Беларуская літаратура
Адам Глобус, Міраслаў Адамчык
Выдавец: Сучасны літаратар
Памер: 1008с.
Мінск 2004
з вядра. Недарод. Засуха б’е па прагнозах зачаста, Мала цяпер хадакоў у народ, Болей цяпер хадуноў у начальства». Свеце мой гостры, адчужаны, блізкі — Бура з зацішкам і з полымем лёд. А у канторы — прыпіскі, адпіскі, —
Трэці бухгалтар змяніўся за год. Вучаць сардэчнасці кнігі, экраны, Ды не знікаюць паклёп і падман. Горка: канаюць вайны ветэраны Часта зусім не ад вогненных ран. Льецца ялей, як вадзіца праз рэшата, Век папяровы: «прадаць — купіць». А ці пазбыта сумленне дарэшты, А ці дзяржава скрозь пальцы глядзіць? Іншыя, звышвыкшталцоныя цацы Уежна ядуць, але долю клянуць: (He паспяваюць за модай угнацца!) He паспяваюць даяркі заснуць. Сіла зямлі — мнагадзетныя маці He паспяваюць прыбрацьзгатаваць; He паспявае спартыўная брацця На чамаданах наклейкі мяняць. Брата адзежына мокне ў салярцы, Слушна дапёк мяне, негаваркі: «Дайце належную ўвагу даярцыі — Хай пачакае там пэцкаль1 які!» Блізенька сядзем, сялянкі і дамы, — Зблізіцца, ох, як пара, Можа, таму, што гадамірадамі Людзі счакаліся Гаспадара!
Рукі да рук — як нястомныя кросны. Здолеем выткаць наш лёс.
Час высакосны і боль высакосны У свеце ваенных пагроз. Мацікраіна! Краю мой мілы: Брату паможаш, сам не з’ясі. ...Бачыш, сыночак, дзве свежых магілы? Дык папасі ты і за Гаўрылу, За Міканора кароў папасі!
Жэўжык мой лёгкі, як вецер у жыце, Светлай прыроды забава — хлапчук,
Пэцкаль — тут: той, хто няўмела, і іеахай на робіць штоііебудзь.
940
ЯЎГЕНІЯ ЯНІШЧЫЦ
Дроў насячы ссірацелай Харыце, Каб гартаваўся надзейны плячук. Мо пажаночы прашу цябе слёзна, Але хачу, каб запомніў урок: Заўтра любіць — памагаць будзе позна, Людзі, як зоркі, згасаюць, сынок. 3 веку іконнага аж да нейтроннага Нашага смутку не гасне імша'. Сыне, ў халёнага, хамелеоннага2, Прыстасаванага і не ўлюбёнага Ў нашу зямлю — не уздрыгне душа.
Круціцца, нібыта жорны, планета. Смерці змяючай зацята пятля. Плуг аратая і ліру паэта Ты уздымі над сабою, зямля!
Крышыцца, нібыта жорны, планета, Людства гудзе, нібы пчолы з вулля. Покуль не чорныя воблакі — светла! Светла, пакуль зелянее зямля. Светла ад лотаці ў завадзі зброснелай. Коні шукаюць ракі.
Крылы ў адных развінулі нябёсах Ястрабы і жаўрукі.
Край нездарма сінявокім завецца — Сіне і светла душы.
Выпаўзлі з нораў на сонцы пагрэцца Яшчары і мурашы.
Сонечна. Светлараскрылена. Весне. Ранак. I ранне жыцця.
Чую! He змоўкла радзімая песня — Спеўна жанчына люляе дзіця. Буслікаў светлых крыляе дружына. Вецер гуллівы сядлае каня.
Да вадапою знаёмай сцяжынай Ціха ласіха вядзе ласяня. Мілы мой сын, залатая малеча, Почыркам ясным пішы!
Сілай адной знітаваны навечна Прашчуры і мурашы.
