• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская літаратура  Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Беларуская літаратура

    Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Выдавец: Сучасны літаратар
    Памер: 1008с.
    Мінск 2004
    816.86 МБ
    . Пакуль стральцы падбягалі і ліхаманкава наводзілі свае рушніцы, зубр апусціу мокрую ад юхі галаву і зноў пайшоу на памост. I тады паляванне не дало веры вачам: паміж ашалелым ад дзідаў і куль мсціўцам і ягонымі ахвярамі, што безабаронна бэрсаліся на снезе ў сваіх цяжкіх футрах, скочыў малады лоўчы з рацішчам.
    Зубр здзіўлена ўскінуў голаў і ўтаропіў на чалавека каламутны позірк, поўны невыказнай пакуты і нянавісці. Тым часам каржакаваты лоўчы, прытанцоўваючы, зрабіў насустрач зверу яшчэ тры крокі і знерухомеў. Выцягнуўшы руку, ён мог дастаць рацішчам да скрываўленых рагоў. Зубр падабраўся каб зрабіць апошні скачок, але ў той самы момант, калі ён скрануўся з месца, лоўчы ў міг вока адскочыў убок і схаваўся за стаўбуром вячыстай яліны.
    Пачаўся вусцішны танец чалавека і параненага звера. Яны кружлялі вакол таўшчэзнага стаўбура, і разам з імі, невідочная, скакала ў цішыні сама смерць. Даўмеўшыся, што зваліць яліну немагчыма, зубр намагаўся злавіць чалавека сваім доўгім, як вужака, языком. Кожны з паляўнічых, якія абсталі месца двубою, ведаў, што такое зубрыны язык. Развар’яваным зубрам няраз шэнціла схапіць лаўца языком і, падцягнуўшы, накалоць небараку на рогі. Кожны ведаў пра гэта, але ніхто не мог дапамагчы маладому паляўніку. Кружлянне вакол яліны было такое імклівае, што сам Аляксандр, які меў славу найтрапнейшага стральца ва ўсім Вялікім княстве, бездапаможна адышоў ад рушніцы.
    Пушчанскі магут пакрысе знемагаў. Вось ягонае тулава працяла дрыготка, вось ён пахіснуўся, вось у сляпым шале, ужо чуючы непазбежнае, зачапіў рогам яліну, пакінуўшы на стаўбуры шырокую белую паску. Усе ўжо ведалі, хто пераможа ў гэтым двубоі, і, калі шырокае лязо рацішча ўвайшло зубру проста пад сэрца, галявіна зараўла ад захаплення, угору ўзляцелі магеркі і аблавушкі, і ніхто не пачуў перадсмяротнага звярынага хрыпу.
    Зубр яшчэ не сканаў, яшчэ стаяў на каленях, хапаючы пашчаю снег, а адчайнага лоўчага ўжо абдымалі, мацалі рукамі, нібыта не верачы, што жывы, і фарсісты пасыльны ўжо перадаваў яму запрашэнне да стала яго каралеўскае мосці. Жанчыны і сама каралева глядзелі на маладога паляўнічага з непрыхаванай цікавасцю.
    Эразм не спяшаўся падыходзіць: аднекуль у ягонай свядомасці з’явілася вострае адчуванне значнасці гэтай хвіліны. «Хто гэта?» — спытаўся ён у суседашляхціца, і той адказаў: «Сын баярскі2 Мікола. Налібоцкі наш, з Гусава родам».
    Калі Вітэліус нарэшце наблізіўся, лоўчага ўжо атачылі дамы. Яны нешта ўзахапы шчабяталі свайму ратавальніку, і Эразм пачуў, як той смела сказаў камусьці на добрай лаціне: «Aut Caesar aut nihil»3.
    Такое было іхняе знаёмства, і цяпер, шпацыруючы па галерэі, пасол яшчэ раз падзякаваў небу за тое, што звяло іх. Ён скажа Гусоўскаму, каб не забыўся на тое палявапне ў сваёй будучай паэме.
    Вітэліус падумаў пра сакратара з нечаканаю цеплынёй. Колькі перажылі ўдвух! Разам былі і на кані, і пад канём. I цяпер таксама разам, у дні, ад якіх залежыць усё іх далейшае жыццё. Блаславёны той, чый лёс уплывае на лёс Айчыны, з гонарам думаў пасол. Яму
    ' Дзіда — зброя ў выглядзе доўгага дрэўка з вострым металічным паканечпікам, піка.
    2 У Вялікім княстве Літоўскім баяры займалі сярэдняе становішча паміж шляхтай і народпымі нізамі.
    3 Ці пан, ці прапаў (лац.).
