разам са мной не пачаў віць вяроўку, каб звязаць ворагаў маіх і тваіх, ворагаў Новагародка? Адказвай, глядзі мне ў вочы, — загадаў Ізяслаў.
— Я не паверыў Велю. Мала што набрэша які пустадомак.
— Іншае ў цябе на душы, іншае, — амаль шэптам сказаў Ізяслаў, і вочы свяціліся. — Бачу цябе наскрозь. Хочаш бацьку з княжага стальца скінуць. Сам хочаш князем стаць. Кажы, хочаш?
— Няма ў мяне такога ў думках, — цвёрда сказаў Далібор.
— А ці не забыўся ты, княжыч, сьш мой, што тваіх сватоў чакаюць у Ваўкавыйску? — раптам спытаў Ізяслаў. — Тры дні табе на зборы, і каб разам з ляхам Косткам ехаў у Ваўкавыйск. Там цябе ўжо чакае твой будучы цесць, а мой падручны князь Усеваладка.
Здарылася тое, што павінна было здарыцца пры ўсіх гэтых варунках — Ізяслаў узненавідзеў Міндоўга. Ён гатоў быў узяць рад з Галічам, з Конрадам Мазавецкім, з яцвяжскімі старэйшынамі, але толькі не з варуцкім кунігасам. Bopara адчуў і ўбачыў у ім Ізяслаў. Але камень, які ляжаў на вяршыні гары і які скранулі, зрушылі з месца, не можа ўтрымаць нават самае магутнейшае плячо. Міндоўг, люта пасварыўшыся з новагародскімі думцамі і перш за ўсё з іерэем Анісімам, хацеў адзін узяць назад Літву. Ды не атрымала
1 Мемель — так немцы называлі літоўскі горад Клайпеду.
2 «Vae maledictis et infidelibus!» (лац.) — Бяда праклятым і нявсрным!
928
ЛЕАНІДДАЙНЕКА
ся, не хапіла сілы. I ён вярнуўся ў Новагародак, згадзіўся зрабіць усё, што запатраоуюць ад яго новагараджане. I калі ў лютым месяцы, у самым канчатку, прыірэла сонца і папаўзлі з елак і соснаў снегавыя шапкі, усе новагараджане абодвага цела' сабраліся каля гары, што ўсходней вакольнага горада. Міндоўг з найбліжнімі баярамі стаяў на гары, і святы айцец Анісім з урачыстым бляскам у вачах асяняў іх крыжам.
Праз чатыры або пяць сонцаваротаў на гэтай жа самай гары Міндоўг, адрынуўшы праваслаўе, будзе хрысціцца па каталіцкаму абраду, каб атрымаць ад рымскага папы каралеўскую карону. А яшчэ праз дванаццаць сонцаваротаў, зноў вярнуўшыся да дзедаўскай веры, да паганства, ён будзе засечаны ў сваім шатры разам са сваімі сынамі. Ягоны труп прывязуць сюды ж, аддадуць ахвярнаму агню, і народ назаве гэту гару Міндоўгавап гароп.
Пасля хрышчэння Міндоўга і ягоных баяр князь Ізяслаў Новагародскі тройчы пацалаваўся з кунігасам. Глядзелі наўрачыстае цалаванне баяры і купцы, рукадзельныя людзі і смерды з вакольных весяў і ўсе разумелі, што гэта Літва цалуецца з Новагародкам.
— Слава! — крычаў народ.
Ізяслаў нібы атругу глытаў, калі цалаваўся з Міндоўгам. Але змушаў сябе ўсміхацца, радавацца. Ён адчуваў, што паступова робіцца для новагараджан нелюбімым князем, асабліва пасля таго, як жорстка пакараў браталюбаў. Новагародак у большай меры, чым Менск і нават Полацк, гандлёвы купецкі горад, і тут небяспечна быць ворагам купцоў.
Назаўтра ж ва ўсе канцы Новагародскай зямлі памчаліся вершнікі, павезлі вусны заклік і бяросты, у якіх аб’яўляўся паход на Літву, дзе пакуль што ўладарылі Таўцівіл з Эдзівідам.
На час паходу Ізяслаў дазволіў Далібору не ехаць у Ваўкавыйск, а ісці на Літву з новагародскім апалчэннем, тым больш што Усеваладка Ваўкавыйскі сам заявіўся ў Новагародак.
Але не пашанцавала балакугаваруну Усеваладку. У першан жа сутычцы з дружынаю Таўцівіла конь панёс яго проста ў самую гушчу ворагаў, і „а вачах у ваўкавыпскіх вояў тыя пасеклі яго на шматкі. Так першы і апошні раз сустрэўся Далібор са сваім магчымым цесцем.
Смерць Усеваладкі патаемна ўзрадавала князя Ізяслава, а сыну адразу ж пасля гэтага сказаў:
— Як возьмем Варуту, паедзеш з дружынай і ваяводам Хвалам не ў Новагародак, а ў Ваўкавыйск. Там сталец пусты. 3 божай і з маёй дапамогаю станеш князем Глебам Ваўкавыйскім.
Чым глыбей Міндоўг з Ізяславам уваходзілі ў Літву, тым з большан ярасцю нападалі на іх яе абаронцы.
Ішлі раць на раць, меч на меч. Аднойчы вечарам заззялі ў небе над зямлёй два велізарныя вогненначырвоныя крыжы, якія раслі з аднаго кораня. «Гэта ІІовагародак і Літва, — казалі, хрысцячыся, бывалыя людзі. — Яны павінны злучыцца. Бачыце — у іх адзін корань». «Але жЛітва паганская, — не згаджаліся няверы. — Мала што Міндоўг з купкаю баяр хрысціўся». «Яна будзе хрысціянскай», — адказвалі яму.
Ішоў у сечу Далібор, думаючы пра Новагародак, светлакосую Рамуне. У глухой цямніцы сядзеў Алехна, успамінаў браталюбаў, мёртвых і жывых, спрабаваў рукамі гнуць халодныя краты і ўсё часцей чуў ува сне звонкі незвычайны голас, які абвяшчаў яму і ўсяму свету: «Чалавек павінен жыць не законам галоднага ваўка, а законам жытнёвага поля». Міндоўг з вялікай лютасцю выганяў з Літвы сваіх ворагаў, нават калі гэта былі ягоныя пляменнікі. Войшалк марыў збудаваць манастыр над Нёманам, каб ішло адтуль святло вучонасці, святло біблейскай мудрасці. Жэрнас, пахудзеўшы за вясну, няўтрымна бегаў па пушчах, уздымаў, гуртаваў балотную раць, каб потым па крыві сваіх аднародцаў зноў ісці пад свяшчэнны дуб і жэрці жалуды. На прасторах Заходняй Еўропы грымела крывавая бязлі