Беларуская літаратура
Адам Глобус, Міраслаў Адамчык
Выдавец: Сучасны літаратар
Памер: 1008с.
Мінск 2004
б з голаду ўсёй краінай здохлі, каб, не дай бог, сталі ўсе такія «сазнацельныя», як ты... I тое, што мой Грышка, Ганнін Віцёк і твае дзеці па свеце бадзяюцца, шукаюць немаведама чаго — ты вінаваты! Яны ж на зямлі выраслі, яна ж іх маці, яны ж павінны былі заместа нас на яе прыйсці, каб хлебам людзей карміць... He пайшлі... Таму што ведалі: такія гастрыты, як ты, не дадуць ім ні спакою, ні волі...
Га с т р ы т. Васіль! Я цябе пасуседскі папярэджваю: кінь гэту філасофію, не смушчай людзей. Ты ведаеш, супраць чаго выступаеш?
М у л ь ц і к. Супраць дурноты!
Га с т р ы т. Васіль, я чэсныі Я магу ананімку напісаць...
М у л ь ц і к. Пішы...
Га с т р ы т. Выклічуць... куды трэба за такія закідоны.
М у л ь ц і к. He пужай. Скончыўся твой час... Гэта цябе самога трэба было выклікаць з самага пачатку.
Мульцік падняўся з лавачкі, пайпіоў да веснічак. Прыбягае Га н н а. Без хусткі, расхрыстаная, заплаканыя вочы гараць.
Га н н а (задышліва). Радзіва! Радзіва... Хутчэй уключыце! Слухайце.
Мульцік подбегам кідаецца да аква, адчыняе яго, круціць дынамік. Урываецца голас дыктара.
АЛЯКСЕЙ ДУДАРАЎ 957
Го л а с д ы к т а р а. ...яе мацярынскую любоў і пяшчоту. Я памятаю яе ласкавыя рукі, што пяклі самы смачны хлеб і маглі трымаць зброю. У грозныя дні вайны, у партызанскім атрадзе, яна абараняла Радзіму ад нямецкафашысцкіх захопнікаў...
М у л ь ц і к. Фууу, я ўжо думаў, што ізноў вайна...
Га н н а. Сціхніцеі
Го л а с д ы к т а р а. ...Цяпер я далёка. Але вельмі часта мне сняцца начамі нашы Вежкі...
Г а н н а (усхліпнула). Сыночакі
Голас дыктара. ...хата канцавая, тры бярозкі пад акном і мама...
Паважаная Ганна ВосіпаўнаІ Ад усяго сэрца мы жадаем вам моцнага здароўя і доўгіх год жыцця і па просьбе вашага сына Віктара перадаём для вас вашу любімую песню «Ой, ляцелі гусі з броду».
Га н н а (выціраючы вочы). Дачакалася, дзякуй богу... Успомніў... Спакойна памру...
I гучыць песня па радыё.
Га с т р ы т (да Ганны). Ганна, я цябе паважаю, але я чэсны... Я справядлівы... He крыўдуй... He пра цябе гэта ўсё. He ён гэта.
Ганна. Ахто ж?
М у л ь ц і к. Ідзі адсюль!
Гастрыт. НепайдуІ
М у л ь ц і к. Ганна, не слухай... Ён кантужаны...
Гастрыт. Дынебыўякантужаны!
М у л ь ц і к. Цябе акушэрка кантузіла. (Да Ганны.) Прозвішча тваё перадавалі ці не.
Га н н a. He пачула я... Пра Вежкі толькі...
М у л ь ц і к. Перадавалі, канечне... I тры бярозкі пад акном у цябе растуць...
Га с т р ы т. Стоп! Калі ён з’ехаў, бярозка адна была... А гэтыя дзве без яго выраслі... Я памятаю... Скажыце, адкуль ён пра гэтыя бярозкі ведае? Ніводнага разу не прыязджаў, пісем не пісаў... Адкуль ён ведае?!
М у л ь ц і к. Прашу цябе, Мікіта, сыдзі з воч! He дай і мне пад старасць у турму сесці... (Да Ганны.) Я ведаю, што пра цябе перадавалі...Пра цябе. I Віцьком яго завуць, і ў партызанах жа ты была, і Вежкі, і па бацьку ж цябе Восіпаўна...
Г а с т р ы т. А вось і не! Па бацьку яе Васільеўна...
М у л ь ц і к (уражана). Як?!
Га н н а. Гэта Піліпа майго Восіпавічам звалі...
М у л ь ц і к. Дык як жа гэта я?.. Забыўся...
Гастрыт. Усё яснаі Так я і думаў... (Тыцнуў пальцам у Мульціка.) Ен напісау! Заяўку зрабіў заместа твайго Віцька...
