Беларуская літаратура
Адам Глобус, Міраслаў Адамчык
Выдавец: Сучасны літаратар
Памер: 1008с.
Мінск 2004
ў пра Аксану, зза яе заслужыў адпачынак. I ўспомніў, што гэта прыдумала правадніца. Успомніў пра яе прывітанне Аксане.
Валожын падумаў, што прывітанне ён ніколі не перадасць і не раскажа Аксане, як ехаў у купэ з правадніцаю. Ён і ўявіць не мог, як гэта можна расказаць.
Валожын злосна завярнуўся да сценкі — трэба паспаць яшчэ хоць якую часіну! Сам сабе ўсяночную ўтварыў! I чортведама зза чаго!
Заснуў Валожын трывожным і неспакойным сном.
Раніцаю, калі выходзіў, каб перасесці ў другі цягнік, у тамбуры стаяла другая правадніца, пажылая жанчына.
Валожын коратка кінуў ёй на развітанне «ўсяго добрага», выйшаў на перон, спыніўся, закурыў. Чамусьці хацелася ўгледзець Ліду. Ён яшчэ азірнуўся на вагон.
Пажылая правадніца зябка ссутулілася і раўнадушна глядзела на салдата.
Валожын падхапіў чамадан і пашыбаваў да вакзала.
II
Той, хто служыў і каму было шчасце прыехаць у адпачынак дадому, ведае, якія гэта кароткія, шумныя, шчаслівыя дні сустрэч з сябрамі, знаёмымі, сваякамі, са сваім горадам, па якому засумаваў і бачыць які — радасць. I вядома, расказы, без якіх нельга салдату, пра розныя выпадкі і здарэнні на службе, калі пад вясёлую чарку тоесёе прыпісваецца і сабе, хоць здаралася з іншымі. Старэйшыя, хто прайшоў салдацкую школу, пасмейваліся, але не перашкаджалі Валожыну «заліваць», жанчыны аж вохкалі ад перажытага Валожыным страху маладзейшыя раты адкрывалі ад захаплення, дзяўчаткі папісквалі ад захаплення...
Калі ў Аксаны не было пасля абеду заняткаў, Валожыя хадзіў з ёю ў кіно, у рэстаран, да паўночы прастойваў з ёю на лесвічнай пляцоўцы — пазней дванаццаці Аксана ніколі не затрымлівалася...
948 АЛЕСЬ ЖУК
Адным словам, Валожын жыў шчасліва, бо яго ўсе любілі, усе шанавалі, у яго ёсць дзяўчына, якая чакае з войска. I хоць не плача, як тая з песні, але ўпэўнена чакае... Пра Ліду Валожын і не ўспамінаў. Але ў чалавечым жыцці нельга, каб было адно толькі шчасце. I заўсёды яно канчаецца раптоўна. Гэтак і ў Валожына — аказалася, што ў яго засталіся толькі суткі. Дзень на зборы, ноч адпачыць перад дарогаю. I гэты апошні дзень раптам здоўжыўся, бо колькі тых збораў у салдата. Пасля абеду аказалася раптам многа часу, і не было дзе дзецца, цяжка ад адзіноты, і не хацелася вялікае, шумнае і бязладнае кампаніі.
Валожын спачатку тупаў з пакоя ў пакой, не мог прыдумаць, за што зашчаміць рукі, КРУЧ*Ў на прайгравальніку модныя пласцінкі, па якіх засумаваў у войску і якія ўспелі надакучыць за адпачынак, узяўся рамантаваць бацькаву электрабрытву, потым не вытрываў, пазваніў Аксане. Здавалася, што сама лепш — гэта пабыць удваіх, пахадзіць па мокрым, вясновавільготным, непрыхарошаным, а таму нейкім сумнаватым, прыцішаным парку. Валожын нібыта ўсім целам адчуў густую, як вада, вільготнасць, пах мокрага, набрынялага вільгаццю галля і кары, і яму, як жывое вады, захацелася пайсці ў парк.
Аксана сама ўзяла тэлефонную трубку.
— Аксана, прыязджай да мяне, і пойдзем у парк, — жартаўліва скамандаваў Валожын пасля прывітання.
— Гэта новыя правілы? Цяпер ужо паненкі павінны ехаць да кавалераў?
— А сёння такі дзень, што ўсё павінна наадварот рабіцца.
— Усё можа рабіцца наадварот. Але ехаць павінен да мяне ты. He маленькі, павінен усё разумець. — Аксана адказвала Валожыну сур’ёзна. — I я табе гаварыла, што ў мяне пасля абеду сёння калёк...
