Беларуская літаратура
Адам Глобус, Міраслаў Адамчык
Выдавец: Сучасны літаратар
Памер: 1008с.
Мінск 2004
рыклаў да носа губку з воцатам.
— Я быў у яе дома. Праўдзівей, на тым месцы, дзе стаяў палац яе бацькі. Палац згарэў, цяпер там атабарыліся бадзягі. Яны вельмі хацелі пазнаёміцца са мной, дакладней, з маёй калітой. На шчасце, зброя заўсёды пры мне...
— Палац згарэў! — Эразм пацёр рукі. — Гэта цудоўная навіна.
— Нарэшце Бог паслаў мне на той вуліцы старую, якая нешта ведала. Бацька і брат донны Франчэскі памерлі аднымі з першых, не паспеўшы выехаць з горада. Слугі расцягнулі ўсё, што маглі, і разбегліся. Пэўна, нехта з іх і пусціў палац дымам. Болей я нічога не ведаю.
— Ты прынёс добрыя весткі, Nicolaus. Добрыя для нас, бо кепскія для айцоў інквізітараў. Бедныя ведзьмы цікавяць іх значна менш за багатых. Але хачу цябе папярэдзіць. Першы допыт даручана весці чалавеку, якога нельга было прасіць за яе, як, зрэшты, і за кагонебудзь іншага. Аўтары «Молата ведзьмаў» маглі б ганарыцца такім наступнікам. Ён нават атрымаў мянушку — Нястомны.
Дамовімся быць там толькі сведкамі. Я не дабіваўся адмены допыту, каб не навесці падазрэнні на чалавека, які даў згоду спрыяць нам. Будзем спадзявацца на яго і на Божую дапамогу.
На Божую дапамогу, паўтарыў у думках павесялелы Гусоўскі. На Божую дапамогу ў барацьбе з боскай юстыцыяй. Ён не змог стрымаць усмешкі. Аднак усмешка адразу згасла: ён згадаў пра «Молат ведзьмаў», пра гэтую вусцішную кнігу, што апісвала злачынствы чортавых жонак і навучала, як вынішчаць іхняе племя.
Вітэліус кінуў позірк на пазлачоных анёлаў, што падтрымлівалі пульхнымі ручкамі авал каміннага гадзінніка.
— Мы яшчэ маем час дапалуднаваць і прадугледзець розныя неспадзяванасці.
Пасол самаруч запаліў сівыя пучкі палыну ў кадзільніцах і зноў напоўніў келіхі мятавым настоем.
VI
Вітэліус перадаў, што хоча бачыць яго сёння, і неадкладна.
Як бывала і раней, Гусоўскі выбраў дарогу паўз калумбарый. Ён не быў тут больш за, год, ды што значыў год для гэтых сцен, якія не ведалі розніцы паміж стагоддзем і хвілінаю? I ўсё ж час не абмінуў іх. Каля ўваходу на перацёртым вякамі пяску ляжалі тры трупы, тры каласы з палетка, які нястомна жала сваім сярпом чума. He, трупаў было два — мужчыны і хлопчыка, а жанчына, што ляжала тварам да сцяны, яшчэ жыла. Яна была ў жоўтай сукенцы, як і тая, з якой ён спаткаўся два тыдні таму ў прадмесці.
Гусоўскі выбег з калумбарыя і таропка выняў з ладункі — цяпер ён заўсёды насіў яе пры сабе — губку з воцатам. Absit omen! — Няхай не будзе гэта благой прыкметаю, падумаў ён, але сэрца сціснула ад нядобрых прадчуванняў.
У доме пасла яго сустрэлі ўстурбаваныя слугі і нешматлікія сябры пасольства, што, насуперак каралеўскаму загаду, захавалі вернасць Вітэліусу. На парозе апачывальні Гусоўскі ледзь утаймаваў слёзы. Тое, пра што ён баяўся нават падумаць, здарылася. За час, што мінуўся пасля іхняй апошняе сустрэчы, вялікае, поўнае моцы цела пасла змізарнела і ўсохлася. У звастрэлым твары з'явілася штосьці няўлоўна дзіцячае. Эразм так любіў жыццё, так умеў цешыцца з ягоных радасцяў... Гусоўскаму здалося, што за гэтыя дні праляцелі ўсе гады, якія Вітэліус мог яшчэ пражыць. У пакоі быў паўзмрок, бо ад зыркага святла ў хворага балелі вочы. У кадзілыііцах дымелі ўжо непатрэбныя пучкі палыну і ядлоўцу.
— Лёс даўно гоніцца за намі, Nicolaus. Атропа1 стамілася віць нітку майго жыцця. — Мецэнат неяк прабачліва ўсміхнуўся. Ягоны твар зліваўся з беллю высокіх падушак.