М у л ьц і к. Ды не, Ганна, што ты?І He! Што ты выдумаў, дурань. I
Га н н а (устала з лаўкі). Нашто ты гэта, Васіль... He варта было... (Цяжка пайшла прэч.) . ।
М у л ь ц і к (наступае на Гастрыта). Асталоп! Пень! Гастрыт! Бульдозер пракляты. Што ў цябе пад сарочкай?!
Г а с т р ы т (таксама завёўся). Рэбры ў мяне пад сарочкан! I пуп!
М у л ь ц і к. А сэрца?! Дзе тваё сэрца?! Радасць у чалавека была!!! Яна ж без яе усе жыццё сваё!!! Трое дзетаку партызанахз голаду намерлі, старэйшы сын «без весці», Пілш вярнуўся, кулямі ды асколкамі начынены, два месяцы пажыў... Віцька адзін застаўся, дык і ў яго жыццё наперакасяк пайшло... Адна ўсё жыццё... Гаротніца... Хоць ты яе ў царкве вешай як пакутніцу святую, а ты... (Махнуў рукой.) Што з табой гаварыць! Цяпла у цябе, чалавеча, няма... Хоць сто гадоў яшчэ пражыві не даведаешся пра самае галоунае...
Г а с т р ы т. Пра што гэта?
М у л ь ц і к. Навошта мы, людзі, з таго свету на гэту зямлю прыходзім?.. Навошта жывём...
Г а с т р ы т. Няўжо ведаеш?
М у л ь ц і к. Ведаю... Зямля халодная, і неба халоднае, космас яшчэ халадненшы... Даў нам бог жыццё, каб мы ўсё гэта сагрэлі. Душамі сваімі сагрэлі! I зямлю, і неба, і адзін аднаго... Дык грэй жа, грэй! Хаця чым табе грэць? Халодны ты...
Зацямненне
958
АЛЯКСЕЙ ДУДАРАЎ
Дрэмле стары журавель. Ціхая зорная поч вісіць над пеперспектыўнай вёскай. I ці то ўяўляецца, ці то сніцца старым жыхарам яе наступнае: паволыіа і ўрачыста падыходзяць да калодзежа іх дзеці. С т а р э й ш а я дачка Гастрыта набіраеваду, Мульцікаў Гр ы ш к а ў джынсах і ў вышыванай кашулі і Ганнін I в а н ь к а ў вайсковым дапамагаюць ёй. Смяюцца бязгучна, жартуюць. Потым схіляюцца да вядра, прагна п’юць самую смачную ваду свайго дзяцінства. Прыгожыя, святочныя нейкія. М у л ь ц і к, Ганна і Гастрыт сядзяць на лавачцы і з цёплымі ўсмешкамі глядзяць па дзяцей. Цямнее. Раствараюцца ў цемені д з е ц і, знікаюць с т ар ы я. Пачынае святлець. Всчар. З’яўляецца М у л ь ц і к. Доўгадоўга глядзіць на дарогу. Уздыхнуў, падышоў да калодзежа, пачынаедаставаць ваду. Прыходзіць Га с т р ы т. У свежай каіпулі, пры гальштуку нават. Сумны,
Га с т р ы т. Здароў...
М У л ь ц і к. Зноў прывалокся? Мікіта, я сварыцца больш не буду! У мяне на цябе нерваў не хапае... Сядзі і маўчы.
Га с т р ы т. Распусціўся ты, Васіль, ой распусціўся! Нічога не баішся! Дэмагогіяй1 займаешся, усім незадаволены... I гэта табе на тое, і тое не гэта... Ой, няма на вас пастуха!
М у л ь ц і к. А на цябе?
Га с т р ы т (уздыхнуў). Ой, няма... (Пайшоў.)
М у л ь ц і к (адзін, глядзіць на дарогу). Стамілася, бедалага?.. Я думаю: цалюткі дзень на небе... I добрых людзей грэеш, і дрэнных, і ніякіх... Дзякуй табе... Адпачывай ужо.„ Хаця дзе там? Зямля, кажуць, круглая... Амерыканцаў, значыцца, грэць пойдзеш? Давай, даван... I ім трэба... I там, мусіць, ёсць людзі, што чакаюць цябе і любяць... I такія во неперспектыўныя шкілеты, як я, і дзеткі маленькія, дай ты ім здароўя, радасці, спалі ўсё благое сваім цяплом...
Дастае вядро вады, адносіць яго ад калодзежа, вылівае на траву, пачынае набіраць новае.
Толькі там не затрымлівайся ўжо... Як мне здаецца, дык ты ўсёткі нашага родуплемені... Мабыць, на нашу зямлю трохі раней зірнула... I блін наш на цябе падобны, і бохан хлеба... Ты — наша... Але і астатнія твае дзеці... I іх любіць трэба... Любі, не стамляйся... I нас, і іх... Ну, шчаслівай табе дарогі...
