• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская літаратура  Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Беларуская літаратура

    Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Выдавец: Сучасны літаратар
    Памер: 1008с.
    Мінск 2004
    816.86 МБ
    рыдумкі, — гаварыў далей мужчына. — Мы вінаватыя самі, бо яшчэ не здолелі сказапь свету слова праўды пра сваю зямлю.
    —	Няўжо ў вас няма дзівосаў, пра якія столькі гавораць? — расчаравана і недаверна спыталася жанчына.
    —	Дыму без агню не бывае. Ніхто не мае такіх бязмежных, як нашыя, лясоў. Царства нашых звяроў і птушак найбагацейшае на ўсім свеце. Толькі ў нас жывуць зубры, якіх ахоўвае княжая грамата. Мы і самі пакуль што не зведалі ўсіх таямніц нашых пушчаў.
    —	Я чула, у юнацтве вы былі простым паляўнічым...
    —	Гэта праўда.
    —	Раскажыце. — Яе просьба прагучала амаль як загад.
    Яна паднялася з лёгкага трохногага крэсла і наблізілася да акна. На нізкім століку перад крэслам засталася ляжаць кніга. Гэта быў трактат Катарыны Сфорца «Як стаць прыгожай», які вывучалі цяпер знатныя дамы ўсёй Еўропы, і мужчыну захацелася сказаць, што донне Франчэсцы няма аніякай патрэбы чытаць гэтую кнігу, напісаную сваячкай вялікай княгіні літоўскай і каралевы польскай.
    —	Паляўнічымі былі мой бацька, і мой дзед, і дзед майго бацькі. Першы раз мяне ўзялі на ловы, калі мне споўнілася сем гадоў. Тыя ловы запомніліся мне назаўсёды. Калі праз два тыдні мы вярнуліся, маці не сустрэла нас, а на месцы сялібы мы ўбачылі пажарышча. Ускрай пушчы прайшлі татары... — Ён на хвілю замоўк. — Пушча была маёй першай школай. Я і цяпер часта чую яе музыку...
    Ён падышоў да крэсла, дзе толькі што сядзела жанчына, і паклаў на прыслон свае шырокія далоні.
    —	У нашых лясах няма такога звера, на якога мне не давялося б паляваць. Але гэта могуць сказаць пра сябе многія. У нас кожны — паляўнічы...
    Мужчына непрытоена любаваўся доннай Франчэскай. 3 таго цьмянага і настылага зімовага дня, калі ён убачыў яе ля калоны ў саборы святога Паўла і яна здалася яму ўвасабленнем самой маладосці, ён упершыню быў з ёю з вока на вока... Ён лічыў за шчасце так блізка бачыць гэты пяшчотны авальны твар з бездакорнымі прапорцыямі, чысты і вы
    1 Тэрмы — ірамадскія лазні ў старажытным Рыме з заламі для спорту, сходаў.
    2 Ядвабвы — шаўковы.
    970
    УЛАДЗІМІР АРЛОЎ
    сокі ад прыроды лоб, над якім не трэба было на два пальцы галіць валасы, як рабілі рымскія красуні, гэтае лёгкае золата валасоў, перахопленае ніткаю жэмчугу, і вялікія, крыху пукатыя вочы, і круглявы падбародак з трыма пацеркамі маленькіх радзімак... У донне Франчэсцы ўсё здавалася яму суладным: пашытая з цяжкога ядвабу бэзавая сукенка з гранатавым узорам дзіўным чынам адпавядала яе імю, а буйны смарагд1 у авянечніку не толькі надаваў бляску вачам, але і падкрэсліваў чырвань вузкіх, аднак жывых і паўнакроўных вуснаў. Нават абцягнутыя саф’янам чаравікіцакколі на высокай, ледзьве не ў локаць драўлянай падэшве, мода на якія прыйшла летась з Венецыі і якія ён, сустракаючы ненатуральна высокіх модніц, пагардліва ахрысціў дыбамі; нават гэтыя чаравікі на яе нагах выдавалі дарэчнымі.
    Ён глядзеў на яе і апавядаў, як яшчэ дзіцем пераносіў па цаліку суліцы2, як пераплываў побач з канём рэкі і месяцамі блукаў пушчаю. Яму хацелася, каб Франчэска ўвачавідкі ўбачыла, як стралец, злажыўшыся з лука, зразае жораву крыло, як ляціць па зямлі імклівы птушыны цень і, палохаючыся яго, маланкава зрываецца з месца зубр. Яму праглася, каб яна пачула, як разлягаецца ў прыцемку рэзкае «гох! гох!» і як, пазнаўшы саміцу, адгукаецца магутным працяжным ровам і напралом, абдзіраючы бакі, нясецца на здрадлівы голас паляўнічагавабіка падмануты лось...