2
Зорка Венера ўзышла надзямлёю... Максім Багдановіч
Вось і з дарогі. А скруха — з парогу (Бы не ішла, неадчэпная, ўслед!): «Выклічце хуткую, — мне, — дапамогу», — Просіць мяне захварэлы сусед. «Выклічу, як жа! А вы паляжыце». (Цяжка і стомлена дыхае ён.) Выкліча хто «дапамогу» Харыце? — Там жа, на вёску, адзін тэлефон!
* Імша — пабажэпства ў хрысціян, якое адбываецца раніцай або днём, а ў каталікоў, акрамя гэтага, суправаджаецца музыкай.
2 Хамелеоннага — тут: пра чалавека, які лёгка мяняе свае погляды, перакапанні.
ЯУГЕНІЯ ЯНІШЧЫЦ
941
Вось і урач найвышэйшага класу. Сорак хвілін у змаганні за лёс. (Выкліча хто «дапамогу» калгасу: Жыта палегла і вымак авёс!) Думна і гэтак трывожна на свеце, Нібы лістку на спусцелым галлі. Бомбы падпёрлі дыханне планеце: Выкліча хто «дапамогу» Зямлі?! Зорная поўнач святлюткай сястрою, Зорны трапеча за шыбкаю ліст. Я на пяшчоту гадзіннік настрою, Але спружыніць у ім механізм. Змоўклым гадзіннікам век нас лякае, Збоем апошніх світальных мінут. Кроўю планета ужо набракае, Але паўзе тэрмаядзерны спрут1. Дзесьці не спяць знепакоена маці, Стогне зямля у гарачай крыві. Стрэлкі шукаюць на цыферблаце Міру, лагоды, братэрства, любві. Людзі. Анёлы і д’яблы. Міране. Плыць альбо не дабрыні караблю... Што табе, сэрца, сыграць на кургане, Як не малітву за мацізямлю! Ах, шматутульныя шматпавярхоўкі... Добра мне жыць. Але сэрца шчыміць: Солі ў суседа пазычыць нялоўка, Боязна сэрца ў адчаі раскрыць.
Усё пераблытана: хмары, хімеры2, Прорва і мост, справядлівасць і суд. Смешна прызнацца ў каханні... паперы: Чыстая, колькі сцярпела пакут! Ах, пераможцы уласных мішэняў, Саладкалюбцы прыгод і карон... Свет, ты гукаеш, нібы мнагажэнец, Праз міліёны адкрытых акон. Светлавішнёвы і цвет ясянёвы Ціха плыве над зямлёй, як кілім3. Сэрца вясновае просіць любові, — Атамны воран цікуе за ім?
Людзі, жывыя мы ў думках і плоці. Бусел распятым крыжом на страсе. Кроіцца час блаславёных эмоцый, — Робат жалезны пачуцці пасе? Людзі, мы тыя ж — аўто і трамваі Спрэс — у палоне мінут Самі сябе на падножках трымаем, Покуль не скончыцца спешны маршрут. Бачылі вы варону ў кароне Або як лекцыі шпарыць павук? Час памяшаўся на абаронах, На эпідэміі фікснавук.
Дык вось: такія, браце, «вучоныя», Якім бы ў кішэню паболей узяць, Глядзяць праз акулярыкі пазлачоныя,
Спрут — znym: драпежнік. Хімёра — тут: пачвара. Кілім — дыван.
942
ЯЎГЕНІЯ ЯНІШЧЫЦ
Дакладней, праз пальцы на свет глядзяць! Прагне душа разумення і ладу.
Жылка на скроні пульсуеснуе. Позна. За поўнач. Пара зарападу. Але не гаснуць лятункі мае. Зорна. Балюча. Лагодна. Вяснова. Голас травы вывучае шаша.