— Ну чорт з ім, з тым калёквіумам! Плюнь на яго, на ўсё, што павінна быць і як павінна быць, прыязджай да мяне, мы пойдзем у парк, будзем там адны, самыя першыя...
— А каго ж яшчэ панясе ў гэты парк?
— Значыць, я еду па цябе і мы пойдзем у парк?
— Перастань дзяцініцца. Ты думаеш, як у цябе адпачынак і свята, то і ўсе павінны святкаваць разам з табою? Ты мяне сустрэнеш сёння пасля заняткаў, як мы ўчора згаварыліся. Мне ж яшчэ паўтарыць трэба, Валодзька. Я так баюся гэтае хіміі. — Валожыну здалося: яна нейкім чынам адчула, што нешта крыўдліва варухнулася ў ягонай душы, а таму перайшла на гэту ласкавую пакорлівую гаворку. Чуеш, Валодзька, як згаварыліся!
— Як згаварыліся.
— Ты не крыўдуй. Сам знаеш, як здаваць экзамены...
— Знаю, знаю. Я прыйду, сустрэну цябе.
— Цалую. Да вечара.
Валожын паклаў трубку. Ён ведаў, што ў Аксаны калёквіум, ведаў, што няма ёй чаго ісці ў парк, што ён павінен, як і кожнага дня, прыйсці і сустрэць яе ля інстытута, як і павінен быў заслужыць адпачынак і прыехаць, каб угледзець яе.
Валожын пастаяў, паглядзеў на тэлефон, быццам ён восьвось павінен быў абазвацца званком і сказаць Аксаніным голасам, што яны зараз сустрэнуцца, што прападай пропадам той калёквіум...
Тэлефон не абазваўся. Валожын патупаў яшчэ па хаце, адзеўся ў цывільнае і пайшоў у парк. Там сапраўды было пуста, холадна, няўтульна аднаму, і Валожын вярнуўся назад на гарадскія вуліцы. Ён шкадаваў што білет узяў на заўтра на раніцу, трэба было браць на сёння, пасля абеду, і што ніколі не варта пры развітанні цягнуць да самае апошняе хвіліны, трэба ўмець сабрацца хутка і нечакана, сесці і паехаць, каб не выходзіла доўгага развітання.
Адвячоркам вярнулася маці, прыйшоў бацька са сваім сябрам, дзядзькам Іванам, маленькага росту, кулыавым, зайшоў аднакласнік Міша, слесаруга, як называў ён сам сябе, мажны, з жывоцікам хлопец і доўгімі валасамі.
Валожын піў мала, коратка і стрымана расказваў дзядзьку Івану пра сучаснае войска, пра тэхніку і ўзбраенне, не прыхлушваючы і не хвалячыся. Маці падавала на стол, уважліва прыглядалася да сына сумнымі вачыма, і Валожьш цяпер ужо канчаткова ўпэўніўся, што не трэба было яму адкладваць ад’езд.
Валожын устаў, выйшаў на кухню, закурыў. I Міша, і бацька, і дзядзька Іван падпілі і разгаварыліся пра свае, завадскія праблемырадасці, забыліся пра Валожына, які ўжо быў неяк прывычны ім, не самым галоўным героем за сталом.
— Ты курыць пачаў, сынок? — запыталася маці.
Валожын збянтэжыўся: да войска ён не курыў, ды і на службе браў цыгарэту зрэдку,
AAECb >KVI< 949
дзеля фарсу толькі. Гэтыя дні, пакуль гасціў дома, маці хоць і бачыла яго з цыгарэтаю, нічога не гаварыла, не пыталася.
— He, так...
— He прывыкай да гэтае халеры... А дзе ж Аксана? Ты казаў, яна прыйдзе?
— У яе калёквіум. У восем я пайду сустрэну яе.
— Хіба гэтак. Бачыш, каб ты тады паступіў...
Маці не дагаварыла, стрымалася. Яна хацела, каб ён паступіў у інстытут, і Аксану, якую ведала яшчэ школьніцаю, любіла і за тое, што яна выдатніца і што цяпер студэнтка, што сур’ёзная дзяўчына.
— Ты ж глядзі, не выпівай многа, каб, як прыйдзе Аксана, можна пасядзець было, пагаварыць. A то гэты Мішка як бочка вып’е, бач які здаровы.
На кухні ў маці стаяла прыгатаваная страва — абнавіць стол, як прыйдзе нявестка. Валожын хацеў пажартаваць з гэтага, але стрымаўся.
У гаворку мужчын Валожын не ўмешваўся, сабраўся і паволі пайшоў да Аксанінага інстытута.