Набраў вады, найшоў у свой двор. Сасвайго двара прыходзіць Га н н а. Маруднамарудна апускас ў калодзеж вядро. Звіняць жалезкі. Падымас, пералівае ваду ў сваё вядро. Узняла, панесла, паставіла вядро на зямлю, памахала рукой. Узяла, зноў трошкі пранесла... Зпоў паставіла. Падышла да лавачкі, села, заплакала. Ціха, аднымі вачыма. Прыходзіць Га с т р ы т.
Г а с т р ы т. Чаго макрэчу развяла?
Га н н а. Сілоў нямашака, Мікіта... Поўнае вядро ўжо занесці не магу...
Г а с т р ы т. А на што табе поўнае?
Га н н а. Прывыкла...
Га с т р ы т. Адвыкай...
Га н н а. Казу ж напаіць трэба... Сабе бульбіну якую зварыць і каб каля парога поўнае вядро стаяла...
Га с т р ы т. Пагаварыць трэба... (Азірнуўся.)
Га н н а. Гавары...
Гаіша села. Чакае. Гастрыт хвалюецца, папраўляе гальштук.
Га н н а. Ну, чаго ты мылішся, як дзеўка перад сватамі?
Га с т р ы т (не адразў). Ганна... давай я на табе якнебудзь паджанюся... Га?
Га н н а. Штоштошто?!
Га с т р ы т. Ну чаго ты штокаеш? Ты адна, і я адзін... Разам якнебудзь ужо... на гэтым свеце...
Га н н а. Во спасібачкі! Во ўважыў!
1 Дэмагбгія тут у размоўным значэнні: усякая нустая, беспрадмстная гаворка, прамова.
АЛЯКСЕЙ ДУДАРАЎ
959
Гастрыт. Ай, ладна табе! He хочаш да мяне, я да цябе перайсці магу... Шкода глядзець на цябе... Ледзь ногі валочыш, а ўсё: каза, агарод, соткі...
Непрыкметна выйшаў са свайго двара М у л ь ц і к. Стаў, слухае.
Няўжо ты за сваё жыццё не нарабілася? Адпачні... У мяне грошы на кніжцы ёсць, хату прададзім... Хоць пад старасць пажыві палюдску...
Ганна. Смяяццажбудуць, Мікіта... „
Г а с т р ы т. Каму смяяцца? Вёска пустая саўсім... Неперспектыуная. Hi смяяцца, ні плакаць няма каму... Давай перабярэмся ў Займішча? Там асфальт, магазін сталоука, людзі Ты хоць свет убачыш... Пуцёўку мо якую возьмем на курорт... А што? Мы ж з табой за свой век напрацаваліся... Хопіць ужо! Дай супакой рукам сваім... Нашто табе Kasa, агарод?.. Вядра вады падняць не пад сілу... Гэта вунь Мульцік, дык тон і з труны устане каб бульбу выкапаць... Таму што сквапны... Усё б, здаецца, загроб пад сябе... Жылка кулацкая ў чалавеку сядзіць! А мне... Мне нічога не трэба... Ды і табе... Адпачні тьг.. Га, Ганна? Хоць цяпер парадуйся жыццю, уздыхні на поўныя грудзі... Ты ж зарабіла сабе гэта... Ці праўда? „
Г а н н а (уздыхнула). Яното так, што казаць... Нрауда.
Га с т р ы т. А грошай нам з табой хопіць, за гэта не бойся... Пражывем...
Г а н н а. Ды нам шмат і не трэба...
Г а с т р ы т. Канечна...
М у л ь ц і к (злосна). Ашалела, баба?!
Гастрыт (азірнуўся, спалохана). He лезь! Я сватаюся...
М у л ь ц і к (да Ганны). Каго ты слухаеш, бахіла старая?! Курортнша! Адпачываць захацела... Вунь наш курорт, за вёскай, пад бярозкамі... Прыйдзе час аД™™1 Наляжымся, наспімся, наадпачываемся... А пакуль сілы есць хоць каліуца рабіць трэба, рабіць, рабіць...
Га н н а Дык сілоў няма вядро вады падняць! Што ж раоіць.
М у л ь ц і к. Бяры сваю казу за рогі і перавядзі ў мой хлеў... Няма сілы па палавінцы насіць будзем... Ты палавінку, і я палавінку... Разам...
Га с т р ы т. Ну і гад ты, Васіль, ну і гаді Я сасватаў, а ен жэніцца! Чаго ж ты яе ранен не прасіў?!
М у л ь ц і к. Саромеўся...
Г а с т р ы т. He слухай яго!
Г а н н а Ціха, мужчыны... He сварыцеся... А можа, мы пад адным дахам, у адноп хаце ўсе разам сыдземся дый будзем жыць... Я вам бялізну буду мыць, а вы
Га с т р ы т. Цьфу! Я ёй руку і сэрца, а яна мне абшчажыція! Дом прыстарэлы .
Га н н а. Тады пайду ў свайго Піліпа спытаюся... Калі дазволі