Мы навучыліся жыць адмыслова, А за убраннем — канае душа. Збораў замнога. I тлуму замнога. Гэй, намалюй сабе шлях. Выбіран! Ўласнапалоннікі раю зямнога, Дзе ён, інакшы і праведны рай? Толькі калі прашуміць непагода — Гнездзяцца думкі (аклятая рэч!): Як ты змянілася, постаць народа, — Хоць над магілаю брацкай укленч! Мілы мой. Ты. I на коніку верхі. Мыслі раяцца (наіўная рэчі). Нас раз'ядналі аўто і паверхі, Хоць перад цэрквай спусцелай укленч! Фортку адкрыю. Горача, душна. Густа начніцы абселі плафон. Скруха спынілася на раўнадушшы Там, дзе ад болю аглух тэлефон.
Век правадоў, але жаль наш — пячорны, След замятае спакою мятла.
Дзіўна, яшчэ, як начніца, заўчора Я акрылёна шукала святла.
Вусны да вуснаў — ці так не хацела? Вось найвышэйшай пяшчоты вянец. Час, ты гукаеш, нібы звар’яцелы, Праз міліёны разбітых сардэц.
Космасу век. Але жах наш пячорны. Неандэртальца рагоча шкілет. Гнеўнае воблака, дымнае, чорнае, Страшнае! зорны лякае сусвет, Бачу балючыя вочы Еўропы.
На валасінцы надзея трымціць. Падаюць зоры. He спяць тэлескопы. ЗоркаЗямля, ты павінна свяціць! Век гераічны, гранічны, крынічны. Выхад да зор. I бязвыхадны штрэк? Дэмаграфічны, лірычны, трагічны, Дыпламатычны і каставы век!
Кожны жывы — і без войнаў смяротны, А на зямлі — катастрофы, разбой... Суд наш рашаючы і незваротны, — Суд наш апошні — саміх над сабой. Бога няма. Чалавека пытай.
Толькі і ёсць чалавек усясільны. Досыць Хатыняў і Хірасімаў! — Плоццю людскою накормлены pan. Зорным дасвеццем праз ліхалецці I праз анафему' «зорнай вайне» — Гамлета прывід васкрэс на планеце 3 тым жа пытаннем: «Быць альбо не?»
1 Анафема — тут: праклён.
__________________________________________ЯУГЕНІЯ ЯНІШЧЫЦ__________943
Покуль да сонца расчынены дзверы
3 вераю ў сонечны розум людзей,
— Быць! — Я гукаю праз гром і хімеры, Тулячы сына свайго да грудзей.
I не ў міфічную цягнецца Мекку
Шлях, пазбаўлёны літанняў і лек.
•Чуе ў бядзе чалавек чалавека.
Да Чалавека ідзе Чалавек!
Красавік — верасень 1985
Лірычная паэма
Лірычная паэма — адна з разнавіднасцей паэмы. Эпічная карціна часу ў такой паэме стваРае^ца ЛІРЬІЧНЫМІ сродкамі. Лірычны герой, стаўшы асноўнай дзейнай асобай, усведамляе свой лёс праз прызму гісторыі, бачыць сябе ў бурлівай плыннасці часу. У параўнанні з вершам лірычная паэма значна шырэйшая па ахопе жыццёвага матэрыялу.
У вершы даецца адно асобна ўзятае перажыванне, выкліканае якімнебудзь жыццёвым фактам, з’явай, падзеяй, пастаўлена адна тэма. Напрыклад, у вершы А. Вярцінскага «Дынамік» пісьменнік раскрывае трагедыю вайны, калі тысячы жанчын дажывалі сваё жыццё адзінокімі, без дзяцей і ўнукаў бо іх забрала вайна. Гэты роздум выкліканы важнаю падзеяю ў жыцці мясцовага манцёра — нараджэннем сына.
У лірычнай паэме ў адрозненне ад верша такіх перажыванняўманалогаў можа быць некалькі. Таму лірычныя паэмы маюць значна шырэйшы тэматычны абсяг, хоць і падпарадкаваны адной вядучай тэме і ідэі. Так, у «Зорнай паэме» Я. Янішчыц гэта трагедыя мінулай вайны і драматызм сучаснага жыцця.