Вечар лёг павясноваму вільготны. Сіняе густое сейва плыло ў блакітным святле вулічных ліхтароў, мокра, чорна блішчаў вільготны асфальт, але гэта была не тая восеньская мёртвая і халодная вільготнасць. Нешта маладое, свежае адчувалася і ў паветры, і ў гэтай вільготнай мройнасці, якая вісела над зямлёю.
Да інстытута Валожын пайшоў пеша, Аксану ён убачыў здалёку. Яна паходжвала тудысюды, зябка сутулілася, нібыта ўся хацела схавацца ад вечаровае вілыаці ў пухнаты белы каўнер. У павольнай хадзе яе, у нейкай задуменнасці і адрынутасці ад усяго свету было Hernia самотнае, блізкае і мілае. Валожын прыпыніўся, здалёку любаваўся Аксанаю.
— Ой, госпадзі, я змерзла саўсімі He мог ты раней прыйсці. Я знарок першая... Адпрасілася.
Валожын нічога не адказаў, ён разумеў, чаму яна злуецца.
Ён пацалаваў Аксану, пяшчотна, доўгім пацалункам, і яна сцішылася. Яму хацелася зрабіць нешта незвычайна прыемнае ёй.
— Ну пайшлі, Валодзя.
Аксана зірнула на гадзіннік.
— Да дванаццаці яшчэ далёка, — засмяяўся Валодзя. Яму сапраўды зрабілася весела.
Слухай, Аксана, давай зойдзем дзе ў кафэ ці ў рэстаран. Будзем сядзець, танцаваць, пакурваць...
— Я не куру. I не адзета, каб у рэстаран ісці. Ды і ў цябе не лішне грошай.
— На вечар у рэстаране хопіць.
— А другое, там твае чакаюць, што мы прыйдзем у госці.
— Я пазваню маме...
— Што ты думаеш, я без цябе пайду да твае маці ў госці? Раз сабраліся і дагаварыліся, то трэба ісці.
Валожын хацеў даказаць, што нічога страшнага не будзе, як і не пойдуць, што сама лепш цяпер пабыць ім удваіх, але глянуў на ўпэўнены, спакойначарнабровы прыгожы Аксанін твар і зразумеў, што нічога не трэба даказваць.
Калі яны прыйшлі да Валожына, у кватэры не было ні дзядзькі Івана, ні Мішкі. Нават пакой праветрылі ад цыгарэтнага дыму, бацька пераадзеўся ў выхадны касцюм.
Маці сустрэла іх у прыхожай. Аксана пацалавала яе.
Валожын збоку пазіраў і на маці, і на бацьку, дзівіўся, як хутка маці сумела выправіць дзядзьку Івана і Мішку.
— Садзіся, Аксана, сюды. Садзіся, тут лепш. На, сурвэтку вазьмі, пакладзі сабе... Ці мала што. Гэтакі касцюм харошы, спорціць можаш...
Бацька ўсмешліва пакашліваў, пазіраючы то на жонку, то на сына. Валожын улавіў бацькаў позірк і таксама падміргнуў яму. Маці, нібыта адчула гэта, сур ёзна і строга глянула на мужа: яна ведала, што стары пад чаркаю вельмі востры на язык, і цяпер папярэджвала, каб не ўздумаў свае жарцікі распускаць.
Першая падняла бакал маці:
Ну, за ўсё добрае! Каб вы, дзеці, здаровыя былі, каб вайны не было, каб Валодзя скора дадому вярнуўся. Каб шчасце было!
Аксана адпіла сухога віна, акуратна, прыгожа ела.
Маці села побач з ёю, гатовая ў любое імгненне падаць тое, што захочацца Аксане. I, можа, побач з маладою, чуць заружавелаю з твару, прыгожаю дзяўчынаю старою па
950 _ АЛЕСЬ ЖУК________________________
далася яна, ці гэта раней не заўважыў Валожын? I нешта жаласлівае было ў гэтай яе шчырай стараннасці дагадзіць Аксане.
— Давай, маці, ты і сама вячэрай, — крыху грубаватажартаўліва прыкрыкнуў на маці бацька.
— Пад ем, пад’ем. Я і не веру неяк цяпер, і што гэта Валодзя прыязджаў у госці. Як адзін дзень гэты яго водпуск.
— Чаму, у арміі, як хто захоча, то даб’ецца, каб прыехаць. Гэтак як у нас: хто захоча вучыцца і павышаную стыпендыю палучаць, той здасць экзамены, — Аксана выцерла папяроваю сурвэткаю вусны.
— Таго, хто чэсна работу робіць, усюды любяць, — згадзіўся з Аксанаю бацька.
Валожын кіўнуў галавою