Беларуская літаратура
Адам Глобус, Міраслаў Адамчык
Выдавец: Сучасны літаратар
Памер: 1008с.
Мінск 2004
яссіла апусціліся, маска ўпэўненага ў сабе дыпламата ўпала з твару, як сарваны ветрам ліст. Перад Гусоўскім быў разгублены няшчасны чалавек з пагаслымі вачыма.
— Я ўжо не пасол... — паўтарыў ён.
— Няхай монсеньёр скажа, каго з вялікіх не грызла ненажэрная пашча зласліўцаў. Але ж у пакутах гартуюцца дух і воля. Для Кракава монсеньёр ужо не пасол, але для Рыма і Еўропы ён застаецца знакамітым дыпламатам і не менш знакамітым апекуном музаў.
— Пасол без дзяржавы... — са слабаю ўсмешкаю азваўся Вітэліус.
— Кароль і двор — яшчэ не ўся дзяржава. У той час калі Сулейманавы сланы топчуць няшчасных сербаў, калі турэцкая чума распаўзаецца ўсё шырэй і шырэй...
— Sapienti sat. Разумнаму дастаткова. Я ведаю, пра што ты хочаш сказаць, — перапыніў мецэнат. — Статак сапраўды невінаваты, што ягоныя пастыры больш падобныя да ваўкоў. — Ён зноў уладна браў нітку гаворкі ў свае рукі, і Гусоўскі здзіўлена ўбачыў, што за сталом сядзіць заўсёдны, рашучы і гатовы да любых паваротаў лёсу біскуп Вітэліус.
Мікола заўжды зайздросціў волі апекуна, але такое хуткае вяртанне разгубленага і зламанага Эразма да сваёй звычайнай іпастасі нарадзіла, акрамя зайздрасці, і крыўду: паэт зразумеў, што шчырасць у паводзінах мецэната зараз была добратакі разбаўлена падступствам. Ён ведаў, што Эразм разлічвае на ягоную дапамогу, але разумеў, што хвілінная слабасць мецэната таксама была маскаю. Той і цяпер заставаўся дыпламатам, вёў сваю гульню, і ад немагчымасці прабіцца нават да гэтай блізкай душы, ад усведамлення мяжы, што пралегла паміж імі, як пралягае паміж дзвюма рэкамі ўзвышша водападзелу, не дазваляючы ім сустрэцца ў адным моры, ад гэтых думак, хоць Гусоўскі і разумеў, што замова папы ўсё адно ў сіле, яму зрабілася непрытульна і самотна.
УЛАДЗІМІР АРЛОЎ
977
— У нас няма выбару, — прамовіў Эразм. — 3 гэтага дня мы — ізгоі. Табе не трэба тлумачыць, колькі залежыць цяпер ад тваёй музы. I для цябе, і для мяне, і для мільёнаў нашых суайчыннікаў.
Гусоўскі задуменна пазіраў на новую карціну. Востры сонечны прамень крануў чало Збавіцеля і слізгануў па малітоўна складзеных руках грэшніцы.
— Няхай умацуе мае слабыя сілы Усявышні.
Паэту хацелася пабыць на адзіноце, каб паўтарыць прамоўленыя словы таму, каму належала іх пачуць, але Вітэліус яшчэ не адпускаў яго.
— Дарагі Nicolaus, прызнаюся, што сярод трывог апошніх дзён у маім сэрцы знайшло свой куток і тое, пра што мы абодва пакуль што маўчалі. Мяне турбуюць твае сардэчныя справы.
— Я... — з выклікам пачаў Гусоўскі.
— Паслу ex officio1 належыць ведаць ўсё, што чыніцца з ягоным сакратаром, — паспешліва сказаў Эразм, каб дапамагчы ці то паэту, ці то самому сабе. — А я не толькі пасол і мецэнат. Я сябра. Я ведаю імя тваёй абранніцы. Гэтая жанчына ніколі не пераступіць цераз забабоны, з якімі мы змагаемся ўсё жыццё...
— Яе няма ў Рыме. Я ўбачу яе не раней як праз паўгода, — сказаў Гусоўскі, каб хутчэй скончыць гэтую цяжкую тэму, і мецэнату не ўдалося схаваць ад яго сваю радасць.
— Я ведаю, што ты пісаў да яе, і здагадваюся, што яна табе адказала. Няхай расстанне будзе бальсанам на твае раны. Памятай, у тваіх руках не толькі твой лёс...
VII
Калісьці ў такія вось хвіліны, абдымаючы позіркам свет, Вітэліус усцешана адчуваў упэўненую сілу свайго розуму. Ён паспрабаваў знайсці ў душы гэтую радасць і зараз, але яе не было. Замест яе ён адшукаў толькі старанна прыхаваныя ад іншых паняверку і разгубленасць.