— Ты чуў, што вярнуўся адзін з караблёў Магелана? — прыўзняўшыся на ложку, слабым голасам працягваў ён. — Таго партугальца, што хацеў, ідучы на захад, дасягнуць Малукскіх выспаў. Тубыльцы забілі яго недзе каля кітайскіх берагоў, але карабель прынёс вестку, што зямля сапраўды круглая. Гэтая каравела прывезла Магелану вечную памяць нашчадкаў. Nicolaus... Ўсявышняму дагодна пакінуць у чужой зямлі і мяне, але я хачу, каб мой карабель таксама прыстаў да родных берагоў...
Адкінуўшыся на падушкі, ён перадыхнуў і загаварыў далей:
1 Атрбпа — антычная багіня, якая вызначала працягласць чалавечага жыцця.
980 _ УЛАДЗІМІР АРЛОЎ__________________________________________
— Учора я зноў чытаў тваю «Песню...». Год назад ты не згадзіўся са мною. Ты не прыняў маіх парад, і цяпер я хачу прызнацца, што рады гэтаму. Тады маімі вуснамі гаварыў абачлівы пасол... Я рады, што ты нагадваеш валадарам пра іх злачынна забытыя абавязкі... У сваёй «Песні...» ты філосаф і географ, гісторык і жывапісец, але заўсёды і найперш ты — паэт. Nicolaus, сёння ты першы паэт Кароны і Княства. Твае пачуцці разрываюць абалонку чужых слоў, і ў лаціне я чую мову нашага краю. Кожны вялікі мастак мае твор, які эліны называлі помнікам. У ім застаецца сама душа творцы. Разам з ім мастак перадае наступнікам непадлеглы тленню вобраз эпохі і Бацькаўшчыны. Ты збудаваў сабе такі помнік...
— Монсеньёр... Гэты помнік мы будавалі разам... — Ён памкнуўся быў падысці да ложка, але позірк мецэната спыніў яго.
Некалькі хвілін у апачывальні трывала маўчанне. Таму, хто захварэў на чуму, паратунку ўжо не было, і Гусоўскі з жывым болем думаў, як цяжка Эразму паміраць. Ягоная мара аб’яднаць Еўропу супроць Асманскай імперыі засталася адно мараю. Цяпер султан Сулейман трымае ў аблозе фартэцу рыцараўіаанітаў на Родасе, які два стагоддзі быў прыстанкам для хрысціянскіх караблёў. 3 дня на дзень вялікі магістр загадае выкінуць над замкам белы штандар. Рыцары прасілі падмогі, ды еўрапейскія манархі, зноў, нібы спадарожнікі Адысея каля вострава сірэн, заляпілі свае вушы воскам. Так, Эразм запабягаў перад папам, але ён заўжды стаяў на тым, што сапраўдная пашана дасягаецца не шляхецкімі прывілеямі, а ўласнымі подзвігамі, і благіх учынкаў у ягоным жыцці было нязмерна менш, чым спраў добрых. Апошняю з іх застанецца выратаванне Франчэскі. Эразм не пытаецца пра яе, але ён чытае гэтае трывожнае пытанне ў запалёных мецэнатавых вачах. Што з імі абоімі станецца?
Франчэска адмовілася асталявацца ў пасольскай рэзідэнцыі, выбраўшы два ягоныя бедныя пакоі...
Упершыню ў жыцці Гусоўскі думаў пра Вітэліуса не як пра мецэната. Эразм быў адзіным братам, які па волі жорсткага лёсу назаўжды пакідаў яго.
Пасвойму, але тое ж самае адчуваў і Эразм. Мяжа, што некалі ляжала паміж імі, знікла, яе знесла сама плынь часу, якая змывае ўсё спароджанае чалавечаю мітуснёй і забабонамі. Імкненне ўгору, да ўлады, да кардынальскае мантыі сплыло ў мінулае, у невараць, а будучыняй быў цяпер адно гэты чалавек, якога ён, ні на каліва не пакрывіўшы душой, назваў бы не толькі першым паэтам сваей дзяржавы, але і адным з першых паэтаў Еўропы, годным стаць поруч з Петраркам. Аднак мудрэц, што прамовіў гэтае зваблівае «Scripta manent» — «Напісанае застанецца», памыляўся. Ён, Вітэліус, ведае, як шмат з напісанага і вартага перажыць стагоддзі не перажыло і сваіх творцаў, і таму, сабраўіпы сілы, ён гаворыць пра галоўнае:
— Папа Лявон ужо даўно ў лепшым свеце. Прыйшла мая чарга. У Рыме цяпер лёгка знайсці смерць, а не апекуна, які дапаможа выдаць тваю «Песню...». Ты не знойдзеш яго і сярод палякаў, бо ты славіш не Ягайлу, а Вітаўта, не гісторыю Кароны, а мінулае Вялікага княства. I ўсё ж едзь у Кракаў. Напішы да каралевы Боны. Яна шануе мовы і высока ставіць паэтычнае слова. Ты ведаеш, яна фундуе школы і заахвочвае маладых беларусінаў вучыцца ў італьянскіх універсітэтах. Напішы да яе і нагадай, што любая дзяржава мусіць больш абапірацца не на сілу зброі, а на моц духу. Нагадай, што рымляне і эліны былі магутныя тады, калі квітнелі мастацтвы, а як толькі пачалі нікнуць таленты, пачаўся і заняпад дзяржавы. Адразу ж па маёй смерці...