    УЛАДЗІМІР АРЛОЎ
    975
    хацелася хутчэй даць адпаведныя загады кухару і стольчым і паслаць па Гусоўскага. Вітэліус пашкадаваў, што некалі згадзіўся з паэтавай просьбай і Мікола жыве цяпер пе ў пасольскай рэзідэнцыі, а на самоце, за колькі кварталаў адсюль. Ён паспрабаваў уявіць, як той сустрэне навіну: як зазвычай прытоіць пачуцці ці дасць ім волю?
    А ці здолее сёння ўтаймаваць свае пачуцці ён сам?
    Так, іх з Гусоўскім можна назваць сябрамі, але пры ўсім пры тым ён — каралеўскі пасол пры двары яго святасці, а Мікола — усяго толькі ягоны сакратар, які не развітваецца са сваёй музай адно дзякуючы яму, Вітэліусу. Таму паміж імі паводле падпісанага дзесьці ў душах маўклівага пагаднення заўсёды пралягае неадольная мяжа, якую пельга парушаць і цяпер. Магчыма, цяпер — асабліва.
    Пасол чуйна прыслухаўся да самога сябе і, не знайшоўшы ў сэрцы патрэбнага спакою, адклаў размову з паэтам на заўтра.
    На Вечны горад апускалася мяккае вясновае сутонне.
    IV
    Эразм чакаў за сталом у сваім кабінеце. Ён быў у новым каптане з вышыванымі залатымі ўзорамі, што прыгожа вылучаліся на цёмным аксаміце.
    Пастава пасла нагадала Гусоўскаму прарока Іярэмію з роспісаў Сікстынскай капліцы, Той жа глыбокі одум на твары, гэтаксама пазіраюць удалеч вочы. Правая рука моцна і разам з тым неяк журботна падпірае падбароддзе. Толькі ў левай — зусім зямны ліст са зламанымі пячаткамі.
    Вітэліус страпянуўся і, адклаўшы ліст, таропка скінуў з сябе тужлівую задуменнасць. Паэт адчуў, што прычынілася нешта благое. Нібыта прачытаўшы ў душы Гусоўскага гэтыя здагадкі і жадаючы развесці іх, пасол адразу пасля вітанняў завёў гаворку пра набытую днямі карціну, што заняла ганаровае месца побач з палотнамі Карэджа.
    — Зірні на гэтых Хрыста і грэшніцу. Быў час, калі гэты мастак дапісваў карціны Джарджоне, але, павер мне, ён перасягне настаўніка. Яго завуць Тыцыян. Я хачу, каб ягоныя палотны трапілі да нас на радзіму. Калі пасольства будзе вяртацца...
    Эразм чамусьці не скончыў і адвёў прыцьмелыя раптам вочы.
    — Я прачытаў «Янычара», — загаварыў ён пра іншае. — Твая ліразноў падаравала мне асалоду, а талент нагадаў спелую вінаградную гронку. Наш зласлівец Строццы хутка праглыне свой брудны язык. Я зраблю, каб паэма патрапіла ў рукі да папы. Тым болып цяпер. А тая сцэна, дзе янычар забівае маці... Тваё пачуццё, талент і фантазія твораць там сапраўднае дзіва.
    — На жаль, монсеньёр, там няма ні каліва фантазіі. Я сустрэў гэтага чалавека на мосце Фабрыцыя. Ён блізкі нам па крыві, балгарын. У пяць гадоў асманцы ўзялі яго па падатку крыві. Астатняе монсеньёр ведае з паэмы.
    — I гэта была ягоная маці?
    — У маленстве ён зваліўся з дрэва і параніўся. Паміраючы, яна пазнала яго па меціне на шчацэ.
    — О Божа, у які жорсткі век прыслаў ты нас на зямлю!
    Абодва на нейкі час замаўчалі.
    — Султан Сулейман выступіў на Бялград, — звязваючы нітку размовы, сказаў пасол. — 3 Балгарыі даносяць, што загадана сабраць дзесяць тысяч вазоў правіянту для султанскага войска. Туркі ўвялі новы падатак — за працу, якую іхнія зубы зробяць, перажоўваючы хрысціянскі харч. А крымчакі тым часам спусташаюць памежныя абшары Княства і Кароны.
    — I Ватыкан паранейшаму маўчыць...
    Гусоўскі разумеў, што пасол паклікаў яго не дзеля таго, каб паведаміць пра новы паход султана. За доўтія гады іхняга своеасаблівага сяброўства ён навучыўся выдатна адчуваць унутраны стан мецэната і цяпер быў пэўны, што апрача паходу, апрача татарскіх набегаў і беспаспяховых пакуль іпто намаганняў пасольства Эразма гняце сёння і штосьці іншае. Вітэліус часта казаў што поруч з ім не чуе на чужыне адзіноты. Ён, Гусоўскі, не мог бы шчыра паўтарыць тое ж самае. Аднак ён пасвойму любіў Эразма, і ў ягоным сэрцы таксама пасяліўся неспакой.