Папа ўжо не дапускае да сябе амаль нікога. Учора пасол гутарыў з папскім лекарам: пульс хворага, а таксама пах і колер мачы паказваюць на самае благое. Папу турбуе цяпер блізкая сустрэча з Усявышнім, а не ловы ў паўночных пушчах і не паэма, якую ён, Вітэліус, меўся паднесці яму на Каляды. У вітальні, побач з бібліятэкаю, стаіць ужо непатрэбнае шыкоўнае чучала зубра, якое ён сёння загадае прыбраць з вачэй. Каб жа можпа было гэтаксама лёгка прыбраць з душы няспраўджаныя спадзяванні! Спадкаемец святога Пётры памірае, а разам з ім згасаюць надзеі на кардынальскую шапку, на ўдачу пасольскай місіі, на тое, што ён пакіне сваё імя будучым пакаленням.
Эразму ўзгадалася, як гутарыў з Гусоўскім, прачытаўшы першую палову «Песні». Пасол і тады прызнаваўся сабе, што перадусім дбае, каб паэма спадабалася папу. Але ж ён і быў спярша дыпламатам, паслом, а мецэнатам ужо потым. I вось калі «Песня пра зубра>> гатовая, папа ляжыць на божай пасцелі, а ён пачынае саромецца той размовы.
Спачатку ён шчодра хваліў бездакорную метрыку паэмы, казаў пра свежасць і паўнагучнасць радкоў.
— Пушчу, паляўнічых і князя Вітаўта напісаў вялікі майстар, — шчыра захапляўся ён. — Ты дасягнуў амаль немагчымага. Ты выпускаеш рой стрэл па заганах грамадства, твая паэма ператвараецца ў палітычны трактат і пры гэтым застаецца высокай паэзіяй. Твой паранены зубр — цудоўная алегорыя Айчыны, увасабленне яе лёсу і сімвал яе былой велічы.
Гусоўскі слухаў, нічым не выяўляючы пачуццяў. За лета ён прыкметна змяніўся. Bobbi не згубілі сваёй жвавасці і вастрыні, але як быццам выцвілі і зрабіліся пакутніцкімі. Шырокія рамёны, як і раней, дыхалі дужасцю, ды прыгорбіліся, нібыта ён дзень пры дні трымаў на іх нейкі вялікі цяжар. Вітэліус памятаў пачуццё, якое кранула тады ягонае сэрца. Ён ведаў, што ў Рыме зноў з’явілася Франчэска. Ён хацеў бы суцешыць Гусоўскага, узяць частку ягонага цяжару на свае плечы, але ж ён ведаў, што менавіта пакуты, а не душэўная раўнавага могуць удыхнуць у радок, у карціну ці ў мелодыю тую боскую субстанцыю, якая робіць іх неўміручымі. Замест суцяшальных слоў гучалі іншыя.
— Я пакрывіў бы душою, — гаварыў ён, — калі б змаўчаў пра тое, што адмаўляюцца прыняць маё сэрца і мой розум. Ты пішаш пра выпрабаванні ведзьмароў вадою, пра мяса глушца і іншыя паганскія звычаі і прымхі. Ці прыспорыць гэта пашаны нашаму краю?
— Няўжо монсеньёру здалося, што падобныя дзікунскія выпрабаванні мне да душы? — адказваў Гусоўскі. — Але ж звычаі адрозніваюць адзін народ ад другога. Лепшыя з іх — такая ж святыня, як мова і воля. Хіба знойдзем мы ў даўніх звычаях глыбокія зага
1 Паводле пасады (лац.).
32 Зак. 49
978 УЛАДЗІМІР АРЛОЎ
ны? Святасць маці прызнаюць нават тыя народы, што не шануюць Дзевы Марыі. Нібы ветрам адносіць нас ад абрадаў і завядзёнак, якіх трымаліся продкі. Ці не ператворымся хутка ў адсохлую ад каранёў травупералёт?
— Ты насмельваешся кідаць выклік самому боскаму Дантэ, — не ўступаючы ў спрэчку, казаў далей Вітэліус. — Дантэ выкрываў тых, хто ўжо трапіў у замагільны свет, і караў грэшнікаў рукамі незямных істотаў. Ты ж бярэшся судзіць тых, каго мае ўладу судзіць толькі Неба. Да таго ж разумны чытач адразу заўважае, што ты маеш за дзіва не стварэнне свету, а ягонае існаванне...
