• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская літаратура  Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Беларуская літаратура

    Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Выдавец: Сучасны літаратар
    Памер: 1008с.
    Мінск 2004
    816.86 МБ
    ава так і называла — пані Петухоўская. Была Петухоўская такая тоўстая, што сядзець на адным крэсле не магла, бо адно крэсла, якое б ні было, хай сабе і дубовае, не вытрымае койданаўскую пані. Калі хто запрашаў да сябе ў госці Петухоўскіх, то абавязкова ставіў для яе лаву ці крэслы звязваў вяроўкаю, каб, крый Бог, не раз’ехаліся, бо, калі грымнецца на зямлю пані, дык праломіцца зямля і невядома, што будзе. А больш такіх тоўстых у Койданаве не было. Тоўстыя былі, але, каб сядзець на двух крэслах ці займаць палову фотакарткі, на якой засталіся стаяць дзесяць чалавек, такіх тоўстых не было.
    А стары Галякевіч такі худы, што праз гэтую худобу на яго казалі — паліцай. На пачатку шасцідзесятых гадоў у койданаўскіх дзяцей паліцай павінен быў быць абавязкова худы, з вусамі і ў чорным галіфэ. А Галякевіч летам і зімою насіў чорнае галіфэ, і нават у самую спёку да белай майкі на ім было галіфэ.
    Унук яго — Барыс Ладаўшчук (дачка Галякевіча назло бацькам пайшла за насатага, касавокага Ладаўшчука) — быў такі ж худы, толькі што высокі, і галіфэ не насіў, а так — рыхтык стары Галякевіч. 3 Барысам Ладаўшчуком драма ўтварылася. Сябраваў ён з Жэнікам Попелам. Купіў Барыс матацыкл, дзед з бацькам дапамаглі, і з’явіўся на нашай вуліцы чорны «К750» з люлькай, не матацыкл — лялька. Каталіся Барыс з Жэнікам на той ляльцы і ў лес, і на возера, і на рэчку, і на танцы... Каталіся самі і каталі койданаўскіх дзевак. Каталіся, пакуль не наехалі на тэлеграфны слуп. Жэнік у люльцы сядзеў, яму адразу смерць, а Барысу хоць бы драпіна якая, было б лягчэй, а так нічога — ні шрама, ні пералому, а люльку ў гармонік, і Жэнікава цела ледзь з таго «гармоніка» дасталі, ледзь у труне выпрасталі. Пахавалі Попела, а Ладаўшчука засудзілі, далі дзесяць гадоў. Жэнікавы бацькі прасіць хадзілі, каб не судзілі Барыса, бо жывое жывым, а сына з магілы не падымеш. Перагледзелі ў судзе справу і далі Барысу не дзесяць, а пяць гадоў турмы. Адсядзеў Барыс Ладаўшчук свой тэрмін, а ў Койданава не вярнуўся. Людзі казалі, што не мог ён сабе Жэнікаву смерць дараваць, не мог па койданаўскіх вуліцах хадзіць. А стары Галякевіч пані Петухоўскай зусім іншае гаварыў, быццам ажаніўся Барыс у Казахстане, і добра яму
    994 АДАМ ГЛОБУС
    там, вось таму і не едзе ў Койданава. А пані Петухоўская не паверыла старому Галякевічу. Хто ж такому паверыць, што койданаўскаму хлопцу можа быць добра ў Казахстане, ды так добра, што ў Койданава ён і не паказваецца?
    Былая койданаўка Ада ў Нямеччыне жыла, сапраўднае футра насіла, а штогод, летам, у Койданава прыязджала і дзецям з нашай вуліцы цацкі дарыла. У мяне і цяпер ёсць зялёны губны гармонік, што Ада падарыла.
    Сніцца...
    А вам сніцца іншае. Вам сніцца сваё, толькі вам належнае. Хай вам сніцца дзяцінства — ваша вёска ці мястэчка, горад ці хутар... Хай вам сніцца дзяцінства — час, калі вас любілі.