    Мужчына гаварыў і бачыў, што яе вялікія вочы расплюшчваюцца яшчэ шырэй і з твару знікае ўдаваная абыякавасць. Ён чуў радасць ад улады сваіх слоў, але раптам у вачах Франчэскі плескануўся спалох і тонкія белыя пальцы — нібы яна хацела ад нечага абараніцца — моцна сціснулі тронак вахліка.
    — Хопіць, — холадна прагучаў яе голас, і мужчына з горкім непаразуменнем замаўчаў. — Я хачу пачуць, як гучыць на вашай мове вашае імя, — без усякай сувязі сказала яна. Мужчына падумаў, што для яе гэта проста прыхамаць, не болей. Кароткай пярэрвы было дастаткова, каб Франчэска з нейкай палёгкаю засмяялася.
    — Ён забыў сваё імя, — узмахнуўшы вахлікам, прамовіла яна скрозь смех. — Памятае ўсіх сваіх звяроў, а імя — забыў.
    Мужчына таксама ўсміхнуўся — стрымана, але ветліва і са здзіўленнем адзначыў, што ўжо не адчувае аніякае крыўды.
    — На мове майго народа мяне завуць Мікола. Мікола Гусоўскі.
    Ён сказаў усю фразу не паітальянску, і Франчэска, услухаўшыся ў нязвыклае гучанне чужых слоў, на момант утаймавала сваю весялосць. Аднак хутка яна ўжо зноў смяялася — без дай прычыны, як быццам проста дзеля таго, каб пахваліцца прыгожымі зубамі.
    — Мікола... — паўтарыла яна. — Як жа вы сталі паэтам?
    — Вы ўмееце выбіраць цяжкія пытанні, донна Франчэска. Баюся, гэтае з тых, на якія адказаць наогул немагчыма.
    Гусоўскага ўсё больш хвалявала думка, ці прачытала яна ліст, што два тыдні таму ён перадаў праз слугу разам з кошыкам першых аксамітнапунсовых ружаў.
    У лісце не было нічога, апрача некалькіх новых эпіграм і вершаў, якія ён перапісаў сваім буйным каліграфічным почыркам на добрай паперы з зялёным водценем. Перапісваючы, ён з нечаканай сумотаю ўспомніў задаўнены выпадак з часоў вучэння ў калегіуме. Аднаго разу ён напаткаў у нейкай інкунабуле3 глыбакадумнае назіранне, што ўсе каліграфы — дурні, і цэлы месяц старанна псаваў почырк, пакуль не зразумеў, што, калі не спыніцца, дык адно пацвердзіць адкапаную ў інкунабуле мудрасць. Відаць, гэтая смешная драбніца згадалася невыпадкова. Паміж юначымі практыкаваннямі з почыркам і лістом да маладой рымлянкі са знанай радзіны, несумненна, была сувязь. Мінулася столькі гадоў, а ты застаўся такі самы наіўны, думаў ён над лістом. Да таго ж пачаў верыць не толькі кнігам...
    Маўчанне здоўжылася, але донна Франчэска яшчэ не збіралася канчаць гэтую дзіўнаватую размову, якая нагадвала іспыт, дзе настаўнік і вучань памяняліся месцамі.
    —	Вялікі Петрарка, — завучаным рухам адставіўшы вахлік, прамовіла яна, — пытаўся: паэзія — грэх ці святое прызванне?
    —	Паэзія — радасць, — пераканана сказаў Гусоўскі. — Паэт творыць з хаосу свой свет.
    —	Оо! — Франчэска відавочна здзівілася. — Я ведаю вашыя вершы. Некаторыя гавораць пра іх з захапленнем, але ад аднаго прыдворнага паэта я чула, што натхненне даюць
    1 Смарагд — ізумруд.
    2 Суліца — кап’ё.
    3 Інкунабула — кніга, надрукаваная ў пачатковую пару кнігадрукавання (да 1501 г.), знешне падобная на рукапісную.
    УЛАДЗІМІР АРЛОЎ	971
    вам копіі Гарацыя1 і Марка Немезіяна2, якія вы хаваеце ў сваім стале. Няўжо гэта праўда?
    Ён успыхнуў і міжволі зрабіў крок да Франчэскі.
    —	Такая ж праўда, як тое, што Строццы, які распускае гэтыя нізкія чуткі, роўны боскім паэтам старажытнасці, — гнеўна сказаў Гусоўскі. — Такія, як ён, не ствараючы, умеюць пісаць, як Вергілій, але бляск іхніх вершаў — бляск фальшывага золата.
    На матавым твары Франчэскі з’явілася задаволеная ўсмешка: яна непрыхавана цешылася тым, што вывела суразмоўніка з раўнавагі.
    —	Дзе ж тады сапраўдная крыніца вашага натхнення?