Гусоўскі больш не пярэчыў, і тады ён, Вітэліус, хацеў чуць у паэтавым маўчанні згоду. Цяпер жа яму праглася, каб у тым цяжкім маўчанні была якраз нязгода. Ён ведаў, што не зможа парушыць сваіх прынцыпаў і забраць уласныя словы назад, і прасіў Неба, каб Міколу хапіла сілы самому адкінуць ягоныя няшчырыя парады.
У дзвярах пачуўся нейкі рух. Вітэліус азірнуўся і ўбачыў застылага ў нерашучасці пахолка1. На бледным твары быў страх.
— Што здарылася? — спытаўся пасол, ужо ведаючы адказ.
— Vossignoria reverendissima... Ваша правялебнасць... Госпад забраў душу яго святасці...
Пасол рыхтаваўся да гэтай весткі, але не думаў, што яму будзе так цяжка. Ён быў, як карабель без ветразяў. Што абяцае яму, ім абодвум — яму і Гусоўскаму — будучыня?
Міжволі ўсплыў на памяць нядаўні, другі візіт турэцкага «купца», які, славячы Алаха і султана, нагадваў што Стамбул паранейшаму гатовы прыняць ягоныя паслугі. Ён гутарыў з туркам з вока на вока, але было ўражанне, што Гусоўскі поруч: ён, пасол, нават адчуваў позірк, такі самы насмешлівы, як і ў першы візіт, позірк гострых блакітных вачэй гэтага сына лясоў. Эразм ведаў што і так не дасць волі цёмнаму пачуццю помсты, якое яшчэ не ачахла ў ім, але ў тыя хвіліны ён быў удзячны паэту і думаў што мяжа паміж імі ўжо не такая неадольная.
Парыў ветру кінуў у акно некалькі дажджавых кропляў, і яны, паволі сплываючы па шкле, утварылі на шыбах свой маленькі свет: адны неўзабаве высіліліся і замерлі, другія ўпарта працягвалі рух.
Дзве кроплі зліліся і хутка пабеглі далей, і гэта мізэрная падзея ў свеце кропляў неспадзявана падаравала Вітэліусу палёгку. У непрыглядным, як сённяшняе неба над Рымам, месіве думак і пачуццяў пазначыўся сонечны прасвет.
Ён ужо не быў паслом, бо страціў таго, хто прызнаваў яго прадстаўніком дзяржавы, якая ад яго адмовілася. Але ён заставаўся мецэнатам. Хіба мецэнатаў і праз стагоддзі не прыгадваюць побач з тымі, чыю музу яны баранілі ад сцюдзёных вятроў эпохі? Са складаным пачуццём горычы і надзеі Вітэліусу падумалася, што яшчэ зусім нядаўна ён быў апірышчам для Гусоўскага, а цяпер яны нібыта памяняліся на ролі. He, усёткі ён заставаўся мецэнатам, і ў гэтым была цяпер уся ягоная будучыня.
РЫМ, 1522
IV
У пакоях біскупа Эразма Вітэліуса моцна пахла палыновым дымам.
Прадбачлівы пасол штогод абнаўляў праз сваіх людзей запасы зёлак, і ў першыя ж дні паморку, не надта давяраючы камфары і іншым тутэйшым лекам, загадаў адчыніць прывезеныя з радзіму куфэркі з палыном, мятаю, дзягілевым коранем і ягадамі ядлоўцу. Мецэнатавы слугі забяспечылі гэтым багаццем і Гусоўскага.
He зважаючы на нягоды лёсу, Эразм Вітэліус зусім не збіраўся ў сорак пяць гадоў пакідаць гэты свет. Перш чым пачаць размову, ён старанна панюхаў змочаную ў воцаце губку, выпіў кубак мятавага настою і змусіў зрабіць тое ж самае і паэта.
— Новы папа не спяшаецца ў Рым, і мой статус пакуль нявызначаны, — паважна і крыху забаўляючыся нецярпеннем Гусоўскага, сказаў мецэнат. — Аднак для тых, хто не спалохаўся чумы, я застаюся паслом пры двары яго святасці. Ты не памыліўся. Гэта сапраўды яна, і ёй сапраўды пагражае трыбунал боскай юстыцыі. Даносчык, імя якога мне не раскрылі, абвінавачвае донну Франчэску ў тым, што яна заключыла дамову з д’яблам і зрабілася ведзьмай. — Вітэліус скептычна ўсміхнуўся. — Я пусціў у ход усе сувязі і атрымаў дазвол прысутнічаць на першым допыце. Ты дапушчаны ў якасці майго сакратара.
1
Пахблак — слуга.
УЛАДЗІМІР АРЛОУ
979
— Монсеньёр...
— Спачатку я хачу пачуць пра тое, што даведаўся ты. — Вітэліус зноў