    Мне сніцца Койданава, наш койданаўскі сквер.
    Той сквер, дзе Шурыку Мілько, якому цётка Пэля адпісала свой дом, хлопцы перабілі ключыцу. Шурык вяртаўся з танцаў, да яго падбеглі хлопцы, адзін з іх, нічога не кажучы, перацяў Шурыка жалезным прэнтам. Шурык страціў прытомнасць, а калі ачуняў, дык нікога не было. У акрываўленай кашулі прыйшоў Шурык дамоў. У суд ён не падаваў, бо хлопцы са сквера, як даведаліся, што не таго, каго хацелі, пабілі, хадзілі да Шурыка штодня і прасілі, каб не заяўляў. Грошай у хлопцаў Шурык не ўзяў, а кашулю ўзяў, бо ягоная была парваная і ў крыві. У міліцыю ён не заявіў, бо такі ўжо чалавек Шурык Мілько — добры. Ён нават сабаку свайго, Арсіка, застрэліць не мог, калі нейкая свалата Арсіку ніжнюю пашчэнку вывернула і зубы павыбівала. Пакутаваў сабака, есці не мог, і трэба было Арсіка застрэліць. ТТТурык суседа Воўку Савіча прасіў, каб той застрэліў, бо сам не мог. Сусед і застрэліў Шурыкаву суку, якую клікалі Арсік, бо ўсе сабакі ў Мілько былі Арсікамі, і сукі, і кабялі, і ўсе гэтыя арсікі былі страшэнна злосныя і прызнавалі толькі Шурыка. Адзін з арсікаў хадзіў з Шурыкам на льнозавод, дзе Шурык падзарабляў у час летніх вакацый вартаўніком. Шурык яшчэ браў на завод свой ровар «Спутнік». Ён зацягваў ровар на дах высознага цэха і катаўся па краі даху, а Арсік бегаў за роварам і брахаў на ўсё Койданава.
    А ў нашым двары ўсе сабакі былі або Жулікі, або Матросы. Праўда, была адна сука Тайга, але яна праз тыдзень, як яе прывезлі, уцякла. Першы Жулік, якога я помню, быў белы і кудлаты. Ён хадзіў з жанчынамі на Захар’яш, Захарава балота. Жанчыны на балоце, у цёмнай вадзе, мылі бялізну. Вада была бурштынавага колерў, а бялізна ў ёй мылася надзіва добра. Жанчыны мылі прасціны і складалі ў алюмініевыя місы, а Жулік ляжаў у траве і лавіў мух. А потым у Жуліка пайшлі лішаі. Каб дзеці не набраліся лішаёў, павялі нашага Жуліка за яўрэйскія могілкі, у канаву, там яго забілі і закапалі. Мы з Антосем Кісялём на тым месцы крыж з трэсак паставілі.
    Мне сніцца Койданава.
    Камяні... Камяні... Яны ідуць на груд, яны падставілі шырокія шурпатыя спіны койданаўскаму сонцу і ідуць на груд яўрэйскіх могілак. Апошнім, каго пахавалі на гэтых могілках, быў аптэкар — Эня Цыканоўскі. Эня кахаў Лёдзю, прадаўшчыцу з рамбазы. На рамбазе ў невялічкім дамку пад блакітным дахам была крама, у якой прадавалася ўсё: ад кірзавых ботаў і галёшаў да цукерак і селядцоў. Каля гэтай крамы і чакаў лысаваты Эня сваю Лёдзю. Спачатку Лёдзя быццам і пагадзілася пайсці за Эню. Ды, на бяду аптэкару, з’явіўся на рамбазе малады афіцэр. Стала прыгожая Лёдзя хадзіць па койданаўскіх вуліцах з высокім афіцэрам, а лысаваты Эня дарэмна прыходзіў на рамбазу. He прайшоў і месяц, як загрымеў бубен на Лёдзіным вяселлі. Афіцэр за вясельным сталом сядзеў у чорным цывільным гарнітуры. А Эня Цыканоўскі тым часам выпіў у сваёй аптэцы. Эня выпіў не гарэлкі і не спірту за здароўе маладых. Эня выпіў паўлітра воцату, і яго не ўратавалі. Койданава гаварыла, што Эню Цыканоўскага панясуць хаваць у белым мяшку а не ў труне, але пахавалі Цыканоўскага ў труне. А прадаўшчыца Лёдзя са сваім афіцэрам з’ехала ў Сібір. Людзі казалі, што афіцэр кінуў Лёдзю з двума дзецьмі, казаць казалі, але мала хто верыў.