    Яна застыла ў прыгожай паставе, упэўненая, што ведае ягоны адказ.
    —	Дзе? — Гэтая ўпэўненасць не схавалася ад паэта. — Аднойчы я чуў, як пяюць пад звон кайданоў палонныя татары. Яны ворагі маёй краіньі, але, калі я пачуў, як яны плачуць па радзіме і па сваіх пустых тулах, у мяне зашчымела сэрца. Тут, у Рыме, я разумею іхнюю песню яшчэ лепей.
    У агатавых вачах Франчэскі было расчараванне, аднак яна не пакідала сваёй гульні.
    —	Хіба вы палонны? Хто ж у такім разе паланіў вас? — Яна закрылася вахлікам і зірнула на паэта паўзверх жоўтазялёнай птушкі.
    Пісаныя і няпісаныя правілы галантнасці вымагалі ад яго толькі аднаго адказу, якога прагнула юная капрызніца. Здаецца, зусім проста — сказаць некалькі зазвычаеных слоў. Але ён ведаў, што не зможа пераступіць праз нейкую перашкоду ў самім сабе.
    —	Хто ж паланіў вас? — настойліва паўтарыла яна.
    —	Туга па радзіме, — адказаў ён, заўважаючы, як у яе вачах прачынаецца зласлівасць.
    —	Я хачу паслухаць вашыя вершы, — уладна сказала Франчэска.
    Яна стаяла, напалову павярнуўшыся да акна, і ветрык перабіраў яе валасы. Злёгку ўскінуўшы голаў, Гусоўскі пачаў:
    Што толькі ёсць на зямлі, гэта створана ўсё дзеля шчасця. Зоркі ў цямноце мігцяць, асвятляюць слабенькім зіхценнем, Моцай таемнаю; пыл залацісты ў крынічным паветры Шчасна згадаеш. Прыроды дарункі — імклівыя птушкі, Рыбы, звяры, і пладоў, і металаў бясконцыя скарбы...
    Гэтыя радкі ён таксама перапісаў два тыдні таму на зеленкаватую паперу, але па твары Франчэскі нельга было прачытаць: знаёмы ёй гэты верш ці яна чуе яго ўпершыню.
    Радуе ніва ратая сваім ураджаем аквітным...3
    Краем вока Гусоўскі змеціў, што з дзвярэй робіць гаспадыні нейкія знакі чорнавалосая пакаёўка. Франчэска кіўнула ёй і рухам рукі загадала паэту спыніцца.
    — Я атрымала ваш ліст, — сказала яна, пазіраючы ў акно. — Цяжка ўявіць сабе ўчынак больш легкадумны, чым ваш. Вы забыліся, хто вы. Мне вядома, што ў спісах каралеўскага пасольства нават няма вашага імя. Толькі вашыя паэтычныя здольнасці не дазваляюць мне неадкладна паведаміць пра ўсё маім бацьку і брату. Калі вы не спыніцеся, яны змогуць абараніць мяне ад вашых дамаганняў.
    Гусоўскі адчуў, як усю ягоную істоту залівае задушлівая гарачыня. Ён хацеў нешта сказаць, ды гэтая ліпучая гарачыня ўжо запоўніла горла і грудзі. Высілкам волі ён здолеў пакланіцца і імкліва выйшаў у дзверы, несучы на сабе насмешлівацікаўны позірк чарнявай пакаёўкі.
    Ён ішоў, не заўважаючы нікога, самнасам са сваім болем і сваёй крыўдай. Насустрач яму трапіўся струплявы ў каўпаку, які належала насіць усім, каго зачапіла гэтая немач. Таксама як вакол хворага на праказу нават на самых людных вуліцах утваралася пустата, вакол Гусоўскага была вязкая ціша, якую не маглі змагчы ні грукат жалезных брусоў па аканіцах — гандляры ўжо зачынялі крамы, ні крыкі вулічных прадаўцоў вады, ні страшная ляскотка струплявага, які ў апошні момант сам адхіснуўся ад чалавека, што ішоў проста на яго.
    Паэт не чуў лаянкі, якою ўзнагародзіў яго струплявы. У звінючай цішыні, што нябачным шчытным вопраднем абкружыла Гусоўскага, гучала адно і тое ж. Вы забыліся, хто вы. У спісах пасольства нават няма вашага імя...
    1	Паэт, сучаснік Авідзія.
    2	Лацінскі паэт Ш стагоддзя.
    3	Пераклад з лацінскай мовы Сяргся	СокалаваВоюша.
    972	УЛАДЗІМІР АРЛОУ
    Намагаючыся ўцячы ад наслання, ён прыспешваў хаду, але абразлівыя словы ўсё адно даганялі і смяяліся яму проста ў вочы.
    Вы забыліся, хто в