Лірычная паэма твор бессюжэтны ў шырокім сэнсе гэтага слова. Але рух думкі, пачуццяў аўтара як бы складаюць своеасаблівы лірычны сюжэт твора. Акрамя таго, у лірычнай паэме амаль заўсёды прысутнічаюць апавядальныя моманты. У гэтым можна пераканацца, чытаючы «Зорную паэму» Я. Янішчыц. Напрыклад, калі аўтарскі погляд спыняецца на нявырашаных вясковых праблемах, якія «грукаюць у сэрца».
ЛЯ ЛОЖКА ХВОРАЙ МАЦІ
Ты ляжыш не на ложку, а ў жытневым полі.
Мама!
Так мне рукі твае не балелі ніколі.
To пасланы ў пакоі не ходнікі — саматканыя сцежкідарогі.
Мама!
Так ніколі твае не балелі мне ногі.
Я прыйшла, як заўжды, цішынёю тваёю сагрэцца. Мама!
Так ніколі тваё не шчымела мне сэрца.
I ружовіцца дзень.
I жыты ўжо чакаюць за хатай,
А табой за паўвека так многа жытоў перажата!..
Ты на ложку ляжыш,
А здаецца, што ў сонечным полі.
Мама!
Так ніколі твая не балела мне доля.
Ты на ложку ляжыш.
I прыціхла за хатай дуброва.
944
АЛЕСЬ ЖУК
Мама!
Так ніколі, як сёння, Тваё
He баледа мне слова.
1970
У ШУМЕ ЖЫТНЯГА СВЯТЛА
Яшчэ расці маёй трывозе I не любіць — на паўкрыла. Убачу маму на дарозе У шуме жытняга святла.
I покуль гэты поўдзень спелы Дым тарфяны не завалок, На зрэзе дня — рамонак белы I пасівелы васілёк.
Снуецца беглая сцяжына — Апошні збег майго сяла.
Гняздзечка птушкі і ажына — У шуме жытняга святла.
I покуль дыхае планета, He вынішчаецца датла Душа народа і паэта У шуме жытняга святла.
1983
ААЕСЬ ЖУК
(Нарадзіўся ў 1947 г.)
СІНІЯ НЕЗЯМНЫЯ АГНІ...
I
Дзяжурная машына прывезла яфрэйтара Валожына на паўстанак за сем хвілін да прыходу цягніка. Чакалі, седзячы ў кабіне, і як толькі паказаліся далёкія агні лакаматыва, Валожын вылез з кабіны. Памочнік дзяжурнага па часць лейтэнантартылерыст, худы і рослы, які бытта саромеўся свайго росту і таму сутуліўся, паднёс чамаданы да вагона.
— Жадаю, таварыш яфрэйтар, шчаслівага адпачынку! Думаю, што вы усюды не зганьбіце гонар савецкага салдата.
Валожын стаяў навыцяжку перад лейтэнантам. Абодвум было няёмка і хацелася, каб хутчэй усё скончылася: лейтэнант не ведаў Валожына, яму не надта хацелася сярод ночы трэсціся на машыне за восем кіламетраў, але ён павінен быў, бо не мог выправіць дзяжурную машыну з адным шафёрам.
Лейтэнант казырнуў, падаў на развітанне руку і, як толькі Валожын ступіу на прыступку вагона, заспяшаўся назад да бартавога «31 Ла», які холадна пабліскваў у водсветах прыстанцыйных ліхтароў выпуклым лабавым шклом.
АЛЕСЬ ЖУК
945
Валожын падаў правадніцы білет, глядзеў услед лейтэнанту, які, пераступаючы лужыны, падышоў да машыны, хуценька ўлез у кабіну. Машына, не зачыніліся