    Камяні... Камяні... Каменныя далоні на плітах, каменныя зоры... Год за годам, вясну за вясною ўрастаюць камяні ў зямлю. Танкарогія белыя козы пасвяцца на койданаўскіх яўрэйскіх могілках. Хітрыя гаспадары крадуць камяні і робяць з іх падмуркі сваіх дамкоў, але так робяць прыезджыя і прыблудныя, бо не зможа койданаўскі чалавек жыць у доме, які стаіць на яўрэйскіх помніках. Іншая справа, калі будавалі бальніцу і бурылі рэшткі замка на Кальвінскай гары, там людзі бралі і валуны па падмуркі, і цэглу. Але замак гэта замак, а могілкі — гэта зусім іншае. На Кальвінскай гары таксама пасвяцца козы.
    Непадалёк ад Кальвінскай гары жыла самая прыгожая дзяўчына ў Койданаве — Валя. Колькі было размоваў, за каго пойдзе Валя, каму з хлопцаў пашанцуе. Большасць была ўпэўненая, што Валя пойдзе за самага прыгожага хлопца ў мястэчку, за Ярака
    АДАМ ГЛОБУС
    995
    Ясюкевіча, бо такога прыгожага, як Ярак, трэба яшчэ пашукаць, і невядома, ці знойдзеш. Але лёс і ў Валі, і ў Ярака быў зусім іншы, ніводная здагадка не спраўдзілася. Прыгожая Валя ўтапілася ў возеры. На вяселлі яна была за шаферку і са сваімі двума братамі пайшла з таго вяселля на возера купацца, бо гарачыня с.таяла страшэнная, сонца пякло цэлы тыдзень. П’яныя браты палезлі ў крынічную ваду, і аднаму з братоў ногі скруціла сутарга, ён пачаў тануць і хапацца за другога брата. Валя кінулася ратаваць. Той, якога скруціла сутарга, адпусціў брата і ўчапіўся ў Валю. Валя з малодшым братам пайшла на дно, а старэйшы даплыў да берага, выскачыў і пабег на вяселле клікаць на помач. Так ён і прыбег на двор, дзе грымела музыка і танчыў п’яны вясёлы народ, так ён і стаў пасярод двара мокры, у адных трусах. Калі вясельнікі з вылупленымі вачыма стаялі на беразе і цяжка, засопшыся ад бегу, дыхалі, дык бачылі толькі малодшага з братоў, які ляжаў на беразе і быў без прытомнасці. Мужчыны палезлі ў ваду шукаць Валю і даволі хутка знайшлі яе цела пад прыбярэжным карчом. Спробы ўратаваць дзяўчыну былі марныя. Казалі, каб быў лекар ці каб на колькі хвілін Валю знайшлі раней, ці каб... Але казаць можна што заўгодна, а прыгожая Валя выратавала братоў, а сабе знайшла смерць у крынічнай вадзе койданаўскага возера, пад прыбярэжным карчом. Плакала ўсё Койданава. Хавалі Валю ў белым строі нявесты, і ляжала яна ў труне, як жывая. За машынаю, на якой везлі труну, ішло столькі народу, колькі не ішло ні за адной іншай труною, бо не было ў Койданаве прыгажэйшай дзяўчыны. А каб Валіна апошняя дарога была хоць крышку даўжэйшая, машына тры разы аб’ехала вакол сквера. На Валіным помніку браты напісалі: «Трагічна загінула». Так і не пашанцавала ніводнаму з койданаўскіх хлопцаў узяць сабе за жонку прыгожую Валю.