    Ён быў шмат за што ўдзячны Вітэліусу. Пасля дабрадзейкі Соф’і, чацвёртай жонкі караля Ягайлы, краіна, бадай, не ведала мецэната больш слыннага. Біскуп Вітэліус апекаваўся паэтамі і дойлідамі, на ягоны пасольскі двор у Рыме зляталіся лісты з пячаткамі знакамітых вучоных мужоў усёй Еўропы. Італьянец Кларэці нядаўна прысвяціў яму пераклад
    976
    УЛАДЗІМІР АРЛОЎ
    з Лукіяна, а немец Борэальд з Кёльна — свой трактат пра землятрусы. I ўсяго гэтага ён дасягнуў у зацятай барацьбе з зайздроснікамі і радавітымі няздарамі. Ды найперш Гусоўскі любіў Эразма за вернасць дадзенай у маладыя гады прысязе верай і праўдаю служыць Княству. Польскія арыстакраты не маглі дараваць яму не толькі ўзлёту, але перадусім гэтага сумленнага служэння. Яны не маглі дараваць Вітэліусу прамоў у Рыме і ў Аўсбургу, дзе ён услаўляў Вялікае княства, яго былых валадароў і нават ягоную мову. Да таго ж нейкі спрытны рымскі друкар выдаў гэтыя прамовы асобнай кніжкай. Супроць пасла ўжо гучалі галасы на польскім сейме, і можна ўявіць, якая бура падымецца цяпер, калі ў Ватыкане пачалі гаварыць пра Вітэліуса як пра будучага кардынала. Відаць, нічога добрага не абяцаюць і каралеўскія пячаткі на лісце, які мецэнат чытаў перад ягоным прыходам.
    Паэт рыхтаваўся пачуць благое і таму быў уражаны, калі Эразм абняў яго за плечы і загаварыў пра добрыя весткі з з папскага палаца.
    — Няхай узрадуецца тваё сэрца, як напоўніліся радасцю маё. Папа зацікавіўся паляваннем у нас на поўначы і выказаў жаданне мець у сваіх пакоях чучала зубра. Неба нарэшце пачула нашы малітвы. Табе давядзецца адкласці ўбок эпіграмы.
    — Няўжо монсеньёр хоча паслаць мяне на паляванне? — спытаўся Гусоўскі са стрыманаю ўсмешкай і нейкім няясным, але ўсцешлівым прадчуваннем.
    — Пра зубрыную шкуру няхай дбае Радзівіл, а мы з табою, Nicolaus, павінны ўпаляваць штосьці больш важнае. Папа пажадаў мець не толькі звера, але і праўдзівае паэтычнае слова пра ягоныя звычкі і пра лясы, што даюць яму прытулак. Ты няраз гаварыў, што твой човен застаяўся ў завані ціхіх азёраў. Выводзь яго ў мора і не бойся буры!
    Гусоўскі маўчаў, таймуючы хваляванне, а пасол казаў далей:
    — ГІамятай, што пасля Грунвальда пра нас даведаліся ва ўсім свеце. Кожны італьянскі вяльможа хацеў бы мець кнігу пра нашу краіну. Я ўжо стаміўся ад бясконцых роспытаў пра волатаў з вачыма на патыліцы і іншую бязглуздзіцу, народжаную хворым уяўленнем несумленных пісакаў. Дакуль яны будуць пашыраць чуткі пра варварства і дзікасць нашых земляў? Мы даўно адкрылі для сябе Захад, і ўжо даўно прыспела пара паказацца на людзях самім. Наша мінулае мусіць належаць да гісторыі ўсёй Еўропы...
    Мара трох апошніх гадоў пачынала збывацца, аднак Гусоўскі не мог даастатку аддацца радасным пачуццям, бо чуў у словах мецэната недагаворанасць.
    — Сённяшні дзень з тых, што могуць перавярнуць усё жыццё, — прамовіў ён. — Але чаму радасць у вачах у монсеньёра патанае ў смутку?
    Позіркі паэта і мецэната сустрэліся. Яны ўбачылі адзін у аднаго падзеленыя напалам удзячнасць і трывогу і ўадначас збянтэжана апусцілі вочы.
    — Сёння я атрымаў ліст з Кракава. — У Эразмавым голасе з’явілася звінючая расколінка. — Інтрыганы дамагліся свайго. Кароль загадвае нам вярнуцца. Я ўжо не пасол.
    Вітэліус сеў. Ягоныя плечы б