— Настаўнік...
Невядома, хто з нас настаўнік, з горыччу падумаў Вітэліус.
— Па маёй смерці ты атрымаеш грошы, якіх вам хопіць на дарогу да Кракава.
Гусоўскі паднёс слабую руку мецэната да вуснаў. Гэта ягонае вам...
— Дай мне слова, што ты не памрэш, пакуль не надрукуеш «Песню...», — сказаў Вітэліус.
VIII
За два дні да ад’езду Франчэска адмовілася ад вячэры. Ён прыклаў ёй да лобу далонь і здрыгануўся: хвароба падпільнавала і яе.
Раніцою заявіўся па задатак возчык. Пачуўшы, што, напэўна, давядзецца ехаць пазней, ён глянуў на жанчыну пад дзвюма коўдрамі і нахабна папярэдзіў, што вярнуць задатак не зможа.
Хвароба перамагала яе з незвычайнай хуткасцю. Наступнага дня Франчэска ўжо не падымалася. Поячы яе мятаю, ён змеціў на дзяснах вузельчыкі, якія ператвараліся ў язвы. Апошнія надзеі зніклі: гэта была чума.
УЛАДЗІМІР АРЛОУ
981
Ён адыходзіў ад ложка толькі дзеля таго, каб пагрэць мятавы настой і падкласці ў кадзільніцу зёлак. Хвароба падаравала яму балючую і грахоўную радасць доўгіх гутарак з Франчэскаю.
Яна знрў і зноў прасіла яго расказаць пра радзіму. У ціхіх просьбах не было нават водценю колішняй уладнасці, і гэта рабіла ягоны боль яшчэ вастрэйшым.
Ён апавядаў пра доўгую марозную зіму і дуйкі, што заносяць бацькаў дом вышэй вокнаў, пра тое, як аднае раніцы ён адкапаў ад дзвярэй снег і, выбраўшыся на падворак, убачыў на замеценай да самага вільчака страсе трох ваўкоў. Яна слухала, як разліваецца ўвесну Нёман і як буслы збіраюцца перад выраем у чароды і, кругамі набіраючы вышыню, падымаюцца так высока, што знікаюць з вачэй.
— Мы паедзем туды, і ты ўсё гэта ўбачыш, — казаў ён, папраўляючы падушку.
— I я ўсё гэта ўбачу, — гаварыла Франчэска, і вочы яе глядзелі ўдалеч, нібы яна ўжо бачыла далёкую зямлю, дзе ён нарадзіўся.
— Я навучу цябе страляць з лука і хадзіць на іртах1...
Ён сам трапляў у палон свайго ўяўлення, і яны з Франчэскаю пазіралі на вясёлы агонь у грубцы і моўчкі слухалі, як шалеюць у коміне дэманы завірухі, або ішлі па цаліку на іртахснегаступах. Франчэска была ў лёгкім белым паўкажушку з ірхою2, яна ціха і шчасна смяялася, а воддаль, атрасаючы з галінаў зіхоткі снег, пералятала з хваіны на хваіну цікаўная сакатлівая сарока, за якой гнаўся яе блакітны цень...
I раптам сэрца абрывалася, і ён вяртаўся назад і замаўкаў. Але яна, відаць, баючыся цішыні, пыталася пра Кракаў, пра каралеўскі палац, і іхняя гульня ў будучыню працягвалася.
— Ты адрэкамендуеш мяне каралеве, — казала яна, і ён, нібыта каронны маршалак, дакляраваў, што зробіць гэта ў той самы дзень, калі яны прыедуць у сталіцу.
Часам Франчэска пачынала трызніць. Найчасцей яна клікала пакаёўку і загадвала ёй прынесці цакколі і бэзавую сукенку. Гусоўскі згадваў іхнюю першую размову, калі Франчэска была ў такой самай сукенцы, і яму хацелася верыць, што гэта