    А што да Ярака Ясюкевіча, дык ён страціў сваю прыгажосць недарэчна і нечакана для ўсіх. Варыў ён бітум у жалезнай бочцы. Бітум закіпеў і плюхнуў Яраку на галаву, калі той падкладаў дровы ў агонь пад бочкаю. Выратаваць Ярака выратавалі, ён нават не аслеп, але пра нейкую прыгажосць гаварыць ужо не было ніякай падставы. Пасля бальніцы Ярак пачаў піць і хутка ператварыўся ў шэрую істоту, якія таўкуцца каля крамных дзвярэй у вечным чаканні з пякельнай смагаю ў роце. Спачатку Ясюкевіча шкадавалі, а потым няўзнак пачалі абыходзіць. Вось такі лёс быў у самых прыгожых людзей з Койданава. Лёс даў Яраку і Валі прыгажосць, а потым з д’ябальскай жорсткасцю забраў яе.
    Мне сніцца... Ці, хутчэй, мною сніцца Койданава.
    А вось з кошыкам у руцэ ідзе па грыбы удмурт Кулемін. Той самы Кулемін, які не можа жыць без грыбоў. Яго любяць дзеці з нашай вуліцы, бо Кулемін бярэ іх з сабою ў лес. Ён, як свой гарод, ведае і Рыжаўку, і Бязодніцу, і другія навакольныя лясы, куды можна зайсці пешкі, бо ровары, машыны і матацыклы Кулемін не прызнае. Ён ідзе, як заўсёды, наперадзе, а за ім з кашамі ідуць Віцька і Воўка Бакіноўскія...
    Цыбаты Віцька і крываногі Воўка, яны ўдвух біліся са сваім бацькам, маленькім сухім Стасікам. Стась Бакіноўскі піў, а як напіваўся, траціў розум і хапаўся за сякеру. Воўка з Віцькам бралі калы і баранілі маці. 3 крыкам і лямантам бегалі Бакіноўскія па гародзе вакол сваёй хаты. Бойкі гэтыя звычайна канчаліся тым, што Стась кідаў сякеру ў гарод, садзіўся на ганак і плакаў п’янымі слязамі, побач з ім садзіліся на ганак Віцька і Воўка.
    Кулемін ідзе басанож. Ён любіць хадзіць басанож і не любіць галіцца. Сівая, пататарску рэдкая шчэць блішчыць на загарэлым твары. Толькі адзін раз бачыў я Кулемінаў твар скажоны крыўдаю і болем. Тады мы ішлі па грыбы ў Рыжаўку. Рыжаўка — лес з балотамі. Ішлі мы такім балотам. Кулемін крочыў наперадзе і наступіў на гадзюку, а тая ўкусіла яго за пяту. Кулемін сеў на мох, дастаў з каша нож і адрэзаў кавалак пяты, за які ўкусіла змяя. У мяне ад жаху сшэрхла скура. Кулемін зняў кашулю, адарваў рукаво і абвязаў пяту. На выцвілай анучы цёмнай свежасцю выступіла кроў. Вярталіся мы праз жыта. Я ніяк не мог адарваць погляд ад Кулемінавай пяты. Быў тады з намі і Кулемінаў Воўка, ён, як убачыў, што бацька нажом сабе кавалак мяса адрэзаў, пачаў ад страху рагатаць і рагатаў, пакуль бацька не выцяў яго папругаю, тады Воўка пачаў ікаць. Мы вярталіся ў Койданава праз жыта: Кулемін ішоў наперадзе, я глядзеў на пяту, а Воўка ішоў за мною і ікаў.
    Другі раз Воўка Кулемін ікаў на койданаўскай плошчы